| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Адам Глобус Лірыка створаны: 08.12.2003, абноўлены: 28.07.2008 15:56, камэнтароў: 80 Вяртаньне Бяжыш, каб не любіць, ня браць, ня верыць. Ляціш, каб не баяцца, не прасіць. Навокал сьвет турэмны, мёртвы, шэры. Вяртаешся, бо трэба жыць, каб жыць. Ня вер, ня бойсі, не прасі Ня вер, ня бойсі, не прасі І успако-о-о-ойся, Ня вер, ня бойся-а-а Парадак Ёсьць рэчы: патрэбныя і непатрэбныя, чужые, свае, залатыя і срэбныя Навесьці парадак – такая задача – пачысьціць, прыбраць і зрабіць справаздачу. Наводзіш парадак, выкідваеш сьмецьце; свабодна і вольна жывецца на сьвеце. Патыхае новым очань сімпатычным парадкам. Хайль Глобус!!! Позьні час Як жа ня хочацца сыходзіць у безнадзейна позьні час Няўжо каханьне не для нас? Як жа ня хочацца сыходзіць Вы на мяне, а я на Вас глядзім, глядзім, вачэй ня зводзім Як жа ня хочацца сыходзіць у безнадзейна позьні час Паэты Паэты п'юць бязь меры, без выходных. па-чорнаму, заўжды , як мае быць. З бутэлек модных і простанародных пілі і п'юць, як нашы могуць піць. Паэты п'юць, і гэта нам ня дзіва. Паэты моцна п'юць і п'юць доўно. Цячэ гарэлка. Плёхаецца піва. Ліецца бел-чырвона-белае віно. Паэты п'юць да поўнага зьняменьня, сыходзяць у глухую чарнату, правальваюцца ў д'яблаву пустэльню, каб засьпяваць і зьнішчыць пустату. Вясна Вясна. Празрыстае паветра. Звон птушак. Спевы капяжоў. Ледзь чутны, пацяплелы ветрык гуляе. Сакавік прыйшоў. Дзень падужэў, а ноч аслабла. Цякуць, ліюцца ручаі Бог мой, тады якога д'ябла нам не жывецца на зямлі?! Вясна зруйнуе, нарадзіўшы. Краса імгненьняў праміне. Вясна абновіцца, забіўшы цябе, яго, яе, мяне ўсіх. Запавет Пахавайце нас “валетам” над ракою, пад вярбою, самай цёплаю парою, спраўце нам хаўтуры. Летам, згодна з гэтым запаветам, пад Дзяржынскаю гарою пахавайце нас “валетам”. Над ракою, пад вярбою, між агнямі і паветрам, між зямлёю і вадою, добра, як сама з сабою, муза будзе спаць з паэтам. Пахавайце нас “валетам”. Валодзі Так павялося ў нашым народзе: калі ты ня Слава, тады ты – Валодзя. З прыродай, радзімай і Богам у згодзе жылі і жывуць беларусы Валодзі. Мінаюць стагоддзі і тысячагоддзі, на нашай зямлі застаюцца Валодзі. Наступніку З магчымасьцяў – гнісьці або гарэць – ты, безумоўна, аберэш другую. Хай не сябе дык іншага ўратуеш і недарэмна будзеш палымнець. Змаганьне зь цемраю – такі твой будзе шлях самаахвярны і самазьнішчальны. Твой час зямны з'ядаецца фатальна, таму адкінеш прэч жывёльны страх. Ты пойдзеш біць маланкай залатой тых, хто гніе ў засьмечаным балоце. Тых, хто скавыча ў гнойнай бруднай слоце, ты пераможаш, мілы вучань мой. Нешта Нешта там пісалася, Нешта там плялося, Нешта адбывалася, Нешта й адбылося. 23.12.1983 Пытаньні Скрыня з дыханьнем Хрыста, Дзе яна, наша рэліквія, Наша рэлігія, сьветлая прастата? Стаю прад сьвятымі лікамі. Дзе любоў да Хрыста? Дзе каханьне? Нічога ня бачу, нікога ня слухаю, На пытаньні грувашчу пытаньні. Шкло на абразах заседжана мухамі. Пытаньні Скрыня з дыханьнем Хрыста, Дзе яна, наша рэліквія, Наша рэлігія, сьветлая прастата? Стаю прад сьвятымі лікамі. Дзе любоў да Хрыста? Cпачуваньне? Нічога ня бачу, нікога ня слухаю, На пытаньні грувашчу пытаньні. Шкло на абразах заседжана мухамі. Блуканьні па насалодах Уночы гуляю, блукаю па Вільні У добрым настроі, апрануты стыльна. Рэклямныя панны мяне спакушаюць, Вясёлыя целы настрой уздымаюць. Каханка-бялянка на тонкіх абцасах Прыязнай усьмешкай цугляе Пэгаса. Пэгас зацугляны распусьніцай сьмелай Заносіць мяне на духмянае цела. Мы скачам натхнёна да самай вяршыні І падаем разам на сіняй прасьціне. Разьлік за інтым дужа цешыць бялянку. Блукаю па Вільні, да самага ранку. Жаданьні “Можна?” – “Можна!” – “Асьцярожна?” – “Асьцярожна, можна, можна Божа, Божа, дай нам розум нарадзіць дзіця прыгожым ” Залатая Мая жанчына маладая, Бялюткая і залатая. Цокае абцасамі Мая жанчына маладая. Што захацела — тое мае У жыцьці пластмасавым Мая жанчына маладая, Бялюткая і залатая. ЛІРЫКА ПРА П’ЯНСТВА, КАХАННЕ І СМЕРЦЬ Свабода Нарэшце маю свабодны вечар. Усходзіць поўня над небакраем. У ціхім парку, ля сьветлай рэчкі з бутэлькай віскі адпачываю. 15.01.2001 Вечаровае Ты любіш перцы, я люблю гуркі. Ты хваліш яблыкі, а я шаную грушы. галоўнае, свабодна і нязмушана гарэлка льецца з лёгкае рукі. Ты п’еш за жонку, я п’ю за дзяцей. Ты за каханне уздымаеш чарку. а я, стары, і п’ю за гаспадарку. Мне так прасцей. Так, сапраўды, прасцей. 30.09.2001 Жывая вада Пакроім хлеб, макнём у соль цыбулю, глынём па 50 жывой вады… І небяды. 01.10.2001 Лісічкі Збіраць грыбы?.. Што можа быць прасцей, калі з дзяцінства ведаеш пра месца, дзе пад імхом хаваюцца лісічкі Ідзеш, і набіраеш поўны кош. 11.10.2001 Ты і я Напісаў для цябе: пра Парыж, пра жывыя і мёртвя грошы, пра самоту і бацькаўскі крыж… Я — харошы. Напішу для цябе: пра любоў да гарэлкі, пра водар раскошы пацалункаў, пра вершы Лі Бо. Я — харошы. Ты напішаш мне словы ў адказ: пра малюска, хваробу, адрошанасць, пра Берніні, Тэрэзу, экстаз… Ты — разумная. Я — харошы. 12.11.2001 Берэт Ты ходзіш па дыяганалі, а я хаджу папросту. Мы налівалі, выпівалі на мосце і пад мостам. Берэт у рэчку выкідалі адным шырокім жэстам. Берэт наш хаваля цалавала, як жаніха нявеста. 14.11.2001 Партрэты Намалюю твой партрэт тушшу на шпалеры, весялейшы стане свет у пустой кватэры. У кахання ёсць сакрэт — упрыгожваць побыт. Напішу аўтапартрэт і пастаўлю побач. 19.12.2001 Сунічка Мая вясковая дурнічка, мая ружовая сунічка, люблю цябе за грэшны смех і за найсаладзейшы грэх. 11.01.2002 Мур-мур Ты любіш цацкі і бразготкі. Ты муркаеш, нібыта котка. Мяне ты любіш перад сном паказытаць сваім хвастом. 