| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
П.Абрамовіч: "Мая ж доля параўноўваць Вашыя "Сшыткі" з кнігай Арлова "Адкусі вароне галаву" Якая незайздросная доля! Прыклеіцца да вядомага пісьменніка і паразітаваць на яго папулярнасці. Чаму б не пісаць пра сваіх равеснікаў? Не, лепш заляцацца да глобусаў і арлояў, можа якой-неякой вядомасці перападзе. У цябе, Павал, хоць якое -небудзь пачуццё ўласнай годнасці ёсць? Не, ты не Бэндэ. "Чаму б не пісаць пра сваіх равеснікаў?" Новы пэрл Літары. Прапанова ўсім, хто працуе ў галіне крытыкі:1) не чытаць твораў класічнай літаратуры;2)абмяжоўваць свае артыкулы толькі толькі аднагодкамі, папярэдне запытаўшы пашпарт.:) Віншую Глобуса з тым, што ён стаў класікам! Прапаную старыць Саюз класікаў, каб Паўлам было прасцей арыентавацца, да каго прыліпнуць другім разам. Наиболее известную и самую тесную форму симбиоза представляет паразитизм, при коем один организм питается на счет другого, как это делает и хищник, но жертва или хозяин при этом не погибает сразу, ибо потеря, причиняемая ему паразитом, является сравнительно незначительной, а продолжает жить иногда даже без особого ущерба для долговечности. Другая форма С. - комменсализм. Комменсалист получает от своего сожителя излишек пищи и не вредит его органам. Наконец, некоторые (Ван Бенеден) принимают еще одну форму С. - мутуализм, выражающуюся в том, что один организм помещается на другом, не будучи ни паразитом, ни комменсалистом, но получает помещение, защиту, а иногда и сам оказывает услуги своему сожителю. Холмс, видимо, является комменсалистом. Рекомендуем ему сдать анализы, чтобы мы могли поставить предварительный диагноз. чтобы мы могли поставить Ня можаце? Нестаяк? Табе што, Ватсан, свайго лайна не хапае? Прымаючы ў разьлік як быццам нематываваную агрэсію Холмса, а таксама нэрвовасьць пацыента, хуткасьць ягоных рэакцый, псыхадэлічнае жаданьне да апошняга бараніць свайго Гаспадара, не зважаючы на асабістую бясьпеку, ставім дыягназ: мутуалізм. Холмс, абмінайце "Ладэ", бо пакінеце там усе грошы свайго "вядомага" Гаспадара. Лепш прыходзьце да нас, у "Калыханку" (канечны прыпынак аўтобуса № 18). Вой, вы і паразітолаг, і псіхіатр Можа яшчэ і генетык? Вось скажыце, Доктар, чаму Абрамовіч лічыць сябе "добрым спадчыннікам" Глобуса? Не знаю, что за люди здесь, Но птичьи пугала в полях — Кривые, все до одного! Исса Вышэй Холмс ужыў у дачыненьні да Глёбуса словы "папулярны" і "вядомы". На маю думку (і, думаю, Глёбус са мною тут пагодзіцца), папулярны (альбо вядомы) пісьменьнік — гэта камерцыйна прыбытковы, камерцыйна пасьпяховы пісьменьнік. Расеец Б. Акунін, турак Архан Памук альбо італьянец У. Эка — ёсьць камерцыйна пасьпяховыя літаратары і таму яны вядомыя. У гэтым сэнсе Глёбус — невядомы, непапулярны пісьменьнік, бо за ягонымі кнігамі ніхто не ломіцца з раніцы ў кніжныя крамы, у яго няма міжнародных узнагарод, ён не чытае лекцый, у яго нават няма свайго сайту, фанклюбу. Ідэя стварыць фанклюб Адама Глёбуса — файная. Аднойчы, праз колькі гадоў, мы, добрыя спадчыньнікі гэтага пісьменьніка, яе рэалізуем. На сьцены ўтульнага невялікага памяшканьня павесім "Разняволенасьць" і іншыя карціны Глёбуса (мы тады будзем заможныя і набудзем іх у аўтара), фоткі, чарнавыя накіды твораў Глёбуса ў рамках, будзем слухаць музыку, напісаную на яго вершы, піць