| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Мяне цікавіць адно пытаньне: Каму? Каму хлусім? Сабе? А сабе-то навошта? Шмат цікавых і правільных рэчаў сказаў спадар Васючэнка‚ але пад канец скрывіў душой: "храмаюць КРЫХУ (выдзяленьне маё) дэтэктывы". Ну калі "храмаюць" у яго‚ што значыць - наогул няма‚ дык як тады казаць пра нашую літаратуру? Правільна - квітнее й буяе Чаму гэта "няма дэтэктываў", спадару raman? Бадай, спадар не чытаў Караткевіча - слыннага дэтэктыўшчыка беларускае літаратуры. Ня буду казаць пра якія-кольвечы савецкія раманы (тыя ж "Палескія рабінзоны", напрыклад), але ж ёсьць і творы Глёбуса, і Кастуся Тарасава. Вось што мізэрна мала дэтэктываў - гэта праўда. Дык выдаўцам тых дэтэктываў і ня трэба. Размаўляў я з Глёбусам як з выдаўцом: ён кажа, што выдаваць мастацкую літаратуру камэрцыйна ня дужа выгадна. Усялякую бэлетрыстыку - і беларускую ў тым ліку. Выгадней выдаваць сельскагаспадарчыя парады і г.д. Аб чым спрэчкі ?Шмат найцікавейшага можна знайсці ў роднай літаратуры,а тут спрэчка аб такім малым -дэтэктывы,а калі крыхупашукаць:А.Якімовіч,Янка Маўр,а ўсё той жа У.Караткевіч,можа і паэзіі ў нас няма, не, не трэба чапаць Коласа ,Купалу,Багдановіча,пасля іх таксама шмат таленавітых паэтаў незлічыць ,а можа і мовы ў нас няма??? Вось прыклад: .. А словы родныя мне чутны з вуснаў , Бы кропелькі вясновага дажджу , Спеў вод крынічных мілагучны , І шум травы ўранку аб касу . Шэпт каласоў пшанічных ціхі , А потым зернейка ў мяху , І гукі скрыпкі ў музыкі , Што на вяселлі грае да сталу . Трывожны голас журавоў і буслаў , І лопат крылаў далятае , Прыемны шэпт каханых вуснаў Да ўсходу сонца не пускае. . Ну, а паэты тут пры чым? Збану: А я даўно заўважыў‚ што калі сказаць няма чаго‚ дык хаваюцца за флёрам паэзыі Рамане, толькі што ж гэта Вы мне? Гэта трэба скіраваць да SELECT'а. Я анікога на форумах вершамі не трывожыў, цьху-цьху (празь левае плячо). Збану: Я гэта напісаў у працяг Вашай рэплікі. Проста рэпліка‚ часам‚ б'е проста ў дзясятку. Мне-б так навічыцца Ну то дзякуй! Дарэчы, Рамане, а можа, у SELECT'а сытуацыя, якую акрэсьліў Дубавец у сваім эсэі пра Лучыну і Багдановіча? Там гаворка такая: Лучына (а сьледам за ім і Янка Купала)шкадуе па канкрэтнай страчанай спадчыне, шляхецкай маёмасьці. Адсюль - і плач у бел. літаратуры "нашаніўства". А Багдановіч, не разабраўшыся, пачынае гарланіць: "Кінь вечны плач свой аб старонцы " Можа, і SELECT - не разабраўшыся?.. Дык гэта таксама па-шляхецкі- наперад, не разабраўшыся, а там паглядзім. Ну а як-жа‚ галоўнае-ж гэта "вечны бой"‚ бо працаваць нармалёва наша "шляхта" так і не навучылася. Працую па 12 гадзінаў у суткі, з адным выходным, зь ірваным графікам. Мяккія іранічныя матылькі- такое можна толькі ў Амэрыцы прытрызьніць, а ў нас тут- дзікі Ўсход, за што і люблю яго. Што да "наперад, не разабраўшыся, а там паглядзім" - гэта, па-мойму, Ленін: "Главное ввязаться в драку, а там - посмотрим". Шляхта ня мела б вялікіх перамогаў, каб проста лупіла наперад без разбору. Шляхта і ня мела вялікіх перамогаў. Перамогі былі ў Магутаў. магнатэрыі. А шляхта- гэта гарматная мяса беларускай гісторыі, што ніяк яе не прыніжае. Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|