Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Новы АРХЭ
створаны: 14.07.2003, абноўлены: 29.07.2003 08:23, камэнтароў: 35

Дзёньнікі - асабістыя запісы для памяці.Невядома, што пакінуў бы сам Вячачлаў Адамчык рыхтуючы рукапіс да друку…Мне здаецца, што многае бы пісьменьнік бы не стаў рабіць публічным, і падзякі бы не сказаў тым, хто выставіў усё на грамадцкую ўвагу.
напiсала nata 19.07.2003, 16:55


Nata, але кожны Пісьменьнік добра ведае, што пасьля сьмерці ягоныя дзёньнікі будуць надрукаваныя. Яны гэта добра ўсьведамляюць. І яшчэ… Мёртвым не баліць.
напiсаў rydel 19.07.2003, 17:54


rydel
…кожны Пісьменьнік добра ведае, што пасьля сьмерці ягоныя дзёньнікі будуць надрукаваныя.

Усё вельмі адносна. Адзін пісьменьнік вядзе дзёньнік ад самоты — каб хоць паперы перадаць свае клопаты й турботы. Такія дзёньнікі даюць добры матэрыял для вывучэньня асобы й сьветапогляду пісьменьніка. Часьцей ён піша менавіта для сябе і такія дзёньнікі зноў-ткі часьцей трапляюць у агонь, чым у друк.

Другі робіць хутчэй нататкі-нарыхтоўкі для будучых мэмуараў. З такіх нататак добра даведвацца пра атачэньне пісьменьніка, пра ягоны час, пра сацыяльна-палітычны стан краіны і г.д.

Трэці ж стварае міт пра сваю асобу і адмыслова піша ў дзёньнік тое, чаго не было.

І г.д.

Быкаў перад сьмерцю навёў у сваім архіве парадак і гэта слушна. Ня будзе ні мітаў, ні сУчасьніцтва.
напiсала ODA 21.07.2003, 15:08


Одаліска, ку-ку.
напiсаў Гарэм 21.07.2003, 19:54


"Прыехаўшы, я чытаю звычайна ўсё, што ў ад'ездзе прапусцiў — i прагартаў зараз дзённiкi Вячаслава Адамчыка. Такой бяды, што я ў iх прахадзiмец, чужынец, там мала хто лепшы, а мяне называлi i горш. Прагартаў i, дальбог, перахрышчуся — пашкадаваў чалавека. Як жа яго, гаротнага, грызла-зжырала нянавiсць, як яго, беднага, злосць перапальвала…

Даруй яму i прылашчы яго, Божа. Не кожны сам у сабе вiнаваты.

Але ў мяне, як у колiшняга рэдактара, узнiкла пытанне да хлопцаў, якiя гэта надрукавалi… Нiбыта iнтэлiгентных. Нават, так бы мовiць, культуралагiчных. Ну, не ведаю… Для гэтага трэба мець адпаведны ўнутраны стан. I нейкую, незразумелую мне, новую мараль. Як у новага пакалення, у сыноў… Прыкрылi б бацьку, не падстаўлялi. Ашчадзiлi б, пашкадавалi… Ды, мусiць, нiчога i нiкога не шкада. Усё на продаж.

— Можа, час такi?

— Пры чым тут час?.. Час такi, якiя людзi, — як яно нi банальна. Вымяраецца i вызначаецца ўсё маштабам асобы, узроўнем духу. I тут жа вось яшчэ што, калi зноў пра нас… Каб выбрацца з ямiны, у якую мы саслiзнулi, каб беларусам быць бядой не было, неабходны рух духоўнага супрацiву. Супрацiву культуры. Насуперак пошасцi. Без гэтага нiякiя палiтычныя партыi нiчога не здолеюць зрабiць. Яны ўжо колькi гадоў гуляюцца самi ў сябе, не цямячы, што беларусы — нацыя, у якой практычна няма адчування палiтыкi. Калi наогул такое адчуванне можа быць. Але ёсць звычаi, традыцыi, культура. I найперш нацыянальная лiтаратура, якая i пачала ў пазамiнулым стагоддзi фармаваць нацыю. Дык трэба ж хоць неяк адпавядаць, быць дастойным гэтай мiсii. Хто як можа, але з усiх, якiя ёсць, сiл. Хоць бы адрознiваць лiтаратуру ад брыды. Не паддавацца пошасцi, не ўпускаць яе ў сябе, а тым больш не гуляць ёй на руку."
В.Някляеў

напiсаў Народная воля №132 ад 24.07 24.07.2003, 07:45


Слушна.
Як там у Бібліі напісана пра тых, хто ня мае граху?
Што думаеш, Палівач?
напiсаў Налівач 24.07.2003, 10:36


"Бывае праўда вочы коле," — сказаў мой сваяк Крапіва. Мудра. Някляеў думаў і думае, што галоўнае — грошы, "усё на продаж". А я мяркую: галоўнае — праўда. Тата казаў: "Не кліч Бога, руку не прыклаўшы". І адкуль толькі бяруцца гэтыя недарэчныя і бязглуздыя спасылкі на Ўсявышняга?! З крыўды. З-за таго, што тата змог напісаць праўду.
напiсаў Адам Глобус 24.07.2003, 12:29


беларусы — нацыя, у якой практычна няма адчування палiтыкi

а яшчэ няма годнасці, уявы, смеласці, адказнасці за ўласныя ўчынкі і яшчэ безліч чаго няма. Дык ці ёсць такая “нацыя” ? На халеру ўвесь гэны кіпеж 100-гадовы ?

