| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Пераклады створаны: 15.10.2003, абноўлены: 09.10.2005 16:32, камэнтароў: 127 Ах, каб вы ведалі, каб зналі Калі б вы ведалі, як з плачам Жыць аднаму і без цяпла, Тады б праходзілі вы часам Ля майго цёмнага жылля. Калі б вы ведалі, што ў сумнай Душы чысцюткі позірк будзіць, Сябе б маглі, нібы між думай, На мае вокны глянуць змусіць. Каб зналі вы, што за вяселле, Калі ля сэрца сэрца ёсць, Вы б ля дзвярэй маіх прыселі, Нібы сястра, чакаючы чагось. Каб зналі, што кахаю вас, І асабліва ведалі бы, ЯК, То, не марнуючы свой час, Зайшлі б сюды вы, проста так Sully-Prudhomme. "Вы б ля дзвярэй маіх прыселі" !!! Цудоўна, спадару перакладчык! Вашай эмацыйнасьці пазайздросьціў бы сам першы нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры. Толькі вызначце з двух бакоў коскамі тое, што паміж "вы" і "дзьвярэй". СТРАЛА І ПЕСЬНЯ У неба я стралу пусьціў. Ня ведаў я, дзе ўпала тая, Бо дзе той зрок, каб прасачыў, Як у зямлю страла ўлятае. Я песьню ў ветравы павеў Пусьціў. Ня ведаў я, дзе ўпала, Бо ўбачыць, як лунае сьпеў, Ні ў кога зроку не ставала. Шмат год блукаў я па зямлі І вось пад дубам напрадвесьні Знайшоў я цэлымі: ў камлі – Стралу і ў сэрцы сябра – песьню. Henry Wadsworth Longfellow а во яшчэ адзін: zmila.at.tut.by/by/Hauruk.html#langfela гэты верш мне трапіў на іспытах па ангельскай НАЧНЫ ЗОНГ Завіруха вые кошкай З кнігі выпала бачынка На зямлі ляжыць панчошка На цьвічку вісіць хусьцінка Па сьцяне паўзе станожка Вочы коле цемры фінка Мне здаецца я рагожка Ля дзьвярэй шынка на рынку Сон як зьвялая валошка Ноч як голая мурынка Затаптаная дарожка Змарнаваная хвілінка Поўня бліскае як брошка Паліць рук тваіх жарынка Ты ваўчыная аўчынка Ты хваінка Ведзьма трошкі Jiří Suchý , з чэскай мовы пераклала 2 Зьміцер Лапцёнак: а вось арыгінал: eir.library.utoronto.ca/rpo/display/poem СЬВЯТЫ СЫМОН СЛУПНІК Даў Бог яму слуп – На кон. Там быў яму дом І скон. А людзі хлапца катавалі на вісельні, Пяньковай рукой яму горла заціснулі Даў Бог яму шлях – На сьмерць. Даў Бог яму слуп – Трывай! І Богу хвалу Сьпявай! А людзі ў праклёнах дзяўчо гвалтавалі Ёй рукі апальвалі, косы ірвалі. Даў Бог ёй красу – На бруд. Даў Бог яму слуп – На кон. Там быў яму дом І скон. А людзі за мною да збройнага чыну Ідуць, а вакол пашчы зграі ваўчынай. Даў Бог мне мой верш – На бунт. Stanisław Grochowiak пераклала з польскай паводле free.of.pl/a/arise/poe/szymon.htm Добрая галінка. Хто яшчэ што пераклаў? Пішэце! Дылан Томас ВУШЫ НА ВЕЖАХ ЧУЮЦЬ Вушы на вежах чуюць – Грукаюць рукі ў дзьверы, Вочы з байніцаў бачаць – Пальцы кранаюць клямку. Мне адамкнуць ці застацца Нябачным воку чужынца Самому да дня свайго скону Сярод гэтых белых муроў? Рукі, што вы несяце: вінаград ці атруту? Па-за гэтаю выспай – Тонкім залівам плоці Вакол узьбярэжжа косьці – Зямля, дзе бязгучныя долы, Зямля, дзе бяздумныя горы. Ні птах, ні лятучая рыба Не кранаюць паветра над выспай. Вочы на высьпе чуюць – Агнём праносіцца вецер, Вочы на высьпе бачаць – Караблі падымаюць катвігі. Бегчы мне за караблямі Так, што ў валасох вецер, Ці застацца да дня свайго скону, Не ўпускаючы ў дом мараплаўца? Трумы, што вы несяце: вінаград ці атруту? Грукаюць рукі ў дзверы, Караблі падымаюць катвігі, Зьліва лупіць пясок і гальку. Мне сюды запрасіць чужынца, Мне ў дом упусьціць мараплаўца, Ці застацца да дня свайго скону? Незнаёмыя рукі, карабельныя трумы, Што вы несяце: вінаград ці атруту? Дзякую Вользе Гапеевай, якая натхніла на гэты пераклад. Брава, Марыйка! Мая праца простая – я гляджу на сьвятло. Да мяне прыходзіць матыў, я выбіраю словы. Але кожную ноч, калі ўсходзіць зорка, Я чую плёскат хваляў, якіх тут няма. Мой шлях даўжэйшы за гэтую сьцежку за сьпінай. І я памятаю тое, што было сказанае мне – Белы горад на далёкім пагорку, Сьвятло далёкіх зорак па дарозе дамоў. Але электрычнасьць глядзіць мне ў твар, І просіць майго голаса; Але я кажу: “Таму, хто бачыў горад, ужо Не патрэбны твой пярсьцёнак.” Зарана для цырку, Запозна для пачатку пілігрымкі да сьвятой зямлі. Мы рухаемся павольна, як быццам бы плавіўся воск; У гэтым няма больш сэнсу – Вітайце, дзеці бязколерных дзён! Калі б я быў малінава-чырвоным птахам, Я ўзяў бы цябе дамоў, Калі б я быў У кожнага дому ёсьць вокны ўгары, З кожных дзьвярэй можна зрабіць крок; Але калі твой шлях упячатаны крэйдай у асфальт – Куды ты поёдзеш, калі выпадзе сьнег? Але электрычнасьць глядзіць мне ў твар, І просіць майго голаса; Але я кажу: “Таму, хто бачыў горад, ужо Не патрэбны твой пярсьцёнак.” nb: гэта падрадоўнік, выдзяленьне тлустым - маё. пытаньне: з чым у вас асацыюецца гэты тэкст, і які пярсьцёнак маецца на ўвазе. Ачыпяткі: "ўгары" = ўгару "поёдзеш" = пойдзеш "майго голаса" Рыдлю Слова "пярсьцёнак" тут, як мне падаецца, можа выклікаць дзьве асацыяцыі. 1.Путы, магчыма мілосныя путы, ад якіх лірычны герой вызваляецца. 2.Сымбаль улады, якая для лірычнага героя перастае мець значэньне. rydel, файны вэрлібр! Кожны сьвяткуе юбілей клясыка сваімі намаганьнямі:). Ці не падаецца Вам, што у арыгінале "кольцо" ўсё-ткі больш шматзначнае? Хаця, у мяне заўсёды былі асацыяцыі менавіта з Толкіенам. Але ўсе гэта кранае вельмі складаныя праблемы перакладу Завіруха вые кошкай З кнігі выпала бачынка … Выдатны вершык. Ці ёсьць што яшчэ гэтага аўтара? Ёсьць некаторыя кнігі, якія робяць вельмі добрае ўражаньне ды хочацца з часам іх перачытаць. І ўзьнікае раз-пораз жаданьне, вось было-б добра пачытаць яе па-беларуску (я асабіста заходнюю літаратуру чытаю па-расейску). Цікава было-б ведаць, ці ёсьць у каго гэткія, якія хацелася-б бачыць па-беларуску. Прычым мяне цікавяць ня сэнсавы падыход (гэта клясіка — гэта павінна быць), а эмацыйны (вось мне спадабалася тая). Завіруха вые кошкай З кнігі выпала бачынка … Выдатны вершык. Ці ёсьць што яшчэ гэтага аўтара? Па-беларуску, на жаль, больш няма. Але пачатак - палова справы. Можа, як-бебудзь перакладу для вершаванай падборкі. І Ваш водгук будзе не апошнім стымулам для яе зьяўленьня :) Ясна. :) Дзяк. Дарэчы, вось што расейцы сказалі наконт гэнага пярсьцёнка: www.livejournal.com/community/ru_transla Разьбітая ваза Vase brise. крыштальную вазу, дзе гіне вербена, веер надтрэснуў, крануўшы міжволі, крануўшы так лёгка і гэтак імгненна, як гойсаць ня можа і ветрык у полі. толькі тонкая трэшчына тая раз'ядала крышталь кожны дзень. крокам дробным ды верным малая апляла, бы лішайнікам пень. кропля за кропляй сцякла ўся вада; кветкі завялі ўсе як адна шчэ не знае аб тым аніводна