| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Адам Глобус Лірыка створаны: 08.12.2003, абноўлены: 28.07.2008 15:56, камэнтароў: 80 Паўстаньне Ніжэй магілы не апусьціш І не прынізіш ніжэй зямлі… Таму паўстаньне мы пачалі З халоднай цемры, з чорных пустак, Каб выйсьці з мораку на сьвятло, Каб уздымацца да вольнай волі, Каб стаць свабоднымі і ніколі Не патрапляць у д’яблава ярмо. 11.04.2005 Беларускае пытаньне Што з намі будзе? Хто дапаможа? Скажыце, людзі!? Ратуй нас, Божа! 14.01.1990—9.04.2005 Сонца Я вылюблю цябе да донца, Мая ты — радасьць, Маё ты — сонца. Ты вылюбіш мяне дарэшты, За пацалунак, За гэты вершык. 11.05.2005 Менск Горад Мінск — горад Ікс недалюблены, антымістычны, Дзе нашчадак Пятра прыбіральню вартуе ў «Макдоналдсе», А калега сьвятой Магдаліны з поўным ротам зазвычай моліцца. Горад Мінск — горад Зэт, горад мёртва- і чыстастатычны. Горад Мінск — горад-сон, горад сонца неэстэтычнага. Дзе героі твае? Дзе сыны-абаронцы, паэты-ўсхваляльнікі? Замест іх ты напоўнены спрэс пуставока-лупатымі лялькамі. Колькі можна чакаць інтэрвэнтаў, ратункаў мітычных? Горад мой, паўставай, ажывай і жыві паўнакроўна, І ня будзе табе, горад Менск, ні падобных, ні роўных. 23.05.2005 Травень Спакойны, сонечны, нядзельны дзень. Ля возера гуляю ў адзіноце, Там ластаўкі цалуюцца ў палёце І падаюць на свой шматкрылы цень. 30.05.2005 Жвір жыцьця Мы ўсё зрабілі, можна адпачыць, Купіць гарэлкі, добра моцна выпіць, Каб выспацца і зноў нанова жыць, Каб жвір жыцьця са жмені ў жменю сыпаць. Жвір паплыве струменем залатым. Жвір пабяжыць, нібыта кроў праз сэрца. Мы зноў паверым у адсутнасьць сьмерці І ў жвір жыцьця, што вечна малады. 13.06.2005 Біяматэматыка Павярхоўнасьць прагне глыбіні. Глыбіня сыходзіцца з паверхняю, Не знайсьці прымусу ў тым ані Кроплі… Толькі ёсьць завершанасьць, А ў завершанасьці тоіцца пачатак, Кропля, кропачка, драбок, arche, Нуль, зь якога ў нараджальным сьне Зьявяцца адзінкі, множнасьць, статак… Статкам будзе кіраваць пастух, Пасьвіцьме свой незьлічоны статак, Будзе ў ім прыбытак і дадатак. На зялёны, сьвежы, росны луг Наш пастух пакліча мастака Маляваць паверхні і глыбіні. Той напіша вобраз пастуха І паставіць кропку на карціне. 26.07.2005 Здалёк Як многа навокал Чужых людзей, Чужых агнёў, Чужых падзей… Як жа далёка Тваё цяпло, Радасьць мая, Маё сьвятло. 2.08.2005 Барсэлёна Я пазнаю сваю Барсэлёну ў натоўпе другіх гарадоў Па яе каравэльнай хадзе, па яе карнавальным убраньні. Я насустрач пайду, да яе шматсаборнага зьзяньня. Да любові маёй Барсэлёны я рады ісьці, пагатоў… Пагатоў, я гатовы да мілай сваёй Барсэлёны ісьці шмат гадоў. Бессаромная страсьць Барсэлёны зьдзіўляе прысутных, Як уражвае бляскам маланка над морам у хмары распнутай. Я спазнаю маю Барсэлёну ў натоўпе другіх гарадоў. 3.08.2005 Захмялелая малітва Я малюся бутэльцы З чырвоным віном. Я малюся бутэльцы Зь нявыпітым сном. За бутэльку віна Я ўсё чыста аддам. За бутэльку віна Каго хочаш прадам. У цябе ёсьць малельня З Ісусам Хрыстом. Ты стаіш на каленях, А я п’ю за кустом. У маёй галаве Ёсь тубэлька віна. У маё галаве, Праўда, толькі яна. Больш нічога няма, Толькі шклянка віна. Боль гічона няма, Токі кропля віна. У маёй галаве Кольтці кропля адна. У маёй лагаве Шольб нічога мяна… 4.08.2005 Салдат Калі ніхто ня кажа: «Выбачай, Даруй, паэт, што я цябе пакрыўдзіў…», Калі навокал робіцца ўсё крыва, Навокал змрок і роспачны адчай, — Больш не патрэбна вашае «прабач», Не суцяшае больш чужое слова. У цемры паўтараю, як замову І як загад: «Ня плач, паэт. Ня плач». Слабы хай плача, круціцца, як гад Пад цяжкім ботам. Хутка разьвіднее, І сьлёзы высахнуць, і сэрца скамянее… Замест паэта — будзе вам салдат. 