11.01.2002 Вільня і Менск У Вільні снег. У Вільні цішыня. У Вільні ўтульна і выдатна спіцца. Мне Беларусь заўсёды ў Вільні сніцца заможная, свабодная, мая… У Менску дождж. У Менску мітусня. У Менску тлумна і няма спакою. Тут не знаходзіш згоды сам з сабою. Ды толькі ў Менску — на Радзіме я. 13.01.2002 Цішыня Схадзіў у парк, паслухаў цішыню. Пакінуўшы ланцуг слядоў на снезе, вярнуўся у кватэрную шчыгульнасць да кніжак неразумных і разумных да сшытка з дзённікам, каб запісаць пра цішыню заснежанага парку. 28.01.2002 Анёлы Блакітныя анёлы блакітнымі алоўкамі пісалі пад дыктоўку пра цэрквы і касцёлы пра залатые сьвечкі… Усявышні надыктоўваў ім беларускай моваю кароткі верш пра вечнасць. 09.02.2002 Вершы Калі без розніцы з кім піць і з кім гуляць. Калі ўсё роўна хто пазычыць грошы… Не дай мне Бог такой дурной раскошы. Лепш на самоце вершы паскладаць… 25.08.2002 Растанне Мне доўгае растанне з Таняй чарнейшае за чарнату. Пусцейшае за пустату мне доўгае растанне з Таняй. Гарэлкай лекую бяду, пішу, чакаючы спаткання: "Мне доўгае растанне з Таняй чарнейшае за чарнату". 28.08.2002 Інтэрнэт У інтэрнэтных нетрах сябра я шукаў… Не спаў, чакаў у інтэрнэтных нетрах. На ўскрайку інтэрнэтнай апраметнай я на экране словы напісаў: "У інтэрнэтных нетрах сябра я шукаў…" 28.08.2002 Кола Пойдзеш на захад і прыйдзеш на ўсход. Рушыш на поўдзень, а зайдзеш на поўнач. Кола замкнёнае. Ясная поўня зманліва кліча ў бясконцы паход. 31.08.2002 Агонь Экзістэнцыйныя настроі: я вылучыў сябе з сябе, пераназваў і перакроіў, цяпер жыву нібыта ў сне. Навокал: ватнае бяссілле і павуцінне глухаты. Агонь мігціць зялёна-сіні на дне душэўнай пустаты. 04.09.2002 Наказ крыжаносцу Не лі гарэлку ў кока-колу. Пі так. А лепш — не пі зусім. Будзь мужны. Не хадзі па колу. Наўпрост ідзі ў Ерусалім. Цябе чакае Вечны Горад пад крыжам светла-залатым. Загіне здраднік, згіне вораг — атдзячыць Богу зможаш ты. 21.09.2002 Біблейскае Упалі з дрэва Адам і Ева. Дзе той Адам? Дзе тая Ева? Дрэвы, дрэвы, дрэвы… 31.10.2002 Альбо Альбомнае жыццё сярод альбомных вершаў… Альбо я стану першы, альбо у забыццё я паскачу, як вершнік на залатым кані. Балотныя агні пазначаць шлях мой грэшны… Альбо, альбо, альбо… Гарэлку п'ю нагбом. Нясіце Ваш альбом для нецвярозых вершаў. 07.11.2002 Мая душа Душа — жаданне жыць, ігнараванне смерці. Паверце і праверце: душа — жаданне жыць. Не змог яе прапіць, прадаць, прайграць і сцерці. Душа — жаданне жыць, ігнараванне смерці. 07.11.2002 Пустата З нічога атрымаецца нішто. У пустату пераліваецца пустое. Хапаешся за гэтае, за тое, за першае, за трэцяе… Нашто? Нашто трымыцца? Хутка час ідзе, нясе цябе ў халодную магілу. Такі наш лёс, таварышу мой мілы, — заснуць і не прачнуцца больш нідзе. 22.12.2002 Герой Зажурыўся, замаркоціўся, запіў… Што яшчэ самотнаму рабіць? Справы дрэнь. Паўсюль адны рабы б'юць рабоў. Герою сумна жыць. Захварэў герой на гераін. Гераін героя перамог. Жыў адзін, ну і сканаў адзін. Час не гераічны, бачыць Бог. 22.12.2002 Тры Сярожы Выйшаў з туману хлопец Сярожа. Вынуў з кішэні востры свой ножык. Выйшай насустрач Сярожу Сярожа, Вынуў насустрач ножыку ножык. Кожны Сярожа меў востры ножык, Кожны падумаў — Бог дапаможа! Ножык аб ножык білі Сярожы. Мачылі-гасілі кожнага кожны. Рэзаў Сярожа Сярожу бязбожна. Рэзаў прыгожа Сярожа Сярожу. На скрыжаванні, на раздарожжы Пазаразаліся нашы Сярожы. На скрыжаванне, на раздарожжа Выйшаў з туману трэці Сярожа Выцягнуў з трупаў нажы асцярожна І працягнуў сваё падарожжа. 08.01.2003 У нашай Вільні Мароз у Вільні. Дзень цудоўны. Мой сябра беларускамоўны п'е брэндзі. Я гарбату п'ю. У рэстарацыі шыкоўнай гаворым ціха і тактоўна пра Вільню, кожны пра сваю. Ён любіць вежы і касцёлы, шынкі — дзе дух заўжды вясёлы, архіў і універсітэт. А я люблю ў царкве анёлаў, кірмаш, вакзал і грукат колаў, калі ў кішэні ёсць білет. Мароз і сонца. Дзень сапраўдны. Мы п'ем: я — брэндзі, сябра — каву. Дап'ем і пойдзем спакваля. У Вільні нас чакаюць справы. Яму налева, мне направа, бо Вільня ў кожнага свая. 16.02.2003 Свабодны Сапраўдны мужчына п'е за Айчыну, п'е без нагоды, бо ён — свабодны. 19.02.2003 Развітанне Не сумуй без мяне, мая любая Вільня. Праплыве, праміне час нуды і бясьсілля. Праляціць, прабяжыць час гаркоты-маркоты. Я вярнуся, каб жыць доўга і безтурботна. Ты маўчыш у адказ, маім словам не верыш. Ты стаіш, як абраз. Што мінула, не вернеш. 19.02.2003 Начныя словы пра Вільню Пачакай, пачакай, раскажы мне пра нашую Вільню, Пра яе цудадзейны, спакойны, гаючы настрой, Пра яе прыгажосць, пра яе баракальную стыльнасць, Пра яе непаўторны, карункавы, бэзавы строй… Пасядзі памаўчы, калі словы згубіліся ў цемры. Сам табе раскажу: пра таемную веліч муроў, Пра званіцы касцёлаў, і ўночы прапітыя еўра, Пра маіх, выпадкова сустрэтых у Вільні, сяброў. Ні мяне ні цябе, не чакаюць нас болей у Вільні. Там жмудзіны спраўляюць чужынскі паганы банкет. Там нахілены крыж на старой беларускай магіле Зарастае травой забыцця, і знікае наш свет. 08.03.2003 У Вільні Мастак у Вільні — болей чым мастак, Яму анёлы падмалёўваюць малюнкі… Паэт у Вільні — болей чым паэт, Яму русалкі дораць пачастункі… У Вільні дойлід — болш чым будаўнік, Яму праекты фінансуе дамавік… У Вільні дурань адкладае ўсё на потым І застаецца поўным ідыётам. 29.03.2003 Вечаровы настрой Зімовы вечар. Вільня засынае. Субота дагарае залатая На вежах. Я яшчэ змагу, Адкінуўшы маркоту і тугу, Дамовіцца з надзейнымі сябрамі, Каб зрану памаліцца ў Вострай Браме, Ды папрасіць у Бога дараваць Грахі ўсім тым, хто пойдзе ваяваць За Беларусь, хто меч святы падыме І хто здабудзе волю на Радзіме. 06.12.2003 Вяртанне Бяжыш, каб не любіць, не браць, не верыць. Ляціш, каб не баяцца, не прасіць. Навокал свет турэмны, мёртвы, шэры. Вяртаешся, бо трэба жыць, каб жыць. 08.12.2003 Полацк Піў я гарэлку ў полацкіх кватэрах, На рок-канцэрце вершыкі чытаў, Гуляў у краявідах снежна-шэрых і ў ложку паэтэсы начаваў. 28.01.2004 Парадак Ёсць рэчы: патрэбныя і непатрэбныя, чужые, свае, залатыя і срэбныя… Навесці парадак – такая задача – пачысціць, прыбраць і зрабіць справаздачу. Наводзіш парадак, выкідваеш смецце; свабодна і вольна жывецца на свеце. 