яго любімыя напоі і есьці стравы, апісаныя ў "Сшытках" і іншых тэкстах(усім, хто апынуўся ў "Сучасьніках" — першая чарка бясплатна), ладзіць конкурсы на лепшы працяг "Дамавікамэрона", абмяркоўваць беларускую літаратуру. Адно, каб Глёбус не спаліў нам гэты клюб позьняй ноччу. ён не чытае лекцый Чытаю. у яго нават няма свайго сайту Быў. у яго няма міжнародных узнагарод Ёсць. Удакладніце. На маю думку (і, думаю, Глёбус са мною тут пагодзіцца), папулярны (альбо вядомы) пісьменьнік — гэта камерцыйна прыбытковы, камерцыйна пасьпяховы пісьменьнік. Эх, каб так было! Каб прыбыткі вырашалі папулярнасць, каб талер, а не талент кіраваў літаратураю, дык жылі б мы ў чыстаматэматычным і безэмацыйным свеце. Іса не камерцыйны паэт. Каб выдаць томік ягоных твораў патрабуюцца датацыі. Ён папулярны, вядомы і геніяльны. Расеец Б. Акунін, турак Архан Памук альбо італьянец У. Эка белебердысты-рамеснікі. У асяродку кнігавытворцаў пра такіх і кажуць: "Аўтары звычайных кніжак". Ну, каб яны не крыўдавалі моцна і не страчвалі працаздольнасці. Калі казаць пра мяне, дык я дасягнуў таго, што стаў бездатацыйным літаратарам. Пішу, як магу, што хачу і калі пажадаю. Адаму: Першы наклад Гары Потэра — 500 экзэмпляраў. Але потым быў запушчаны махавік (выдаўцы, СМІ, літагенты)і сукупны тыраж на сёньня — 500 мільёнаў. Папулярнасьць і грошы пайшлі разам, узяўшыся пад ручкі. Роўлінг перакладзеная нават на мову старажытных грэкаў!Чаму ж Вы кажаце, што "Эх, каб так было!" Я не жыву ў сьвеце абстрактных схем. А "Меня зовут красный" Памука і "Бауделино" Эка — гэта цікавыя гісторыі, напісаныя таленавітымі апавядальнікамі, за сьпінамі якіх вялікія веды і жаданьне працаваць у рэчышчы сучаснага сусьветнага рамана. Няхай бы Арлоў паспрабаваў напісаць такую беліберду. Няхай бы кінуў свае эсэ з бясконцым "тыканьнем" і напісаў такі раман, звычайную, як вы кажаце, кнігу. Адной рукою "нагрукаў" бы на кампе і аднёс раніцай у "Дзеяслоў" ці да Вас. Беліберда, каб жа так! Павел, час зразумець, што ўсё, што не напісана "Г&K" - беліберда(!!!) "Г&K"? Хто гэта? Не ведаю І ведаць не хачу ні "Г&K" ні nata 17.01.2004 Цяпер да ПашЫ Койданаўскага. Заманалі аматары! Асабліва раздражняюць парады і адзнакі недасведчаных літінвалідаў, што простага нарыса напісаць не могуць. Мне сорамна за такіх, як ты, Павел Абрамовіч. Толькі ўспомню, тваю пісаніну пра станцыю метро, чырванею. А пра аўтастанцыю ў Дзяржынску Цяпер ты крытык. Блін з кампотам. Крытык слабы, зусім. Яшчэ горшы за празаіка. Чытай "Потэра", ПашА! Чытай "Рабінзона". Твае развагі пра Потэра і грошы здагадкі прымітывіста, атручанага неякаснай інфармацыяй. "Удакладніце. напiсаў Павел Абрамовiч 16.01.2004, 17:38" Што ўдакладніць? Назвы прэміяў, граматаў, дыпломаў? Табе трэба? Ты і шукай, а я сціпла пачакаю вынікаў. Калі ж тое ўдакладненне спатрэбіцца мне, а не табе, я і ўдакладню, не сумнявайся. Адам, Вы так свае і чужыя словы і факты перакручваеце, зубы загаворваеце, у вочы пыл кідаеце, быццам койданаўскі жыд у лаўцы. Гэта Вы, худрук "Архэўскі", мастак-манументаліст, які на вокладцы "ўкраінскага (!) нумара Ліку Агурбаш (!!) надрукаваў, аматар, а з маёй кандыдацкай дысертацыі, напісанай на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, Пятро Васючэнка для сябе выпіскі зрабіў. Ведаеце такога пісьменьніка і драматурга, Вы, краса і сіла