15.08.2005 * Хопіць піць. 8.10.2005 Поўня Іртутная поўня хістаецца ў хвалях няспынных. Іду, а яна набліжаецца да вадаспаду няўмольна. Вярба ціха плача над хуткай халоднаю плыньню, Ня могучы вычарпнуць з рэчкі чароўную поўню. 15.11.2005 www.nn.by/index.php?act=view&id=38 Чалавек У нядзелю выйшаў з дому, Выйшаў пагуляць. Дзень сьвяты і, як вядома, Трэба даць дык даць! Біў папа, дзяржаву ганіў, Жонку кляў, абраз пасек… Зноў напіўся, зноў буяніў Божы чалавек. Сябры Каб недарэмна чалавечы век Пражыць пад сінім купалам нябёсаў, Мае сябры працуюць у царкве. Такая праца ў іх, такія лёсы. Сябры мае малюць на сцяне Цяжарную Марыю з Лізаветай, Анёла ў адчыненым акне І голуба ў аблоках светла-светлых. Анёла ў прыадчыненым акне Імя Банка піва, цыгарэта, сэкс і мат. Ад жыцця не патрабуе ён зашмат. Так жыве і весяліцца з году ў год, А імя ў яго такое – наш народ. Рэп Мір. Труп. Май. Фарш. Хлеб. Чай. Шах. Страх. Мат. Дзень. Сад. Гад. Сэкс. Пот. Грэх. Шлях. Пыл. Мех. Чорт. Хвост. Рог. Крыж. Труп. Бог. Ноч. Боль. Спірт. П’янь. Дрэнь. Флірт. Блядзь. Хуй. Рай. Сон. Гуд. Бай. Эмігрант Ты кінуў дзіця і жонку, Пакінуў дом свой родны. Ты езьдзіш па белым сьвеце, Шукаеш адно – свабоды. Ты лічыш сябе выключным, Таленавітым, адзіным… Табе Радзіма стала замежжам, А замежжа ня стала Радзімай. Асіна Так-так, асіна не народзіць апельсіны. Зьнясіліцца, паломіцца, загіне, А не народзіць, нам з табою, апельсіны Дрыготкалістая і горкая асіна. Хай Бог пашле дачку нам, а не сына. Яе палюбім, і паверым у яе, Бо мы — жывыя, і мы ўсе — свае. Але ж асіна не народзіць апельсіны І што з таго? Нашто перажываць? Нашто душу сваю на долькі рваць? Ну не растуць на крохкае асіне Салодкія, як сонца, апельсіны! Перажываем, мучымся, гаруем, Маркоцімся, нудзімся і сумуем, Калі глядзім, як бедная асіна Спрабуе нарадзіць нам апельсіны. Посуд “Пі да дна!” - сказаў паэт. “Пі да да дна!” - сказаў і выпіў. “Пі да дна вялікі сьвет! Выпі сьвет, а посуд выкінь ” Посуд “Пі да дна!” - сказаў паэт. “Пі да дна!” - сказаў і выпіў. “Пі да дна вялікі сьвет! Выпі сьвет, а посуд выкінь…” Смочкі У маёй Ірыны Смочкі, як маліны. Цыцкі Залатыя вушкі у маёй Танюшкі. У маёй Танюшы цыцкі, як падушы. Silver11.2.2006, 20:53 Парк Приуныв, маскарадное золото сбросили клены. И закрылись до мая аттракционы. Отработав, застыл рай-эрзац. Маляр проолифил качели. Трясогузки, собравшись, в Китай улетели. Самолет составной разобрали мужчины. Каруселщик взял отпуск на целую зиму. Колесо обозренья лишь летом закружит. А главбух насчитал отпускные и стужу. Улеглась суета. Опустились туманы. До тепла обезводил сантехник фонтаны. На воде – первый лед, непрочный, неверный. Одиноко на клумбах грустят хризантемы. Приказал инженер отключить освещенье, И на склад отнести карусельных оленей. Под замки продавщицы поставили тиры. Медяки и билеты надежно замкнули кассиры. Серебристая нить паутины украсила кассы. На завод укатили и бочки от хлебного кваса. В гаражи ненадежный металл - под охрану. Под дождем расползлись из бумаги