Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Мабільная сувязь па-беларуску
створаны: 29.07.2003, абноўлены: 11.02.2006 11:17, камэнтароў: 131

Ніводная з трох кампаніяў мабільнае сувязі ў нашай краіне не ўжывае ў працы беларускай мовы. Нават у дзьвюхмоўных краінах абслугоўваньне звычайна прапаноўваецца на абодвух мовах (у Бэльгіі, напрыклад). Я ўжо не кажу, што мець у даведкавых аўтаадказьніках яшчэ й ангельскую мову нашым кампаніям было б таксама няблага.

напiсаў Stach 29.07.2003, 19:33


І добра было б смс-кі дасылаць па-беларуску… А то "і" пазычаем з лацінскага алфавіту, а "ў" наогул абмінаем…

Але гэта ўсё мары…


напiсала Чытачка АРХЭ 29.07.2003, 23:06


А то "і" пазычаем з лацінскага алфавіту, а "ў" наогул абмінаем…

А я яшчэ хачу пісаць літару Ґґ. ;)
напiсаў rydel 29.07.2003, 23:48


Я гэтае пытаньне ўжо раней задаваў, калі шукаў беларускамоўную мабілку. Адшукаў толькі адну вэбстаронку. Кампутарная фірма прапаноўвае проґу для падтрымкі беларускай кірыліцы ў Nokia 9210:

www.penreader.com/languages/Belarusian.h

Каштуе 20 баксаў. Альбо дэма-вэрсія на 14 дзён бясплатна. Ці хто мае Nokia 9210, каб паспрабаваць? Ці сапраўды падтрыміліваюцца літары Іі, Ўў, Ґґ? Спытаўся на kv.by, але ніхто не адказаў. Занадта дарагая мадэль для беларусаў?

напiсаў rydel 29.07.2003, 23:54


Яшчэ хацеў-бы заўважыць, што вы блытаеце дзьве розныя рэчы: апэратараў і вытворцаў мабілак.

Апэратары могуць толькі забясьпечыць сэрвіс на мове Х. Напрыклад, абвесткі і службу падтрымкі па-беларуску.

За беларусізацыю мабілак адказыя вытворцы, то бок Nokia, Siemens, Motorola, etc.
напiсаў rydel 29.07.2003, 23:58


Ня бачу асаблівай праблемы што да SMS. Набіраю заўсёды лацінкаю, нават займеньнік для "ў" звычайна паўсюль ёсьць. Адзінае што для "ш" і "ч" даводзіцца ўжываць польскі варыянт: "sz" i "cz". Да ўсяго, вельмі проста пісаць "h" і "g".
Мне б хацелася дабіцца, каб сыстэма адказвала па-беларуску, напрыклад:
"Балянс Вашага рахунку роўны $1000".
напiсаў Stach 30.07.2003, 09:15


Яшчэ адна лякуна - сайты кампаніяў Velcom, MTC ды БелСел. На дзьвюх зь іх ёсьць ангельскамоўныя вэрсіі, але ж нідзе няма беларускай.
Для прыкладу раю зайсьці на сайт украінскага апэратару: www.kyivstar.net
напiсаў Stach 30.07.2003, 09:19


> Ня бачу асаблівай праблемы што да SMS

Для цябе асабіста праблемы, напэўна, няма. Як і для астатніх, хто піша беларускамоўныя эсэмэскі. Але ж фармальна ў ніводнай мабілцы няма падтрымкі АНІ КІРЫЛІЦЫ, АНІ ЛАЦІНКАЙ. Вы пішаце не лацінкай, а трансьлітам. А гэта - "дзьве бальшыя розьніцы".

Пра вэбсайты - абсалютна слушная заўвага. Гэта нават не "лякуна", а вялікая чорная дзірышча. :)
напiсаў rydel 30.07.2003, 14:14


У мяне мабілка Sony J70: калі яшчэ працавалі бясплатныя SMS-гейты (ня вэлкамаўскі дубовы), дык мэсагі кірыліцай праходзілі з "Ў" і з "І"; лацінкай усе крэскаваныя літары і з гачыкамі таксама праходзілі. Толькі трэба было каб SMS-гейт падтрымліваў кадыроўку UTF-8. Тое ж датычыцца трубкі Sony J5: беларуская кірыліца й лацінка прымаюцца выдатна што ў SMS-ках, што ў мэйлах.
Я нядаўна напісаў на "Вэлкам" ліст, каб яны на сваім гейце UTF-8 прадугледзелі, дык яны замест адказу гэты гейт наогул вырубілі :-(
Датычна мовы сэрвісу: ніхто да іх не зьвяртаўся, напэўна, вось і не зрабілі беларускі варыянт. Давайце ім будзем дасылаць лісты. Я, праўда, толькі што ім пазваніў, дык іхні офісны сэрвэр зьляцеў, таму па мыле гэныя лісты даслаць не атрымаецца, але ёсьць факс 206-62-52 (на аўтамаце).
Валодаю інфармацыяй, што кіраўніцтва "Вэлкаму" станоўча настроенае да беларушчыны, адзінае, можа штуршка чакае… Няхай бы Трусаў падмітусіўся. Перавялі ж аўтаадказчыкі часу, ды надвор'я на беларускую зь ягонага клопату.
напiсаў Заякот 30.07.2003, 15:24


Яшчэ хацеў-бы заўважыць, што вы блытаеце дзьве розныя рэчы: апэратараў і вытворцаў мабілак.

напiсаў rydel 29.07.2003, 23:58

Гэта я "зблытала". Насамрэч жа я разумею адрозненне. Проста захацелася выказацца наконт беларускай мовы і сотавых тэлефонаў - наогул, цалкам, закранаючы ўсе аспекты.
напiсала Чытачка АРХЭ 30.07.2003, 16:15


Наколькі я разумею, "зашыць" беларускую мову можна ў любы телефон с JAVA-падтрымкай. А праграмы адолеў бы напісаць нават якісь першакурсьнік з радыятэху. Дык жа дзе ён, той першакурсьнік?
напiсаў Заякот 30.07.2003, 16:34


Во гэткія адказы я сёньня атрымаў на свае запыты пра магчымае ўжываньне бел. мовы:

1. Здравствуйте Виталий,
Спасибо за Ваш вопрос. СООО "Мобильные ТелеСистемы" разрабатывает планы о предоставлении информации на белорусском и русском языках.

С уважением,
СООО "мобильные ТелеСистемы"

2.Паважаны Вiталь Стахiевiч,

Нажаль, пакуль што мы не плануем дубляваць свае сэрвісы на беларускай мове.