літгрупоўкі "Тутэйшыя"? Народная Воля №8 от 20.01.2004 Адам ГЛОБУС: "У мяне няма комплексаў " Некаторыя мужчыны, калi жонка раптам застае iх у ложку з палюбоўнiцай, адразу пачынаюць апраўдвацца: маўляў, дарагая, гэта зусiм не тое, пра што ты падумала. Пiсьменнiк, мастак i бiзнесмен Уладзiмiр Адамчык (псеўданiм Адам Глобус) да такiх не адносiцца. "Гэта чыста жаночая логiка - нiколi не прызнавацца, - гаворыць Глобус. - Мужчынская логiка iншая: пераканаць, што не магло быць iнакш. Закахаўся. Захапiўся. Спакусiлi. Напiўся, у рэшце рэшт, не помню, як i што атрымалася " Адам Глобус шчыра адказваў на ўсе мае пытаннi, нават тыя, якiя тычылiся асабiстага жыцця. "У мяне няма комплексаў", - заўважыў ён. Пра пiсьменнiкаў, грошыi эротыку - Якое iмя больш вядомае - Адам Глобус цi Уладзiмiр Адамчык? - Гледзячы каму. У маскоўскiм кнiжным свеце i сярод беларускiх мастакоў - хутчэй за ўсё Уладзiмiр Адамчык. У пiсьменнiцкiх колах - Адам Глобус. Для мяне асабiста больш важна iмя, запiсанае ў пашпарце. - Ваш бацька хацеў, каб Вы былi матэматыкам. Не шкадуеце, што сталi пiсьменнiкам? - Я шмат кiм не стаў. Матэматыкам ужо дакладна не стану i не шкадую аб гэтым. Хаця iншы раз думаю: закрэслiць бы ўсё жыццё ды пачаць спачатку! Але я не хацеў бы зноў пражыць тое жыццё, якое пражыў. Мне цiкава быць iншым. Напрыклад, жанчынай: мяне цiкавiць жаночая псiхалогiя. Чалавек заўсёды жадае таго, што не мае. Звычайна гэта адносiцца да грошай: заўжды хочацца мець на дзесяць рублёў цi долараў больш - Багаты пiсьменнiк - вельмi рэдкая з'ява. Вы нiколi не скар-дзiцеся на адсутнасць грошай i лiчыце, што мастак не павiнен быць iдыётам i мусiць знаходзiць нейкiя шляхi, каб утрымлiваць сям'ю. - Не толькi пiсьменнiк, але i мастак, i журналiст, i спявак не павiнны быць iдыётамi. У масавай свядомасцi iснуе памылковая iдэя, што iдыёт можа стаць знакамiтым, багатым чалавекам. Я так не лiчу. Калi ты такi разумны, чаго такi бедны? - Па-Вашаму, беднасць - гэта загана? - Гледзячы што лiчыць беднасцю. Напрыклад, у нашай сям'i нiколi не было вялiкага дастатку. Я таксама не вельмi багаты чалавек. I перакананы, што на Беларусi наогул не iснуе багатых. Багацце - гэта грошы, якiя пражылi не адно пакаленне ў сям'i. У нас у гэтым сэнсе ўсё толькi пачынаецца - А Вам цяжка было пачынаць? Саюз пiсьменнiкаў некаторыя называюць сапраўдным тэрарыумам Цi Вам як сыну знакамiтага пiсьменнiка не трэба было змагацца за месца пад сонцам? - Саюз пiсьменнiкаў не вельмi адрознiваецца ад Саюза мастакоў цi архiтэктараў. Проста пiсьменнiкi пiшуць больш за мастакоў, i таму пiшуць менш даносаў. А мастакi, калi нешта пiшуць, то часта даносы. Таму ў Саюзе пiсьменнiкаў адчуваю сябе значна лепш, чым у Саюзе мастакоў. Па адукацыi я мастак, але не ўступаў у мастацкi саюз. Хопiць таго, што я - член Саюза журналiстаў. Пра гэты "саюз" я ўвогуле нiчога не буду гаварыць. Думаю, зразумела чаму - Лёгка быць сынам вядомага пiсьменнiка? - Я заўсёды ганарыўся, што ў мяне такi бацька. Хаця пэўныя цяжкасцi ўсё ж былi. Напрыклад, у пачатковай школе, дзе я вучыўся, быў завадскi кантынгент. I прызнацца, што бацька - пiсьменнiк, было неяк няёмка. Трэба было, каб бацька быў п'янiцай цi бандытам Не магу сказаць, што iмя бацькi мне дапамагала: усе ягоныя ворагi механiчна станавiлiся маiмi. - Вас называюць бацькам беларускай эратычнай