| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Стывен Кінг створаны: 13.10.2003, абноўлены: 25.03.2010 19:00, камэнтароў: 24 Зьявілася вось графаманская задумка перакласьці пару твораў аўтара на беларускую. Вось толькі ці будзе хто чытаць Ну можна пачаць хіба з таго, што напісаць ягонае імя правільна (калі будзеце пісаць клясычным правапісам) - Стывэн. Ідэю, натуральна, падтрымліваю! Прабачце калі ласка, бывае) Закінутая тэма:) Калі за 3 гады імпэт не прапаў, дык Цёмную Вежу няблага б перакласьці. Калі задумка зьявілася, то трэба яе ажыцьцяўляць. Шкоды ніякай ня будзе, а вось карысьць, безумоўна, будзе. Дык як там зь перакладам. А то ў нас, за рэдкім, выключэньнем, перакладаюць тое, што паспалітаму чытачу, як Дубавец кажа, "фіялетава" Галоўнае, каб не абы-што. "Сэрцы ў Атлянтыдзе" можна. Я, шчыра кажучы, не вялікі аматар Кінга, таму лічу, што хай nechist перакладае тое, што яму самому падабаецца. Галоўнае каб быў вынік. >за рэдкім, выключэньнем, перакладаюць тое, што паспалітаму чытачу, як Дубавец кажа, "фіялетава"…< Бо не чытачы плоцяць перакладчыку. Перакладчыку павінен плаціць выдавец. Прынамсі ў ідэале. Але выдавец, па вызначэньню, павінен быць бізнэсмэнам. Штосьці сумна мне робіцца за беларускі выдавецкі бізнэс. Я таксама не ВЯЛІКІ прыхільнік Кінга, мне Бэроўз падабаецца Дзе там Сёмуха?.. Невялікія тэксты можна й бясплатна перакласьці. Гэта як людзі, што займаюцца каханьнем бясплатна, з поклічу сэрца. Невялічкія тэксты Кінга ў бальшыні сваёй лайно. У Сёмухавым перакладзе нядаўна выйшла кінга Кляўса Томасавіча Мана. Вялікія тэксты Кінга - Конг. Сёмуха сьвяты, тут і гаворкі няма. Ну наконт сьвятасьці я ня ведаю, але як для мяне дзядзька Васіль зьяўляецца ўзорам перакладчыка. За ягоныя пераклады даўно заслугоўвае на Дзяржпрэмію. Прынамсі я вельмі ўдзячны яму за добры штуршок у каршэнь, які прымусіў мяне сур'ёзна заняцца самаадукацыяй. "За ягоныя пераклады даўно заслугоўвае на Дзяржпрэмію." З'ехаў дзядзька Раман за кардон, ды ад савецкіх "каштоўнасцяў" не пазбавіўся. Усё адно - дзяржаўная пашана вышэй за ўсё, якая б яна, дзяржава, ні была. Хоцца А што дрэннага у Дзяржаўнай прэміі? Перафразоўваючы вядомы выраз можна сказаць, што Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а беларускі народ застаецца. А ў грашох Дзяржпрэмія на колькі зялёных пацягне? Я, шчыра прызнаюся, нават і ня ведаю памер сучаснай Дзяржпрэміі. Ну вось :) мінула яшчэ 3 гады. Што там наконт перакладу? Сумна ўсё гэта А я б з задавальненнем чытала пераклады Кінга. Думаю, знайшліся б яшчэ прыхільнікі.Чым беларуская мова горшая за рускую? У часопісе "Крыніца" за 1998год прачытаў Кінга "Метад правільнага дыхання", больш яго перакладаў не сустракаў. Але каль знойдуцца людзі, напішыце, дапамагу!!! Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|