З павагай,
ООО СП "БелСел"


напiсаў Stach 30.07.2003, 16:53


Трэба дзяўбсьці. Напісаць ліст (папяровы) на імя дырэктара. Адказ мусіць быць ПА-СУТНАСЬЦІ. А ў дадзеным выпадку нейкі клерк проста адмахнуўся: вы ж не пыталіся пра пляны "Вэлкаму"…
Пазваніце Трусаву! Навошта нам ТБМ, калі яны гэткую дробязь не адолеюць. Там працы на сто даляраў…
напiсаў Заякот 30.07.2003, 17:02


Я запытаўся ўва ўсіх трох кампаніяў. Папросту ад Вэлкому адказу пакуль не было.
Увогуле ж у нас часам электроннага ліста бывае цалкам дастаткова каб зьмяніць, напрыклад, назву станцыі мэтро. У прынцыпе, цывілізаваныя кампаніі таксама сур'ёзна ставяцца да электронных запытаў (маю сьвежы прыклад - агенцыя SMOK).
напiсаў Stach 30.07.2003, 18:00


Хай бы НН яшчэ матэр'л зрабіла пра мабілы, працягнула распачатую некалі тэму.
напiсаў Ledu 30.07.2003, 22:35


А я ўжо так прызвычаілася, што з беларускай мовай я "рэч у сабе"… Нічога ні ад каго не патрабую… :0)
напiсала Чытачка АРХЭ 31.07.2003, 15:35


Ужо каля 20 чалавек, у т.л. і я, напісалі пісьмовыя звароты да дырэктара "Вэлкама" і атрымліваюць пакуль што стандартныя адпіскі ад камерцыйнага дырэктара Дашана, маўляў, канстытуцыя дае ім права весці унутраную дакументацыю на любой мове. Але унутраную яны, незалежна ад канстытуцыі, маюць права весці нават на суахілі - але ж як быць з правамі іх спажыўцоў, якія яны безпадстаўна парушаюць.

Плануецца звярнуца ў Канстытуцыйны Суд.
напiсаў Маnn Kurt 31.07.2003, 17:45


Ці можна пабачыць узор ліста? Скіньце на мэйл, калі можна.
напiсаў Адам Глобус 31.07.2003, 17:55


У нумары 27 "НН" (перадапошнім) была нататка пра тое, што ТБМ зьвярнуўся ў КС наконт выкарыстаньня моваў на этыкетках і ўпакоўцы. КС прызнаў, што інфармацыя па-беларуску тамака мусіць прысутнічаць абавязкова.
Але рашэньні КС па нашай канстытуцыі, як аказваецца, не абавязковыя да выкананьня.
напiсаў Заякот 31.07.2003, 19:02


Робэрт Саркісавіч Дашан — гэта армянін зь беларускім пашпартам. Чатыры галоўныя мэнэджэры ў іх — ліванцы. Акімаў — расеец. Плянэркі праходзяць па-ангельску. Во як!
напiсаў Заякот 31.07.2003, 19:21


Але схему маршрутаў мэтро яны зрабілі па-беларуску і віктарыну "Мая краіна — мой апэратар" праводзяць па-беларуску.
напiсаў Заякот 31.07.2003, 19:24


Ці можна пабачыць узор ліста? Скіньце на мэйл, калі можна.
напiсаў Адам Глобус 31.07.2003, 17:55

Спадар Адам, для творчай асобы Вашага ўзроўню даравальная была б адвольная форма ліста. Але вяршыняй Вашага мастацкага самавыяўленьня пры вырашэньні дадзенай праблемы магла б стаць тэлеграма на імя Акімава прыкладна наступнага ляканічнага зьместу:

Я К О Г А Х * Я ?
напiсаў Заякот 31.07.2003, 19:33


Не ліванцы, а лівійцы. Але са швайцарскімі пашпартамі.
напiсаў Маnn Kurt 01.08.2003, 08:08


Заякоце, дзяўбці, канечне ж, можна і трэба. Мне таксама эсэмэскі лацінкай набіраць нецікава (і беларускія, і расейскія). Але ці будзе ад гэтага дзяўбеньня карысьць? Пасьля таго як БТ усе выпускі навінаў на велікій і магучый (апрача "Панарамы") перавяло, я штосьці страціла асаблівыя надзеі на пашырэньне беларушчыны.

Дарэчы, па "Свабодзе" у найбліжэйшыя дні на гэтую тэму сюжэт павінен выйсьці. ТБМ там даводзіць, што яны змагаюцца, прадстаўнікі кампаніі МТС (адзіны апэратар мабільнай сувязі, які пагадзіўся адказваць на пытаньні па гэтай праблеме) абяцаюць стварыць беларускамоўную вэрсію свайго сайта.
напiсала ODA 01.08.2003, 11:37


ODA:
"Мне таксама эсэмэскі лацінкай набіраць нецікава…"

Дык ёсьць жа тэлефоны з кірылічным уводам.

напiсаў Заякот 01.08.2003, 11:50


ODA:

Дарэчы, на БТ такая тупая вядучая ёсьць — Злата Рамашова. А яна ж былая МФ-аўка.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 11:52


Дык ёсьць жа тэлефоны з кірылічным уводам.<i/>

Гэта якія? Распавядзі чайніку.

Але праблему гэта не вырашае, як і было сказана вышэй. Мабільнікаў зь беларускім інтэрфэйсам няма. Апэратары мабільнай сувязі абслугоўваць абанэнтаў па-беларуску пакуль ня хочуць. І, мяркую, ня будуць.


напiсала ODA 01.08.2003, 11:59


Вось што мне ў МТС колькі тыдняў таму адказвалі пра мабільнікі зь беларускім інтэрфэйсам і сэрвісы на беларускай мове:

1. Вопрос выпуска телефонов с поддержкой того или иного языка - это прежде всего вопрос производителей. Очевидно, что целесообразность выпуска телефона на конкретном языке определяется емкостью рынка в стране, где на этом языке говорят. В Беларуси сейчас происходит взрывное развитие рынка сотовой связи, поэтому появление телефонов с белорусским интерфейсом мы считаем вполне вероятным. Если помните, телефоны с русским интерфейсом тоже появились далеко не сразу - а лишь когда стало очевидно, что рынок сотовой связи в России вошел в стадию бурного роста, т.е. примерно три-четыре года назад.
Что касается вопроса информационных сервисов оператора, то сейчас мы разрабатываем различные информационные услуги на базе SMS-сообщений. Многие из них будут вводиться уже в этом году. Думаю, что если у абонентов будет потребность в информационных сервисах на белорусском языке, мы сделаем все, чтобы ее удовлетворить.
2. Наше отношение к этой идее очень простое: в Беларуси многие говорят на белорусском языке, считают этот язык своим родным, следовательно, и идея появления телефонов с белорусским интерфейсом не лишена здравого смысла. Мобильный телефон - это повседневная потребность, вещь, которую мы используем постоянно в быту. Поэтому если человек думает и говорит по-белорусски, для него вполне естественным будет и то, что его мобильный телефон предлагает ему «общаться» на его родном языке.<i/>
напiсала ODA 01.08.2003, 12:03


Учора ва ўнівэрсаме ГУМ прадавачка адмовілася зразумець маё пытаньне:
"Ці маеце вы такую самую мадэль абутку, але іншага памеру?"
Мяне, у прынцыпе, гэта не абыходзіць. Але цікава, хто ведае, ці меў бы я права запатрабаваць, напрыклад, кнігу скаргаў ці штось падобнае?

напiсаў Stach 01.08.2003, 12:04


Усё гэта лухта: аўтаадказчыкі, сэрвісы, цэньнікі…
Калі ў сям'і па-беларуску гаворыш, ды сябры беларускія ёсьць — дык гэтага дастаткова, гэта галоўнае. А калі яшчэ на працы па-беларуску можна, дык тады наогул вы жывяце ў рэжыме "шчасьце патрыёта".
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:07


To ODA:

"Не пазбаўленая здаровага сэнсу" - гэта гучыць горда! Прынамсі, крышачку таго здаровага сэнсу ў такой ідэі ёсьць!
напiсаў Stach 01.08.2003, 12:10


Усё адно адчуваньне рэзэрвацыі. Днямі пайшла манікюр рабіць. Зайшла ў кабінэт, і мне ў той момант на сотавы патэлефанавала мая беларускамоўная прыяцелька. Ясна, размаўляем па-беларуску. Дзеўка-манікюршчыца глядзіць на мяне ашалелымі вачыма, потым просіць пагаварыць зь ёй па-беларуску. Пабадаецца ёй, як мова гучыць. А сама? А самой ёй цяжка навучыцца, сама размаўляць ня хоча і ня будзе.