душа. не чапайце вы вазу разьбіта яна. гэтак дотык любае рукі сэрца б'е і раніць застаюцца чарапкі, ад кахання кветак памяць. хоць здаецца ўсім спакойным у сэрцы слёз з крывёй рака цячэ з раны тонкай, незагойнай ужо разьбіта тая ваза не чапайце вы яе. Sully-Prudhomme. Галiна Крук * * * Часам нат удаецца прыўзьняцца на некалькi цаляў над брукам i мякка гайдацца ў паветры так дзецi пускаюць па ветры паветраных цмокаў i мараць ляцець i заўсёды здараецца ўпасьцi балюча i двойчы й са сьвiстам зрываецца шчасьце дзiцячае зь верхняе ноты што iм застаецца тады – шпрыцы цэляфан цыгарэты цырозы цайтноты цi цноты й пякноты цi кут цi пакуты й цыкута а часам бывае мы зьвешваем ногi зь iржавае хмары i пальцамi водзiм па iх мурашыных маршрутах месцамі дужа вольны пераклад з украінскай Упс Усе маякоўскія драбінкі згубіліся Даражэнькія! няўжо ніхто больш нічога не перакладае? А то я на гэтай галінцы як апошні Глобус пачуваюся. Іване! Дзякуй за цудоўную галінку. Перакладайце яшчэ! Па шматлікіх просьбах прауоўных працягваю дзяўбаць Літару перакладамі :). Сёньня знайшла ў гімназіі, дзе праходжу практыку, падручнік па ангельскай мовеза 8мую клясу. Пад партай ляжаў. У мяне ў школе быў такі сама. Адшукала там тэкст пра лімэрыкі. Адзін зь ілюстратыўных вершыкаў неяк сам пераклаўся. Адна бяда - у тэксьце ён быў прыпісаны Эдварду Ліру, але сярод ягоных лімэрыкаў я такога не знайшла. Дэпрэсыўнаму дзеду з-пад Мідла жыць на сьвеце надзвычай абрыдла, але тузін баляд і капусны салят уваскрэсілі ў ім смак жыцьцідла. It's good, maria! Was it in gymnasium #8? I'll make some more translations later when i get more time and inspiration. Do you like Ireland? Калі хто-н. займаецца перакладамі на беларускую больш-менш рэгулярна ды прафесійна, магчыма, ўмее гэта рабіць з дапамогай машынных перакладчыкаў, або ведае такіх, калі ласка, дашліце адрас мылам. Загадзя дзякую. I don't know. Why do you need this? It's good, maria! Was it in gymnasium #8? I'll make some more translations later when i get more time… and inspiration. Do you like Ireland? I've never been there. Students from my school live Motherland for more exotic countries. St. Patric's day, potato, Guinnes, James Joyce, William Butler Yeats, Seamus Heaney, U2 anything else? Why don't You speak Gaelic? Sorry, not "more", but "less" > ўмее гэта рабіць з дапамогай машынных перакладчыкаў, Ты, відаць, і сам разумееш, што гэта вельмі сумнеўная штука. Ня ведаю як там у іншых, расейцы ўкладваюць у гэта грошы, але вынікі ня надта. За выключэньнем адной праграмы, якая каштуе значныя сумы і з гэтага ніхто яе не тэставаў, усе дасяжныя малавартасныя. Тым больш для мастацкага перакладу. У нас існуе адзін беларуска-расейска-беларускі перакладнік. Мяркую, што праграмнае ядро можна скарыстаць і на іншыя мовы. Справа ў слоўнікавай, словаформнай базах, і найважней у выразах. belazar.belinter.net and no "live" but "leave" :) ME and gaelic? Jesus, you must be kidding! I consider it the most difficult of all languages I know! But this country you spoke about it's my second motherland! I adore it! Заняткі ў перакладацкай майстэрні БК спарадзілі ў мяне афарызм: PROMT 2000 і Слоўнік Байкова-Некрашэвіча гэта фальшывыя сябры перакладчыка :) ME and gaelic? Jesus, you must be kidding! As You have noticed before, I'm not Jesus, but Maria. Female. :) Толькі што скончыла чарнавік перакладу аднаго з калядных вершаў Бродзкага. Сяджу і думаю: навошта? Калі ня ўсе прызнаюць Каляды, хто здольны прызнаць Бродзкага па-беларуску? Сёньня дазналася пра існаваньне геніяльнай дзеўкі. Яна жыве ў Піцеры і вучыцца на адзьдзяленьні клясычнай філялёгіі. Бацькі яе зь дзяцінства лаціне вучылі. Мне апавялі, што яна зараз перакладае Бродзкага на лаціну, і ці ня той сама верш, і ці ня з той сама нагоды. Па-мойму, і мая, і ейная праца сэнсу ня мае. Толькі па-рознаму. На ідыш варта перакласьці і на мову прусаў. А які верш: "В Рождество все немного волхвы " ? Дарэчы, Бродскі - выразна небізантыйскі, неардынскі паэт, можна сказаць, "лацінарус", вялікі сімпатык усяго польскага, у нейкім сэнсе большы "ліцвін" як шчырыя беларусы. Зубр пытаўся, хто што б хацеў убачыць перакладзеным. Я б хацеў "Коніка і цвыркуна" Кітса. Мрожака - ўсяго, і апавяданні, і драматургію. "Дзённікі Іёна Ціхага" Лема. "І пасля многіх лет памірае лебедзь" ды "Кантрапункт" Хакслі А які верш: "В Рождество все немного волхвы…" ? Яго, радзімы Толькі гэта маё фіяска :( Па-мойму, і мая, і ейная праца сэнсу ня мае. Толькі па-рознаму. напiсала maryjka 13.12.2003, 05:47 Мае. Усё мае сэнс, калі перастаць думаць пра беларусаў. ;-) А хто з змог перакласці вершы з Mother Goose ? я ўсё пра тое самае, амаль як пра піратаў :-) litara.net/forum/295 Ніжэй зьмешчаны мой пераклад санета Юрася Пацюпы на рускую мову і тэарэтычныя выкладкі, што да такое формы культуртрэгерства :) хаўтуры па адным шэдэўры Рубрыку вядзе літаратуразнаўца, спецыяліст па егіпецка-японскіх сувязях прафесар Ра-Гейша Шаноўныя мае! Апошнім часам я з прыемнасцю сачу за тым , як магутна , гучна мкне жанр санету па нашай літаратуры. І тым больш прыкра мне прадставіць у якасці пачастунку лыжку дзёгацю з бочкі мёду беларускага санетарыю. Сваёй нізкай “Мезальянсы, або Юрлівыя санеты” (arche.home.by/2001-1/paciu101.html) гарадзенец Юрась Пацюпа здолеў апаскудзіць не толькі такі высакародны жанр паэзіі, як санет, але і шэраг іншых паэтычных жанраў, такіх як газель, туюг, цэнтон і. інш. Выслаўляючы сваё абурэнне з нагоды памкнення аўтара прабіцца з глебы махровай графаманіі на прастор сапраўднага мастацтва, не магу не спыніцца на самай гнюснай спробе кульгавага Пацюпаўскага пяра. У так званым санеце, які – мае спачуванні – вы бачыце перад сваімі вачыма, Пацюпа бессаромна здзекуецца з усяго самага святога, што ёсць у сучаснага свядомага беларуса: гэта і п’еса нашага песняра Янкі Купалы “Тутэйшыя”, і вядомы верш Уладзіміра Дубоўкі – шэдэўр беларускай патрыятычнай лірыкі. Задамося лагічным пытаннем: што можа быць больш ганебным ад такога кшталту санету? Правільна, толькі яшчэ больш ганебны (так і быць, назавем гэта перакладам) яго пераклад, аўтар якога прадбачліва пажадаў застацца невядомым. З нейкай незразумелай нятворчым людзям асалодай гэты самы ананім губляе ў сваім “перакладзе” ўсё самае святое, што ёсць у сучаснага свядомага беларуса: гэта і п’еса нашага песняра Янкі Купалы “Тутэйшыя”, і вядомы верш Уладзіміра Дубоўкі – шэдэўр беларускай патрыятычнай лірыкі. А сродкі, якімі ён робіць гэта! Я нават не кажу пра мову перакладу. Усё гэта жахае і засмучае, аднак у цэлым нельга не адзначыць станоўчыя зрухі ў справе эксгумацыі беларускай літаратуры (хай і самых засохлых яе зернейкаў) на суд чытача з вялікарускімі пантамі. арыгінал: Юрась Пацюпа ДЗІКАЯ РУЖА На моих глазах сечена девица, во-первых розгами, потом шиповником… Г. Конисский</> … загадалі яму трымаць за ногі Магдалену, каторая ўвесь час, як яе білі, плакала, паказваючы яму ўсе свае „сакрэты“. А. Абуховіч Маркіз дэ Сад укладваў каталёг сухіх мэтафізычных экзэкуцый і так у працу дзікую залёг, перабіраючы даўнейшыя паскудзтвы усіх краёў, народаў і эпох, што нават ён, дазнаны ў той навуцы, прызнаны мэтр, стаміўся ды зьнямог і меўся ўжо спаліць натхненьне ў грубцы… Аднак — архіў тутэйшы напаткаў, і сьлёзы пацяклі ў яго, а сьліна юрлівая сачылася між спраў. Эстэцтвам і эротыкай ліцьвінаў захоплены — маркіз адно шаптаў: „О, Беларусь, мая шыпшына!..