05.03.2004 Позьні час Як жа не хочацца сыходзіць у безнадзейна позьні час… Няўжо каханне не для нас? Як жа не хочацца сыходзіць… Вы на мяне, а я на Вас глядзім, глядзім, вачэй не зводзім… Як жа не хочацца сыходзіць у безнадзейна позьні час… 15.03.2004 Паэты Паэты п'юць без меры, без выходных. па-чорнаму, заўжды , як мае быць. З бутэлек модных і простанародных пілі і п'юць, як нашы могуць піць. Паэты п'юць, і гэта нам не дзіва. Паэты моцна п'юць і п'юць доўно. Цячэ гарэлка. Плёхаецца піва. Ліецца бел-чырвона-белае віно. Паэты п'юць да поўнага знямення, сыходзяць у глухую чарнату, правальваюцца ў д'яблаву пустэльню, каб заспяваць і знішчыць пустату. 16.03.2004 Вясна Вясна. Празрыстае паветра. Звон пташак. Спевы капяжоў. Ледзь чутны, пацяплелы ветрык гуляе. Сакавік прыйшоў. Дзень падужэў, а ноч аслабла. Цякуць, ліюцца ручаі… Бог мой, тады якога д'ябла нам не жывецца на зямлі?! Вясна зруйнуе, нарадзіўшы. Краса імгненняў праміне. Вясна абновіцца, забіўшы цябе, яго, яе, мяне, ўсіх. 16.03.2004 Запавет Пахавайце нас “валетам” над ракою, пад вярбою, самай цёплаю парою, спраўце нам хаўтуры. Летам, згодна з гэтым запаветам, пад Дзяржынскаю гарою пахавайце нас “валетам”. Над ракою, пад вярбою, між агнямі і паветрам, між зямлёю і вадою, добра, як сама з сабою, муза будзе спаць з паэтам. Пахавайце нас “валетам”. 19.03.2004 Вася Шугалей Забілі Васю Шугалея. Забілі ў ёбанай Маскве. Шкада, што свалата жыве, Якая біла Шугалея. Спі, Васька. Спі, мой дарагі. Зямля табе хай будзе пухам. Я на зямлю палью са скрухай Саракаградуснай вады. 20.03.2004 Валодзі Так павялося ў нашым народзе: калі ты не Слава, тады ты – Валодзя. З прыродай, радзімай і Богам у згодзе жылі і жывуць беларусы Валодзі. Мінаюць стагоддзі і тысячагоддзі, на нашай зямлі застаюцца Валодзі. 01.04.2004 Наступніку З магчымасцяў – гнісці або гарэць – ты, безумоўна, аберэш другую. Хай не сябе дык іншага ўратуеш і недарэмна будзеш палымнець. Змаганне з цемраю – такі твой будзе шлях самаахвярны і самазнішчальны. Твой час зямны з'ядаецца фатальна, таму адкінеш прэч жывёльны страх. Ты пойдзеш біць маланкай залатой тых, хто гніе ў засмечаным балоце. Тых, хто скавыча ў гнойнай бруднай слоце, ты пераможаш, мілы вучань мой. 21.04.2004 На развітанне паэту Пісьмянкову Бывай, Алесь, адпачывай, Зрабіў што змог, і дзякуй Богу. Мы правялі цябе ў дарогу, Як што не так, дык выбачай. Пісьменнікам перадавай Зямны паклон і без трывогі Шукай без нашай дапамогі Дзе там чысцец, дзе светлы рай. 26.04.2004 Нешта Нешта там пісалася, Нешта там плялося, Нешта адбывалася, Нешта й адбылося. 23.12.1983-01.09.2004 Пытанні Скрыня з дыханнем Хрыста, Дзе яна, наша рэліквія, Наша рэлігія, светлая прастата? Стаю прад святымі лікамі… Дзе любоў да Хрыста? Cпачуванне? Нічога не бачу, нікога не слухаю, На пытанні грувашчу пытанні. Шкло на абразах заседжана мухамі. 07.05.2004 Блуканні па насалодах Уночы гуляю, блукаю па Вільні У добрым настроі, апрануты стыльна. Рэкламныя панны мяне спакушаюць, Вясёлыя целы настрой уздымаюць. Каханка-бялянка на тонкіх абцасах Прыязнай усмешкай цугляе Пегаса. Пегас зацугляны распусніцай смелай Заносіць мяне на духмянае цела. Мы скачам натхнёна да самай вяршыні І падаем разам на сіняй прасціне. Разлік за інтым дужа цешыць бялянку. Блукаю па Вільні, да самага ранку. 17.05.2004 Жаданні “Можна?” – “Можна!” – “Асцярожна?” – “Асцярожна, можна, можна… Божа, Божа, дай нам розум нарадзіць дзіця прыгожым…” 17.05.2004 Мужыкі і бабы Мужыкі падоўгу не жывуць. Іх жыцьцё прапахлае гарэлкай Жорстка падкарочана вайной. Мужыкі вядуць заўсёдны бой Між сабою і з самім сабой. Доўгае жыцьцё належыць бабам, Як не паварочвай, будзе так. Бабы нараджаюць і гадуюць, Любяць, лашчаць, песьцяць і шкадуюць, І хаваюць родных мужыкоў. 09.10.2004 Залатая Мая жанчына маладая, Бялюткая і залатая. Цокае абцасамі Мая жанчына маладая. Што захацела — тое мае У жыцьці пластмасавым Мая жанчына маладая, Бялюткая і залатая. 10.10.2004 Дэбаты Аты-баты, йшлі дэбаты — тралі-валі пра вайну. Нехта ціха, хтосці матам абмяркоўвалі салдатаў, тэрарыстаў і штрафбаты, неслі поўную хуйню. Выйшаў хлопец з аўтаматам і паклаў канец дэбатам. 23.10.2004 Суцяшэнне Калі сады любові адцвітуць, Калі да кроплі вып’ецца ўся слодыч, І ты памрэш, прачнуцца не забудзь І пабудзі таго, хто будзе побач. 19.07.2003-04.11.2004 Профіль Калі мой профіль выб’юць на манеце, І з’явіцца вульгарная любоў, – Мне стане сумна жыць сярод рабоў, У хцівым ды рацыянальным свеце. Тады, хай прыйдзе фальшываманетчык, Каб маса грошаў выйшла з берагоў, Калі мой профіль выб’юць на манеце, І з’явіцца вульгарная любоў. Хай: на банкнотах более нулёў, Манеты павыкідваюцца дзецям, Дэнамінацыя з’ядае каралёў, Каб шлях па колу распачаць наноў, Калі мой профіль выб’юць на манеце, 1974. Першы пашпарт Парасон мне на дзень нараджэння бацькі падарылі. З парасонам пайшоў я атрымліваць першы свой пашпарт. Памяшканне, прапахлае клеем канторскім, Падалося надзіва ўрачыста-святочным, Бо мне выдалі пашпарт, і я распісаўся Па-над тоненькай рыскаю, пад фотакарткай. Пашпартыстка заўзята мяне віншавала, Ну а я разглядаў яе доўгія зграбныя пальцы Перапэцканыя ў безнадейна-вучнёўскі атрамант. У руцэ — парасон, а ў кішэні — мой пашпарт. Мусіць, варта хоць неяк адзначыць падзею. Трэба лодку узяць на пракат, ёсць жа пашпарт… Дзядзька-лодачнік выдаў дабротныя вёслы. Плыў я доўга, і плыў я ўсё проці цячэння. Ну а потым, як скончылісь сілы, спыніўся, І паклаў на какоры бліскуча-слязлівыя вёслы. Дождж пайшоў. Неба ж доўга збіралася з духам, Каб наш горад засмяглы памыць і пачысціць. Я раскрыў над сабой парасонавы купал, І павольна паплыў, толькі ў іншым кірунку. 25.07.1987 Інструменты Прываблівае дробная карціна, Калі шрубоўка, а за ёй пінцэт Трапляюць у гадзіннікавы свет — У механізм, дзе луснула спружына. У арганізм, дзе ціхая гадзіна, У лабірынт, у нетры, у сакрэт Кругазвароту зорак і планет Заходзяці інструменты агрэсіўна. 