напiсала ODA 01.08.2003, 12:11


ODA:

Гэта якія? Распавядзі чайніку.

Усе Алькатэлі, усе Нокіі, Самсунгі, некаторыя Сімэнсы…
Мне цяжка сказаць, у якіх тэлефонах сёньня няма кірылічнага ўводу…


напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:12


Заякоту:

Якія мадэлі Сімэнса?
напiсала ODA 01.08.2003, 12:13


ODA:

"Усё адно адчуваньне рэзэрвацыі."

А я для сябе гэта трактую ня як рэзэрвацыю, а як элітнасьць. І тады лягчэй.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:15


Заякот, хоць гаршком абзаві, а сутнасьць ад гэтага не мяняецца. Дзе ты сваіх дзяцей адукоўваць будзеш? У расейскамоўных школах?
напiсала ODA 01.08.2003, 12:17


ODA:

Якія мадэлі Сімэнса?

Баюся памыліцца: ці ня ўсе зь 2002 году. Трэба ўдакладняць пры набыцьці.
Добрая крама www.mobilagsm.com/ne/index.php , добрыя цэны і рэальная гарантыя (замяняюць адразу). Я там ужо 4 ці 5 мабілак купляў.

напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:19


ODA:

Дзе ты сваіх дзяцей адукоўваць будзеш? У расейскамоўных школах?

Есьць жа і садкі (групы) і школы (клясы) беларускія. Ня шмат (паводле попыту), але ёсьць. Да таго ж, беларушчына — гэта ж не адмаўленьне ад іншых моваў. Няхай і па-расейску павучацца.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:23


Што датычна беларусізацыі мэню мабілак, дык тут можна й без вытворцаў абысьціся. Майстры перарабляюць прашыўкі мабілак, вычвараюцца як могуць: і гульні дадатковыя пішуць, і шрыфты зьмяняюць. Каб быў попыт на тое, дык была б і прапанова. Асабіста ў мяне ангельская ўключаная.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:27


Русіфікаваныя прашыўкі для новых мадэляў як толькі зьяўляюцца, каштуюць 300-500 даляраў. Дык я так мяркую, што і праца па беларусізацыі каштавала б ня менш.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:30


Слухай, Заякот, адчуваньне таго, што належыш да элітарных колаў паводле моўнай прыкметы, само па сабе прыемнае. Але я б не хацела, каб беларуская мова была элітарнай. І каб саромеліся яе "навасёлы зь бліжэйшых сёлаў" (праява беларускага комплексу правінцыялізму ў адмаўленьні ад беларускай мовы на карысьць расейскай) я б таксама не хацела. Няхай бы яна была проста нармальнай мовай.
напiсала ODA 01.08.2003, 12:35


ODA:

Вось, ці ёсьць цыганскія школы? Ці ім хто адкажа ў краме па-цыганску? Пра мабілкі ўжо й не кажу. А яны не губляюць сваёй мовы. У чым сакрэт? У сям'і.

Шукай сабе, ODA, мужыка-беларуса. Іначай, калі беларушчына для цябе важная, ня будзе ў вас камфорту й гармоніі. Праца-працай, крама-крамай, а дома мусіць гучаць нашае слоўца. Усё астатняе — няшчырасьць.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:37


ODA:

"Няхай бы яна была проста нармальнай мовай."

Мне няма чаго сказаць супраць, але мой выкладчык эканомікі ўвесь час паўтараў: "Выбар на рынку — гэта ня выбар паміж добрым і кепскім, гэта выбар паміж благім і яшчэ горшым." Мяркую, Одачка, што тое, пра што мы марым — гэта варыянт "добра", а такога пункту ў нашым мэню няма…

напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:41


Заякот, дык знайшла, здаецца. Таму за маю ўласную беларускасьць не турбуйся. :)))
напiсала ODA 01.08.2003, 12:42


Паводзіць сябе адэкватна — цэлая навука. Прыкра, вядома, але калі-некалі запытаць нешта па-беларуску — гэта павесьці сябе не адэкватна асяродку.
Даводзіцца й трасянкай карыстацца і расейскай…
Паўтаруся: усе гэтыя перажываньні драбнеюць і зьнікаюць, калі ты ведаеш: МАЯ БЕЛАРУСЬ — ДОМА. Тады ня сорамна нават за сваю расейскую ў краме.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:46


ODA:

"Заякот, дык знайшла, здаецца."

Здаецца ці сапраўды? :-)
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:47


"…за маю ўласную беларускасьць не турбуйся"

А я б, калі б працаваў на "Свабодзе" напісаў бы "ПРА маю ўласную…"
напiсаў Заякот 01.08.2003, 12:50


Прынцып МАЯ БЕЛАРУСЬ - ДОМА усяго толькі спосаб унутранай эміграцыі. Часам абмяжоўвацца ад рэчаіснасьці карысна, бо іначай звар'яцееш, але ж не бясконца гэта рабіць! Так, калі нехта з маіх новых знаёмых-знаёмак пачынае казаць, што беларуская мова — лухта, для мяне гэта ёсьць сыгналам таго, што з такім чалавекам шчыльныя кантакты лепей не наладжваць. Але да якой пары я вымушаная буду слухаць гэтую дуроту? І, дарэчы, чытаць пра "мэтазгоднасьць" стварэньня сэрвісаў апэратараў мабільнай сувязі на беларускай мове? І навіны на БТ па-расейску глядзець (паскудная расейская ў гэтых дыктараў, ім прасьцей беларускую вывучыць)?

Ня ведаю, як у беларускамоўных сем'ях тлумачыць дзецям, чаму міжсобку бацькі размаўляюць па-беларуску, а з прадавачкамі ў краме ці з калегамі на працы па-расейску. І як дзеці гэтую раздвоенасьць успрымаюць.
напiсала ODA 01.08.2003, 12:56


Заякоту:

Пра беларускую мову як фактар прыняцьця рашэньняў я якраз вялікі матэрыял раблю. Там чатыры чалавекі разважаюць пра сваю ўласную беларускасьць. :) Я б і твой маналёг уставіла, дык месца ня хопіць.
напiсала ODA 01.08.2003, 12:57


"І як дзеці гэтую раздвоенасьць успрымаюць."

А як у Бельгіі ўспрымаюць? Нармальна. Малыя дзеці наогул пра гэта ня думаюць. А год у 6-7 можна і патлумачыць, што абставіны складаныя, але есьць сьвятое: Бог, сям'я, Беларусь…
напiсаў Заякот 01.08.2003, 13:00


"Я б і твой маналёг уставіла, дык месца ня хопіць."