“. 26 верасьня 2000 г. пераклад: Юрась Патюпа ПОЮЩИЕ В ШИПОВНИКЕ Маркиз де Сад готовил каталог сухих, банальных, педантичных пыток. И так на труд тяжёлый он налёг, что скоро безобразий знал избыток различных стран, народов и эпох. И, хоть и был в науке этой прыток, он бремя знаний вынести не мог и собирался уничтожить свиток. Но вдруг – архив он здешний повстречал – десяток глав простой, суровой прозы. Литовский эротический запал пронзил его. Глотая страсти слёзы, Маркиз де Сад восторженно шептал: «Как хороши, как свежи были розы!» Дрэнная дзяўчынка, ня трэ больш з тэгамі гуляцца :) Hello, whatsup, poets? Цікава, а ці існуе пераклад на беларускую "Попелу і дыяменту" Норвіда ? Дакладней, Po to właśnie. Cyprian K. Norwid - Po to właśnie Coraz to z Ciebie jako z drzazgi smolnej Wokoło lecą szmaty zapalone Gorejąc nie wiesz czy stawasz się wolny Czy to co Twoje będzie zatracone Czy popiół tylko zostanie i zamęt Co idzie w przepaść z burzą. Czy zostanie Na dnie popiołu gwiaździsty dyjament Wiekuistego zwycięstwa zaranie? Wiary dziś życzę Tobie, że zostanie Bo na tej ziemi jesteś po to właśnie By z ognia zgliszcza Mógł powstać dyjament Wiekuistego zwycięstwa zaranie Czy wiesz, że jesteś po to właśnie! Połóż rękę na sercu Otwórz oczy szeroko i skacz! Powiedz: Teraz lub nigdy Zamiast: Będzie co ma być I nie czekaj aż głód spełni Twoje cierpienie! Tak! Вой, ня знаю спытайце ў Марыі! Ёсьць кніга паэзіі Норвіда ў перакладзе Мінкіна, таксама Алег Лойка напераклаў вершаў для анталёгіі польскай паэзіі (2 тамы, 180 аўтараў і ўсё Лойка - хавайся ў бульбу!!!). Так што тэарэтычна існуюць 2 пераклады. 1 мусіць існаваць дакладна. Было б дзіўна, каб ніводзін зь перакладчыкаў не ўзяў гэтага тэксту, культавага для палякаў. Oranges and Lemons. У выдатным увогуле Шупавым перакладзе "1984" гэты вершык перакладзены абы-як, відавочна, што не паэтам: Апельсіны, лімоны, бананы — б'юць званы ў Святога Клемана. Ты тры фартынгі даць мне павінны — б'юць званы Святога Марціна. Рускі пераклад значна лепш, ён у нечым нават лепшы за арыгінал :-) Ці можна ўявіць добры пераклад на беларускую англійскай паэзіі ? Oranges and Lemons - cімвалічны для нашага Нью Эйдж, як апошні, штогод усё слабейшы напамін пра патрыярхальна-шавіністычныя часы, калі яшчэ не было іміджмейкераў, постмадэрністаў, этнагеапаліткультуролягаў і іншай крэтыністычнай набрыдзі Ці можна ўявіць добры пераклад на беларускую англійскай паэзіі ? Можна — Т.С.Эліот "Пустыя людзі", выразна лепш за расейскі пераклад. Ёсьць яшчэ некалькі вершаў барона Дж.Г.Байрана, якія мне падабаюцца, але расейскіх аналагаў ня ведаю, з гэтага цяжэй. Асаблівыя пераклады ў Галіны Дубянецкай. Калі вы цікавіцеся перакладам субтытраў да фільмаў, хацелі бы гэта рабіць ці ўжо гэта робіце, калі ласка напішыце мне www.livejournal.com/users/rydel23/239943 LZ: Я ў Менску. Напішы мне на мыла rydel23 at yahoo.com З Масаока Сікі * Тупнула цяля — Ляжыць расціснутая Жоўтая жабка. * Грушу абіраў — Цёк густы салодкі сок Па лязу нажа. * Якая спёка — на пясчанай сцяжыне матылёк засох. * Забіў камара — кропля свежай крыві на кнізе пра вайну. * Муху я прыбіў — на колькі хвілін заціх маленькі пакой. * Пройдзе год. Ізноў ты прыйдзеш да месца, дзе пад зямлёю, пад горнымі травамі тлецьмуць і рэшткі мяне. bravo!Genius! БАСЁ Furuike ya Kavadzu tobikomu Midzu-no oto Заглухлы ставок. Скокнула жабка ў ваду. Усплёск у цішы. Вось, пераклала чорт што ад няма чаго рабіць у электрычцы, аж сорамна:( Афрыканка жыве ня тут, афрыканка ўмее кахаць да канца, у ейных жылах гарыць вагонь і струменіцца Конга-рака, ўвесь сьвет, бы хатні воўк, слухмяна ляжыць ля ейных ног, ды, бачыць Бог, ёй на гэта пляваць. Армагедон дзень пры дні, рытуальныя скокі ў вагні, шанец вырвацца прэч, рэзон застацца сабой і, прайшоўшы ўсе колы, вярнуцца дамоў, і, танцуючы ў ванным пакоі вальс, назіраць скрозь люстраную столь, як там, над зямлёй, цякуць мільярды крыніц, там, сярод зор, вандруе адзіны прынц, ў адной руцэ ў яго ружа, у іншай руцэ ў яго крыж, а ў галаве ў яго транскантынэнтальны sex. Кіліманджара за сьпінай сьцяной, долу пікіруе аэраплян, у аэрапляне сядзіць пілёт і левай рукою сьціскае стоп-кран, сто год таму ён сышоў на фронт, ён ужо ніколі ня будзе зь ёй, ды, бачыць Бог, яна будзе чакаць: мілосьць, што важыць сто тон, сьмерць, што трывае сто год, і хоць ў ейным жыцьці няма ні грошай, ні цяпла, ні сэнсу, ды зато ёсьць транскантынэнтальны sex. Ночны парцье выдасьць нам гашышу, мы выйдзем голыя на шашу, узьнімем руку, спынім жоўты танк і пакінем кіроўцаў таксовак зь нічым, і каторы раз яна спытае ў мяне, завіваючы пальцамі дым папірос, скажы, навошта мы ўсе копцім неба? І я парамаўчу, не цярплю бо цьвярозы маны, і я буду пець, калі я буду п'яны, паліваючы шлях віном, пра тое, што марныя пошукі шчасьця, ды зато ёсьць транскантынэнтальны sex. амаль паводле www.pesni.ru/song/2940/ Вельмі сымпатычна. Толькі вырашы для сябе: альбо табе "аж сорамна", калі нешта робіш, альбо вывешвай гэтае ў інтэрнэце - без какецтва. А ў астатнім, прыўкрасная Марыйка, усё добра. :-) усё добра. :-) А Басё лепш. >>>А Басё лепш. >>>напiсаў ! 06.10.2004, 13:34 Ну, Басё так басё. Як скажаце, шаноўны дручок:) МАЦУА БАСЁ. ХОКУ 1). Заглухлы ставок. Скокнула жабка ў ваду. Усплёск у цішы. 2). Варона сядзіць на галінцы засохлай. Восеньскі вечар. 