| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Новы АРХЭ створаны: 14.07.2003, абноўлены: 29.07.2003 08:23, камэнтароў: 35 Выйшаў новы нумар АРХЭ. Называецца Pax Americana. Для тых, хто НЯ ведаў І забыў лацінскую мову, магу патлумачыць пераклад: сьвет паводле Амэрыкі (альбо амэрыканскіх рэцэптаў, законаў і г.д.). Найбольш уражваюць у нумары, аднак, не разборкі з Амэрыкай, а дзёньнікі Адамчыка-старэйшага. Мастацкі твор сам у сабе. Чытаючы, ня надта заўважаеш, што гэта дзёньнік, а не аповесьць. Зь ліку няўдачаў нумару назваў бы апавяданьне Марыі Вайцяшонак. Ну, не спадабалася яно мне. Асобныя дэталі прывабныя, а ўсё разам — ня грэе. Магу дадаць яшчэ цёплыя словы на адрас успамінаў Тараса: душэўна піша дзядзечка. Наагул, удалымі ў нумары атрымаліся дакумэнтальныя рэчы, менш удалымі — мастацкія. Вядома, не абышлося й без грызьні паміж крытыкамі наконт пост-мо-дзярмізму. Ганна, а як Вам? Вы, здаецца, хацелі абмяркоўваць навінкі літаратуры? Пагаджуся з Вамі. Грызня паміж крытыкаў гэта проста нейкая жанравая знаходка новага тысячагоддзя. У чацьвертым "Дзеяслове" ўразіў Сьцяпан. Рэдка, ды метка, як большасьць сучасных вартых творцаў. Выйшла новая кніга Ўладзімера Арлова "Адкусі галаву вароне" (Бібліятэка "Вострая брама", 7). Кнігу склалі эсэі "Не пяюць пеўні ў Нэсэбры", "Задніца Эўропы", "Адкусі галаву вароне" + яшчэ 8. У менскіх друкарнях кнігу адмаўляліся друкаваць, як толькі бачылі прозьвішча аўтара. Надрукавалі толькі ў 5-й (па ліку) друкарні. А якім чынам сёлета Арлоў выдаў у "Мастацкай літаратуры" "Ордэн Белай Мышы"? Дарэчы, з дазволу вэбмайстра (дзякуй Макс!), разьмясьціў на сваім сайце апытаньне Arche: "Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць "тарашкевіцы"?" Адказваюць: - Юры Тарасевіч - Уладзіслаў Яндзюк - Юры Пацюпа - Васіль Быкаў - Ян Максімюк - Сяргей Абламейка - Аліса Бізяева - Ільля Глыбоўскі - Павал Жук - Уладзімер Каткоўскі - Сяржук Сокалаў-Воюш - Сяргей Шупа - Максім Шчур - Сяргей Дубавец - Івонка Сурвілла URL: www.pravapis.org/art_orthography_opinion У менскіх друкарнях кнігу адмаўляліся друкаваць, як толькі бачылі прозьвішча аўтара. Ага-ага, ён такі апазіцыянер што, аж усе зайздросьцяць. Дабрабыт — вось сімвал краю родны. Цікава было пачытаць дзёньнік Адамчыка. Зьвярнуў увагу пасаж пра тое, як сыны адмаўляліся друкаваць бацькавы кніжкі. Уладзімер Адамчык годна зрабіў, не выкрасьліўшы гэтага, рыхтуючы да друку. Дзёньнікі - асабістыя запісы для памяці.Невядома, што пакінуў бы сам Вячачлаў Адамчык рыхтуючы рукапіс да друку Мне здаецца, што многае бы пісьменьнік бы не стаў рабіць публічным, і падзякі бы не сказаў тым, хто выставіў усё на грамадцкую ўвагу. Nata, але кожны Пісьменьнік добра ведае, што пасьля сьмерці ягоныя дзёньнікі будуць надрукаваныя. Яны гэта добра ўсьведамляюць. І яшчэ Мёртвым не баліць. rydel кожны Пісьменьнік добра ведае, што пасьля сьмерці ягоныя дзёньнікі будуць надрукаваныя. Усё вельмі адносна. Адзін пісьменьнік вядзе дзёньнік ад самоты каб хоць паперы перадаць свае клопаты й турботы. Такія дзёньнікі даюць добры матэрыял для вывучэньня асобы й сьветапогляду пісьменьніка. Часьцей ён піша менавіта для сябе і такія дзёньнікі зноў-ткі часьцей трапляюць у агонь, чым у друк. Другі робіць хутчэй нататкі-нарыхтоўкі для будучых мэмуараў. З такіх нататак добра даведвацца пра атачэньне пісьменьніка, пра ягоны час, пра сацыяльна-палітычны стан краіны і г.