Ня трэба ўстаўляць. Сёньня я так думаю, а заўтра, можа, буду інакш. А публічна нешта сфармуляваць — гэта ўжо як скрыжалі высекчы. Потым давядзецца з аглядкай на гэтыя скрыжалі жыць.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 13:03


ODA:

Дарэчы, СТВ не глядзіш? Там на беларускую перадачы некаторыя перавялі.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 13:05


Гляджу, але нячаста. Ну, на БТ таксама засталіся перадачы па-беларуску, але навіны — гэта візытоўка любога тэлеканала. І мова, на якіх яны ідуць, рэч прынцыповая.
напiсала ODA 01.08.2003, 13:09


Тэлевізар — гэта вакенца ў пекла. Праз тэлевізію сьвядомасьцю гледачоў маніпулююць камэрсанты, палітыкі, спэцслужбы… Уключыўшы тэлевізар, ты ўжо ня маеш выбару: мусіш глядзець тое, што паказваюць.
Тэлевізія — найвялікшае ліха чалавецтва.
З гэтых прычынаў я яго стараюся меней глядзець. Ды й часу бракуе.
Інтэрнэт, кнігі, відэа — больш дэмакратычныя й бясьпечныя фарматы атрыманьня інфармацыі: пад іх не падладжваеш свой расклад; яны каштуюць грошай, а таму спажываюцца абмежавана, ня робяць зь цябе раба; ты сам абіраеш творы і праграмы, страхуесься ад амаральнага зьместу…
І шмат яшчэ перавагаў…
Паспрабуйце пераадолець слабасьць, выключыце тэлевізар хаця б на месяц і вы пабачыце колькі часу вызваліцца, наколькі спакойней стане ў душы…
напiсаў Заякот 01.08.2003, 13:16


Гэта добрыя парады для тых, каму ня трэба глядзець тэлевізар у зьвязку з прафэсійнымі абавязкамі. А мне трэба пачынаць дзень з прагляду навінаў на БТ, бо там бывае шмат анонсаў афіцыёзных падзеяў.
напiсала ODA 01.08.2003, 13:21


Спадарства, а хто ведае, як гэты шалёны курсіў утаймаваць?!
напiсала ODA 01.08.2003, 13:21


Ода, табе сыравіну на добры матэрыял падкінуць?
напiсаў Заякот 01.08.2003, 13:22


Калі на добры матэрыял, то кідай на мыла.
напiсала ODA 01.08.2003, 13:24


Зараз.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 13:27


Ліст дасланы, бяры.
напiсаў Заякот 01.08.2003, 13:40


Тэлевізар — гэта вакенца ў пекла.

Чаму народ думае інакш, чаму большасць перакананая, што тэлевізар — вакно ў свет, вакно ў рай? Зрэшты, ён такім мусіць быць, як і кіно. Іншая рэч, тэле-рай малююць чэрці.
напiсаў Адам Глобус 01.08.2003, 14:06


Нездарма б… бульбашамі клічуць. На мой погляд не столькі за тое, што шмат бульбы спажываюць, а за тое што шмат ракам стаяць. Мне пофіг гэтыя 80% бульбашоў… я даўблю і буду далей даўбіць, каб мне і маім блізкім тут жылося як гаспадарам. І мабільнік у мяне такі які я жадаю… вось дадоўбім Велік (Вэлком) і абслугоўваць пачнуць на-чалавечы.
напiсаў Grga Pitic 01.08.2003, 14:34


Я учора глядзеў у кіно фільм "Тэрмінатар-3". Добрае кіно, раю паглядзець.
Мне падалося, што калі б агучка была зробленая па-наску, дык усё адно заля была б паўнюткая. Вось бо, галоўнае, ці добры тавар, ці якасная паслуга. А мова сэрвіса можа быць любою. Аднак трэба, каб была магчымасьць выбару гэтай самай мовы.
напiсаў Stach 01.08.2003, 14:49


На БелСел сёньня "ўсяго" каля 3 тысячаў абанэнтаў. Тады як у МТС - 200 000, а ў Velcom - больш за 500 000. Але ніхто ня лічыць абанэнтаў БелСел нейкімі недарэкамі. Кожны мае магчымасьць выбару. Я абіраю беларускамоўны сэрвіс, хай сабе такіх, як я, будзе толькі 3000 — і добра!
Заўтра прыедзе мой сябар-бэльгіец, яму б хацелася атрымаць, прыкладам, ангельскамоўны сэрвіс. І гэта таксама было б добра. Тут бы таксама быў "здаровы сэнс".
напiсаў Stach 01.08.2003, 14:54


то Stach
Зноў жа, дык прадукт, які робіцца для сябе павінен быць добрай якасьці. Я ў тым сэньсе, трэба рабіць добрыя тавары па-беларускі не толькі для таго, каб іх спажывалі іншыя, але і для сябе.
напiсаў Grga Pitic 01.08.2003, 14:57


Grga Pitic:

Вы ня любіце стаяць ракам?
напiсаў Заякот 01.08.2003, 15:02


Заякоту:
Дзякуй за ліст.

to Stach
Вось бо, галоўнае, ці добры тавар, ці якасная паслуга.

Я гэтую простую ісьціну спрабавала растлумачыць наведнікам тутбаеўскіх форумаў, дзе абмяркоўваюцца расейскамоўныя навіны на БТ. Маўляў, мова на рэйтынгі не ўплывае, рашучую ролю мае якасьць навінаў. Дык ня вераць.

напiсала ODA 01.08.2003, 15:04


Заякоту:
Не, кроў да галавы хутка падходзіць, дурны становішся. Ды і баюся, што ззаду хто-небудзь прыладзіцца.

Паважаныя, дастаньце галовы са ср… і пішыце лісты на Велік, на імя дыр. Акімава.

"Прашу перавесьці мяне на беларускамоўнае абслугоўваньне. У тым ліку жадаю атрымоўваць рахункі і іншыя сэрвісы па-беларуску. Прашу даць мне пісьмовы адказ на адрас…."

напiсаў Grga Pitic 01.08.2003, 15:21


да Глёбуса (Глобуса)

Прыйшоў адказ наступны

Уважаемый Грга Питич

По Вашему обращению от .. июня 2003 года СП ООО "Мобильная цифровая связь" сообщает, что в соответствии со ст. 17 Конституции РБ от 15 марта 1994 г. № 2875-ХII (с изменениями и дополнениями), государственными языками в РБ являются белорусский и русский языки.
Таким образом, компания имеет право выбирать один из гос. языков для ведения документации.
Дополнительно информируем, что выставление счетов на белорусском языке не предоставляется возможным в связи с тем, что программное обеспечение, задействованное для выставления и распечатки счетов, адаптировано для русского языка. Компания не считает целесообразным перепраграммирование системы, поскольку это требкет значительных мат. затрат.

Дашян Р.С.

Вось каго трэ ставіць ракам, дык гэтага армяшку…
напiсаў Grga Pitic 01.08.2003, 15:35


Grga Pitic:

"Не, кроў да галавы хутка падходзіць, дурны становішся."

Дурны становісься, калі мача ў мазгі б'е, а калі кроў, дык нічога страшнага.

"Ды і баюся, што ззаду хто-небудзь прыладзіцца."

Вось, усе толькі глядзяць і чакаюць каб да вас прыладзіцца! Гэнкі вы ужо апэтычны!
напiсаў Заякот 01.08.2003, 15:46


Grga Pitic 01.08.2003, 15:35
По Вашему обращению от .. июня 2003 года СП ООО "Мобильная цифровая связь" сообщает, что в соответствии со ст. 17 Конституции РБ от 15 марта 1994 г. № 2875-ХII (с изменениями и дополнениями), государственными языками в РБ являются белорусский и русский языки.

