Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Вялікі Падманшчык Хадановіч
Зьміцер Дзядзенка, 18.03.2004

Андрэй Хадановіч. Лісты з-пад коўдры. — Вершы. — Менск: “Логвінаў”, 2004. — 150 с.
чытаць артыкул

створаны: 20.03.2004, абноўлены: 03.12.2007 22:27, камэнтароў: 52

Аднак Хадановіч — гэта зусім не “Барадулін нашых дзён”…

Зьміцер, хто сказаў, што Хадановіч — Барадулін нашых дзён? Каго цытуем? Крыніцу пакажыце.



напiсаў Лу Ю Ц@ 20.03.2004, 21:43


Я сам прапанаваў параўнаньне і сам яго абвергнуў (самі гонім, самі п'ем). Чытайце ўважліва тэкст.
напiсаў З.Дз. 22.03.2004, 16:28


Лепей быць Вялікім Падманшчыкам, чым Вялікім Праўдарубам. Маем ужо аднаго.
напiсаў pan 22.03.2004, 23:29


(самі гонім, самі п'ем). Атрымліваецца самаедства, урэтэрапія. Прабачце. І дазвольце Вам, Зьміцер, не паверыць. Ня Вы прыдумалі, што Хадановіч — Барадулін нашых дзён. І абвергнуць не абверглі, бо не зразумелі падтэкст параўнаньня. Патлумачу… З гэтага парадоксу вынікае, што ў нашым часе няма Барадуліна. Цела Рыгора Іванавіча ёсьць, навет тэксты запісаныя слупком газэткі выдрукоўваюць, але паэзіі ў іх няма ні на капейку. Прабачце. Ні на цэнт. Хі-хі.

Вас, PAN, цяжка зразумець, але паспрабую… У нэце няма МЫ. Хто каго тут мае, удакладняць ня буду. Нашто? Крыўдлівых тут зашмат, а праўдзівых замала, таму я на баку праўдасекаў, а не ў бруднай яміне з хлусамі, падманьнікамі ды здраднікамі.
напiсаў Лу Ю Ц@ 23.03.2004, 17:23


"У нэце няма МЫ." і "я на баку праўдасекаў" - як стасуецца? Вы, спадару Лу Ю Ц@, ужо вызначыцеся - ці на нашым баку ці ў яміне (а мо' ў вас-яонцаў яміна - гэта крута?)
напiсаў Ван Гулік 24.03.2004, 00:05



у нэце ня мамы,
у нэце ня папы…
толькі ЛУ Ю Ц - лаюцца. :-)
напiсаў pan 24.03.2004, 23:58



Добра Хадановічу: ён можа чытаць вершы.
Добра Мінскевічу: ён можа спяваць песні.
Дрэнна мне: дапісала раман, там хапае, з чаго пасмяяцца і што паспяваць. Няма каму слухаць 200 старонак. :))))
напiсала Чытачка АРХЭ 25.03.2004, 22:38


А пісьменьнікі і не павінны быць забаўляльшчыкамі!Ці я памыляюся?
напiсала nata 26.03.2004, 08:00


Чытачка, дай пачытаць раман
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 26.03.2004, 10:34


Наце

Калі казаць наогул (то бок усё ніжэйнапісанае не мае дачынення да Хадановіча), то ў адным куце пісьменнік размаўляе, зацікаўлівае, а ў другім - ягоныя кніжкі ды спадарожныя тавары прадаюцца. Гэтаксама спевакі робяць туры ў падтрымку новага альбома.

Можна гэтага не рабіць. Я думаю, што вельмі мала беларускіх пісьменнікаў жыве толькі за кошт прадзеных кніжак. Таму таксама не будзем гутарыць у накірунку: я вам - факстрот, а вы купіце кніжку. Але калі кніжку прачыталі (неістотна, якім чынам яна трапіла да чытача), ёсць надзея на водгук. Не ўсе могуць пісаць у стол.

Але і водгук часам такі, што лепей бы яго не было. Я не ў сэнсе крытыкі. Крытыка - гэта добра. Бываюць такія водгукі… Гэта як бы, напрыклад, у Хадановіча спыталі, ці насамрэч у яго ёсць такая вабная суседка, якая смецце выносіла.

І гэта не жарт. Мне задавалі і больш глупыя рэчы. А цяпер мне самой (з вышыні ўзросту:) ) сорамна, што калісь і я магла спытаць нешта падобнае. Не, я разумею, што з твора запамінаецца часам такая брыдота: трапнае паўпрыстойнае азначэнне, трапна апрануты ў друкаваныя літаркі недарэчны гук. Але тут, відаць, усе прэтэнзіі да механізмаў запамінання.

* * *

Мне самой болей падабаецца ідэя "кантрабанды": калі чытач "спажывае" твор, куды аўтар амаль незаўважна "запхнуў" нешта грунтоўнейшае за забавы. Іншая рэч, што не ў кожнага атрымаецца такі твор зрабіць. Тут варта, мабыць, зазначыць, што кожны пісьменнік таленавіты не наогул, а для нечага. Нехта дзіцячы пісьменнік, а нехта — драматург. Хаця і тут трапляюцца Юліі Цэзары.

