| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Замежныя ўласныя імёны створаны: 26.01.2004, абноўлены: 09.03.2004 11:28, камэнтароў: 19 Вось такое ў мяне пытаньне найперш да тых, хто займаецца перакладамі: ці ёсьць пэўныя жорсткія правілы перадачы замежных уласных імёнаў у беларускай мове? Некалі я сустрэла ў перакладным тэксьце імя Рыгор Замза. А параўнальна нядаўна ўбачыла ў Сёмухі на сайце і такое донна Анна. Вось і не магу разабрацца, хто тут мае рацыю. Калі пасьлядоўна прытрымлівацца першага прыкладу, то ў нашых тэкстах павінны зьявіцца Алесь Дзюма, Янка Брамс, Юрась Буш, Рыгор Яўлінскі, Воксафардзкі ўнівэрсітэт і г.д. Калі ж ўзяць за аснову другое, то славутая каралева Францыі павінна быць Аннай Аўстрыйскай, Зюганаў Генадзіем і г.д. Дзе рацыя, спадарства? Рыгор Замза це сильно! (Йосип К., син заможнього купця ) А питання насправді цікаве, неодноразово виникало і в мене (щодо перекладів на українську). Тут трэ асобна абмяркоўваць кожны выпадак, а дзецям у школцы і на экзаменах пакутваць ад розначытанняў. Моцна будзе цягнуць традыцыя, і ніколі Дзюма не будзе Алесем Доля ў яго такая "Дзе рацыя, спадарства?" А яе няма. Вось якая рацыя ў дрэва? Проста расьце сабе і ўсё. Гэта справа чыста густа. А што - на Вашае трэба пісаць дона Ганна?? Дзе рацыя? Яна ёсьць у кантэкстах, сэнсах і тэкстах. Калі тканіна апавяданьня вымагае напісаць "Шурык ДзЮма", напішацца так, і чытач зразумее пра каго вядзецца гаворка. Дзякуй усім, хто адгукнуўся. Я асабіста якраз лічу, што замежныя імёны трэба перадаваць на пісьме толькі трансьлітэруючы іх згодна з асаблівасьцямі беларускага маўленьня. То бок, мне рэжа слых і вока, калі Грэгара Замзу называюць Рыгорам, а Генадзія Зюганава Генадзем. Але ж называюць, нават у працы штодня з гэтым сутыкаешся. Папросту, як мне падаецца, трэба нарэшце дамовіцца пра гэта і зрабіць правілам. 2Дон-Дон Тут не пра літаратуру, а хутчэй пра мову, таму пра кантэкст крыху не па тэме. Геннадзій тады ўжо. Слых рэжацца дзеля масмэдыйных стэрэатыпаў. А мне вось рэжа Жаннна, калі вымаўляецца ўсё адно адно "н". Трэба падзяляць праблему на імёны заходнія і расейскія. Тыя Грэгары нас ня ўрыюць, а вось Геннадзіі з Аннамі толькі так. Лёгка патрапіць у пастку імпэрскага едінообразія. Некалі па-беларуску патрабавалі пісаць піонер, большевік, коммунізм з тымі самымі матывацыямі, якія гнобяць Вас. Яўген Анегін кашмар для нашага вычуваньня другой дзярж. мовы, Яўгеній кашмар для першай. Якія-небудзь літоўцы не прасякаліся сьвятасьцю саветызму ўжо таму, што мусілі да ўсяго прыстаўляць свае -асы: Ленінас, Брэжневас, камунізмас. З гледзішча русского человека поўны цырк, а з гледзішча літоўца не такі ўжо скарб тая Раша, каб яе не цяраць. Дыфэрэнцыюйце праблему. Дарэчы, ёсьць яшчэ такія палякі зьлева на мапе, якія нашага Андрэя абавязкова перарабляюць на Анджэя (мы ж іхнага Анджэя на Андрэя ні-ні), але Андрэя расейскага не чапаюць. Гэта як прыклад тонкасьцяў пытаньня. Праўда, з Захадам палякі не цырымоняцца і які-небудзь Нікалсан у іх будзе Яцак (пісоўня памагае). Варта задумацца, ці трэба па-беларуску Нікалсана падаваць як Мікалсана вось гэта праблема. А расейцаў, лічу, трэба жорстка часаць пад адну грабёнку беларускай моўнай гармоніі. Упэўнены на сто адсоткаў, што ані Зьміцер Шастаковіч, ані Ганна Ахматава супраць ня будуць. Хіба што Зюганаў Ды бог зь ім, зь Зюганавым. Я ня проціў. 