Вось гэта і ёсьць нэгатыўныя наступствы ўзаконенага білінгвізма. Гэты артыкул у асноўным законе ўспрымаецца, як дазвол не ўжываць беларускую мову наагул.
напiсала ODA 01.08.2003, 15:48


А калі ў мяне быў тэлефон Матарола 3666, дык я ўключаў украінскую мову мэню. Усё ж бліжэйшая да нашай…
напiсаў Заякот 01.08.2003, 16:06


Хто-небудзь, спыніце курсіў!!!
напiсала ODA 01.08.2003, 16:09


Курсіў, СТАЯ-А-А-АЦЬ!!!

напiсаў Заякот 01.08.2003, 16:12


Заякот,

А ты што толкі і ўмееш, што агрызацца
напiсаў Grga Pitic 01.08.2003, 16:14


Grga Pitic:

А што такое "агрызацца"? :-)
напiсаў Заякот 01.08.2003, 16:18


rydel, праверце, калі ласка, сваю скрыню і як мага хутчэй зьвяжыцеся са мной па пазначаным тэлефоне. Калі ня маеце такой магчымасьці, то паведамце, як мне Вас знайсьці.
напiсаў RFE/RL 01.08.2003, 19:02


> Спадарства, а хто ведае, як гэты шалёны курсіў утаймаваць?!

тайпаем </i>
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 01.08.2003, 21:02


О, тэма аказалася нечакана папулярнай. Прапаную скідваць усім знаёмым СМС-скі з прапановай пісаць усё новыя і новыя заявы Акімаву.

Хацелася б верыць, што гэтая кампанія - толькі першы прыклад нармальнай грамадзянскай мабілізацыі, у адрозненне ад усіх гэных крэтыністычных "нецурайсямянепанічок-люццамізвацца-выбірайатопраіграіш".

Жыве Вольная Сарматыя ! Freistaat !
напiсаў Маnn Kurt 01.08.2003, 21:13


Кідайце мне на мыла каардынаты, хто атрымаў такі ж ліст ад Дашана, як і я ды Грга Піціч.
напiсаў Маnn Kurt 01.08.2003, 21:15


ODA:
Ня ведаю, як у беларускамоўных сем'ях тлумачыць дзецям, чаму міжсобку бацькі размаўляюць па-беларуску, а з прадавачкамі ў краме ці з калегамі на працы па-расейску. І як дзеці гэтую раздвоенасьць успрымаюць.


Глядзі "Частыя пытаньні" аб "карэнных" (што размаўляюць ад наражджэньня) Эспэрантыстах:
www.helsinki.fi/~jslindst/odo.html
У адказе на пытаньне "Як навучаць дзьвухмоўю?" (п. 6) зьмешчаны тры варыянты:
па-асобе - адна асоба гаворыць на адной мове, іншая - на другой;
па-абставінах - у адніх абставінах гавораць на адной мове, у іншых …;
па-часу - у пэўны час (паўдня, дзень, ці больш) уся сям'я размаўляе на адной мове, …

І гэта - працуе. То бок, дзіця можа навучацца адразу 2 мовам. Як патлумачыць, калі яно яшчэ не разумее нават, што такое мова? Ня ведаю. Мой сын выдумаў слова "пупічка" і калі я заўважыў, што няма такога слова, адказаў мне: "а гэта па-ангельску". :)

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 01.08.2003, 21:20


Нездарма б… бульбашамі клічуць. На мой погляд не столькі за тое, што шмат бульбы спажываюць, а за тое што шмат ракам стаяць. Мне пофіг гэтыя 80% бульбашоў…

Ненавіжу бульбашоў. Ненавіжу іх калечныя этыку ды эстэтыку. Зая…ла іх тупасць, баязлівасць, подласць, а яшчэ больш іх штучнае выслаўленне-апраўданне-легітымізацыя. Зманкуртуйма !!! Няхай жыве дробнабуржуазны еўрапейскі шавінізм !!! У дупу крэтыністычных этнавыканкамаўскіх чыноўнікаў !!! Freistaat !!!
напiсаў Маnn Kurt 01.08.2003, 21:23


Nda… Hladzicie skrynku, szanounaja "rfe/rl"


напiсаў rydel 01.08.2003, 22:06


To Mann Kurt:

А чаму ж толькі Акімаву? Я асабіста маю МТС. І хоць яны і пішуць, што "разглядаюць пытаньне пра ўвод бел. мовы", дык ны ішныя пытаньні гэтак жа "разглядаюць" гадамі. Як ціснуць — дык ціснуць на ўсіх!
напiсаў Stach 02.08.2003, 08:57


Sorry:

А чаму ж толькі Акімаву? Я асабіста маю МТС. І хоць яны і пішуць, што "разглядаюць пытаньне пра ўвод бел. мовы", дык яны й іншыя пытаньні гэтак жа "разглядаюць" гадамі. Як ціснуць — дык ціснуць на ўсіх!

напiсаў Stach 02.08.2003, 08:59


Мела ўчора размову з Трусавым на прадмет беларусізацыі інтэрфэйсаў мабільнікаў. Кажа, бамбіце вытворцаў тэлефонаў самі. Вы, уладальнікі мабілак, людзі нябедныя, вас няшмат. А ў ТБМ ёсьць больш сур'ёзныя справы. Калі будзе шмат зваротаў ад прыватных асобаў, ТБМ таксама падключыцца і дапаможа адстойваць свае правы.
напiсала ODA 02.08.2003, 12:16


ODA:

Пошту тэрмінова забяры. Не цягні з матэрыялам.
напiсаў Заякот 04.08.2003, 10:41


ODA, хто маецца на ўвазе ? Вытворцы ці правайдэры ? "Бамбіць" правайдэраў і больш актуальна, і больш лагічна. Трэба ўступаць у кантакт ня так з заморскімі ананнімнымі дзядзькамі (як вучыць Трэйці Сэктар), а з тутэйшым людам.

Зрэшты, выхад на вытворцаў таксама магу забяспечыць.
напiсаў Маnn Kurt 05.08.2003, 12:00


2Маnn Kurt

Зірніце ў скрыню на mail.ru.
напiсала ODA 05.08.2003, 13:20


Вы, уладальнікі мабілак, людзі нябедныя, вас няшмат.

Ну так, усяго толькі 700,000, а да канца году будзе мільён. Сярод іх колькі студэнтаў і нават падлеткаў ? Дарэчы, менавіта той % насельніцтва, які, паводле адраджэнскіх разлікаў, складала шляхта (ці то нацыянальна-дзядзькаванна-сьвядомая, ці то зманкуртавана-прыгнятальніцкая, нешта заблытаўся я ў адраджэнскай міталёгіі).