Даруйце, што так фрагментарна. Я, відаць, не адказала. Але я яшчэ падумаю. :)
напiсала Чытачка АРХЭ 26.03.2004, 21:14


З.Лапцёнку

То бок вы таксама адмаўляецеся яго /раман/ слухаць? ;)
напiсала Чытачка АРХЭ 26.03.2004, 21:16


Аксана (ты, падаецца, ужо адкрылася?), ты што на дыктафон гэтыя 200 стар. запісала??
напiсаў tob 27.03.2004, 00:12


…аўтар амаль незаўважна запхнуў нешта грунтоўнейшае за забавы…

напiсаў %) 27.03.2004, 07:36


Лапцёнку
У мяне набралося багата здымкаў В.М. Даслаць?
напiсала anna 27.03.2004, 10:17


Тобу

Анатоль, калі старонак, то гэта на паперы ці ў файле, інакш бы лепей казаць,што 3-4 гадзіны рамана. Хмм, а гэта таксама няблага.

Проста я там казала, як цяжка быць празаікам: ніхто слухаць не будзе.

А так бы выйшла, як адзін вядомы сатырык, паправіла б акуляры і пачала б чытаць з неахайна надрукаваных старонак, трымаючы пад пахай партфель з друкапісамі.

А ідэя з дыктафонам насамрэч неблагая. Запісаць у мп3 і даслаць сябрам па е-мэйлу. Відаць, час мяняць мару з "каб чыталі ў метро" на "каб слухалі ў метро". :)

напiсала Чытачка АРХЭ 27.03.2004, 22:42


У нэце няма МЫ." і "я на баку праўдасекаў" - як стасуецца? Вы, спадару Лу Ю Ц@, ужо вызначыцеся - ці на нашым баку ці ў яміне (а мо' ў вас-яонцаў яміна - гэта крута?)

У нэце няма МЫ. (КРОПКА. БЛін. КРОПКА.) (У ЖЫЦЦІ РЭАЛЬНЫМ) я на баку праўдасекаў. ПрасякаеЦЕ? Не? А што не на вашым я баку, тое вынікае з маёй полавай арыентацыі. Выбачайце, шаноўны ННэніст, натурал я, а не ЯОНЕЦ. Люблю беларусак.
напiсаў Лу Ю Ц@ 27.03.2004, 23:26


ННэністы — супрацоўнікі сУчаснай газэты НН (НАША НІВА) пад кіраўніцтвам Дынько.
напiсаў Лу Ю Ц@ 27.03.2004, 23:29


Да уш, (а)Н(а)Ністы яшчэ тыя. Пра 25 (выйшаў дынька пагуляць)нічога не напісалі. Пэўна, вышэй за розныя бздуры…
напiсаў апяць 28.03.2004, 01:24


"Даруйце, што так фрагментарна. Я, відаць, не адказала. Але я яшчэ падумаю. :)
напiсала Чытачка АРХЭ 26.03.2004, 21:14"

Я задаволена адказам.Але "сурьёзныя" пісьменьнікі знаходзяць традыцыйныя, не абавязкова "кантактныя" непасрэдна з аудыторыяй, спосабы веданьня, як успрымаюцца іх творы чытачамі.:)


напiсала nata 28.03.2004, 08:22


А я ведаю адну празаесу, якая чытае раман некалькі гадзінаў запар, а яе слухаюць. Роулінг.
напiсала anna 28.03.2004, 10:00


Дарэчы, чытачоў можна прывязваць, прыклейваць да крэслаў скотчам, а таксама прыкоўваць да батарэй ацяплення наручнікамі. Рэкамендую, Аксана! :)
напiсала anna 28.03.2004, 10:04


Калі апавяданне невялікае, можна абмежавацца наступнымі касметычнымі аперацыямі: пафарбаваць валасы ў светлы колер, памяняць акуляры на лінзы і апрануць нешта паўпразрыстае…:)
напiсала anna 28.03.2004, 10:08


Дзейнічае пяць хвілін, а пасля варта ўсё ж прывязаць…
напiсала anna 28.03.2004, 10:11


Нашто ПАЎпразрыстае? Ганна, бярыце вышэй :)))

Акуляры лепей пакінуць: чым болей дробязяў, якія прыцягваюць увагу, тым лепей. :))

Засталося знайсці тэставую публіку :)))
напiсала Чытачка АРХЭ 30.03.2004, 22:45


І кожная наступная пісьменніца будзе ісці ўсё далей і далей, тэлебачанне будзе баяцца іх паказваць, каб не было скандалу, як з паненкай Джэксан у Амерыцы. :)
напiсала Чытачка АРХЭ 30.03.2004, 22:50


Я гавару пра СЛУХАЦЬ, а Вы, Аксана, пра ГЛЯДЗЕЦЬ.