3). Горны перавал. Вышэй за сьпеў жаўрука прыпыніўся я. 4). Летнія травы! Расьцеце сьлядамі сноў колішніх вояў. 5). Строкат цыкадаў Ані згадкі пра блізкасьць нашае сьмерці. ЧЫО (паэтка). ХОКУ Плюшч заплёў студню. Прашуся набраць вады У двор суседзяў. Пераклад зроблены паводле падрадкоўнікаў ў кн.: Мойчи Ямагучи «Импрессионизмъ какъ господствующее направленіе Японской поэзіи», СПб 1913г. >>>Толькі вырашы для сябе: >>>альбо табе "аж сорамна", калі нешта робіш, >>>альбо вывешвай гэтае ў інтэрнэце - без какецтва. Ня ведаю Сорамна мне таму, што я дзіўнай любоўю люблю гурт "Крематорий" і вялікага рускага паэта А.С. Грыгарана - рэч, у якой сёньня рэдка прызнаюцца ў прыстойных дамах.:)))) Але гэты тэкст нейк трапіў у настрой апошніх дзён. 2). Варона сядзіць на галінцы засохлай. Восеньскі вечар. Эх, Марыйка, там жа быў КРУМКАЧ (ГРУГАН), а ты пішаш ВАРОНА. Трэба яго вярнуць у верш. Эмансіпацыя, усе мужчыны - СВАЛАТА, але трэба КРУМКАЧА вярнуць на сухую галіну. >>>>>>Эх, Марыйка, там жа быў КРУМКАЧ (ГРУГАН), а ты пішаш ВАРОНА. Трэба яго вярнуць у верш. Эмансіпацыя, усе мужчыны - СВАЛАТА, але трэба КРУМКАЧА вярнуць на сухую галіну. напiсаў ! 07.10.2004, 12:37 Ах, мілы дручок! Па праўдзе кажучы, ВАРОНА зьявілася толькі дзеля "эквісылябічнасьці". Але вашая ідэя мне падабаецца. Цяпер я ўсім буду казаць, што кіравалася гендэрнымі перакананьнямі. А што, распачну фэмнісітычную школу бел перакладу - фемінакрытыку ўжо маем, трэба рухацца далей:) Можна нават праекты ўсялякія прыдумаць. Ну там, перакласьці ўсяго Пэтрарку ад асобы Ляуры. А, і яшчэ. Хто-небудзь ведае, ці рэальна гэта разжыцца ад Лямбды якім грантам на Сапфо па-беларуску? Дарэчы, што да Пэтраркі: Франчэска Пэтрарка LVI Дабраслаўляю дзень той, месяц, год, І задыяк, дзе сонца зьзяла, й хвілі, І дом, і мілы край, дзе мой палёт Паглядам вочы гожыя спавілі; Дабраслаўляю ўсіх трывог суплёт, Стралу Амура і сваё бясьсільле Ад цяжкіх ранаў, і пакутаў мёд, Што трапны стрэл на сэрца маё выліў. Дабраслаўляю стогн любой канцоны, Якім узносіў я імя Яе, І ўздыхі, і журботы, і заклёны, І недасланыя лісты мае, І голас мой, адчайны і натхнёны, Які дзеля Яе адной пяе. CCXXXIV О, ціхая затока, мой пакой, Надзейны схоў маім жыцьцёвым бурам! Затулены тваім ад сьвету мурам, Я сьлёзы па начох лію ракой. І ты, мой ложак - лодзіца, ў якой Заўжды мне ўтульна; о, чаму Амурам Я катаваны, і патокам хмурым Плач залівае радасьць і спакой? З сабой сам насам быць ня маю сілы. Не спачывальня і ня хатні кут Таму прычынай. Выпрастаўшы крылы, Лячу туды, дзе ненавіны люд, Натоўп - адзіны дзейсны, хоць нямілы Лек ад самоты, што пануе тут. А далібог жа няблага. Толькі ў слове "спавілі" націск на фпошнім складзе "спавілІ". Варта паправіць. 2 czamsak Бачу. Вашая праўда! Папраўлю абавязкова. Б.Г. Калі б вугаль каменны меў дар гаманы ён ня стаў бы весьці размоваў з табой, і карарскі мармур ня стаў бы сачыць твой сыход, але ты на вайне, ты страляеш на тысячу міляў і тысячу год, і я прамаўчу ў адказ на пытаньне, хто выйграE гэты бой. Эратычныя сны маладых сьмецьцяроў - ў іх ты будзеш спайманы ў трубе і нардычныя панны прывяжуць цябе да станка. Яны спавіюць твой голаў вянком, і, сьпяваючы, кінуцца ў ноч, іх таропкія вусны зракуцца імёнаў тваіх, і ніколі ніхто не згадае тут пра цябе. І калі Дзень Срэбра агорне сьвет, і зазьзяе ў руцэ амэтыст, і хто бег, той нарэсьце знойдзе спакой на вякі, ты паўстанеш зь нетраў зямных, акрыялы, ня знаючы, хто ты такі. Я хацеў бы быць побач, калі Вершнік працягне табе яшчэ некрануты ліст. Кожны камень у БГ мае сваю сімволіку, і "КРИСТАЛЛ ХРУСТАЛЯ" павінен быў стаць тым падводным каменем, які пераканаў бы вас у марнасці гэтага перакладу Песьня пра нацыянальнага героя-мсьціўцу, вызнавальніка мастацтва быць сьмірным, паплечніка Т. Касьцюшкі Дамброўскі Калі ў ліхія гады Затхне народнай бядой, Тады начною парой Ціхі, някідкі Зь лесу выходзіць стары, А глядзіш ён зусім не стары, А насупраць зусім малады Прыўкрасны Дамброўскі. Прачніся, мой Беласток, Ня сьпіце, Вільня й Смаленск. Ня век жа нам ліха цярпець І плакаць пра хлеб. Дамброўскі бярэ эраплян, Дамброўскі ўзьлятае ўгару Й лятае над грэшнай зямлёй І піша на небе: “Ня плач, Маша, я тут, ня плач, сонца узыйдзе, не таі ад Бога вачэй, а то як ён нас знойдзе, нябесны Іерусалім гарыць скрозь холад і лёд, і вось ён стаіць вакол нас й чакае, чакае”. Ён кінуў свой шчыт і свой меч, Шпурнуў у канаву наган, Ён сьцяміў, што помсьціць ня сьлед І дыхае вольна. Ў суворы і скрушлівы час Над намі ляціць яго аэраплян, Прыгожы, як іканастас І піша, і пі-і-іша Ого, БГістыка настаяшчая разьвялася, пакуль я не магла залягініцца 2 Антыгамэр >>>"КРИСТАЛЛ ХРУСТАЛЯ" павінен быў стаць тым падводным каменем, які пераканаў бы вас у марнасці гэтага перакладу… [балесна ўздыхае ў знак згоды, але гульлівыя вочы выдаюць, што яна прыкідваецца] 2тобъ Мілая перапеўка, але што будзеце рабіць з фіналямі хлеб-небе вольна-піша, някідкі-Дамброўскі, (у арыгінале на гэтых месцах рымы, калі мяне слых не падводзіць ) Б.Г. Дзесяць стрэлаў на яго вятрох, Лук - лаза і цеціва - мурог. Ён прыйсьціме з далячынь, Меч дажджу ў яго рукох. Белы воўк вязе яго, бы пёс, Сочыць белы грыф яго зь нябёс, Зь ім прыйсьціме аднарог, Цудны цуд ён доўга нёс. Па страле на дзесяці вятрох, Лук - лаза і цеціва - мурог, Ён прыйсьціме з далячынь, Ўзыйдзе ён на твой парог, Цудны цуд ён доўга нёс, Меч дажджу ў яго рукох. У выкананьні Toba я БГ не палюбляю жудасна, як і ўсялякія згадкі пра творчасьць "Акварыюма", але пераклад ягоны выглядае лепш. 2Maryjka Дзякую за камэнтар, што з Рымамі рабіць ня ведаю. (Затое дадалася ўнутраная - тады-гады). Ня веру, што "Транскантынэнтальны сэкс" пераклала ў ляктрыццы (файна атрымалася). "Каменны вугаль" бліскучы таксама. А вось "10 стрэлаў" кепскі прыклад для давядзеньня роўнасьці беларускай і расейскай. Ёсьць тэксты недатыкальныя. Няхай прыйдзецьме да цябе Сіла для новых перакладаў. blin, zapaliusia.. >>>Ня веру, што "Транскантынэнтальны сэкс" пераклала ў ляктрыццы (файна атрымалася). Ну, напраўду, ня толькі ў ёй. Я ў госьці да сябра езьдзіла, ў Радашкавічы, не магла заснуць, і ўночы сядзела ў халадным пакоі і думала, што б такое накрэмзаць. У ляктрыццы рэдагавала:) Во-ось жа. … да сябра … халодны пакой… … то ўсё атрымалась добра Б.Г. ГАСПАДАР Гаспадару, даруй, што турбую цябе - Досыць дзіўны начны візыцёр - У тваім паверсе гарэла сьвятло, Дзьверы насьцеж, ужо сьпіць вахцёр. Квартаранты сьвяткуюць улазіны, Пьюць і кажуць: цябе няма; Ды я помню дзень першы свой ў гэтых мурох: Гаспадару, ты існасьць сама. Гаспадару, я проста йшоў ад сяброў, І думаў, як яно ё. Яны жывуць у гэтых новых дамох І па-дзіцячаму хваляць сваё. Ды я згадваю мой дымны кут, вакно, Ліхтар у ім, вежы й крыжы, Гаспадару, й мне сьветла бы ў сьнежную ноч, І мне сьмешныя іх вітражы.