сужденья черпают из забытых газет
времен очаковских и покоренья Крыма

напiсаў Маnn Kurt 05.08.2003, 13:49


www.livejournal.com/community/by_mova/13
напiсаў rydel 08.08.2003, 19:45


Падобная праблема: паспрабуйма прад'явіць гэткія ж патрабаваньні беларусацыі нешматлікім менскім амбасадам (хаця б той жа нямецкай). Чаму няма анкетаў па-беларуску, чаму ахоўнік цябе не разумее і г.д. Я ўпэўнены, што адказ будзе прыблізна такім самым, маўляў, "мала прозьбаў, вось калі кожны другі будзе да нас зьвяртацца" і да т.п.
напiсаў Stach 09.08.2003, 10:03


Дарэчы, у чэскай амбасадзе, калі я там быў больш як год таму, са мной нейкая жанчына размаўляла на чысьцюткай беларускай мове. А з ахоўнікамі я не гавару. :)
напiсаў rydel 09.08.2003, 15:12


Прабачце за недакладнасьць фармулёўкі.
Нейкай жанчына = супрацоўніца амбасады, што прымала дакуманты, а не "нейкая жанчына" з чаргі па візы. :)
напiсаў rydel 09.08.2003, 15:14


to rydel:

Часам, каб хоць трапіць у амбасаду, трэба паразмаўляць з ахоўнікам :)
Ваш добры прыклад, але кепскіх усё ж больш.
напiсаў Stach 09.08.2003, 17:16


Так. Гэта, на вялікі жаль, прыемнае выключэньне, а не правіла. Яшчэ памятаю пару супрацоўнікаў у амэрыканскай амбасадзе размаўлялі досыць прыстойна па-беларуску (але гэта было даўно, калі я меў зь імі кантакты, недзе ў 1997-1998, ня ведаю ці працуюць тыя самы людзі).
напiсаў rydel 09.08.2003, 17:36


Мяркую, што далёка ня кожны ў амбасадах Беларусі за мяжою валодае мовай. Хаця ўвогуле тут сытуацыя значна лепшая.
напiсаў Stach 09.08.2003, 19:05


з 2004 г. (1 студзеня) зробіцца абавязковай беларуская мова ў інструкцыях карыстальніка. Вядома, не толькі GSM-тэлефонаў.
напiсаў Маnn Kurt 27.08.2003, 17:10


2Stach: дык "на прыёме" і здачы дакумантаў у 90% выпадкаў працуюць мясцовыя. Тая супрацоўніца ў Чэскай амбасадзе была, натуральна, беларускай.

2Mann Kurt: Хто сказаў?

2All:
forum.onliner.by/viewtopic.php?t=118677&
forum.onliner.by/viewtopic.php?t=118677&
forum.onliner.by/viewtopic.php?t=118677&


напiсаў rydel 28.08.2003, 02:19


2rydel:
Натуральна. Дык і ў МТС таксама мясцовыя людзі працуюць.
напiсаў Stach 28.08.2003, 20:01


Даражэнькія, падкажэце, дзе знайсьці НАШЫ мэлёдыі для мабілаў.
напiсаў tob 31.08.2003, 12:45


knihi.com
напiсаў Stach 01.09.2003, 18:09


Дык там толькі Эрыксан, Нокія ды Сіменс. А ў міне Алкацель:(
напiсаў tob 02.09.2003, 09:02


Гэта вам не ҐooґLe. :)

Дарэчы, новы артыкул на гэтую тэму — www.pravapis.org/art_belarusian_mobile.a
напiсаў rydel 26.09.2003, 18:07


Гэта менавіта тэкст колішняе перадачы "Вострая Брама" на Радыё Свабода. Толькі вось шкада, што ўласна на сайце www.svaboda.org тэкставыя варыянты "Вострае Брамы" чамусь не зьяўляюцца.
напiсаў Stach 26.09.2003, 21:56


Шаноўнае спадарства! Пагадзецеся, што гэты форум, што ўсе нашыя размовы, спадзяваньні, акцыі, радыёперадачы абсалютна ня маюць сэнсу. Гэта марнаваньне часу. У таталітарнай зоне пад сьціплаю назваю «республика белоруссия» ня варта спадзявацца на нейкае Адраджэньне, на нейкае “адкрытае грамадзства”, на нейкую культуру, прыгажосьць і справядлівасьць.
Насельніцтва гэтай тэрыторыі ў бальшыні ёсьць статак пакорных авечак, дарэшты ачмураны праваслаўным таталітарызмам, савецкасьцю, рабствам і пакорай. У шматлікіх галінах жыцьця мы можам назіраць хіба вычварную пародыю на нармальнасьць. Гляньце на тэлевізію, сэрвіс, стыль зносінаў, мабільныя кампаніі, экспрэспошту, філярмонію, парлямэнт… Што заўгодна. У бальшыні “асобаў” папросту адсутнічае ўяўленьне пра жыцьцё цывілізаванае, несавецкае, свабоднае. І гэтая бальшыня па сутнасьці не зацікаўленая ані ў чым, акрамя кавалку хлеба з маслам.

напiсаў Stach 27.09.2003, 10:15


жыцьцё цывілізаванае, несавецкае, свабоднае…

Дзе такое ёсьць? Скажыце-падкажыце, паеду і пагляджу на свабоднае жыцьцё. Рай не прапаноўваць, туды няма прамых рэйсаў з Мінск-2.
напiсаў Мінск-1 27.09.2003, 12:47


Туды, дзе гэтае жыцьцё, насамрэч лепей ляцець. Але як бы там ні было, мы тут усе ў пралёце. Асабліва, калі вы знаходзіцеся ў якім-небудзь Мінску-43, або, як я, Мінску-90.
напiсаў Stach 27.09.2003, 12:59


Мой мілы таварыш… мы будзем ляцець і ляцець. Формула: добра там, дзе нас няма, мне зусім не падабаецца. Тут трэба перарабляць усё дзеля сябе, а не квапіцца на чужое добрае.
напiсаў Мінск-1 27.09.2003, 13:21


Не атрымаецца. Такая ўжо спэцыфіка. Бо нават так званае "маладое пакаленьне" - хто п'е, хто тупы й мацюкаецца на кожным кроку, хто не ўяўляе, як гэта - "жыць культурна". А атачэньне, якое "абраныя" самі сабе ствараюць, нажаль, ня можа йснаваць паўсюль.
напiсаў Stach 27.09.2003, 13:30


Піць і мацюкацца будуць паўсюль, куды б мы не заляцелі, і ў белым доме і ў крамлі. Хіба не? Абраныя якраз і мацюкаюцца ў гэтых гнёздах. А культура — супрацьстаяньне паўсюднаму маразму. Культурны чалавек ведае пра паразу, але не саступае.
напiсаў Мінск-1 27.09.2003, 13:50


Ваша праўда. Але я б сказаў не "супрацьстаяньне", бо супрацьстаяць гвалту й моцы няма сэнсу, а "ігнараваньне". Між іншым, адзін з апошніх раманаў Мілана Кундэры, здаецца, так і называецца: "La Ignoration". Адзінае, што застаецца, гэта здаровы сьмех і забыцьцё. Абыякавасьць - вось што ня выратуе, але, прынамсі, адмяжуе "нас" ад "іх". Ці ня так?
напiсаў Stach 27.09.2003, 14:13


Па логіцы я мушу сказаць наступнае… Вельмі люблю вобраз казачнага хлопчыка, які сказаў: "Кароль голы!" Каралі ведаюць гэтую казку, ведаюць і хлопчыкаў караюць. Хлопчыкі навучыліся хавацца і выкрыкваць з-за бугра: "Кароль голы!" А тут я крыху сыду ў бок. Мяне цікавіць у гэтым сюжэце не хлопчыкі і каралі, а тыя, хто пашыў такі непараўнальны касьцюмчык. Мой аптымізм у мастацтве. Маё прызваньне касьцюмы шыць, праўда ў форме кніжак і тэкстаў.
напiсаў Мінск-1 27.09.2003, 14:43


Чамусьці ўсплываюць асацыяцыі з "Чорным квадратам" або зь "Белым аркушам паперы". Або во яшчэ: п'еса "3'44" кампазытара Кэйджа. Ці як там было, мо й "4'33", ня памятаю.
напiсаў Stach 27.09.2003, 15:13


Не ўлічыў тваю музычнасьць, табе сапраўды варта езьдзіць па ўсім сьвеце. Прывітаньне настаўніцы З.В.К.
напiсаў Мінск-1 27.09.2003, 15:51


Дзякуй вялікі! Дарэчы, вашых кніжак у мяне як мінімум 4. Прывітаньне абавязкова перадам.
напiсаў Stach 27.09.2003, 23:38


Stach
…Або во яшчэ: п'еса "3'44" кампазытара Кэйджа. Ці як там было, мо й "4'33", ня памятаю.