лiтаратуры - Чвэрць нашай свядомасцi скiравана менавiта на эратычныя думкi. Але да нядаўняга часу беларуская лiтаратура iгнаравала гэта. У нас можна было лёгка напiсаць, як i хто каго забiў, а хто каго пакахаў i з кiм лёг у ложак - гэта была вельмi табуяваная тэма. Асабiста я падзяляю словы Роберта Бёрнса, якi сказаў: лепш зрабiць аднаго, чым знiшчыць многiх. Аднак эратычная лiтаратура - гэта не самае асноўнае, што я зрабiў. Зараз мяне хвалююць рэлiгiйныя пытаннi. Як казаў фiлосаф Алег Хадыка, свядомасць чалавека ўтвараюць чатыры рэчы: мастацтва, эротыка, рэлiгiя i навука. Мяне якраз цiкавiць мяжа i сувязi эротыкi з рэлiгiяй. - Раней эратычныя раманы першымi знiкалi з палiц кнiжных магазiнаў. Цiкава: цi iснуюць на Беларусi камерцыйныя аўтары, тыя, чые мастацкiя творы разыходзяцца гэтаксама паспяхова, як эратычныя раманы? - Памыляюцца тыя, хто лiчыць дэтэктывы i лёгкiя жаночыя раманы супербестселерамi. Яны займаюць свой сектар у кнiжным свеце, але я магу сказаць, што кнiжка, напрыклад, "Як разводзiць кветкi на балконе" можа перакрыць усiх дэтэктыўшчыкаў разам узятых. Прынамсi, так было ў Польшчы ў 1999 годзе. I таму бестселер у кнiжным свеце - гэта не заўсёды мастацкая лiтаратура. Што тычыцца беларускай лiтаратуры i яе камерцыйных поспехаў, то, напрыклад, буквар выдаецца ў нас штогод накладам 25-30 тысяч. I я не ведаю, якi дэтэктыў па-беларуску можна выпусцiць такой жа колькасцю. Ёсць, канешне, у беларускай лiтаратуры i бестселеры. Але яны ляжаць не ў мастацкай, а ў адукацыйнай плоскасцi. I таму ў нас хутчэй стане бестселерам кнiжка Валодзi Арлова па гiсторыi, чым супердэтэктыў цi парнаграфiчны раман. Пра бiзнес, iдэалогiюi эгаiзм - Калiсьцi Вы напiсалi восем варыянтаў працягу рамана "Знесеныя ветрам", якiя перакладалi лiтаральна па ўсiм свеце. Праўда, што тады нават амерыканскi медыя-магнат Тэд Торнер, якi ў свой час выкупiў у Галiвудзе правы на "Знесеных ветрам", зняў дакументальны фiльм пра Вас? - Гэта было адмоўнае кiно. Наколькi я ведаю, у Амерыцы яго пракруцiлi па 20 каналах. Я пагадзiўся даць iнтэрв'ю для фiльма, бо хацеў растлумачыць людзям недасканаласць заканадаўства, якая iснуе ў аўтарскiх правах. Не можа быць нiякiх правоў на мастацкi вобраз! Створаны вобраз належыць толькi самому мастаку-стваральнiку, а не нейкiм сваякам, спадкаемцам, юрыстам. Я ў гэтым перакананы. Пры тым ёсць рознiца ў амерыканскiм i еўрапейскiм заканадаўствах. У Еўропе, калi пасля смерцi мастака праходзiць 50 гадоў, ягоная творчасць належыць усiм. А ў амерыканцаў тэрмiну даўнасцi не iснуе. Але, на мой погляд, гэта глупства. Каму тады належыць вобраз Iсуса Хрыста цi Будды? Гэта прынцыповыя вобразы, а не нейкая там Скарлет - Вы неўязны ў ЗША? - Я не спрабаваў туды паехаць. - У свой час у Вас была выдатная з пункту гледжання камерцыi iдэя - "вiдэа для тых, у каго няма вiдэамагнiтафона". Можа, у Вас ёсць яшчэ адна не менш генiяльная iдэя - як зрабiць наша жыццё лепшым? - З пэўнага часу у мяне няма палiтычных амбiцый. Яны скончылiся на Дзяды ў 1988 годзе. Калi мы вывелi людзей на дэманстрацыю i не змаглi нiчога зрабiць, каб не было бойкi, каб людзей не аблiвалi газам i не збiвалi дубiнкамi. Я зразумеў, што не бачу сябе ў жорсткай, крывавай i баявой палiтыцы. Я - мастак. Пiсьменнiк. Лiтаратар. Анарха-iндывiдуалiст i пацыфiст. Я не буду выводзiць