*** Гаспадару, я досыць дзіўны жыхар, І ня любіць мяне аканом. Твае слугі, магчыма, мілыя людзі, Ды таксама ня пояць віном. І я іду паўзь іх, як шаноўны госьць, Хаця я проста быў зьняў гэты кут, Гаспадару, даруй мне дзёрзкасьць, твой дом - Гэта мой дом, ня лішні я тут. Гаспадару, плачУ я табе ня так, Але я плачу тым, што ёсьць. Гаспадару, я зьнявераны ўшчэнт, Але мне зьвеставаў горні госьць. Гаспадару, я - ненадзейны фундамэнт І, напэўна, благое стырно. Ды маё рамяство, Гаспадару! Засьмягшы, Ты згадаеш, якое яно. Пераклала з рускай Марыйка Мартысевіч паводле: www.lyrix.ru/songs/?id=169944 ***Яшчэ ёсьць варыянт "мэтражы". Але тады лірычны герой атрымліваецца нейкі антымяшчанскі, што, на мой погляд, не зусім істотна ў гэтым тэксьце. А вам як падаецца? Ніколі не думаў, што давядзецца рабіць гэта. Але ж накаціла. Б.Г. Вёска Я з'яжджаю ў вёску, Каб стаць бліжэй да зямлі; Я вынаходжу якасць раслінаў ды траў. Я кіну ў вагонь духмяны чабор, Дым уздымаецца ўгору - свой шлях адшукаў. Я знайду корань дзягіля - Зрабі весялейшым мяне; Голле бярозы - прэч, дэманы, прэч У час калі стане занадта цёмна, Скончу чытаць табе, І я адчыняю дзверы, і там стаіць ноч. Хто гаворыць са мной; Хто тут гаворыць са мной? Радасці тым, хто шукае; Мужнасці тым, хто спіць. Трынаццаць дзён у бок поўні рушылі мы. Я думаў, што мне гэта сніцца, Што ж, вітаю вас, мае сны; І я зразумеў, нашто да мяне вы прыйшлі; Бо я з'яжджаю ў вёску, Каб стаць бліжэй да зямлі. Antihomer, малайца. Antihomer, я хацела б спаткацца з вамі на вуліцы. МАЕ ПЕРШЫЯ ПЕРАКЛАДЫ УДАВ Я слог постиг И пишу свой стих (Но кто это там зашуршал - и притих?) Шедевр новый мой Совсем небольшой (Но кто там шипит за моею спиной?). Похоже, сейчас Я окнончу мой сказ, Меня лишь лучи вдохновенья сразят! Ещё одна строчка, Поставлена точка: Теперь я могу оглянуться назад *** КРОКОДИЛ Если вы встретите крокодила, Палкой ему не грозите. Если он вам улыбается мило - Тем более, отойдите. Он целый день отдыхает в Ниле, Сильно худея при этом; Если вы встретили крокодила, То он готов к обеду. Перевела с английского Маша Мартысевич, 1994 г. *** Да верша была такая ілюстрацыя: чалавечак у пробкавым шлеме і строі колеру хакі, седзячы пад пальмаю, заўзята строчыць штосьці ў нататніку, не заўважаючы, што яго ўжо да поясу праглынуў удаў. Арыгінальныя вершыкі паходзяць з ангельскай чытанкі пра жывёлаў: яе і яшчэ пару чытанак мама была прынесла з імпрэзы, якую ладзіла амбасада ЗША ў Нацыянальнай бібліятэцы. Зьмясьціць тут арыгіналы, нажаль, пакуль не магу: па памяці ня ўсё згадаю, а кніжкі былі аддадзеныя зь сям'і, і пакуль што іх вяртаньне немажлівае.:( Дата перакладу пададзеная вельмі прыкладна: канец 6-га, пачатак 7-га клясаў. Падставы для такога датаваньня дае экспэртыза почырку, скарыстанага ў рукапісе. Літара «д» напісаная з моднай загагулінай зьверху, што назіралася ў мяне менавіта ў акрэсьлены прамежак часу: пазьней новая настаўніца рускай мовы перавучыла мяне з гэткага плябейскага барока на нармальную літару «д», як яе належыць пісаць вучням элітнае лінгвістычнае клясы, куды я і паступіла ў 1994-м. Тое, чаго не ўсьведамляла дзесяць гадоў таму: у вершыку пра здава выразна праступае беларускі ўплыў: рыфма “пости[х] - стих”. Дзіўна, сама я ніколі не вымаўляю “г” як “х” у такой пазыцыі. Так па-руску кажа толькі мама, збольшага, калі прамаўляе іранічна. Магчыма, такім вось чынам я тады падсьвядома сыгналізавала пра іранічнасьць рымаванкі Помню, што з таго часу, як пачала вучыць ангельскую мову, марыла перакладаць. Пасьля радасьці ад таго, што разумееш напісаную іншаю мовай паэзію, прыходзіла жаданьне перапісаць гэта на сваёй мове. Але ў школе гэта ўдавалася зрабць толькі з дзіцячымі Дылан Томас ВУШЫ НА ВЕЖАХ ЧУЮЦЬ Вушы на вежах чуюць - Грукаюць рукі ў дзьверы, Вочы з байніцаў бачаць - Пальцы кранаюць клямку. Мне адамкнуць ці застацца Нябачным воку чужынца Самому да дня свайго скону Сярод гэтых белых муроў? Рукі, што вы несяце: вінаград ці атруту? Па-за гэтаю выспай - Тонкім залівам плоці Вакол узьбярэжжа косьці - Зямля, дзе бязгучныя долы, Зямля, дзе бяздумныя горы. Ні птах, ні лятучая рыба Не кранаюць паветра над выспай. Вочы на высьпе чуюць - Агнём праносіцца вецер, Вочы на высьпе бачаць - Караблі падымаюць катвігі. Бегчы мне за караблямі Так, што ў валасох вецер, Ці застацца да дня свайго скону, Не ўпускаючы ў дом мараплаўца? Трумы, што вы несяце: вінаград ці атруту? Грукаюць рукі ў дзверы, Караблі падымаюць катвігі, Зьліва лупіць пясок і гальку. Мне сюды запрасіць чужынца, Мне ў дом упусьціць мараплаўца, Ці застацца да дня свайго скону? Незнаёмыя рукі, карабельныя трумы, Што вы несяце: вінаград ці атруту? Пераклала з ангельскай Марыя Мартысевіч паводле www.poetryconnection.net/poets/Dylan_Tho Дзякую Вользе Гапеевай, якая натхніла на гэты пераклад @}-> пераклад прысьвячаю:))) Осіп Мандэльштам *** Адсутнасьць сну. Гамэр. Марское палатно. І пералік судоў. Я дасягнуў цэзуры Даўгое чарады, што жураўліным шнурам Ад высп Эляды цягнецца даўно. Бы жураўліны клін за далягляд чужы, - На кудзерах цароў кароны боскай пены, - Куды вы плывяце? І чым, апроч Алены, Так вабіць Троя вас, ахейскія мужы? І мора, і Гамэр - усё пяе каханьню. Каго паслухаць мне? Але Гамэр маўчыць, І красамоўна чорны понт шуміць І зь цяжкім грукатам імкнецца ў спачывальню. паводле: www.litera.ru/stixiya/authors/mandelshta І красамоўны понт па-чорнаму шуміць! :-) Дзякуй, Марыйка! Вельмі міла. Канстанты Ільдэфанс Гальчынскі МІЛОСНАЯ РАЗМОВА - Раскажаш, як ты кахаеш мяне? - Раскажу. - Не цягні. - Кахаю цябе, калі сонца, і сьвечак калі вагні. Кахаю цябе ў капялюшыку і ў бярэце, У золкім вятры на прашпэкце і на канцэрце. У бэзах і ў вязах, у клёнах і ў вішнях, Калі спіш. І калі працуеш увішна. Калі валасы адкідаеш са скроняў. І нат калі раптам лыжку ты ўроніш. У таксоўцы. Ў трамваі. Паўсюль без выняткаў. У канцы нашай вуліцы і на пачатку. І калі ад бялку жаўток ты ніяк не аддзеліш. Кахаю і ў горы і ў радасьці. І на арэлях. У моры. Ў гарах. У галёшах. І босай. Сёньня. Ўчора. І заўтра. І на зямлі, і ў нябёсах. І вясной, калі сок у бяроз берамо. - А як летам кахаеш мяне? - Як лета само. - А восеньню як, калі хмарна і вечар сонны? - Кахаю цябе,нат калі пакідаеш паўсюль парасоны. - А зімой, калі вокны ў ільдзяным язьміне? -Кахаю цябе, як вясёлы агмень у каміне. Блізка. Побач з тваім маё сэрца б’ецца аб рэбры. А за вокнамі срэбны сьнег. І вароны ў срэбры. 