Ой! А вы можа на CD нешта з Кейджа маеце? Бо мне адзін прыяцель разрэклямаваў, то я цяпер шукаю.
напiсала ODA 03.10.2003, 15:53


> www.pravapis.org/art_belarusian_mobile.a

Гэта менавіта тэкст колішняе перадачы "Вострая Брама" на Радыё Свабода. Толькі вось шкада, што ўласна на сайце www.svaboda.org тэкставыя варыянты "Вострае Брамы" чамусь не зьяўляюцца.

Дык там унізе і пазначаны копірайт "Вострая Брама". Ці вы даканца дачытаць ня здолелі? :))

Так, чамусьці не выстаўляецца на сайт. :/

"гэты форум, што ўсе нашыя размовы, спадзяваньні, акцыі, радыёперадачы абсалютна ня маюць сэнсу…"

Пачаўся беларускі лямант. Як бабы на пажары. Вам патрэбная мабілка зь беларускім UI? Ідзяце на onliner.by - спасылка была вышэй - і далучаецеся да перакладчыкаў! А вашыя гэтыя стогны чытаць непрыемна.


напiсаў rydel 04.10.2003, 16:40


2 ODA:

Нажаль не. Хаця "4'33" я б вам і сам выканаў. Толькі гадзіньнік трэба.
напiсаў Stach 04.10.2003, 19:11


2 rydel:

Прабачце, не дачытаў, бо слухаў гэтую перадачу. Клясна, між іншым, у ёй выкарыстоўваецца 4 Сымфонія Брамса.
За стогны выбачаюся. Болей ня буду :)
напiсаў Stach 04.10.2003, 19:15


2Stach
Толькі гадзіньнік трэба.

А можа й мэтраном таксама?

2all
Хто-небудзь мае досьвед запісу ў мабілку "непапулярных" мэлёдыяў? У сэнсе, тых, якіх няма на сайтах вытворцаў тэлефонаў ці на іншых сайтах, якія званкі для мабілак прапануюць? Як запраграмаваць тэлефон на сваю ўлюбёную мэлёдыю?
напiсала ODA 06.10.2003, 15:07


Не, лепш снайпэра ў залю, каб калі што, можна было крыкнуць:"Не страляйце ў піяніста! Ён НЯ грае, як умее".
Цымус бо ў тым, што піяніст цягам гэтых чытырох з паловаю хвілінаў папросту моўчкі сядзіць на сцэне, а цікавая акурат абураная рэакцыя публікі (думаю, што вам, шаноўная Ода, гэта й безь мяне вядома.)
напiсаў Stach 07.10.2003, 13:29


Не-а, невядома. Ажно два нуль на вашую карысьць, шаноўны Stach. Пра Кейджа я толькі чула.

Сапраўды, сьляпы ня можа ацаніць творчасьць Тасканіні. :)) Я ж абяцаюся нават не спрабаваць заводзіць размовы пра музыку ў прысутнасьці тых, хто яе ведае.

(Пайду для самаразьвіцьця Бібэра паслухаю.)
напiсала ODA 07.10.2003, 15:18


www.charter97.org/bel/forum/4167/all

Тут ідзе абмеркаванне геніяльнага праекту Тав. В.Хрола, які прапанаваў абкласці ўсіх карыстальнікаў мабілаў падаткам на дадазеную вартасць. На гэтым форуме ідзе абмеркаванне ягонай персоны, ягонага праекту, і прапануецца скідваць яму віншавальныя СМС-кі на тэл. 676 2455 з удзячнасцю за наша шчаслівае дзяцінства.

Нязвыклы да зваротнай сувязі з выбрашчыкамі, Вася Хрол абураецца.
напiсаў Карыстальнік 12.12.2003, 18:50


Па ўсім сьвеце карыстальнікі плацяць ПДВ "і не жужжаць". Гэта ў нас "дзяцінства" затрымалася.
напiсаў fuf 13.12.2003, 08:42


Сення паспрабаваў адправіць SMS па-беларуску з сайта diallog.by на уласны тэлефон (Synertek). Як ні дзіўна, атрымалася! Віват, БЕЛСЕЛ!
напiсаў next 18.10.2005, 13:49


І колькі вас такіх, фанатаў беларускамоўнага? Няшмат. А значыцца і рынку няма. будзе патрэба—і падтрымка беларускай кірыліцы з'явіцца, і белмоўныя мабілы. А да гэтага нічога ня зменіцца.
"Спрос рождает предложение." (с)
напiсаў Zloj 28.10.2005, 19:13


І яшчэ. Пэуны час займаўся перакладам англамоўнага софту на расейскую і беларускую мовы. Дык вась, беларусіфікатары, у адрозненне ад русіфікатараў, амаль папытам не крысталіся. Рабіце высновы….
напiсаў Zloj 28.10.2005, 19:18


2Zloj:
Выснова зроблена яшчэ ў траўні 1995 года: Лу нах!
Яшчэ ёсьць пытаньні?
напiсаў Зрабіў Што Мог І Памёр Ад Аргазму 29.10.2005, 12:52


Маеце рацыю. Таму перш, чым патрабаваць беларускай мовы ад Вэлкому ці МТС, трэба разабрацца з тэлепузікам Лу-лу. А пасля гэтага яны самі без падказак ўсё зробяць. ІМНО.
напiсаў Zloj 29.10.2005, 18:19


Дасьледаваньне “Свабоды” : беларуская мова і паслугі мабільнай сувязі

Севярын Квяткоўскі, Менск

Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінаю, дзе ў мабільных тэлефонах няма мэню на нацыянальнай мове. Беларускія апэратары мабільнай сувязі ня маюць беларускамоўнай вэрсіі аўтаматычнай сыстэмы сэрвісу абанэнтаў (АССА). Ці можна спадзявацца на беларусізацыю паслуг мабільнай сувязі ў Беларусі?

У Беларусі тры кампаніі забясьпечваюць мабільную сувязь самага распаўсюджанага стандарту – GSM. У “Velcom” і “MTC” дзяржава сярод сузаснавальнікаў і валодае кантрольным пакетам акцыяў. А нядаўна адкрытая кампанія “БеСТ” – цалкам дзяржаўная.

(Прадстаўнік “БеСТу”: ) “Наш аўтаінфарматар сапраўды размаўляе на беларускай мове. Па-першае, ён дае паведамленьне нашаму абанэнту на расейскай мове, па-другое, на беларускай і, па-трэцяе, на ангельскай”.

Зрэшты, “БеСТ” пакуль ня мае сваёй АССА. А ў кампаніях “Velcom” і “MTC” аўтаматычная сыстэма сэрвісу дагэтуль ня мае беларускамоўнай вэрсіі.