стаканы. За сезон облупились, поблекли цветные афиши. Белый сон о цветенье увидели вишни. У забора репейник сухим стал и ветхим. И в кострах затрещали опавшие ветки. Листья, вспыхнув, лишь горсткою пепла осели. Тишины, наконец-то, дождались аллеи. Это стих Адама Глобуса, перевод с роднай мовы www.myrt.ru/forum/lofiversion/index.php/ Цяпер мая лірыка будзе тут: adamhlobus.com/liryka.htm Каханьне божых матылькоў Ты мяне трошачкі… Я цябе крышачку… Трошачкі… Крышачку… Крышачку… Трошачкі… Ты зь мяне крышачку… Я ў цябе трошачкі… Крышачку… Трошачкі… Трошачкі… Крышачку… Мы з табой трышачкі… Мы з табой крошачкі… Крошачкі… Трышачкі… Крышачку… Трошачкі… <marquee> Прыйшла да Гадзілы і дагадзіла Як жа Літара састарэла! След Жыццё пражыў, а следу не пакінуў, Пайшоў, сышоў, нібыта й не было Ні дома з дрэвам, ні дачкі, ні сына Не засталося. Чыста ўсё сплыло Нібыта быў разумны і трывушчы, Нібыта жыў, нібыта працаваў… Але не шкодзіў, чарапы ні трушчыў – дзяцей ні біў, людзей ні забіваў За гэта добрым словам і згадаюць, Успомняць без праклёнаў і кляцьбы. А не захочуць, хай не ўспамінаюць Такі наш свет нікчэмны і слабы. * Таго, хто сябруе з горкай гарэлкай, ты не спакусіш салодкай цэлкай. Сьмерць у траўні Дажыць ты зможаш толькі да вясны, І больш нічога, сапраўды, нічога… Нядоўгая, нажаль, твая дарога. Кароткая, як ранішнія сны. Хацеў бы да наступнае вясны Спазнаць паболей слодычы і болю, Хацеў бы шмат свабоды, прагі, волі… Ды час прыйшоў табе нярадасны. Бэз пад дажджамі будзе красаваць, І рассыпаць карункавую квецень, Вясна-красна буяцьме па ўсім сьвеце, А ты засьнеш і будзеш мёртва спаць. 27.05.2007 Спадар 07.07.07, не прарочы таго, над чым улады ня маеш. Адзін такі самы разумны ужо напрарочыў сабе і сваёй жонцы. Адкуль ты, леварукі Васіл, ведаеш межы ўлады маёй? Антыпафас Мір. Май. Мур. Мур. Мір. Май. Май. Мур. Мір. Мур. Мур-мур… Папугай За каменнай сцяной сіні гай. Там вады прахалодны спакой. Там на дрэве сядзіць папугай, Бачыць ён і цябе і свой рай. Ты пытай у яго, не пытай… Як з пустэльні патрапіць у той Прахалодны спакуслівы рай? Не падкажа табе папугай. Спачуваць-памагаць ён не стане, Папугай і ў раі – папугай. Ён твае паўтарае пытанні Пра сцяну, пра пустэльню і рай. Шэрая праўда У чорным чорным горадзе, Дзе людзі людзям – ворагі. На чорнай чорнай вуліцы, Дзе дом да дома туліцца. У чорна-чорнай кватэры Ёсць чорна-чорныя дзверы. Там, за дзвярыма, стаіць шкілет. Ён ведае праўду пра гэты свет. Пайдзі на тую вуліцу, Дзе дом да дома туліцца, Там у шкілета ты праўду спытай Шкілет табе скажа: “Аддай! Аддай маё сэрца! Аддай!” У шэрым шэрым горадзе, Дзе людзі людзям – ворагі. На шэрай шэрай вуліцы, Дзе дом да дома туліцца. У шэра-шэрай кватэры Ёсць шэра-шэрыя дзверы. Там, за дзвярыма, стаіць шкілет. Ён ведае праўду пра гэты свет. Пайдзі на тую вуліцу, Дзе дом да дома туліцца, Там у шкілета ты праўду спытай Шкілет табе скажа: “Аддай! Аддай маё сэрца! Аддай!” У белым белым горадзе, Дзе людзі людзям – ворагі. На белай белай вуліцы, Дзе дом да дома туліцца. У бела-белай кватэры Ёсць бела-белыя дзверы. Там, за дзвярыма, стаіць шкілет. Ён ведае праўду пра гэты свет. Пайдзі на тую вуліцу, Дзе дом да дома туліцца, Там у шкілета ты праўду спытай Шкілет табе скажа: “Аддай! Аддай маё сэрца! Чырвонае сэрца аддай!” усе 80 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|