1986 Кінадэтэктыў У тэлевізійнай атмасферы, Пазбягаючы альтэрнатывы, Кантактуе рэчыва кватэры З вобразамі кінадэтэктыва. Поўніцца канструкцыя пакою, Нібы кампазіцыя POP-ART(у), Рысамі станоўчага героя, Сціснутага ў фокусе стандартаў. У праграмаваныя сустрэчы, Адназначна, рухаецца злодзей. Шматсэнсоўна дзейнічае следчы Ў трафарэце жанравых паводзін. Ускладняецца метафарычнасць, Графікі на плоскасці экраннай. Прымітыўна-кволая лагічнасць Факты выбудоўвае старана. Мкнуцца зачапіцца за сумленне Дыялогі на літаратурнай мове. Бандзюганы ботаюць па фені. Праўда заўсягды ў апошнім слове. 04.06.1985-06.12.2004 Маналог пацыфіста Мне млосна ад колькасці розных Багоў, Падобных да знака дарожнага “STOP”. Мне сумна глядзець на анучы сцягоў, Пад якімі віруе шалёны натоўп. Мне прыкра глядзець на прыгожых дзяўчат, Ад якіх патыхае атрутай і злом. Мне горка глядзець, як чужынскі салдат П’е нашу ваду, каўтае нагбом. Мне робіцца гідка ад тых дзецюкоў, Што ныюць, ажно на ваніты бярэ. Мне сорамна бачыць ланцуг жабракоў, Што бруднай пятлёю вісяць на царкве. Толькі марна ты клічаш мяне на вайну І дарэмна палохаеш чорнай турмой. Я нікуды ўсё роўна з табой не пайду. Ты — забойца, мой вораг, і д’ябал з табой. 1994-2004 Караль Вайтыла *** У шматаблічным і шматмоўным свеце Безпамылкова я сваю знаходжу мову. Яна квітнее ў плыні пакаленняў, Пускае карані і паўстае страхою Той хаты, дзе даводзіцца нам жыць. Яе амаль не чую на чужыне. У шумным акіяне разнамоўя Стаю, як выспа ў клопатах жыццёвых, І не сустрэў пакуль уласнай хвалі. Мая зямля дарэшты абяднее, Калі пакіне мова дом бацькоўскі — Заглухнуць жыццядзейныя крыніцы. Так, мова бацькаўшчыны не для іншых, Што лічаць наша слова “непатрэбным”. Сярод рознапляменнага нотоўпу Маўчу, вартую мову роднай маці — Яна замкнёная, каб захавацца. Пераклаў з польскай мовы ў 1995 годзе. Сяргей Ясенін Ноч Ціха дрэмле рака. Цёмны гай не шуміць. Не гукае дзяркач. Салавека маўчыць. Ноч. Навокал спакой. Ручаёк ледзь звініць. Па-над стэпам, ракой Месяц ясны стаіць. Серабрыцца рака. Серабрыцца трава. Серабрыцца раса На сівых паплавах. Ноч. Навокал спакой. У прыродзе ўсё спіць. Па-над стэпам, ракой Месяц ясны стаіць. *** Вечар быў сіні з месяцам гожым, Быў я тады малады і харошы. Так непаўторна, імкліва, высока Ўсё праляцела Міма Далёка Адкрасавалі сінія вочы Белая поўня! Зорныя ночы! Пераклаў з расейскай мовы ў 1986 годзе. Лён Я вярнуўся дадому, Лёг і моцна заснуў; Мне прыснілася неба Беларускага льну. 16.02.1984-28.12.2004 Забаўкі Падкрадуся да жанчыны, Абдыму яе за плечы, Каб драпежна і злачынна Пакусаць яе за шыю. А яна не закрыўдуе, Нечакана пачастуе Доўгім смачным пацалункам… БЛУКАНЬНЕ ПА НАСАЛОДАХ Парадак Ёсьць рэчы: патрэбныя і непатрэбныя, Чужые, свае, залатыя і срэбныя… Навесьці парадак — такая задача: Пачысьціць, прыбраць і зрабіць справаздачу. Наводзіш парадак, выкідваеш сьмецьце; Свабодна і вольна жывецца на сьвеце. Тры Сярожы Выйшаў з туману хлопец Сярожа. Выняў з кішэні востры свой ножык. Выйшаў насустрач Сярожу Сярожа, Выняў насустрач ножыку ножык. Кожны Сярожа меў востры ножык, Кожны падумаў — Бог дапаможа! Ножык аб ножык білі Сярожы. Мачылі-гасілі кожнага кожны. Рэзаў Сярожа Сярожу бязбожна. Рэзаў прыгожа Сярожа Сярожу. На скрыжаваньні, на раздарожжы Пазаразаліся нашы Сярожы. На скрыжаваньне, на раздарожжа Выйшаў з туману трэці Сярожа, Выцягнуў з трупаў нажы асьцярожна І працягнуў сваё падарожжа. Свабодны Сапраўдны мужчына П’е за Айчыну, П’е без нагоды, Бо ён — свабодны. Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва" www.nn.by/?theme=lit&article=2005012806 Адзіная Радзіма Твае сябры ў далёкай старане Пра Беларусь маркотна пішуць вершы І спадзяюцца, што ты ім паверыш, Ты не паверыш, ты ня верыш, не. Яны ня выйшлі на астатні бой, Схаваліся, збаяліся загінуць, У прыцемках пакінулі Радзіму. Мы засталіся, засталіся тут, з табой. Краіна Беларусь, наш родны кут, Наш мілы край, адзіная Радзіма, Мы вызвалім цябе, альбо загінем, Мы назаўсёды застанемся тут. Трымценьне ў чорным Ты трымцела, я трымцеў. У трымценьні нашы целы Танчылі у звар’яцелым Рытме Пэўна, чорт хацеў Чуць пра нашае каханьне, Бачыць нашае трымценьне, Шчыльнае перапляценьне У экзальтаваным стане Ценяў, рухаў, пацалункаў… Мы круціліся ў віхуры, Вадкасьці цяклі па скуры Зывіхурыстым малюнкам. Так, каханьне нам ад чорта Дадзена на пэўны час; Незалежны ён ад нас, Час трымценьня шчыльна-чорны. Адліга ў Вільні Алдліга ў Вільні: плавіцца цячэ дарожны, брудны лёд, Блішчаць каменьні ў цёмна-сінім бруку, ручаіны бруяцца, У хмурна-белым небе кропачкі птушыных дробных целаў, Нібыта мак на пірагу нясьпечаным, яшчэ жывым і дрогкім, Карункі плесьні на мурах красуюць, нібы карты капітанаў, Расхрыстаныя дзеці без пальчатак і без шапак, безнагодна Бягуць па лужынах, пускаюць з пырскаў зіхаткія веяры, Усё навокал пахне божым сокам такой жаданай, блізкае вясны, Карчмар сьпяшаецца памыць вітрыну, быццам не адліга, А вясна ізноў-наноў у Вільню назаўсёды завітала. З маленькіх фортачак цякуць мелодыі фальклорных перагудаў, Нібыта гудасы з яўрэямі яшчэ жывуць у беларускай Вільні. Так, юдасы і гудасы шчэ граюць на скрыпачках і дудачках сваіх. Так, пан Адам Міцкевіч усё яшчэ чытае Ганьне Крымскія санеты, А Юзік Броцкі на маленькай кухні мармыча неразборлівыя словы. Юнак Максім, каторы Багдановіч, шукае безназоўнае каханьне. Па адліжнай Вільні паэзія цячэ па шчыльнай чырвані дахоўкі, Цячэ па дужых вежах у завузкія, крывыя, нашы вулкі. Смак слоў яўрэйскіх, польскіх, нашых чуваць у залатым паветры. У арках прахадных двароў сядзяць каты мурлатыя, як буды, Сядзяць за сантыметр ад марцаваньня крыкушчага і веснавога. Жанчыны разшпілілі верхні гузік на футрах і зімовых палітонах. Мужчыны суцяшаюцца гарэлкай у цемрадзі паўсувярэнных