людзей на вулiцы, ведаючы, што iх там будуць забiваць. Я не з такiх. - Валянцiн Акудовiч у сваiм эсэ "Без нас" напiсаў, што калi б не некалькi палiтычных перадач на дзяржаўным радыё i тэлебачаннi, сёння ўжо мала хто б ведаў, што на Беларусi, акрамя проста беларусаў, ёсць яшчэ нейкiя "сапраўдныя", "шчырыя", "зацятыя", "свядомыя" беларусы. "Краiна жыве без нас", - сцвяр-джае Акудовiч. I без Вас таксама. Вам утульна адчуваць сябе ў такiм становiшчы? - Канешне, не. Я ўсё жыццё займаўся мастацтвам. Мастак заўсёды знаходзiцца ў апазiцыi да любой дзяржавы, у якой ён жыве, нават самай дэмакратычнай i цывiлiзаванай. Таму што мастак у пэўных момантах мусiць апярэ-джваць грамадскую думку. У мастака ёсць сумненнi ў правiльнасцi абранага шляху, а дзяржава не мае права сумнявацца. Але я не перажываю, што нешта зробiцца без мяне. Калi нешта зробiцца - дзякуй Богу. - А што Вы тады скажаце пра тых мастакоў, якiя цалкам падзяляюць погляды цяперашняй улады? - Iм значна лягчэй жывецца. Але не заўсёды гэта i мастакi. Часцей - рамеснiкi, якiя складаюць добрыя рыфмы. Самае дзiўнае, што многiя з тых, хто падзяляе погляды сённяшняй улады, падзялялi погляды i папярэдняй улады, i папярэдне папярэдняй. Яны заўсёды падзяляюць чыесьцi погляды, бо сваiх не маюць. - Яшчэ адно пытанне пра палiтыку. Ваш бiзнес завязаны на Расii, i, наколькi я разумею, увя-дзенне расiйскага рубля на Беларусi значна аблягчае Вам жыццё. Як бiзнесмен Вы вiтаеце пераход на расiйскую валюту? - Я працую ў iмперыi рускай мовы. А грошы - гэта чыстая матэматыка. I што на iх напiсана i намалявана - вельмi неiстотна. Як патрыёт, я, канешне, ганаруся, што ў нас ёсць свае грошы. Страта грашовай адзiнкi - гэта страта незалежнасцi. - Зараз ствараецца шмат незалежных, праваабарончых арганiзацый, партый. Як Вы да iх ставiцеся? - Праваабарончыя арганiзацыi занадта розныя, занадта iх шмат i занадта яны дробныя, каб нешта вырашаць. Хаця яны неабходныя. У партыi мне не прапаноўвалi ўступаць, але калi i прапануюць - не ўступлю. Хаця мне вельмi падабаюцца левыя погляды. Больш таго, мне падабаецца анархiзм i разумны эгаiзм. Было б смешна, калi б разумныя эгаiсты стварылi партыю - А чаму не? Вы б яе ўзначалiлi - Не, не, не. Разумныя таму i разумныя, што яны не ў партыi. Для нас у бюлетэнях нават радок ёсць: "супраць усiх". Таму на выбары я альбо зусiм не хаджу, альбо галасую супраць усiх названых. Гэта пазiцыя мастака. Можна стварыць спiс са 150 партый, але заўсёды застануцца iндывiдуалы, непаўторныя людзi, для якiх павiнна быць вось гэта акенца "супраць усiх". - Вы выступаеце супраць многiх, сцвярджаючы, што "Беларуская нацыя вельмi прыжаночаная. У нас не культывуецца вобраз мужчыны-ваяра". Чаму не культывуецца i хто павiнен яго культываваць? - Зараз шмат гавораць пра стварэнне iдэалогii. Я таксама лiчу сябе стваральнiкам iдэалогii. Мой апошнi раман называецца "Дом". Ён пра тое, што трэба любiць маму, сястру, брата, дачку, жонку. Калi мы любiм сваiх, калi робiм свой уласны дом багацейшым, мы можам палепшыць i жыццё астатнiх. Адсюль i разумны эгаiзм: я раблю добра сабе, адпаведна, я ведаю, як зрабiць добра хаця б яшчэ аднаму чалавеку. I калi ў мяне застануцца сiлы, я зраблю добра свайму суседу. Рабiць абстрактна для ўсiх - гэта амаль што для нiкога. Але вобраз чалавека стваральнага, ваяра, будаўнiка, наогул