Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
“Дарыць людзям душу”
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Казімір Камейша


Каардынаты лабірынту
1 лютага 2011 /рэцэнзii/
Галiна Булыка


Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Галiна Булыка [e]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Казімір Камейша [i,e]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Стывен Кінг
створаны: 13.10.2003, абноўлены: 25.03.2010 19:00, камэнтароў: 24

Зьявілася вось графаманская задумка перакласьці пару твораў аўтара на беларускую. Вось толькі ці будзе хто чытаць…
напiсаў nechist 13.10.2003, 18:18


Ну можна пачаць хіба з таго, што напісаць ягонае імя правільна (калі будзеце пісаць клясычным правапісам) - Стывэн. Ідэю, натуральна, падтрымліваю!
напiсаў rydel 13.10.2003, 18:33


Прабачце калі ласка, бывае)
напiсаў nechist 13.10.2003, 20:01


Закінутая тэма:)
Калі за 3 гады імпэт не прапаў, дык Цёмную Вежу няблага б перакласьці.
напiсаў чувак-з-рэвальверам 30.05.2006, 21:27


Калі задумка зьявілася, то трэба яе ажыцьцяўляць. Шкоды ніякай ня будзе, а вось карысьць, безумоўна, будзе. Дык як там зь перакладам. А то ў нас, за рэдкім, выключэньнем, перакладаюць тое, што паспалітаму чытачу, як Дубавец кажа, "фіялетава"…
напiсаў Раман Кардонскі 31.05.2006, 14:34


Галоўнае, каб не абы-што. "Сэрцы ў Атлянтыдзе" можна.
напiсаў kanaj 31.05.2006, 16:03


Я, шчыра кажучы, не вялікі аматар Кінга, таму лічу, што хай nechist перакладае тое, што яму самому падабаецца. Галоўнае каб быў вынік.
напiсаў Раман Кардонскі 31.05.2006, 16:46


>за рэдкім, выключэньнем, перакладаюць тое, што паспалітаму чытачу, як Дубавец кажа, "фіялетава"…<

Бо не чытачы плоцяць перакладчыку.


напiсаў werk 31.05.2006, 17:00


Перакладчыку павінен плаціць выдавец. Прынамсі ў ідэале. Але выдавец, па вызначэньню, павінен быць бізнэсмэнам. Штосьці сумна мне робіцца за беларускі выдавецкі бізнэс.
напiсаў Раман Кардонскі 31.05.2006, 18:26


Я таксама не ВЯЛІКІ прыхільнік Кінга, мне Бэроўз падабаецца… Дзе там Сёмуха?..
напiсаў kanaj 31.05.2006, 18:28


Невялікія тэксты можна й бясплатна перакласьці. Гэта як людзі, што займаюцца каханьнем бясплатна, з поклічу сэрца.

напiсаў werk 31.05.2006, 18:30


Невялічкія тэксты Кінга ў бальшыні сваёй лайно.
напiсаў kanaj 31.05.2006, 18:33


У Сёмухавым перакладзе нядаўна выйшла кінга Кляўса Томасавіча Мана.

напiсаў werk 31.05.2006, 18:33


Вялікія тэксты Кінга - Конг.

напiсаў werk 31.05.2006, 18:34


Сёмуха — сьвяты, тут і гаворкі няма.
напiсаў kanaj 31.05.2006, 18:34


Ну наконт сьвятасьці я ня ведаю, але як для мяне дзядзька Васіль зьяўляецца ўзорам перакладчыка. За ягоныя пераклады даўно заслугоўвае на Дзяржпрэмію. Прынамсі я вельмі ўдзячны яму за добры штуршок у каршэнь, які прымусіў мяне сур'ёзна заняцца самаадукацыяй.
напiсаў Раман Кардонскі 31.05.2006, 19:32


"За ягоныя пераклады даўно заслугоўвае на Дзяржпрэмію."

З'ехаў дзядзька Раман за кардон, ды ад савецкіх "каштоўнасцяў" не пазбавіўся. Усё адно - дзяржаўная пашана вышэй за ўсё, якая б яна, дзяржава, ні была. Хоцца…
напiсаў К-05 31.05.2006, 21:21


А што дрэннага у Дзяржаўнай прэміі? Перафразоўваючы вядомы выраз можна сказаць, што Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а беларускі народ застаецца.
напiсаў Раман Кардонскі 31.05.2006, 21:27


А ў грашох Дзяржпрэмія на колькі зялёных пацягне?
напiсаў kanaj 31.05.2006, 22:24


Я, шчыра прызнаюся, нават і ня ведаю памер сучаснай Дзяржпрэміі.
напiсаў Раман Кардонскі 31.05.2006, 22:37


Ну вось :) мінула яшчэ 3 гады. Што там наконт перакладу?
напiсаў Вадзім 14.03.2009, 08:24


Сумна ўсё гэта…
напiсаў Pit 14.03.2009, 23:44


А я б з задавальненнем чытала пераклады Кінга. Думаю, знайшліся б яшчэ прыхільнікі.Чым беларуская мова горшая за рускую?
напiсаў tihon 01.09.2009, 19:51


У часопісе "Крыніца" за 1998год прачытаў Кінга "Метад правільнага дыхання", больш яго перакладаў не сустракаў. Але каль знойдуцца людзі, напішыце, дапамагу!!!
напiсаў Антон 25.03.2010, 19:00


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media