Ціпа ці не пара б ужо пісьменнікам нарадовым пачаць саромецца такіх вызначэнняў: “беларусы - эта ціпа очань дажа настаяшчая нацыя, але бязь 1… n+1 нармальных вартасцяў”. Каб у тав. Някляева IQ быў на якіх пунктаў 15-20 вышэйшы, ён бы пачаў заўважаць відавочную супярэчнасць такіх сцвярджэнняў. Як служэнне такой хімернай ідэі як Шчырабеларускае Нацыянальнае Адраджэньне адбіваецца на годнасці служкаў ? “Я аддаў жыццё служэнню люду, які… і адчуваю ад гэтага глыбокую мазахісцкую асалоду”. Навошта ён крытыкуе палітыкаў, якія толькі працягваюць ЛіМаўскую традыцыю ?

У мяне іншая прапанова: плюнуць на люд шчыры, слюной, як гэта і рабілі да эпохі гіст. матэрыялізма. А таксама насраць і насцаць, на яго ж. Хай люд шчыры сам разбіраецца са сваймі праблемамі, якія яму, дарэчы, бачацца зусім не так, як інцяляктуалам. Няма хлеба – хай ядуць пірожныя. Няма батлейкі – хай купляюць DVD. А калі хто хоча пакутаваць – няхай робіць гэта моўчкі, каб толькі І.Х-с (або Я-ла, К-ла ды Т-ла) чулі ды ведалі. Бо ўзнагарода за такое пакутна-ахвярнае гаротніцтва by default можа быць толькі ў Каралеўстве Нябесным (варыянт: у Шчырым Выраі Друвінгаў Сьветацяму).

Гедэон, адзін з Суддзяў Ізраілевых, з х-вай хмары люццоў, што з’явіліся ў ягонае войска, абс. большасць адаслаў дахаты (відаць, Да Наша(Ніўска)й Шчырай Хаткі !), а пакінуў толькі 300 люццоў, якія лакалі ваду з каленяў як сабакі, і толькі гэных няшчыра-зманкуртаваных галаварэзаў паслаў на вайну, не памятаю, з амалікіцянамі, філістымлянамі, ці з іншымі нейкімі мультыкультурнымі плямёнамі. І ціпа замачылі яны гэных мультыкультурных ува ўсіх сартырах, што трапіліся ім па дарозе. А каб пайшлі ўсёй Шчырай Грамадой, дык прасралі б.

Таму, панове-брацця, дружна, хорам: Жыве Вольная Сарматыя ! Зманкуртуйма ! Freistaat !
напiсаў Маnn Kurt 24.07.2003, 14:12


Што думаеш, Палівач?
напiсаў Налівач


Я тут якім бокам?
напiсаў Палівач 24.07.2003, 18:54


А чаму "Маладосць" гэтак шчодра надрукавала ўрыўкі ў дзённікаў Вячаслава Адамчыка?
напiсаў Пытанне 26.07.2003, 10:14


з дзённікаў
напiсаў соры 26.07.2003, 10:15


І ЛіМ друкаваў. І Полымя, і Дзеяслоў абяцалі надрукаваць. Мяркую, што літаратура напісаная не дзеля заробку і выгодаў, рэдактароў зацікавіла, ну і чытачоў таксама.
напiсаў Ledu 26.07.2003, 14:34


Атрымліваецца, адзінае,што пісьменьнік напіша не дзеля заробку - гэта дзёньнік?

А вось наконт цікаўкасці чытачоў і рэдактараў у дадзенным выпадку - перабольшаваньне, хутчей сведчаньне маркетынгавай дзейнасці нашчадкаў…
напiсала nata 26.07.2003, 19:20


Мемуарны жанр у беларускай сучаснай часопіснай літаратуры - на жаль такі, што на мой густ, лепей яго бы і не было…Быў добры паэт Максім Танк.Надрукавалі дзёньнікі… і можна было толькі жахнуцца ад мізэрнасці асобы!Прыклад с надрукаваннымі дзёньнікамі Вячэслава Адамчыка - дэманструе, што гэта адбітак не літаратуры (бо толькі маленькія вытрымкі з надрукаваннага можна аднесці да яе),а нечага іншага…-:)Тое, што А.Г. называе тэрмінам "сУчаснічаства". Асабіста-кулуарных акалічнасці чалавека, у якіх адсутнічае глыбіня аценак і напруга жыцьця, калізій,той, што ёсць ў дзёньніках А.Твардоўскага(Знамя), ці ў Лакшына (Дружба народаў).Шкада, што пісьменьнік не сам падрыхтаваў да друку рукапіс, бо зараз выглядае на правакацыю супрадзь яго.Як мне падабаўся "Ліст аканта" Вяч.Адамчыка, здаецца, па жанру твор блізкі да дзёньніка, але якая розніца!
напiсала nata 26.07.2003, 20:07