бараў, Яны ня чуюць пах вясны, яны ня ведаюць і пра адлігу ў Вільні. Ёсьць і такі вырыянт: www.nn.by/?theme=lit&article=2005032402 Адзіная Радзіма Твае сябры ў далёкай старане Пра Беларусь маркотна пішуць вершы І спадзяюцца, што ты ім паверыш, Ты не паверыш, ты ня верыш, не. Яны ня выйшлі на астатні бой, Схаваліся, збаяліся загінуць, У прыцемках пакінулі Радзіму. Мы засталіся, засталіся тут, з табой. Краіна Беларусь, наш родны кут, Наш мілы край, адзіная Радзіма, Мы вызвалім цябе альбо загінем, Мы назаўсёды застанемся тут. Профіль Калі мой профіль выб’юць на манэце І зьявіцца вульгарная любоў, Мне стане сумна жыць сярод рабоў, У хцівым ды рацыянальным сьвеце. Тады хай прыйдзе фальшываманэтчык, Каб маса грошаў выйшла зь берагоў, Калі мой профіль выб’юць на манэце І зьявіцца вульгарная любоў. Хай: на банкнотах более нулёў, Манэты павыкідваюцца дзецям, Дэнамінацыя зьядае каралёў, Каб шлях па коле распачаць наноў, Калі мой профіль выб’юць на манэце. 1974. Першы пашпарт Парасон мне на дзень нараджэньня бацькі падарылі. З парасонам пайшоў я атрымліваць першы свой пашпарт. Памяшканьне, прапахлае клеем канторскім, Падалося надзіва ўрачыста-сьвяточным, Бо мне выдалі пашпарт, і я расьпісаўся Па-над тоненькай рыскаю, пад фатакарткай. Пашпартыстка заўзята мяне віншавала, Ну а я разглядаў яе доўгія зграбныя пальцы, Перапэцканыя ў безнадзейна-вучнёўскі атрамант. У руцэ — парасон, а ў кішэні — мой пашпарт. Мусіць, варта хоць неяк адзначыць падзею. Трэба лодку узяць напракат, ёсьць жа пашпарт… Дзядзька-лодачнік выдаў дабротныя вёслы. Плыў я доўга, і плыў я ўсё проці цячэньня. Ну а потым, як скончылісь сілы, спыніўся, І паклаў на какоры бліскуча-сьлязьлівыя вёслы. Дождж пайшоў. Неба ж доўга зьбіралася з духам, Каб наш горад засьмяглы памыць і пачысьціць. Я раскрыў над сабой парасонавы купал І павольна паплыў, толькі ў іншым кірунку. 5.07.1987 Кінадэтэктыў У тэлевізійнай атмасфэры, Пазьбягаючы альтэрнатывы, Кантактуе рэчыва кватэры З вобразамі кінадэтэктыва. Поўніцца канструкцыя пакою, Нібы кампазыцыя POP-ART(у), Рысамі станоўчага героя, Сьціснутага ў фокусе стандартаў. У праграмаваныя сустрэчы, Адназначна, рухаецца злодзей. Шматсэнсоўна дзейнічае сьледчы Ў трафарэце жанравых паводзін. Ускладняецца мэтафарычнасьць Графікі на плоскасьці экраннай. Прымітыўна-кволая лягічнасьць Факты выбудоўвае старанна. Мкнуцца зачапіцца за сумленьне Дыялёгі на літаратурнай мове. Бандзюганы ботаюць па фені. Праўда заўсягды ў апошнім слове. 04.06.1985 — 06.12.2004 Інструмэнты Прываблівае дробная карціна, Калі шрубоўка, а за ёй пінцэт Трапляюць у гадзіньнікавы сьвет — У мэханізм, дзе луснула спружына. У арганізм, дзе ціхая гадзіна, У лябірынт, у нетры, у сакрэт Кругазвароту зорак і плянэт Заходзяць інструмэнты агрэсіўна. 1986 Маналёг пацыфіста Мне млосна ад колькасьці розных Багоў, Падобных да знака дарожнага «STOP». Мне сумна глядзець на анучы сьцягоў, Пад якімі віруе шалёны натоўп. Мне прыкра глядзець на прыгожых дзяўчат, Ад якіх патыхае атрутай і злом. Мне горка глядзець, як чужынскі салдат П’е нашу ваду, каўтае нагбом. Мне робіцца гідка ад тых дзецюкоў, Што ныюць, ажно на ваніты бярэ. Мне сорамна бачыць ланцуг жабракоў, Што бруднай пятлёю вісяць на царкве. Толькі марна ты клічаш мяне на вайну І дарэмна палохаеш чорнай турмой. Я нікуды ўсё роўна з табой не пайду. Ты — забойца, мой вораг, і д’ябал з табой. 1994—2004 Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва" Крыж Я стварыў космас, неба, зямлю і ваду, час, агонь і прастору… Аўраама назваў я сваім і сынам абяцаў свет падзорны. Манну з неба я сыпаў на іхнія цяжкія велькія жорны… За мае найдабрэйшыя справы яны мне паставілі крыж. Жах абрынуў я на егіпцян, знакам божым я іх напалохаў, Саранчу я паслаў на палі, а сады іх завялі, пасохлі. Ратаваў толькі іх, іх — яўрэяў, усіх — маладых і нямоглых… За мае найдабрэйшыя справы яны мне паставілі крыж. Я іх вёў, як дзяцей, бо не бачылі шлях без маёй дапамогі. Наталіў я іх смагу, і мора рассек, і зрабіў там дарогі, Наталіў я іх голад і вопратку падараваў я нябогам… За мае найдабрэйшыя справы яны мне паставілі крыж. Іх завёў я нарэшце ў краіну святую зямлі запаветнай І панішчыў іх вораў крэўных, а голад і беднасць У суседніх краінах пасеяў, і там узышла безпрасветнасць… За мае найдабрэйшыя справы яны мне паставілі крыж. Чалавекам, ад дзевы, я стаў — паказаў беззаганнасць, Зрок сляпым дараваў і хваробы лячыў, незагойныя раны, І нябожчыка я ўваскрасіў… Я любіў іх аддана… За мае найдабрэйшыя справы яны мне паставілі крыж. Пераклад з грузінскай мовы, 1988 год. Папярэдні верш належыць грузінскаму цару Вахтангу VІ (Заканадаўцу). Вахтангу VІ Пра Сулхан-Сабу Арбеліяні Ён працаваў, і таму шанаваць і хваліць я павінен Справы і словы яго, і той слоўнік, які не загіне, — Лепшых няма ні ў чужыне, ні ў нашай, Айчыне. Як жа мне горка, што Арбеліяні у вечным спачыне. Ён па сцяжыне да мудрасці крочыў з юнацтва, Нават пры смерці ёй словамі сціплымі мусіў азвацца: “Я так нічога не здатны спасцігнуць, дазнацца…” Арбеліяні, цябе ўвекавечылі мудрасць і праца! Пераклад з грузінскай мовы, 1988 год. Вахтанг VІ Дзесяць запаведзяў (Фрагмент) Людзі працуюць і бачаць у працы карысць і выгоду, Ну а якая карысць Усявышняму з нашага роду? Бога любі і не згадвай святое імя без нагоды. Горшым за звера не будзь, не кіруй да знішчэння і зводу. Пераклад з грузінскай мовы, 1988 год. Паўстанне Ніжэй магілы не апусціш, І не прынізіш ніжэй зямлі… Таму паўстанне мы пачалі, З халоднай цемры з чорных пустак, Каб выйсці з мораку на святло, Каб уздымацца да вольнай-волі, Каб стаць свабоднымі і ніколі Не патрапляць у д’яблава ярмо. Беларускае пытанне Што з намі будзе? Хто дапаможа? Скажыце людзі?.. Ратуй нас Божа. 14.01.1990-09.04.2005 Вахтанг VІ Шчасце Пра дзевяць шчасцяў скажу, ухвалю справу Бога. Той, хто ідзе да царквы, ён і дойдзе, ды толькі з вымогай. Дойдзе і