1950 г. пераклала з польскай Марыя Мартысевіч паводле epet.republika.pl/galczynski/gal_rozmowa Сёньня ў ЖЖ была створаная суполка by_pieraklad: www.livejournal.com/userinfo.bml?user=by якая мае на мэце аб'яднаць усіх карыстальнікаў ЖЖ, каму неабыякавая справа мастацкага перакладу на беларускую мову. Плянуем скарыстоўваць яе ў якасьці віртуальнага сойму па актуальных пытаньнях перакладу. Из сборника "Фалічні знаки" О. Гавроша (С украинского) У маёй суседкі ложак рыпучы. Раз-два, тры-чатыры Начамі летнімі, калі сабакі зморваюцца брахаць, я чую рытм яе пачуццяў: Раз-два, тры-чатыры Яна кахаецца як велікасвецкая пані. Мусіць, нават задзіраючы спадніцу, думает аб шляхетных манерах. Раз-два, тры-чатыры Хто там у яе? Палюбоўнік? Муж? Ці кліент? Раз-два, тры-чатыры Я ляжу з расплюшчанымі вачамі і пазіраю у столь, адкуль аднастайна рыпіць: Раз-два, тры-чатыры Хіба ж так можна кахаць? Што гэта за тэмп? А дзе пачуццё? Дзе экспрэсія? Эмоцыі дзе? Раз-два, тры-чатыры Знянацку ўсё стіхла, нібы спыніўся гадзіннік. Не чуваць было ні гвалту, ні ускрыка, ні нават гарачых уздыхаў. Як быццам у машіне кахання раптоўна скончыўся бензін. Ці старэча лядачы памёр, і душа яго ціха ў рай адляцела. Вось вам і шаленства кахання! Раз-два, тры-чатыры? Мой сон прайшоў. Ад нечага рабіць я сеў на лыжку і пачуў, як ён зарыпеў. Гэта нават і не скрып быў, а стрэл у цемру начы. Ну што ж, пачакай, я пакажу табе як треба кахаць безразважна, забыўшы аб усіх і аб усім у гэтым кардонным доме. Вось табе! Раз-два, тры-чатыры!!! І усё ж, калі раніцай я праводжу яе вачыма з балкона, хочацца мне паспрабаваць тых шляхетных манер, што так аднастайна рыпяць уначы нада мною: Раз-два, тры-чатыры.. *** Дзяўчаткі са званочкамі, Хлапчукі з калочкамі. Дзяўчаткі званочкі падстаўляюць, Хлапчукі па іх граюць. Дзінь-дзінь! Дзінь-дзінь! Кіпіць работа Да семага поту. Як званочкі гараць, Так і калочкі гудзяць. Ой так! Ой так! Я слухаў-наслухаўся Да і сам запаліўся. Сэрца калаціцца Апарана быццам. Да ну! Да ну! Твой званочак убачу – Ясны розум трачу. Дазволь майму калочку Да і пагуляць у тваім званочку. Ой-ёй! Ой-ёй! Доўга саромелась, Нарэшце пагадзілась. Грай, хлопец, грай, Але майго званочка Не вышчарляй! Ой маці! Никогда ничего не переводила, это первый опыт. 2 Тата Вельмі міла! І як на першую спробу - няблага! Хіба што некалькі хібаў у вашай беларускай А ці можаце даць спасылку на тэксты арыгіналаў? Я сама русская, мову изучала самостоятельно, и понимаю, что увы! Хотелось бы знать лучше А с грамматикой у меня и вовсе проблемы :) Текстов оригинала в инете нет. Могу разместить здесь, но они на украинском. Всего же стихов в сборнике - 46, а перевела я уже больше половины. Павесьце яшчэ што-небудзь зь перакладаў! Амаль заінтрыгавалі! А ўсе памылкі Вам Марыйка выправіць. Песьня пра зайцоў :) Лявону Баршчэўскаму, з удзячнасьцю У цёмна-сінім бары, пад асінай крывою, Дзе, як лісьце, настрой ападае ўначы, Пара сьмелых зайцоў нешта робіць з травою: Можа – косіць, можа – паліць, песьню пеючы. Хай лясьнецца ўсё, хай лясьнецца ўсё! Што нам воўк і што крыкі пугача! Справа ёсьць у нас: У жахлівы час Косіць наш калгас “Дзела Ільіча”! Ля паганых балот падазроныя цені: Ці то проста дубы, ці то ўсё ж ведзьмакі?.. Толькі двое зайцоў не пакажуць трымценьня, Бо трымаюць, можа, косы, можа, касякі… Хай лясьнецца ўсё, хай лясьнецца ўсё! Сьмелыя зайцы косяць пад ільва! Тры разы на год – Радасьць без нагод: Вось якую моц мае трын-трава! Хай лясьнецца ўсё, хай лясьнецца ўсё! Хай у лесе чорт стане галасіць! Выстаім хоць раз У жахлівы час…– І ад войска мы зможам адкасіць! :)))) Из О. Гавроша У цёмны пакой зайшоў я, шукаючы святла, Аднак раптоўна сустрэўся з ценню. Лязо твайго языка адчуў Я на горле і павінен быў здацца ў палон немінучы. Лязом свайго языка штурханула мяне паміж рабрын І павяла да сцяны. Лязо свайго языка патачыла аб губы мае змярцвелыя. Лязом свайго языка гузікі з мяне зрэзала, Як апошняе спадзяванне на ратунак Лязом свайго языка мужнасць склюдавала маю і моцнасць, пакуль цела маё не заскаголіла ад такога аганьбавання. Лязом свайго языка пакутавала душу маю, пакуль Не выцекла з мяне яна апошнім уздыхам. Лязо твайго языка саладзейшае за мед *** Уявляю цябе тонкацелай. Уявляю цябе Крутагрудай. Скура пэрсіка пераспелага У чорныя панчохі загарнута. Уявляю цябе залішне узбуджаннай. Уявляю цябе У соку даўкім. З вастрыямі грудзей дёрзкімі, І з расчыненнаю брамкай. Песціш цела свае умела. Нібы на струнах На ём іграеш. То палашчыш, То шчыкнеш То пахвіну ашалелую штурхаеш. Намуліў палец аб узбуджанну арфу. Азмарочылась Ужо ад ласк галава. І ў момант найдзічайшага гвалту Стогнем соладка мы абодва. *** Ты шапнула : “Хачу ужо!” Я міргнуў: “Прама?” Не любіла ты наівнасці. Я – таксама. За секунду распранулася. Распранула і мяне. Іранічна ўсміхнулася: “Толькі секс!” І любіла з надрываннем, як у апошні раз. І скрозь Зубы мне казала, што каханне – міраж. Развітваючыся, ціха кінула: “Ну, пака!”. Але у вочы Не глядзела. Не змагла. *** Зараз прамень ранішні на лыжак упадзе, і я сонцу адкрою агаленную німфу. Зараз я возьму тваі грудзеняткі ў далонь і ты сонна заблюзніш: “Не трэба, каханы”. Зараз мая рука распачне вандроўку па твайму целу І ты паняволі прымеш самую наіспакуснейшую позу. Зараз лона твае ажыве і першым умыецца ў гэты досвітак. Зараз будзеш кахацца ў паўзабыцце, і заплючшаныя вочы даглядзяць сон дзіўны. Зараз распачнеца лепшы з ранкаў. Зараз… Пераклады БГ - круууууууута!!!! ;-)))) Сьненьні пра штось вялікшае. БГ Раніцою лютаўскай я выйду зарньня, Кагадзешны вечар цьмяным застаецца, Ну навошта, зрэшты, мне пра тое думаць? Нехта тым адзіным будзе, хто мне ўсё апавядзе. Пэрлаў жменя ў даланёх - Вось шлях адзіны мой таемны За дарунак гэты дзякую табе я - Мажлівасьць спаць і мроіць сьненьні; Сьненьні пра штось вялікшае Калі нададзе часіна адплаты, Якімі словамі спачу пазыку я? Што яня бачыў сэнсу рабіць дрэнна, І я ня бачыў шанцаў зрабіць лепей. Штосьці, пэўна, паўзь мяне прайшло, І я ня маю словаў, каб гэта патлумачыць Нездарма ж у доме ўсе люстры з гліны, Каб раніцою не ўгледзець у вачох Сноў пра штосьці большае . мда.. уражвае у мяне цудоўная ідэя ўзьнікла! выдаць плытку з БГ па-беларуску! Дзпеш Мод гэны недарэчны нават выдалі, а чым БоГ горшы? . МАДЭЛЬКА з "RAMMSTEIN" Яна мадэлька й выглядае гут! Я забяру яе ў свой родны кут. Пагляд халодны – гвалтачкі мае. Але ж прад камэрай агню дае. У ночных клюбах мерна п’е шампан, Адшыты быў ёй ці ня кожны пан, Пражэктар сьвеціць, зьзяе ейны твар, Яна красуня, а краса – тавар. І за тавар выходзіць на агляд, Вачэй мільён, а можа быць мільярд. Часопіс зь ёю выйшаў проста цуд, Пайду зірну шчэ раз, інакш капут Адсюль Вельмі нават нішто сабе! Націснуў на "адсюль" - думаў убачыць там арыгінал, а ўбачыў сайт Сяргея Балахонава! Сьціплы ты наш! :) Дарэчы, гутарыў зь Пятром Садоўскім, які называў Сяргееў тэкст "Зямля пад крыламі Фэнікса" (з "Архэ") найлепшай публікацыяй году. І, магчыма, меў рацыю. 