| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Далучаючыся да ўлюбёных Манкуртавых заўваг і тэматыкі Беларусы хаваюць ня толькі ўласную identity, але й з насьцярогай ставяцца да ведаў. Пагатоў, да чужых ведаў. Ці то занадта пераймаюцца Хрытосвай перасьцярогай да "кніжнікаў і фарысэяў", ці то яшчэ якой трасцы баяцца Беларускі Алімп - месца, дзе "кніжнікам" ня выжыць. Адзіны, хто на ім утрываліўся, - Максім-кніжнік, дый той рана памёр. Янка Купала - самавук, Якуб Колас - скончыў настаўніцкую сэмінарыю (цяперашнюю настаўніцкую вучэльню). Улюбёны "адраджэнцамі" Ластоўскі наагул ня меў аніякай сыстэматычнай адукацыі: там-сям праслухаў курсы, там-сям нешта пачытаў, але - стаў прызнаным навукоўцам! Гэны невук потым зь вялікім імпэтам ганіў тых навукоўцаў, якія падаваліся яму ня дужа дяяльнымі да нацыянальнай ідэі (напрыклад, археоляга Аляксандра Ляўданскага). Хто яшчэ застаўся на нацыянальным Алімпе? Пічэта й Дварчанін? А ці перавыдаваліся іхныя працы ў 90-х так, як было зроблена з працамі Лёсіка, таго ж Ластоўскага, Тарашкевіча? Карскі, які да канца жыцьця сумняваўся ў наяўнасьці самастойнай беларускай нацыі Ігнатоўскі, які быў найперш нацыянал-камуністам, а ўжо потым ідэолягам У Пантэоне спрэс таленты-самавукі, але так мала "кніжнікаў". Шаноўны Еўна, Ну так, не ў гонары ў нас адукацыя. І рацыянальная думка не ў фаворы. Адраджэньню ўвесь час патрабуюццы героі, здольныя не разважаць, а паўтараць завучаныя міфалагемы :-) Калі ёсць жаданне штосьці выпраўляць, дык давядзецца непазбежна мяняць карані-вытокі, і звяртацца да інтэлектуальнай, прававой, этычнай ды эстэтычнай спадчыны зманкуртаваных ліцвіна-сармацкіх краёўцаў. Не тых уяўных славянамоўных ліцьвінаў Міндоўга-Вітаўта ў вышываных кашулях, а рэальных ліцвінаў 19 ст. Якія, дарэчы, і пачалі беларусізацыю Дарма, спадарства, дакараеце у невуцтве. Беларусы нацыя, што чытае больш за ўсіх (гл. статыстыку ды Краткевіча). І няма чаго спробу стварэньня Наскае Ідэі (беларускае,крывіцкае,ліцьвінскае ) руйнаваць уяўнымі фактамі ды адвечнымі стогнамі пра кепскі народ. А самі хто? З такімі падазронымі прозьвішчамі Гаворка не пра колькасьць прачытанага й не пра якасьць адукацыі беларусаў. Дзесяцігадовае дзіця здольнае прачытаць "Злачынства й кару", але асэнсаваць прачытанае не. Беларусы шмат у чым застаюцца тымі дзесяцігадовымі дзецьмі й зусім ня хочуць сталець. Духоўна-інтэлектуальны інфантылізм. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|