чалавека актыўнага, у нас мала культывуецца. У нас нават няма коннай статуi. - А чаму яна павiнна абавязкова быць? - Ёсць вельмi важныя рэчы манументальнай прапаганды. Нездарма ж, напрыклад, рускiя на Чырвонай плошчы ставяць помнiк Жукаву на канi, свайму герою. Я лiчу, што ў нас павiнен стаяць Калiноўскi на канi. Гэта больш, чым сiмвал. Гэта якраз ёсць праява рэалiзацыi iдэалогii. - А цi патрэбна нам наогул "адзiная дзяржаўная iдэалогiя"? - Гэта рытарычнае пытанне. Дзяржава без iдэi - глупства. Дзяржава з манiякальнай iдэяй - трагедыя. Пра рэвалюцыю, каханнеi секс - Вы пiсалi: "Усю маладосць я займаўся жывапiсам i маляваннем, прашукаў iдэалаў i не знайшоў. Цi то занадта зялёнымi былi дрэвы, цi вельмi ярка свяцiла сонца, цi вада ў возеры недастаткова сiняй здавалася". Цi знайшлi Вы свой жаночы iдэал? - Больш за ўсiх на свеце я люблю сваю дачку Ядзю. Гэта не жарт i не поза. Я да гэтай формулы iшоў вельмi доўга. Яна зусiм не iдэальная. Але Ядзя - самы блiзкi i дарагi мне чалавек, за якога я пасля сябе перажываю больш за ўсё на свеце. Бо ў нас з ёй агульная кроў. А з жонкамi i каханкамi кроў чужая. I пераадолець крэўнасць немагчыма. - Але ж падчас сустракаеш чалавека, i табе падаецца, што вы з iм адной крывi - Гэта толькi падаецца. Жонку, каханку, сяброў можна змянiць. А змянiць сваiх крэўных немагчыма. I гэта адна з каштоўнасцяў iдэалогii. Кроў. - У Вас ёсць дачка ад першага шлюбу. Вы падтрымлiваеце з ёй адносiны? - У нас таксама адна кроў, але, мусiць, яна не можа мне дараваць, што мы разышлiся з яе мамай. - А чаму вы разышлiся? - Тэмперамент не дазваляў жыць разам. Пазабiвалi б адзiн аднаго Мы дазволiлi сваёй агрэсii праявiцца, перайшлi мяжу. Хаця мы сустракаемся, пад-трымлiваем адносiны. Я ёй нават кватэру купiў. - I як адрэагавала на гэта Ваша цяперашняя жонка Алена Адамчык? - Думаю, што яе, мякка кажучы, гэта вельмi засмуцiла. Але ёсць рашэннi, якiя я прымаю сам. Мужчына-ваяр павiнен прымаць i адказваць за свае рашэннi. Я лiчыў, што гэта трэба было зрабiць, i зрабiў. Але не думайце, што мяне там сумленне заела Проста я меў такую магчымасць: купiць кватэру для сваёй дачкi. Дарэчы, яна ў мяне матэматык - Нiхто не гаворыць пра фотамастака Алену Адамчык: "Жонка Глобуса". Заўсёды кажуць: "Яе муж Адам Глобус". Вас гэта не крыўдзiць? - Раней у яе было iншае прозвiшча. Зараз яна носiць маё. I хто помнiць, як яе звалi да таго, як яна стала Адамчык?.. - Адны кажуць, што Вы займаецеся бiзнесам i спансiруеце выставы сваёй жонкi. Другiя сцвяр-джаюць, што, наадварот, яна зарабляе грошы i фiнансуе выхад Вашых твораў. Як на самай справе? - Па-рознаму. Бывалi моманты, калi Алена зарабляла больш за мяне. Але гэта было не доўга. I ў той час я адчуваў сябе нармальна: у мяне няма комплексаў перад грашыма. Я лiчу, што чаравiкi павiнны быць не столькi дарагiя, колькi чыстыя. - Адамчык i Глобус - дзве яркiя адметныя асобы ў адной прасторы. Не складана ўжывацца разам? - Я ведаю прыклады, калi мужчыны прыдушваюць жаночы талент, каб быць ярчэй. Я ўсё зрабiў для таго, каб яе талент разгарнуўся, каб яна рэалiзавала свае творчыя задумкi, памкненнi. Я пазнаёмiўся з Ленай Бяляевай, якая займалася праблемамi геранталогii. Нiякiм мастацтвам раней яна не займалася. - Некаторыя кажуць, што Алена вельмi раўнiвая - Яна мяне любiць. - У Iнтэрнеце пiсалi пра Ваш