Асабіста-кулуарных акалічнасці чалавека

Не разумею.
напiсаў Адам Глобус 26.07.2003, 22:23


Зрэшты, і разумець не хачу, бо дурота.
напiсаў Адам Глобус 26.07.2003, 22:26


Але цяпер зразумела, адкуль так Глобус не любіць Брыля. Сямейнае.
напiсаў Чытач Маладосці 26.07.2003, 23:10


Дзёньнікі заўсёды цікава чытаць. Але гэта чытво спэцыфічнае, на аматара. Гэтаксама, як і ліставаньні. Адна рэч глядзець футбольны матч, іншая - чытаць артыкул пра яго.
напiсаў Stach 27.07.2003, 10:31


nata
Быў добры паэт Максім Танк.Надрукавалі дзёньнікі… і можна было толькі жахнуцца ад мізэрнасці асобы!Прыклад с надрукаваннымі дзёньнікамі Вячэслава Адамчыка - дэманструе, што гэта адбітак не літаратуры (бо толькі маленькія вытрымкі з надрукаваннага можна аднесці да яе),а нечага іншага…-:)

А што такое "мізэрнасьць асобы" на вашую думку?

Прыяцелька мая, прачытаўшы "Элемэнтарныя часьціцы" Уэльбэка, скардзілася якраз на мізэрнасьць асобы аўтара. Маўляў, толькі бруд ды жывёльныя інстынкты. А вобраз Бруно ён наагул з самога сябе сьпісаў. Калі ж запыталася ў яе, пра што раман, якая там асноўная думка, то мая прыяцелька заявіла, што чытае кнігі не дзеля асноўнай думкі, а дзеля эстэтычнай асалоды. Даруйце, nata, але на гэтай галінцы вы разважаеце прыкладна гэткім жа спосабам.

напiсала ODA 28.07.2003, 12:02


Чытачу:

Люблю чытаць кнігі Янкі Брыля. Гэта факт. Каб не любіў, не чытаў бы.
напiсаў Адам Глобус 28.07.2003, 14:43


ODA,
"А што такое "мізэрнасьць асобы" на вашую думку?"
-Нязначнасць.Нецікавасць.Абыдзеннасць.
Чалавек,маючый мізэрные інтарэсы.

Наконт вашай прыяцелькі магу сказаць, што з аценкай "Элементарных частак" яна памылілася, во прапусціла галоўнае: бруд быў патрэбен не сам па сабе, а як дэманстрацыя тупіка заходняй цывілізацыі праз парушаннасць асноўных чалавечых повязей.

А пра падобнасць аўтара і ягоных пэрсанажай можна судзіць будучы толькі чалавекам бліжайшага асяроддзя М.Уэльбэка.Яна ведала яго па жыцьцю ў Францыі, ці ў Ірландзіі?

"мая прыяцелька заявіла, што чытае кнігі не дзеля асноўнай думкі, а дзеля эстэтычнай асалоды. Даруйце, nata, але на гэтай галінцы вы разважаеце прыкладна гэткім жа спосабам."

-Я не вельмі вас зразумела… Да, літаратура- гэта яе прызначэньне - існуе для задавальненьня эстэтычных патрабаваньній(сярод іншага).

Кожны разважае так як лічыць патрэбным.Я выказала СВАЮ думку, калі вы маеце іншую, калі ласка…Не падабалася - рада буду, калі пераканаеце аргументамі ў чым я памылілась…
На гэтай галінцы ідзе абмеркаваньне апошняга нумара "АRCHE".За межы абмяркаваньня я не выходзіла, чаго не скажаш аб вашым допісу…

напiсала nata 28.07.2003, 14:55


Спадарыня Ната! Вам добрага б рэдактара! Як у ARCHE, напрыклад.
напiсаў Stach 28.07.2003, 18:01


А на якое ліха мне рэдактар? Патрэбен ён толькі "рэальным пісьменьнікам", ці графаманаў, да якіх я не належу…-:((
А форумная пляцоўка - вытрымае..
напiсала nata 28.07.2003, 23:37


Тагда ізьвяніце!
напiсаў Stach 29.07.2003, 08:17


Тагда ізьвяніце!
напiсаў Stach 29.07.2003, 08:17</>
А па сутнасці галінкавай размовы няма чаго дадаць?Тады лепей са сваімі прапановамі ў куточку ціханька пасядзець…-:))))

напiсала nata 29.07.2003, 08:23


усе 35 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media