2 Андрэй Хадановіч: Самы сьціплы:) Дзякс. Занятак перакладацкай майстэрні па перакладах БГ на беларускую мову прайшоў ня проста цудоўна - ён прайшоў чудзесна!!! Нават ксэракс не зламаўся:))) Усё было так, як было задумана, аніводнай накладкі!!! Зрэшты, адчувальнаю была адна "далікатная адсутнасьць", але ў гэтым быў нават своеасаблівы шарм Па просьбе tob'a - мой чацьвёрты пераклад з БГ: ГРУКАЦЦА Ў ДЗЬВЕРЫ ТРАВЫ Я бачыў, як рэкі сплываюць уніз І багі сузіраюць усход. Я бачыў павевы сталёвых вятроў, Я вярнуў свае стрэлы на ўзьлёт. І я быў бы рады застацца тут, Ды паўсюль твае хатнія львы. Дык ня плач пра мяне, калі я пайду Грукацца ў дзьверы травы. Твая маці, прынесшы свой English tea, Апавядзе пра свае дываны. Твой бацька ня ўстане падаць мне рукі У стане халоднай вайны. І ў доме тваім надта мала дзьвярэй, І наўкола яго – равы. Дык ня плач пра мяне, калі я пайду Грукацца ў дзьверы травы. Я бачыў у небе птушыны шлях І тысячы птушак на ім. Я бачыў, як тысячы пільных вачэй п'е сьвятло пад вакном маім. І ты царыца красы, ды мяне задзяўбло Казаць тваёй мосьці "вы". Дык ня плач пра мяне, калі я пайду Грукацца ў дзьверы травы. Вось тлумачэньне з тлумачальнага слоўніку "А." што да шматпакутнага радку пра "бацьку-гэбіста". "Стучаться в двери травы. Второй куплет: "Твоя мать дает мне свой сладкий чай, но отвечает всегда о другом, а отец считает свои дела и считает меня врагом " - Dylan's song "Queen Jane approximately", album "Blond on blond" (1966): When your mother sends back all your invitations, and your farther to your sister he explains That you're tired of yourself and all of your creations Want you come see me Queen Jane " Ляжыць тут: handbook.reldata.com/handbook.nsf/Main?O Сьпірытычнае выкліканьне духаў БГ, Таркоўскага, Кастанэды і проч. напраўду атрымалася афігіцельна! Неўзабаве пабачыць сьвет мой чарговы "кангеніяльны" пераклад аднаго зь несьмяротных опусаў БГ! ;-))) Працоўны назоў - " Паручнік Базылеўскі Полковника Васина" Памяці жаўнерам Беларускай Краёвай Абароны прысьвячаецца ;-))) то бок " Паручнік Базылеўскі VS Полковнік Васін"? ;-) яправіліна зразумеў? ага, а яшчэ можна перакласьці "Капітана Вароніна" й прысьвяціць яго сьветлае памяці змагарам Слуцкага Збройнага Чыну! ;-) Вось толькі у гонар чаго перакладаць, прыкладам, "Московскую Октябрьскую" або "Кострому мон амор"?.. ;-))) Фрэнды!! Дапамажыце знайсьці ангельска-расейскі слоўнік літаратурных тэрмінаў (хопіць 300 слоў). Трэба да зарэзу. Пліііііз! :( у электронным выглядзе, ясна. 2 stanouchy >>>>Вось тлумачэньне з тлумачальнага слоўніку "А." што да шматпакутнага радку пра "бацьку-гэбіста". Ага, я гэта таксама глядзела гэтую энцыкляпэдыю падчас перакладу. Але, на мой погляд, каго б ні цытаваў БГ, усе нашыя інтэрпрэтацыі ўсё адно важнейшыя. >>>>Сьпірытычнае выкліканьне духаў БГ, Таркоўскага, Кастанэды і проч. напраўду атрымалася афігіцельна! Не ў апошнюю чаргу дзякуючы табе! ;) 2 Дзілітант >>>>Вось толькі у гонар чаго перакладаць, прыкладам, "Московскую Октябрьскую" або "Кострому мон амор"?.. ;-))) У мяне іншае пытаньне. Навошта? 2 Карбановіч >>>Паручнік Базылеўскі Вельмі цікава будзе паглядзець, як вы ўтрамбуеце гэта ў памер:))) stanouchy, наконт слоўніка-білінгвы ня ведаю, але існуе такая вось кніжачка: www.blackwellpublishing.com/Book.asp?ref Мне яна таксама патрэбная, буду шукаць у Нацыяналцы. Баюся, марна буду шукаць, але ўсё-ткі з рускай ms_destiny Два вакны - жоўтыя на тле чорнага неба. Вечны горад заблытаўся ў датах, вякуючы энны век. Папарацы прагнуць відовішчаў, Жабракі - хлеба, А ён памірае - маленькі, слабы чалавек. Учора яго бачылі Ў газэтах і на экране. Ягонай усьмешкаю безьліч Трансьляцыяў ажыло. Так усьміхаюцца скразной разьзеўранай ране, Празь якую разам са сьмерцю ўваходзіць сьвятло. Забаўная мова, далёкія палянэзы - Уцеха палякаў, першы папеж славян. Заслона жалезная Й вечны прысмак жалеза: У паўночным небе, дзе чакаюць яго Павал і Ян. Час, мусіць, заўсёды цячэ з плечаў на плечы. Жоўтыя вокны - у чорнае неба наўзнак. Вечны горад вечна шуміць, Сьмерць, як і раней, ня лечыць, І калі жыцьцё келіх, то горкі, і міма - ніяк. Усё як раней. Ад арыфмэтычных законаў Не чакай пераменаў сумы - і множаньню ёсьць мяжа.* Усё як раней, толькі Пасьля ягонага скону Не зь яго зьнялі крыж - яго здымалі з крыжа. Папарацы палілі, дзеці жавалі орбіт, Кардыналы шапталіся: трое содняў бяз сну. Два вагні ў чарнаце - апошняе urbi et orbi, Два вакны ў цемнаце, разнасьцежаныя ў вясну. Барацьба сьвятла й цемры спрадвеку ня мае тылу. У каго на далонях стыгматы, ў каго - скарбонкі майна. Але пёс, які вые на поўню, таксама пяе Вайтылу - Таго, для каго й на небе працягнецца гэта вайна. Пад "а як жа ж мы безь цябе" паводле ўсіх правіл галашэньня, думаеш: вечнасьць - тут і паміж. Па-за стропам нябёсаў чакаюць яго Ян і Павал, Над самотнай зямлёю ўзьняўшы Паўднёвы крыж. * Не магу даць сабе рады з радком:( паводле: www.livejournal.com/users/ms_destiny/275 ЛЮДЗІ ДОБРЫЯ!! (хе-хе) Дзе ўзяць рэферат па беларускай літаратуры, літаратуразнаўстве, паэтыцы ды іншай падобнай трасцы на ангельскай?? 