раман са спявачкай Касяй Камоцкай - Пра мяне ў Iнтэрнеце такое пiшуць, што лепш пра гэта не гаварыць Раман з Касяй - гэта хутчэй мiфалагема, чым рэальнасць. Яна выконвала песнi на мае вершы. Была агульная праца, агульная iдэя, мы шмат разам выступалi. Рамана не было. Хаця мая жонка ўсё ж пабiла Касю На адным вечары я танцаваў з Касяй, прыйшла жонка, схапiла Касю за валасы i дала па твары. Я пачаў iх расцягваць - I што Вы потым ёй сказалi? - А што тут скажаш?.. - Вы адносiцеся да тых мужчын, якiя, калi iх жонка застае ў ложку з палюбоўнiцай, кажуць: дарагая, гэта зусiм не тое, што ты падумала? - Гэта чыста жаночая логiка - нiколi не прызнавацца. Мужчынская логiка iншая: пераканаць, што не магло быць iнакш. Закахаўся. Захапiўся. Спакусiлi. Напiўся, у рэшце рэшт. Не помню, як i што атрымалася. - А калi раптам развод? Лiчыцца, што жанчыны балюча перажываюць распад сям'i. А мужчыны? - Прырода кожнага страхуе i заўжды прапануе запасныя варыянты. Вакол мяне заўсёды было шмат прыгожых жанчын. Праўда, мяне вельмi здзiўляе, што ў масавай свядомасцi iснуе меркаванне, быццам жанчына адорвае мужчыну каханнем. А я лiчу наадварот. Мужчыне больш складана падарыць сваё каханне, праявiць сваю эратычнасць, чым жанчыне. Так бiялагiчна створаны арганiзм. Калi мне не падабаецца жанчына, я з ёй не змагу заняцца каханнем. А жанчына, калi ёй мужчына не падабаецца, зможа. - Вы плацiце за жанчыну ў рэстаране? - Я i за мужчын, бывае, плачу. Напрыклад, два разы плацiў за кватэру паэта Анатоля Сыса: у яго не было грошай. - Цытата з аднаго Вашага iнтэрв'ю: "Я занимался и сейчас занимаюсь революцией, но в сексе". Гэта як? - Я лiчу, што ў беларускiм грамадстве гэтаму пытанню надаецца недастаткова ўвагi. У нас заканадаўства недасканалае, мала хто адрознiвае эротыку ад парнаграфii, вычварэнствы ад нармальных праяў эратычных гульняў. У нас усё пераблытана. Няма рынка эратычных тавараў, няма секс-шопаў, публiчных дамоў. Затое каля Вечнага агню на плошчы Перамогi кожны вечар стаяць такiя цёцi, што я не ведаю, колькi гарэлкi трэба выпiць, каб з iмi пайсцi!.. Мяне хвалюе рэгламентацыя эратычных паводзiн на дзяржаўным узроўнi. Тое, што прапiсана, на мой погляд, прапiсана недасканала i непрафесiйна. Трэба вучыцца ў iншых краiнаў. Напрыклад, Еўропа i Азiя надавалi сексуальным праявам i гульням вялiкае значэнне, а ў нас гэта лiчылася крымiналам, брудам, хваробай. - Ведаючы, што Вы любiце фатаграфавацца голым, некаторыя сцвярджаюць: "У Глобуса комплекс". Цi можна з гэтага пунктуi гледжання назваць закамплексаванымi многiх беларускiх артыстаў i спартсменаў, якiя актыўна пачалi фатаграфавацца аголенымi? - Комплексы не ў тых, хто фатаграфуецца аголеным, а ва ўсiх астатнiх. I на нудысцкiм пляжы ў мяне комплексаў таксама няма. А вось шмат у каго ёсць Калi ў чалавека прыгожае цела, ён можа выкарыстоўваць яго як твор мастацтва. Але большасць чамусьцi лiчыць, што рэкламавацца можа толькi прыгожы твар - На адной з "Рок-каранацыяў" спявак Пiт Паўлаў з'явiўся на сцэне абсалютна голым. Вы здольны на такое? - У мяне пакуль не ўзнiкала падобнай неабходнасцi. Калi б узнiкла, я б выйшаў. - Шмат хто лiчыць, што Ваш iнтарэс да сексу i эротыкi хутчэй за ўсё абгрунтаваны асабiстымi праблемамi, маўляў, так заўсёды бывае: у каго што балiць - У мяне не балiць. Я заўсёды выкарыстоўваў комплексы