д. Трэці ж стварае міт пра сваю асобу і адмыслова піша ў дзёньнік тое, чаго не было. І г.д. Быкаў перад сьмерцю навёў у сваім архіве парадак і гэта слушна. Ня будзе ні мітаў, ні сУчасьніцтва. Одаліска, ку-ку. "Прыехаўшы, я чытаю звычайна ўсё, што ў ад'ездзе прапусцiў i прагартаў зараз дзённiкi Вячаслава Адамчыка. Такой бяды, што я ў iх прахадзiмец, чужынец, там мала хто лепшы, а мяне называлi i горш. Прагартаў i, дальбог, перахрышчуся пашкадаваў чалавека. Як жа яго, гаротнага, грызла-зжырала нянавiсць, як яго, беднага, злосць перапальвала Даруй яму i прылашчы яго, Божа. Не кожны сам у сабе вiнаваты. Але ў мяне, як у колiшняга рэдактара, узнiкла пытанне да хлопцаў, якiя гэта надрукавалi Нiбыта iнтэлiгентных. Нават, так бы мовiць, культуралагiчных. Ну, не ведаю Для гэтага трэба мець адпаведны ўнутраны стан. I нейкую, незразумелую мне, новую мараль. Як у новага пакалення, у сыноў Прыкрылi б бацьку, не падстаўлялi. Ашчадзiлi б, пашкадавалi Ды, мусiць, нiчога i нiкога не шкада. Усё на продаж. Можа, час такi? Пры чым тут час?.. Час такi, якiя людзi, як яно нi банальна. Вымяраецца i вызначаецца ўсё маштабам асобы, узроўнем духу. I тут жа вось яшчэ што, калi зноў пра нас Каб выбрацца з ямiны, у якую мы саслiзнулi, каб беларусам быць бядой не было, неабходны рух духоўнага супрацiву. Супрацiву культуры. Насуперак пошасцi. Без гэтага нiякiя палiтычныя партыi нiчога не здолеюць зрабiць. Яны ўжо колькi гадоў гуляюцца самi ў сябе, не цямячы, што беларусы нацыя, у якой практычна няма адчування палiтыкi. Калi наогул такое адчуванне можа быць. Але ёсць звычаi, традыцыi, культура. I найперш нацыянальная лiтаратура, якая i пачала ў пазамiнулым стагоддзi фармаваць нацыю. Дык трэба ж хоць неяк адпавядаць, быць дастойным гэтай мiсii. Хто як можа, але з усiх, якiя ёсць, сiл. Хоць бы адрознiваць лiтаратуру ад брыды. Не паддавацца пошасцi, не ўпускаць яе ў сябе, а тым больш не гуляць ёй на руку." В.Някляеў Слушна. Як там у Бібліі напісана пра тых, хто ня мае граху? Што думаеш, Палівач? "Бывае праўда вочы коле," сказаў мой сваяк Крапіва. Мудра. Някляеў думаў і думае, што галоўнае грошы, "усё на продаж". А я мяркую: галоўнае праўда. Тата казаў: "Не кліч Бога, руку не прыклаўшы". І адкуль толькі бяруцца гэтыя недарэчныя і бязглуздыя спасылкі на Ўсявышняга?! З крыўды. З-за таго, што тата змог напісаць праўду. беларусы — нацыя, у якой практычна няма адчування палiтыкi а яшчэ няма годнасці, уявы, смеласці, адказнасці за ўласныя ўчынкі і яшчэ безліч чаго няма. Дык ці ёсць такая “нацыя” ? На халеру ўвесь гэны кіпеж 100-гадовы ? Ціпа