2fuf Тыя Грэгары нас ня ўрыюць Цяпер я пачынаю прасыкаць глыбінны сэнс пераўтварэньня іхнага Грэгара ў нашага Рыгора. Відаць, перакладчык Кафкі разважыў так: беларускі чытач, які яшчэ не прызвычаіўся да здабыткаў заходнеэўрапейскай літаратуры; пры чытаньні такога тэкста зь ім, выхаваным на дабротнай беларуска-савецкай прозе можа культурны шок здарыцца вось таму й трэба адаптаваць Грэгара, зрабіць яго больш блізкім і зразумелым сапраўднаму беларусу. :)) Лёгка патрапіць у пастку імпэрскага едінообразія Спробы неяк унармаваць прынцыпы перадачы замежных імёнаў на пісьме Вы лічыць "імпэрскім едінообразіем"? Дзіўна. Мне падавалася, Вы вышэй за гэта. Дык давайце ўжо "зрыць у корань": Джордж Дабл-вэ Буш = Юры В. Куст Майкл Джордан = Міхаіл Ярдан Джэк Нікалсан = Якаў Мікалаеў Майкл Джэксан = Міхаіл Якаўлеў Шэрон Стоўн = Сара Каменная Дык гэта ж і ёсьць глёбус Беларусі! Пачынаеш у Вамэрыках пачувацца як ва ўласнай хаце. Чым ужо так харашы цяперашнія бар'еры? Адно ня ў толк, чаму Якавы, а не Якубы, Міхаілы, а не Міхасі, Якаўлевы, а не Якубовічы, Мікалаевы, а не Мікалайчукі? Ці хто ведае яшчэ Міхася Якубовіча, апроч Майкла Джэксана? Джордж Дабл-вэ Буш = Юры В. Куст Rydel, гэта ня ў корань. У корань гэта Хмыз. Каб ведалі там у сваіх Вамэрыках, шо мы тут на Беларусі ня ў лесе жывем, а ў очень дажа цывілізованным обшастве. Ну няхай хмыз. Юры В. Хмыз. > Адно ня ў толк, чаму Якавы, а не Якубы, Міхаілы, а не Міхасі, Якаўлевы, а не Якубовічы, Мікалаевы, а не Мікалайчукі? Калі пільнавацца Бібліі, то Якуб апдавядае ангельскаму Jacob, а Якаў - гэта ўсе-ж Jack. Міхась памяншальнае. Майк - гэта Міхась. Майкл - Міхайл. Напрыклад, Міхась Дзяргач - лідар гурту "Коціцца Камень". Тут не пра літаратуру, а хутчэй пра мову, таму пра кантэкст крыху не па тэме. Тут, на Літары, якраз пра літаратуру. Але, да пытаньня Тое, што названа густам, я б назваў мілагучнасьцю. Таму асноўнае выпрабаваньне замежныя імёны праходзяць у этэры. На літаратурным сайце форум выглядае непрэзентабельна, і ён хутка зьвядзецца да нізкі танных жарцікаў. тады Міхал, але ніяк ня -іл. Якава не прымае душа. І што там за розьніца! Хай будзе Якаб і Якуб. Калі за японцаў прымемся, усё адно давядзецца абагульняць. Юры В. Хмыз сіла. І галоўнае адзін такі ў сьвеце. Ня тое, што Джорджаў Бушаў 2Дон-дон Асьцярожна! Не пралейце патас апёкі будуць. :) Fuf, я цяпер перакананая. Хмыз Юры В. форэва! Застаецца толькі з нашымі тутэйшымі Аляксандзерамі разабрацца. Ну ніяк яны ня хочуць Алесямі звацца! Напрыклад, Рыгоравіч. І яшчэ ёсьць прапанова перадачы імя Шэрон Стоўн на беларускую мову Сара Каменская. Так зусім па-нашаму будзе. 2Дон-дон Асьцярожна! Не пралейце патас — апёкі будуць. :) Пасцу на апёкі, і дапаможа. Да знаўцаў нямецкай мовы пытаньне. Як будзем трансьлітараваць такое прозьвішча Fischer-Diskau? Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|