(Ліхута: ) “Мы атрымалі цэлы шэраг зваротаў – і нашых абанэнтаў, і проста грамадзянаў, якія, пэўна, разважаюць, ці далучыцца да сеткі “МТС”, з просьбай зрабіць нашыя паслугі, інфармацыю кампаніі даступнымі на беларускай мове. Вядома, яны гэта атрымаюць”.

Гэта словы прадстаўніка “МТС” Дзьмітрыя Ліхуты, якія прагучалі на адной з прэс-канфэрэнцыяў больш за год таму. “Шэраг зваротаў”, пра які казаў спадар Ліхута, стаў мажлівым дзякуючы акцыі, праведзенай моладзевай ініцыятывай “Вока” і Таварыствам беларускай мовы. У выніку кампанія “МТС” зрабіла беларускамоўную вэрсію сваёй інтэрнэт-старонкі, але аўтаматычная сыстэма сэрвісу абанэнтаў (АССА) засталася бязь зменаў. Гэтаксама, як у “Velcom”. Прадстаўнікі кампаніяў спасылаюцца на тэхнічную складанасьць, дарагі кошт мадэрнізацыі АССА і чаканую невялікую запатрабаванасьць беларускай мовы.

Гэтаксама на невялікую запатрабаванасьць ківаюць прадстаўнікі кампаніяў, што гандлююць найбольш распаўсюджанымі маркамі тэлефонаў:

(Прадстаўнік фірмы: ) “Хутчэй за усё гэта залежыць ад попыту на мэню на беларускай мове”.

(Карэспандэнт: ) “Ці хто займаўся дасьледаваньнем рынку?”

(Прадстаўнік фірмы: ) “Ладзіліся нейкія дасьледаваньні раней. Але паколькі попыт быў невялікі, то дагэтуль мэню няма. Што да апошняга часу, мы такіх дасьледаваньняў не праводзілі”.

(Прадстаўніца фірмы: ) “Гэта залежыць ад попыту на беларускую мову”.

(Карэспандэнт: ) “А вы займаліся вывучэньнем попыту?”

(Прадстаўнік фірмы: ) “Так. Вельмі мала людзей хочуць, каб там была беларуская мова”.

(Карэспандэнт: ) “А колькі прыблізна трэба тысяч людзей…”

(Прадстаўнік фірмы: ) “Дакладна ня ведаю… Дастаткова высокі працэнт”.

Тым часам беларускі Інтэрнэт поўніцца абвесткамі з прапановамі беларусізаваць тую ці іншую мадэль тэлефона. Я набраў адзін з нумароў і зьвярнуўся па камэнтар да хлопца, які назваўся Віталём:

(Віталь: ) “Рэдагуецца сама прашыўка: замест адных літараў ставяцца іншыя. І усё выглядае па-беларуску”.

(Карэспандэнт: ) “Якая гарантыя пасьля “хірургічнага ўмяшаньня?”

(Віталь: ) “Прынцыпова нармальна. Напрыклад, “Samsung’і” нармальна працуюць”.

У Інтэрнэце можа знайсьці нават варыянты слоўніка для беларусізацыі мэню – найперш для тых, хто валодае праграмаваньнем і хацеў бы самастойна даць свайму апарату беларускую мову. Прычым існуюць вэрсіі як савецкім правапісам, гэтак і клясычным (дарэформавым). Вось, для прыкладу, колькі азначэньняў:

націсьніце OK для вяртаньня на хатнюю старонку;
Вашая тэчка зыходных паведамленьняў перапоўненая;
адпраўленьне паведамленьняў;
памылка дастасаваньня;
карыстальнік.

Моўныя дыскусіі адносна лексычных варыянтаў для мэню мабільных тэлефонаў вядуцца ў Інтэрнэце увесь час.

Як патлумачыць супярэчнасьць, калі дылеры ў продажы мабільных тэлефонаў спасылаюцца на малы попыт, а людзі прапануюць і рэалізуюць саматужныя паслугі для беларусізацыі апаратаў? Вось развагі Віталя, які ня першы год займаецца продажам і рамонтам патрыманых мабільнікаў:

(Віталь: ) “Напрыклад, 3 мільёны карыстальнікаў. Працэнтаў 5 – 10 захочуць тэлефон зь беларускай мовай. Хтосьці захоча адну марку, нехта другую. Вытворцу ня мае сэнсу ўкладаць грошы, бо сабякошт рэзка вырасьце. Тэлефон, напрыклад, будзе каштаваць не 129 даляраў, а 150. Адпаведна будуць думаць: навошта мне зь беларускай даражэй, калі я разумею па-расейску і куплю таньней”.

На думку намесьніка старшыні Таварыства беларускай мовы Сяргея Кручкова, сытуацыя штучная:

(Кручкоў: ) “Прынцыпова гэтая праблема магла б разьвязацца адным рашэньнем нашых уладаў. У беларускім стандарце няма жорсткага патрабаваньня па сэртыфікацыі тэлефонаў, якія прадаюцца на тэрыторыі Беларусі, каб яны мелі беларускамоўны інтэрфэйс. Фактычна наш стандарт паўтарае расейскі стандарт”.

ТБМ неаднаразова зьвярталася ў Міністэрства сувязі з адпаведнымі прапановамі, але пазыцыя міністэрства не зьмянілася да сёньня.

(Кручкоў: ) “Міністэрства сувязі адказала, што жорсткіх патрабаваньняў няма. Такога кшталту быў ліст. “Але мы будзем гэтым займацца” – і гэтак далей. Але ніякія захады не былі ўжытыя”.

Прадстаўніцтва кампаніі “Samsung” яшчэ мінулым летам заявіла пра пляны вырабу і пастаўкі ў краіну беларусізаваных мабільнікаў.

(Ранцэвіч: ) “Мы плянуем зрабіць беларусізацыю мэню тэлефонаў. Трэба спачатку перакласьці, потым даслаць на вытворчасьць”.

Патлумачыла прадстаўніца “Samsung” у Беларусі Алена Ранцэвіч. На сёньня ідэя вывучаецца вытворцамі:

(Ранцэвіч: ) “Пакуль што няма афіцыйнага адказу, разглядаюць гэтае пытаньне на заводзе”.

Алена Ранцэвіч падкрэсьлівае, што беларуская мова ў працы фірмы ня толькі камэрцыйны крок, разьлічаны на нацыянальна сьвядомую публіку, але й момант прэстыжу.

Застаецца яшчэ адзін аспэкт, які тлумачыць, чаму і ў будучыні пашырэньне тэлефонаў зь беларускім мэню можа быць запаволенае.

(Віталь: ) “Афіцыйна прывезеных апаратаў вельмі мала. Тыя, што афіцыйна прывезеныя з Масквы стандарту РСТ, ня факт, што яны ня “шэрыя”. Бо ў Маскве 80 – 90 працэнтаў мабільнікаў “шэрыя”. Нават у салёнах вялікіх”.

Пакуль што толькі Інтэрнэт застаецца найбольш спрыяльнай пляцоўкай для беларускай мовы. У тым ліку для магчымасьці адправіць праз сайт апэратара мабільнай сувязі смс-паведамленьне па-беларуску.

www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2006/2/D2A72D88-A3D9-461E-844B-DE4B33FE6377.html
напiсаў мабільнік 11.02.2006, 11:17


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media