ці не пара б ужо пісьменнікам нарадовым пачаць саромецца такіх вызначэнняў: “беларусы - эта ціпа очань дажа настаяшчая нацыя, але бязь 1 n+1 нармальных вартасцяў”. Каб у тав. Някляева IQ быў на якіх пунктаў 15-20 вышэйшы, ён бы пачаў заўважаць відавочную супярэчнасць такіх сцвярджэнняў. Як служэнне такой хімернай ідэі як Шчырабеларускае Нацыянальнае Адраджэньне адбіваецца на годнасці служкаў ? “Я аддаў жыццё служэнню люду, які і адчуваю ад гэтага глыбокую мазахісцкую асалоду”. Навошта ён крытыкуе палітыкаў, якія толькі працягваюць ЛіМаўскую традыцыю ? У мяне іншая прапанова: плюнуць на люд шчыры, слюной, як гэта і рабілі да эпохі гіст. матэрыялізма. А таксама насраць і насцаць, на яго ж. Хай люд шчыры сам разбіраецца са сваймі праблемамі, якія яму, дарэчы, бачацца зусім не так, як інцяляктуалам. Няма хлеба – хай ядуць пірожныя. Няма батлейкі – хай купляюць DVD. А калі хто хоча пакутаваць – няхай робіць гэта моўчкі, каб толькі І.Х-с (або Я-ла, К-ла ды Т-ла) чулі ды ведалі. Бо ўзнагарода за такое пакутна-ахвярнае гаротніцтва by default можа быць толькі ў Каралеўстве Нябесным (варыянт: у Шчырым Выраі Друвінгаў Сьветацяму). Гедэон, адзін з Суддзяў Ізраілевых, з х-вай хмары люццоў, што з’явіліся ў ягонае войска, абс. большасць адаслаў дахаты (відаць, Да Наша(Ніўска)й Шчырай Хаткі !), а пакінуў толькі 300 люццоў, якія лакалі ваду з каленяў як сабакі, і толькі гэных няшчыра-зманкуртаваных галаварэзаў паслаў на вайну, не памятаю, з амалікіцянамі, філістымлянамі, ці з іншымі нейкімі мультыкультурнымі плямёнамі. І ціпа замачылі яны гэных мультыкультурных ува ўсіх сартырах, што трапіліся ім па дарозе. А каб пайшлі ўсёй Шчырай Грамадой, дык прасралі б. Таму, панове-брацця, дружна, хорам: Жыве Вольная Сарматыя ! Зманкуртуйма ! Freistaat ! Што думаеш, Палівач? напiсаў Налівач Я тут якім бокам? А чаму "Маладосць" гэтак шчодра надрукавала ўрыўкі ў дзённікаў Вячаслава Адамчыка? з дзённікаў І ЛіМ друкаваў. І Полымя, і Дзеяслоў абяцалі надрукаваць. Мяркую, што літаратура напісаная не дзеля заробку і выгодаў, рэдактароў зацікавіла, ну і чытачоў таксама. Атрымліваецца, адзінае,што пісьменьнік напіша не дзеля заробку - гэта дзёньнік? А вось наконт цікаўкасці чытачоў і рэдактараў у дадзенным выпадку - перабольшаваньне, хутчей сведчаньне маркетынгавай дзейнасці нашчадкаў Мемуарны жанр у беларускай сучаснай часопіснай літаратуры - на жаль такі, што на мой густ, лепей яго бы і не было Быў добры паэт Максім Танк.Надрукавалі дзёньнікі і можна было толькі жахнуцца ад мізэрнасці асобы!Прыклад с надрукаваннымі дзёньнікамі Вячэслава Адамчыка - дэманструе, што гэта адбітак не літаратуры (бо толькі маленькія вытрымкі з надрукаваннага можна аднесці да яе),а нечага іншага -:)Тое, што А.Г. называе тэрмінам "сУчаснічаства". Асабіста-кулуарных акалічнасці чалавека, у якіх адсутнічае глыбіня аценак і напруга жыцьця, калізій,той, што ёсць ў дзёньніках А.Твардоўскага(Знамя), ці ў Лакшына (Дружба народаў).