ўзвысіцца над грэхатворам зямнога; Дзякуй анёлу, бо д’ябал не зробіць нічога. Добра было б, каб я стаў тым, хто просіць за друга, Тым, хто ўратоўвае душы ад болю і скрухі, Тым, хто Ўсявышняга ўмее пачуць і паслухаць, Тым, хто змагаецца з д’яблам і хто моцны духам. Бачыў я зманы жыцця, ды жадаў іх усё-ткі, Сэрцу даў волю, а духу — спачынак салодкі. Цела хацела бяссмерця, жыло ж днём кароткім: Вось жа яго абчаперылі ганьбы калодкі. Скардзіцца цела: “Мой дух! Ці ж не бачыў ты вырай Пташак і рыбін і процьму казюрак над вірам, Мноства жывёл, што жывуць і жылі ціхамірна? Шчасця няма мне, канаю я ў свеце няшчырым! Хочацца жыць мне — згрызоты пужаюць труною. Цешыць цяпер мяне дужа наўколле зямное. Мудры мой дух неўміручы, ўладарыш ты мною, Што ж ты дазволіў мне так захапіцца маною?” Целу адказвае дух: “Я — ўладар твой адзіны. Ты для мяне абалонка, а я — сарцавіна. Што не жадала, ты мела — такая прычына. Ты балявала, а д’ябал смяяўся за спінай. Сквапны сабака грызе велізарную костку, Смокча, рычыць, прагне слодычы, скаліцца жорстка… Крышацца іклы, ды не разгрызаецца костка. Так вось і ты за сталом забываеш пра боскасць. Выпусцяць барса, а ён не ўпільнуе ахвяры. Б’юць яго, б’юць, ну а ён не прымае той кары. Гэтак і я на цябе навёў бедаў удары; Хто любіць лёсткі — ману не адпрэчыць ад твару!” Я — марнатраўца, застаўся без войска, і біцца Я не магу за святыя груды і крыніцы. На шаўкапрада гляджу, не магу надзівіцца, — Ціха прадуцца яму не патрэбныя ніці. Ёсць жа закон — за харошым прыходзіць благое, Побач з нядобрым — дабро, як сваё і чужое. Божа! Чакаю, калі пераменіцца злое. Божа! Не дай, каб заўчасна згубіў я святое! Да перашкоды вада непазбежна даходзіць, Спыніцца, пойдзе назад, разальецца разводдзем, З моцай збярэцца і дасць новы бой перашкодзе. Так чалавеку ў жыцці неабходна паводзіць. Пераклад з грузінскай мовы, 1988 год. Вахтанг VІ Смяротныя грахі Я расказаў сем таемных законаў святога пісання; Існы шлях Бог падаруе табе, каб не брыў у тумане. Я раскажу пра грахі, ты прымі, зразумей навучанне. Ёсць сем смяротных грахоў, за якія няма даравання. Як настаўляе паўлін хвост, расквечаны яркасцю блікаў, Думае, быццам ён самы магутны і ворагі зніклі. Котка маленькі прыйшоў, і паўліна схапіў страх вялікі; Так разбураецца пыха і свет ганарлівых разлікаў. Дробны святляк захапіўся нязначным святлом каламутным, Роўных сабе ён не бачыць і лічыць сябе наймагутным. Толькі з’яўляецца пташка і з ім распраўляецца хутка. Як светлякоў, нас за пыху і гонар чакае часіна пакуты. Блуд — гэта ўцеха сабакам, свіням — ненажэрнасць і сытасць. Ты паглядзі, а ці трэба каму неўтаймованая прагавітасць? Нібы чарвяк ты, калі праз ляноту згубіў працавітасць. Нібы гарыла, калі ты лютуеш і згублена літасць. Зайздрасць падобна да мухі, якую замучвае голад, Ці на якую абрынуўся зімны, бязлітасны холад; Ты ёй дасі і цяпло свайго дома, і цукар, і солад, Муха за ласку атруціць, і згінеш, які б не быў волат. Пастку на свквапную малпу звычайна такую ствараюць — Дзірачкі ў клейкіх арэхах свідруюць або прабіваюць, Малпы хапаюць арэхі і ў клейкую пастку трапляюць. Так з чалавекам здараецца сквапным. Падумай, Бог раіць! Пераклад з грузінскай мовы, 1988 год. Сонца Я вылюблю цябе да донца, Мая ты — радасць, Маё ты — сонца. Ты вылюбіш мяне да рэшты, За пацалунак, За гэты вершык. Звычайнае порна Маня Маню не падмане, Маню Маня любіць. Маня Маню на экране Ласьціць і галубіць. Цела цела ў захапленьні Ліжа і цалуе. Секель секель у натхненьні Песьціць і мілуе. Маня ў Маню з асалодай Чэлесы ўстаўляюць. Людзі з радасьцю і згодай Грошы зарабляюць. Блядзь… Мінск Горад Мінск – горад ікс недалюблены, антымістычны, Дзе нашчадак Пятра прыбіральню вартуе ў макдональдсе, А калега святой Магдалена з поўным ротам, зазвычай, моліцца. Горад Мінск – горад зэт, горад мёртва- і чыста-статычны. Горад Мінск – горад сон, горад сонца не эстэтычнага. Дзе героі твае? Дзе сыны-абаронцы, паэты-ўсхваляльнікі? Замест іх ты напоўнены спрэс пуставокалупатымі лялькамі. Колькі можна чакаць інтэрвентаў, ратункаў міфічных? Горад мой, паўставай, ажывай і жыві паўнакроўна, І не будзе табе, горад Мінск, ні падобных, ні роўных. Травень Спакойны, сонечны, нядзельны дзень. Ля возера гуляю ў адзіноце, Там ластаўкі цалуюцца ў палёце І падаюць на свой шматкрылы цень. Жвір жыцьця Мы ўсё зрабілі, можна адпачыць, Купіць гарэлкі, добра моцна выпіць, Каб выспацца і зноў нанова жыць, Каб жвір жыцьця са жмені ў жменю сыпаць. Жвір паплыве струменем залатым. Жвір пабяжыць, нібыта кроў праз сэрца. Мы зноў паверым у адсутнасьць сьмерці І ў жвір жыцьця, што вечна малады. Мая Мая ты ладная, Мая прынадная, Я вылюблю цябе ласкава, Ва ўсіх паставах Мая ты - зорка, Мая - фантастыка, Маё ты - сонца, Мая ты - свастыка Твая “Твая, твая!” – Ты мне сказала, Нібыта ў сэрца Загнала джала. У сэрцы рана, Такое гора, Бо паміж намі Ляжаць тры мора. Біаматэматыка Павярхоўнасьць прагне глыбіні. Глыбіня сыходзіцца з паверхняю, Не знайсьці прымусу ў тым ані Кроплі Толькі ёсьць завешанасьць, А ў завершанасьці тоіцца пачатак, Кропля, кропачка, драбок, arche, Нуль, зь якога ў нараджальным сьне З’явяцца адзінкі, множнасьць, статак Статкам будзе кіраваць пастух, Пасьвіцьме свой незьлічоны статак, Бо дадатак прынясе дадатак. На зялёны сьвежы росны луг Наш пастух пакліча мастака Маляваць паверхні і глыбіні. Той напіша вобраз пастуха І паставіць кропку на карціне. Здалёк Як многа навокал Чужых людзей, Чужых агнёў, Чужых падзей Як жа далёка Тваё цяпло, Радасьць мая, Маё сьвятло. За адно імгненьне да спатканьня Чым сустрэча бліжэй, Тым жаданьне пабачыцца меней. На каханьне находзіць зацменьне Хто яго зберажэ? Ты ці я? Ці ніхто? Хутка слабне сьвятло захапленьня Раўнадушна гляджу я на цень твой Праз аўтобуснае вакно. Барселона Я пазнаю сваю Барселону ў натоўпе другіх гарадоў Па яе каравэльнай хадзе, па яе карнавальным убраньні. Я