2 stanouchy Напісаць самому:))) Аўтарызаваны пераклад Шыкспіраўскага Why is my verse so barren of new pride ===================================== Чаму мой верш – бы неўрадлівай глебы Аскепак, без аздобаў і прыўкрас? Ці ж мне падпарадкоўвацца не трэба Павевам моды? Што – спыніўся час? Не, час бяжыць, няспынна мкне наперад, Навыперадкі з марамі аб Той, Якая ўцягне ў жарсцяў сваіх нерат, Жыццё маё накрыўшы ўраз піздой. Я ведаю, я ўпэўнены – то будзе; Настане, прыйдзе, здзейсніцца калісь! А покуль не судзіце строга, людзі: Няма з кім нават проста паябсцісь!.. Паэзія тады ўзрасце і забуяе, Калі паэт пізды па поўнай атрымае. Вось тут зьмешчаныя мае пераклады зь беларускай і расейскай на эспэранта. zmila.at.tut.by/indekso.html Але я не заўжды прасіў дазволу на пераклад і на публікацыю перакладу ў інтэрнэце. Таму зараз прашу яшчэ раз саміх аўтараў ці тых, хто мае кантакт зь імі. Паважаныя аўтары, ці можна перакласьці вашыя творы на мову эспэранта і зьмясьціць тэксты перакладаў у інтэрнэце? Сьпіс аўтараў і твораў: • Адам Глобус, "Артэк", "Post Scriptum". • Марыя Роўда, "1896" • Міраслаў Адамчык, Максім Клімковіч, "Прывід у Гайцюнішках" • Павал Сьвярдлоў, "Асэнсаваньне сябе" • Уладзімір Арлоў, "Незалежнасьць гэта ", "Час чумы" • Уладзімір Караткевіч, "Кніганошы", "Хрыстос прызямліўся ў Гародне" і вершы: • Алесь Макрацоў, "Воўкі" • Аляксандар Наркевіч, "* * * (Мая салодкая пакута)" • Вано "Zlobny" МАрозаў, "SMS" • Вольга Анікіевіч, "Пра вечнае" Перакладай, Зміцер, змяшчай у нэце і друкуй у часопісах. Асабіста табе я дазваляю гэта рабіць з маімі "Артэкам" і "Post Scriptum"-am. Я нават рады гэтаму. А хамуйлы, што без дазволу ставяць і трымаюць мае тэксты на Палічцы, яшчэ дачакаюцца пакарання. P.S. Мой брат - Міраслаў перадае табе прывітанне і дазвол на пераклад "Прывіда ў Гайцюнішках". P.P.S. Учора, на мітынгу бачыў Максіма. Каб ведаў пра тваю просьбу, спытаў бы Зьміцер, малайцом! :) "Артэк" мой любімы твор Глёбуса. Перакладай! Толькі як захаваць гэты "танклявы" (прывітаньне Юлі Новік) гумар: асабліва там, дзе дзеткі маечкі расхопліваюць. трошкі ўдакладню. гэта я пералічыў творы, якія ўжо пераклаў. толькі пазначаныя курсівам ("Час чумы" і "Хрыстос ") яшчэ ў працэсе. Пераклаў тэкст адной з найпякнейшых песень саўндтрэку да фільму Квэнціна Таранціны "Забіць Біла" — "My Baby Shot Me Down". МОЙ ДРУГ ЗАБІЎ МЯНЕ Мне пяць год, яму шэсьць год. Драўляных коней шпаркі лёт. Ў белым я, а ў чорным ён. Ён ва ўсім быў чэмпіён. Бах, бах, стрэл у мяне. Бах, бах, я долу ўпаў. Бах, бах, той гук жахаў. Бах, бах, мой друг забіў мяне Час зьмяніў шмат лет ды зім, І я назваў яго “маім”. Быццам чую словы й сьмех: “Згадаем гульняў нашых мех?” Бах, бах, стрэл не міне. Бах, бах, ты долу ўпаў. Бах, бах, той гук жахаў. Бах, бах, друг згінуў празь мяне Сьпевам людзкім наўздагон Звон гучыць, царкоўны звон. Ён пайшоў. Зь якіх прычын? Адкуль мне знаць? Хоць ты крычы. Разьвітацца ён ня змог. Не хацеў, ды ў вечнасьць зьлёг. Бах, бах, стрэл у мяне. Бах, бах, я долу ўпаў. Бах, бах, той гук жахаў. Бах, бах, мой друг забіў мяне Арыгінал тут У кніжцы пра Пітэра Пэна вядзецца пра чароўную краіну Neverland. Па-руску гэтую назву перакладаюць як "остров Нетинебудет" (пераклад І. Токмаковай) ды "Нетландия" ( дубляж фільму Finding Neverland"). Цікава, якія яшчэ ёсьць пераклады (ня толькі на рускую, але й на іншыя славянскія мовы), і як бы назва гэта краіны гучала па-беларуску? Я пакуль што прыдумала такія варыянты: Нямаччына Нідзелянды(я) Адначасова і вартасьцю, і заганаю гэтых варыянтаў ёсьць тое, што іх назвы падобныя да назваў існуючых краінаў. З кніжкай Джэймса бары такі постмадэрнізм ня пройдзе. Магчыма яшчэ Нідзенія Ці Ніколія - што бліжэй да арыгіналу і па сэнсе таксама, бо Пітэр Пэн ніколі ня стане дарослым Людзі, хто ведае нямецкую мову? Перакладзіце, калі ласка, навэлу Томаса Мана "Смерць у Венецыі" (Thomas Mann "Der Tod in Venedig"). Для душы :))) Я ведаю. А дзе ўзяць навэлу? Арыгінал можна ўзяць тут: www.gutenberg.org/etext/12108 Калі што-небудзь не атрымаецца (раптам)- дашлю на е-мэйл. Звярніце ўвагу - правы "неабароненыя". :))) Без капірайтаў тэкст. Але, але інфармацыя ўдакладнілася: Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; [Пер. з ням. В.С.Сёмухі, У.П.Чапегі; Маст. І.Г.Баранаў. Школьная бібліятэка Магчыма, у гэтай кнізе ёсць "Смерць у Венецыі". Магчыма, у панядзелак праверу. Няма ў кнізе навэлы "Смерць ў Венецыі"!!! Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; [Пер. з ням. В.С.Сёмухі, У.П.Чапегі; Маст. І.Г.Баранаў. Школьная бібліятэка Мн. : Юнацтва, 1996 Змест: Вундэркінд; Дарога на могілкі; Марыё і штукар / Т.Ман. Пякучая таямніца; Гувернантка; Амок; Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны; Лепарэла; Шахматная навела / Ш.Цвэйг. К.І. Галчынскі ВІТАЮ, МАДОННА Кнігі няхай іншыя пішуць. Нават няхай ім званіца славы звоніць стозвонна. Я ж на кнігі ня здатны, ды й навошта мне слава? - вітаю, Мадонна! Не маё гэта - веліч кніг на паліцах пад стольлю. І вясна - не маё, і сонца, і водар нівы зялёнай. Мне б толькі ночы, ночы з дажджом, ветру і алькаголю - вітаю, Мадонна! Я тут ня першы. І не апошні я тут, ёсьць бо жыцьцё бясконцым, а сьмерць бясплённай. Нашыя дні - бы трызьненьне, што сьніцца вар’яту - вітаю, Мадонна! Вось ты стаіш, ад лотаці залатая, кветкі майго маленства - твая карона. Бруд змываючы з рук расою, вянок для цябе сплятаю - вітаю, Мадонна! Вянок паэта й паскуды - прабач за нясьвятасьць грузу таго, хто вядомы рэдакцыям і паліцыі коннай. А ты - мая маці, мая каханка і муза Вітаю, Мадона! 1929 г. ераклад з польскай паводле www.poema.art.pl/site/itm_11892.html Віслава Шымборска Голас у абарону парнаграфіі Няма распусты горшай за мысьленьне. Размнажаецца гэта сваволя нібы пустазельле ляткое на градцы для маргарытак. Для тых, каторыя мысьляць, няма нічога сьвятога. Дзёрзкае менаваньне рэчаў сваімі імёнамі, распусны аналіз, разбэшчаны сынтэз, паляваньне за голым фактам, дзікае і разгульнае, юрлівае абмацваньне непрыстойных тэмаў, нераст паглядаў – у гэта гуляй зь імі. У сьветлы дзень ці пад покрывам ночы лучацца ў пары, трыкутнікі, колы. Тут адвольныя пол і ўзрост партнэраў. Іхнія вочы блішчаць, палаюць іхнія шчокі. Сябра зьбівае са шляху сябра. Звыродныя дочкі спакушаюць бацьку. Брат сястру малодшую робіць лярвай. Больш любяць фрукты з забароненага дрэва ведаў, чымсьці ружовыя седаўкі з ілюстраваных выданьняў, ўсю тую прастадушную ў аснове сваёй парнаграфію. Кніжкі, якія іх цешаць, ня маюць малюнкаў. Адзіная размаітасьць – адмысловыя думкі пазногцем ці алоўкам пазначаныя. Аёй, у якіх позах, зь якой разбэшчанаю прастатой розуму ўдаецца апладніць розум! Гэткіх поз няма нават у Камасутры. Падчас тых спатканьняў паціху запарваецца гарбата. Людзі сядзяць у крэслах, варушаць вуснамі. Кожны сабе нагу на нагу закідае. Адна стапа тады стаіць на падлозе, другая свабодна матляецца ў павэтры. Толькі зрэдку нехта ўстане, падыдзе да вакна і праз шчыліну між фіранак падглядацьме за вуліцай. ПЕСЕНЬКА ДЛЯ МЁРТВАГА ПЕЎНЯ Міхась Барбара Калі ты сьмяешся (табе вясёла), ты быццам кот, прымружваеш вочы - нічога навокал ня бачыш; Калі ты плачаш (табе маркотна), і сьлёзы вочы заліваюць - нічога навокал ня бачыш; Калі не сьмяешся і ня плачаш, а проста так на правай ці на левай ножцы скачаш, сонца б'е ў вочы, нічога ты навокал ня бачыш, бо вочы ад сонца заплюшчыш, - то ты відушчы. з украінскай Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|