Шкада, што пісьменьнік не сам падрыхтаваў да друку рукапіс, бо зараз выглядае на правакацыю супрадзь яго.Як мне падабаўся "Ліст аканта" Вяч.Адамчыка, здаецца, па жанру твор блізкі да дзёньніка, але якая розніца! Асабіста-кулуарных акалічнасці чалавека Не разумею. Зрэшты, і разумець не хачу, бо дурота. Але цяпер зразумела, адкуль так Глобус не любіць Брыля. Сямейнае. Дзёньнікі заўсёды цікава чытаць. Але гэта чытво спэцыфічнае, на аматара. Гэтаксама, як і ліставаньні. Адна рэч глядзець футбольны матч, іншая - чытаць артыкул пра яго. nata Быў добры паэт Максім Танк.Надрукавалі дзёньнікі… і можна было толькі жахнуцца ад мізэрнасці асобы!Прыклад с надрукаваннымі дзёньнікамі Вячэслава Адамчыка - дэманструе, што гэта адбітак не літаратуры (бо толькі маленькія вытрымкі з надрукаваннага можна аднесці да яе),а нечага іншага…-:) А што такое "мізэрнасьць асобы" на вашую думку? Прыяцелька мая, прачытаўшы "Элемэнтарныя часьціцы" Уэльбэка, скардзілася якраз на мізэрнасьць асобы аўтара. Маўляў, толькі бруд ды жывёльныя інстынкты. А вобраз Бруно ён наагул з самога сябе сьпісаў. Калі ж запыталася ў яе, пра што раман, якая там асноўная думка, то мая прыяцелька заявіла, што чытае кнігі не дзеля асноўнай думкі, а дзеля эстэтычнай асалоды. Даруйце, nata, але на гэтай галінцы вы разважаеце прыкладна гэткім жа спосабам. Чытачу: Люблю чытаць кнігі Янкі Брыля. Гэта факт. Каб не любіў, не чытаў бы. ODA, "А што такое "мізэрнасьць асобы" на вашую думку?" -Нязначнасць.Нецікавасць.Абыдзеннасць. Чалавек,маючый мізэрные інтарэсы. Наконт вашай прыяцелькі магу сказаць, што з аценкай "Элементарных частак" яна памылілася, во прапусціла галоўнае: бруд быў патрэбен не сам па сабе, а як дэманстрацыя тупіка заходняй цывілізацыі праз парушаннасць асноўных чалавечых повязей. А пра падобнасць аўтара і ягоных пэрсанажай можна судзіць будучы толькі чалавекам бліжайшага асяроддзя М.Уэльбэка.Яна ведала яго па жыцьцю ў Францыі, ці ў Ірландзіі? "мая прыяцелька заявіла, што чытае кнігі не дзеля асноўнай думкі, а дзеля эстэтычнай асалоды. Даруйце, nata, але на гэтай галінцы вы разважаеце прыкладна гэткім жа спосабам." -Я не вельмі вас зразумела Да, літаратура- гэта яе прызначэньне - існуе для задавальненьня эстэтычных патрабаваньній(сярод іншага). Кожны разважае так як лічыць патрэбным.Я выказала СВАЮ думку, калі вы маеце іншую, калі ласка Не падабалася - рада буду, калі пераканаеце аргументамі ў чым я памылілась На гэтай галінцы ідзе абмеркаваньне апошняга нумара "АRCHE".За межы абмяркаваньня я не выходзіла, чаго не скажаш аб вашым допісу Спадарыня Ната! Вам добрага б рэдактара! Як у ARCHE, напрыклад. А на якое ліха мне рэдактар? Патрэбен ён толькі "рэальным пісьменьнікам", ці графаманаў, да якіх я не належу -:(( А форумная пляцоўка - вытрымае.. Тагда ізьвяніце! Тагда ізьвяніце! напiсаў Stach 29.07.2003, 08:17</> А па сутнасці галінкавай размовы няма чаго дадаць?Тады лепей са сваімі прапановамі ў куточку ціханька пасядзець -:)))) Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|