насустрач пайду, да яе шматсаборнага зьзяньня. Да любові маёй Барселона я рады ісьці, пагатоў… Пагатоў, я гатовы да мілай сваёй Барселоны ісьці шмат гадоў. Бессаромная страсьць Барселоны зьдзіўляе прысутных, Як уражвае бляскам маланка над морам у хмары распнутай. Я спазнаю маю Барселону ў натоўпе другіх гарадоў. Захмялелая малітва Я малюся бутэльцы З чырвоным віном. Я малюся бутэльцы З нявыпітым сном. За бутэльку віна Я ўсё чыста атдам. За бутэльку віна Каго хочаш прадам. У цябе ёсьць малельня З Ісусам Хрыстом. Ты стаіш на каленях, А я п’ю за кустом. У маёй галаве Ёсь тубэлька віна. У маё галаве, Праўда, толькі яна. Больш нічога няма, Толькі шклянка віна. Боль гічона няма, Токі кропля віна. У маёй галаве Кольтці кропля адна. У маёй лагаве Шольб нічога мяна Тэрміны Чатыра гады, як таты няма. Тры з паловай, як кінуў піць. Магу, канешне, выпіць віна, А вось тату не ўваскрасіць Пайду на магілу, каб там пастаяць, Над раўнадушнай травой, І ціха самому сабе сказаць: “Спі, тата, любімы мой ” Салдат Калі ніхто ня кажа: “Выбачай, Даруй, паэт, што я цябе пакрыўдзіў…”, Калі навокал робіцца ўсё крыва, Навокал змрок і роспачны адчай; Больш не патрэбна вашае “прабач”, Не суцяшае больш чужое слова. У цемры паўтараю, як замову І як загад: “Ня плач, паэт. Ня плач”. Слабы хай плача, круціцца, як гад Пад цяжкім ботам. Хутка разьвіднее, І сьлёзы высахнуць, і сэрца скамянее… Замест паэта - будзе вам салдат. * Хопіць піць. Поўня Іртутная поўня хістаецца ў хвалях няспынных. Іду, а яна набліжаецца да вадаспада, няўмольна. Вярба ціха плача над хуткай халоднаю плыньню, Не могучы вычарпнуць з рэчкі чароўную поўню. Сон Мне прысьніўся Багдановіч. “Вось і макдональдс! — Сказаў ён ласкава, — І ад яго, на вачах у людзей, Ты адцурайся, — выгодная справа, Жыць застанешся, жыцьцё даражэй!” Так мне параіў паэт Багдановіч. Паўстаньне Ніжэй магілы не апусьціш І не прынізіш ніжэй зямлі… Таму паўстаньне мы пачалі З халоднай цемры, з чорных пустак, Каб выйсьці з мораку на сьвятло, Каб уздымацца да вольнай волі, Каб стаць свабоднымі і ніколі Не патрапляць у д’яблава ярмо. 11.04.2005 Беларускае пытаньне Што з намі будзе? Хто дапаможа? Скажыце, людзі!? Ратуй нас, Божа! 14.01.1990—9.04.2005 Сонца Я вылюблю цябе да донца, Мая ты — радасьць, Маё ты — сонца. Ты вылюбіш мяне дарэшты, За пацалунак, За гэты вершык. 11.05.2005 Менск Горад Мінск — горад Ікс недалюблены, антымістычны, Дзе нашчадак Пятра прыбіральню вартуе ў «Макдоналдсе», А калега сьвятой Магдаліны з поўным ротам зазвычай моліцца. Горад Мінск — горад Зэт, горад мёртва- і чыстастатычны. Горад Мінск — горад-сон, горад сонца неэстэтычнага. Дзе героі твае? Дзе сыны-абаронцы, паэты-ўсхваляльнікі? Замест іх ты напоўнены спрэс пуставока-лупатымі лялькамі. Колькі можна чакаць інтэрвэнтаў, ратункаў мітычных? Горад мой, паўставай, ажывай і жыві паўнакроўна, І ня будзе табе, горад Менск, ні падобных, ні роўных. 23.05.2005 Травень Спакойны, сонечны, нядзельны дзень. Ля возера гуляю ў адзіноце, Там ластаўкі цалуюцца ў палёце І падаюць на свой шматкрылы цень. 30.05.2005 Жвір жыцьця Мы ўсё зрабілі, можна адпачыць, Купіць гарэлкі, добра моцна выпіць, Каб выспацца і зноў нанова жыць, Каб жвір жыцьця са жмені ў жменю сыпаць. Жвір паплыве струменем залатым. Жвір пабяжыць, нібыта кроў праз сэрца. Мы зноў паверым у адсутнасьць сьмерці І ў жвір жыцьця, што вечна малады. 13.06.2005 Біяматэматыка Павярхоўнасьць прагне глыбіні. Глыбіня сыходзіцца з паверхняю, Не знайсьці прымусу ў тым ані Кроплі… Толькі ёсьць завершанасьць, А ў завершанасьці тоіцца пачатак, Кропля, кропачка, драбок, arche, Нуль, зь якога ў нараджальным сьне Зьявяцца адзінкі, множнасьць, статак… Статкам будзе кіраваць пастух, Пасьвіцьме свой незьлічоны статак, Будзе ў ім прыбытак і дадатак. На зялёны, сьвежы, росны луг Наш пастух пакліча мастака Маляваць паверхні і глыбіні. Той напіша вобраз пастуха І паставіць кропку на карціне. 26.07.2005 Здалёк Як многа навокал Чужых людзей, Чужых агнёў, Чужых падзей… Як жа далёка Тваё цяпло, Радасьць мая, Маё сьвятло. 2.08.2005 Барсэлёна Я пазнаю сваю Барсэлёну ў натоўпе другіх гарадоў Па яе каравэльнай хадзе, па яе карнавальным убраньні. Я насустрач пайду, да яе шматсаборнага зьзяньня. Да любові маёй Барсэлёны я рады ісьці, пагатоў… Пагатоў, я гатовы да мілай сваёй Барсэлёны ісьці шмат гадоў. Бессаромная страсьць Барсэлёны зьдзіўляе прысутных, Як уражвае бляскам маланка над морам у хмары распнутай. Я спазнаю маю Барсэлёну ў натоўпе другіх гарадоў. 3.08.2005 Захмялелая малітва Я малюся бутэльцы З чырвоным віном. Я малюся бутэльцы Зь нявыпітым сном. За бутэльку віна Я ўсё чыста аддам. За бутэльку віна Каго хочаш прадам. У цябе ёсьць малельня З Ісусам Хрыстом. Ты стаіш на каленях, А я п’ю за кустом. У маёй галаве Ёсь тубэлька віна. У маё галаве, Праўда, толькі яна. Больш нічога няма, Толькі шклянка віна. Боль гічона няма, Токі кропля віна. У маёй галаве Кольтці кропля адна. У маёй лагаве Шольб нічога мяна… 4.08.2005 Салдат Калі ніхто ня кажа: «Выбачай, Даруй, паэт, што я цябе пакрыўдзіў…», Калі навокал робіцца ўсё крыва, Навокал змрок і роспачны адчай, — Больш не патрэбна вашае «прабач», Не суцяшае больш чужое слова. У цемры паўтараю, як замову І як загад: «Ня плач, паэт. Ня плач». Слабы хай плача, круціцца, як гад Пад цяжкім ботам. Хутка разьвіднее, І сьлёзы высахнуць, і сэрца скамянее… Замест паэта — будзе вам салдат. 15.08.2005 * Хопіць піць. 8.10.2005 Поўня Іртутная поўня хістаецца ў хвалях няспынных. Іду, а яна набліжаецца да вадаспаду няўмольна. Вярба ціха плача над хуткай халоднаю плыньню, Ня могучы вычарпнуць з рэчкі чароўную поўню. 