нашага грамадства. На мой погляд, гэта тэма запатрабаваная. Больш таго, яна i надалей будзе запатрабавана. - А Вы не баiцеся выстаўляць свае пачуццi напаказ? Вам напляваць, што пра Вас гавораць людзi? - Не, не напляваць. Проста я лiчу, што калi чалавек выстаўляе свае пачуццi ў лiтаратуры, мастацтве, ён вызваляе месца для новых адчуванняў. - У Вас ёсць зборнiк "Толькi не гавары маёй маме". Цi ёсць рэчы, пра якiя Вы дагэтуль баiцеся расказаць мацi? - Не тое што баюся Справа не ў гэтым. У кожнага мастака ёсць таемнае жыццё, таемныя дзённiкi - Але ж у гэтыя дзённiкi нехта можа залезцI i прачытаць тое, што адбываецца з табой, раней, чым трэба - А мастак - гэта праява мужнасцi i храбрасцi. Наколькi ты можаш сказаць праўду, настолькi ты i мастак "Папулярнасьць і грошы пайшлі разам, узяўшыся пад ручкі." Як у мяне. "Ведаеце такога " Васючэнку ведаю. Выпіські можна рабіць з рознай лабудзені, абы прыдалося для працы. Вось я з табой перапіску вяду. Што з таго вынікае? Ты разумнеш? Мудрэеш? Адно добра не страчваеш тэмпераменту. У літпрацы імпэт рэч неабходная. У кожнага мастака ёсць таемнае жыццё, таемныя дзённiкi… Што асталася ад таемнага жыцьця, таемных дзёньнікаў Вашага бацькі, паспешліва надрукаваных Вамі? Шматразовая абраза “кіраўніка дзяржавы” з ужываньнем нецэнзурнай лексыкі, пакінутая па-за межамі часопісных публікацый, як піша аб гэтым рэдакцыя "Архэ"? "Наколькi ты можаш сказаць праўду, настолькi ты i мастак…" Значыцца, гэта Вы, сын, вызначылі за бацьку ягоную ступень "мужнасьці і храбрасьці". Вы падключылі ягоныя дзёньнікі для апраўданьня сваёй канцэпцыі — друкаваць свае нататкі, запісы, дзёньнікі адразу, "вызваляючы месца новым адчуваньням". Як робіць гэта Шамякін. І толькі дзёньнік Багдановіча ды ягоная перапіска з Ластоўскім чакаюць свайго часу. Што асталася ад таемнага жыцьця, таемных дзёньнікаў Вашага бацькі ( )? Шматразовая абраза “кіраўніка дзяржавы” з ужываньнем нецэнзурнай лексыкі, пакінутая па-за межамі часопісных публікацый, як піша аб гэтым рэдакцыя "Архэ"? Гэта ў тваёй галаве засталося. У тваёй "І толькі дзёньнік Багдановіча ды ягоная перапіска з Ластоўскім чакаюць свайго часу". Не часу яны чакаюць. На іх сракай селі дурні, да цябе падобныя. " Значыцца, гэта Вы, сын, вызначылі за бацьку ягоную ступень "мужнасьці і храбрасьці" Ракавая памылка, Павел. Не я вызначыў: што друкаваць, а што не друкаваць. Я выканаў тэхнічны бок: раздаў наборшчыцам татавы сшыткі, пракантраляваў адпаведнасць набранага і напісанага, раздаў рэдактарам тэксты. Тут і пачалося Баравікова з Бадаком зрабілі публікацыю ў "Маладосці", Булгакаў у "АРХЭ", Шніп у "ЛіМе", Пятровіч у "Дзеяслове". Гэта іх версіі бацькавых дзённікаў. Цяпер рыхтуецца версія Мятліцкага ў "Полымі". Мая публікацыя, маё бачанне гэтых тэкстаў будзе моцна адрознівацца ад часопісных публікацыяў. Я рыхтую кнігу "Вячаслаў Адамчык Дзённік 1962-2001". Каб я захацеў зрабіць тое недарэчнае, пра што плявузгаюць злыязыкія няздары, я б павесіў тэксты ў нэце. Тры гадзіны і красаваліся б чарнавікі. А іх няма! Бо я адказваю за свае дзеянні, а за Булгакава, Баравікову, Шніпа, Пятровіча і Мятліцкага не адказваю. Таму я не вызначыў, а вызначаю і буду вызначаць разам з братам і мамаю далейшы шлях усяго напісанага бацькам. Лёс у мяне такі. усе 65 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|