15.11.2005 www.nn.by/index.php?act=view&id=38 Чалавек У нядзелю выйшаў з дому, Выйшаў пагуляць. Дзень сьвяты і, як вядома, Трэба даць дык даць! Біў папа, дзяржаву ганіў, Жонку кляў, абраз пасек… Зноў напіўся, зноў буяніў Божы чалавек. Сябры Каб недарэмна чалавечы век Пражыць пад сінім купалам нябёсаў, Мае сябры працуюць у царкве. Такая праца ў іх, такія лёсы. Сябры мае малюць на сцяне Цяжарную Марыю з Лізаветай, Анёла ў адчыненым акне І голуба ў аблоках светла-светлых. Анёла ў прыадчыненым акне Імя Банка піва, цыгарэта, сэкс і мат. Ад жыцця не патрабуе ён зашмат. Так жыве і весяліцца з году ў год, А імя ў яго такое – наш народ. Рэп Мір. Труп. Май. Фарш. Хлеб. Чай. Шах. Страх. Мат. Дзень. Сад. Гад. Сэкс. Пот. Грэх. Шлях. Пыл. Мех. Чорт. Хвост. Рог. Крыж. Труп. Бог. Ноч. Боль. Спірт. П’янь. Дрэнь. Флірт. Блядзь. Хуй. Рай. Сон. Гуд. Бай. Эмігрант Ты кінуў дзіця і жонку, Пакінуў дом свой родны. Ты езьдзіш па белым сьвеце, Шукаеш адно – свабоды. Ты лічыш сябе выключным, Таленавітым, адзіным… Табе Радзіма стала замежжам, А замежжа ня стала Радзімай. Асіна Так-так, асіна не народзіць апельсіны. Зьнясіліцца, паломіцца, загіне, А не народзіць, нам з табою, апельсіны Дрыготкалістая і горкая асіна. Хай Бог пашле дачку нам, а не сына. Яе палюбім, і паверым у яе, Бо мы — жывыя, і мы ўсе — свае. Але ж асіна не народзіць апельсіны І што з таго? Нашто перажываць? Нашто душу сваю на долькі рваць? Ну не растуць на крохкае асіне Салодкія, як сонца, апельсіны! Перажываем, мучымся, гаруем, Маркоцімся, нудзімся і сумуем, Калі глядзім, як бедная асіна Спрабуе нарадзіць нам апельсіны. Посуд “Пі да дна!” - сказаў паэт. “Пі да да дна!” - сказаў і выпіў. “Пі да дна вялікі сьвет! Выпі сьвет, а посуд выкінь ” Посуд “Пі да дна!” - сказаў паэт. “Пі да дна!” - сказаў і выпіў. “Пі да дна вялікі сьвет! Выпі сьвет, а посуд выкінь…” Смочкі У маёй Ірыны Смочкі, як маліны. Цыцкі Залатыя вушкі у маёй Танюшкі. У маёй Танюшы цыцкі, як падушы. Silver11.2.2006, 20:53 Парк Приуныв, маскарадное золото сбросили клены. И закрылись до мая аттракционы. Отработав, застыл рай-эрзац. Маляр проолифил качели. Трясогузки, собравшись, в Китай улетели. Самолет составной разобрали мужчины. Каруселщик взял отпуск на целую зиму. Колесо обозренья лишь летом закружит. А главбух насчитал отпускные и стужу. Улеглась суета. Опустились туманы. До тепла обезводил сантехник фонтаны. На воде – первый лед, непрочный, неверный. Одиноко на клумбах грустят хризантемы. Приказал инженер отключить освещенье, И на склад отнести карусельных оленей. Под замки продавщицы поставили тиры. Медяки и билеты надежно замкнули кассиры. Серебристая нить паутины украсила кассы. На завод укатили и бочки от хлебного кваса. В гаражи ненадежный металл - под охрану. Под дождем расползлись из бумаги стаканы. За сезон облупились, поблекли цветные афиши. Белый сон о цветенье увидели вишни. У забора репейник сухим стал и ветхим. И в кострах затрещали опавшие ветки. Листья, вспыхнув, лишь горсткою пепла осели. Тишины, наконец-то, дождались аллеи. Это стих Адама Глобуса, перевод с роднай мовы www.myrt.ru/forum/lofiversion/index.php/ Цяпер мая лірыка будзе тут: adamhlobus.com/liryka.htm Каханьне божых матылькоў Ты мяне трошачкі… Я цябе крышачку… Трошачкі… Крышачку… Крышачку… Трошачкі… Ты зь мяне крышачку… Я ў цябе трошачкі… Крышачку… Трошачкі… Трошачкі… Крышачку… Мы з табой трышачкі… Мы з табой крошачкі… Крошачкі… Трышачкі… Крышачку… Трошачкі… <marquee> Прыйшла да Гадзілы і дагадзіла Як жа Літара састарэла! След Жыццё пражыў, а следу не пакінуў, Пайшоў, сышоў, нібыта й не было Ні дома з дрэвам, ні дачкі, ні сына Не засталося. Чыста ўсё сплыло Нібыта быў разумны і трывушчы, Нібыта жыў, нібыта працаваў… Але не шкодзіў, чарапы ні трушчыў – дзяцей ні біў, людзей ні забіваў За гэта добрым словам і згадаюць, Успомняць без праклёнаў і кляцьбы. А не захочуць, хай не ўспамінаюць Такі наш свет нікчэмны і слабы. * Таго, хто сябруе з горкай гарэлкай, ты не спакусіш салодкай цэлкай. Сьмерць у траўні Дажыць ты зможаш толькі да вясны, І больш нічога, сапраўды, нічога… Нядоўгая, нажаль, твая дарога. Кароткая, як ранішнія сны. Хацеў бы да наступнае вясны Спазнаць паболей слодычы і болю, Хацеў бы шмат свабоды, прагі, волі… Ды час прыйшоў табе нярадасны. Бэз пад дажджамі будзе красаваць, І рассыпаць карункавую квецень, Вясна-красна буяцьме па ўсім сьвеце, А ты засьнеш і будзеш мёртва спаць. 27.05.2007 Спадар 07.07.07, не прарочы таго, над чым улады ня маеш. Адзін такі самы разумны ужо напрарочыў сабе і сваёй жонцы. Адкуль ты, леварукі Васіл, ведаеш межы ўлады маёй? Антыпафас Мір. Май. Мур. Мур. Мір. Май. Май. Мур. Мір. Мур. Мур-мур… Папугай За каменнай сцяной сіні гай. Там вады прахалодны спакой. Там на дрэве сядзіць папугай, Бачыць ён і цябе і свой рай. Ты пытай у яго, не пытай… Як з пустэльні патрапіць у той Прахалодны спакуслівы рай? Не падкажа табе папугай. Спачуваць-памагаць ён не стане, Папугай і ў раі – папугай. Ён твае паўтарае пытанні Пра сцяну, пра пустэльню і рай. Шэрая праўда У чорным чорным горадзе, Дзе людзі людзям – ворагі. На чорнай чорнай вуліцы, Дзе дом да дома туліцца. У чорна-чорнай кватэры Ёсць чорна-чорныя дзверы. Там, за дзвярыма, стаіць шкілет. Ён ведае праўду пра гэты свет. Пайдзі на тую вуліцу, Дзе дом да дома туліцца, Там у шкілета ты праўду спытай Шкілет табе скажа: “Аддай! Аддай маё сэрца! Аддай!” У шэрым шэрым горадзе, Дзе людзі людзям – ворагі. На шэрай шэрай вуліцы, Дзе дом да дома туліцца. У шэра-шэрай кватэры Ёсць шэра-шэрыя дзверы. Там, за дзвярыма, стаіць шкілет. Ён ведае праўду пра гэты свет. Пайдзі на тую вуліцу, Дзе дом да дома туліцца, Там у шкілета ты праўду спытай Шкілет табе скажа: “Аддай! Аддай маё сэрца! Аддай!” У белым белым горадзе, Дзе людзі людзям – ворагі. На белай белай вуліцы, Дзе дом да дома туліцца. У бела-белай кватэры Ёсць бела-белыя дзверы. Там, за дзвярыма, стаіць шкілет. Ён ведае праўду пра гэты свет. Пайдзі на тую вуліцу, Дзе дом да дома туліцца, Там у шкілета ты праўду спытай Шкілет табе скажа: “Аддай! Аддай маё сэрца! Чырвонае сэрца аддай!” Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|