напiсала anna 31.03.2004, 06:44


А "тэставую публіку" лепш за ўсё КУПІЦЬ.
напiсала anna 31.03.2004, 06:49


Чытачка АРХЭ
> То бок вы таксама адмаўляецеся яго /раман/ слухаць? ;)

можна выкруціць мой адказ і так. :)
мне прасьцей прачытаць. бо каб слухаць - трэба больш целарухаў зрабіць (знайсьці плэер, слухаўкі і тп). а калі раман ужо ёсьць, напісаны, я яго лёгка раздрукую і буду чытаць шляхам на працу / з працы.

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 31.03.2004, 08:44


anna
> У мяне набралося багата здымкаў В.М.

была ў мяне калісьці мроя, хвантазія, ці мо сон. еду я ў трамваі, нікога не чапаю. і бачу тую з фотаздымка і гэтую, што ў выглядзе трусіка. не, ў трамваі яна была не ў выглядзе трусіка, а "нармальна". і вось я так аслупеняўваю, упіраюся ў іх зрокам, што больш нічога і нікога навокал не заўважаю. гэтулькі глыбока ўшоў у назіраньне, што гэта забачылі тыя, каго я назіраў. і ВМ ціха штурхае плячом ГК і шэпча: "вунь нейкі маньяк, зараз будзе чапляцца". ГК, якая ведае ўсё пра рост сэміялёгій, немагчыма зьбянтэжыць, і яна проста пытаецца: "праблемы?" я адказаў: "ноў праблемаў, шаноўнная і паважанная Ганна!" ВМ жартуе: "вось як яна прыходзіць - слава!" ГК не вядзецца на гэта і працягвае: "дык чаго ты тут?" я не знайшоў чаго я тут, таму кажу: "а! во! аўтограф хацю", але не маю нават кавалачка паперы. таму закасаў рукаў і працягваю руку. І даю асадку. Ганна толькі пытаецца ўзяць, распісацца. А я кажу: "не. у Вальжыны аўтограф"
далей што было, ня памятаю. напэўна гэта быў проста сон.

> Даслаць?

так! (адрас: zmila на tut.by)

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 31.03.2004, 09:01


2 ЗміЛа
Альбо ты мой ліст не атрымаў…
Альбо табе мову заняло…
напiсала anna 03.04.2004, 06:41


не атрымаў :(

сяжду чакаю, думаю, мо ты показкі пакрыўдзілася…
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 03.04.2004, 10:37


Кінула ў 8 раніцы 1 красавіка. :(

напiсала anna 03.04.2004, 17:23


Лапцёнку

А-а-а, вы ў мой чат ходзіце…
напiсала Чытачка АРХЭ 03.04.2004, 19:08


anna дзякуй. сёньня фоткі атрымаў.
ягрыцца, "зь мяне - піва". у сэнсе, за мной даўжок. буду рады чым дапамагчы.

але атрымаць ліст у 139КБ, за шматзначным подпісам "Аня", і без тэмы… вельмі выглядала на спам. амаль аўтаматычна рука палезла да клявішы дыліт. але паглядзеў загалоўкі, пабачыў kis-anna, супакоіўся. :)

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 05.04.2004, 09:36


Чытачка АРХЭ
> мой чат
гэта пра Хатку? мне ўжо другі раз (першы быў год ці два таму) казалі, што там можна пабалякаць. вось я наіўны і зайшоў. і зноў пабачыў пусты пакой.
ці гэта я ў неразмоўныя часы заходжу?
напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 05.04.2004, 09:37


І што шматзначнага ў гэтым "Аня"? :)
Я доўгі час не магла зразумець, чаму на мэйл "кіс-анна" прыходзіць выключна эратычны спам. Растлумачылі :(
напiсала anna 05.04.2004, 10:27


> І што шматзначнага ў гэтым "Аня"? :)

а то, што гэта амаль ніяк не ідэнтыфікуе асобу, якая пасылае ліст. падпісацца "Аня" гэта амаль тое самае, што й "нехта", ці наогул бяз подпісу.
прабач, я проста "брюзжу". але ліст без тэмы, без указаньня, ад каго, дый даволі вялікага памеру - адназначна падазронны.

а на другія твае мэйлы прыходзяць не эратычныя спамы? :) спам прыходзіць нягледзячы на то, які гэта адрас, а проста ў залежнасьці ад таго, дзе і сколька ён (адрас) засьвечаны.

напiсаў Зьмiцер Лапцёнак 05.04.2004, 10:36


Уяві сабе! У мяне некалькі мэйлаў і я магу параўноўваць.
напiсала anna 05.04.2004, 20:23


ЛАПЦЁНКУ

Так, у наш чат трэ патрапіць у належны час. Звычайна ўвечары. І не варта забываць: чым бліжэй лета, тым меней людзей. :)) Пра Хатку я магу гутарыць бясконца.

Ганне

А наконт светлых валасоў - гэта таксама было пра СЛУХАЦЬ? ;))
напiсала Чытачка АРХЭ 05.04.2004, 22:22


Лапцёнку

Вы зарана ў чат заходзіце. Можам дамовіцца пра час і пагутарыць у Хатцы. Цікавыя суразмоўцы збіраюцца звычайна пасля 23-х.

Калі я першы раз прыйшла ў Хатку, праседзела да 5-ці раніцы. Цяпер не верыцца. Пабіць уласны рэкорд не спрабавала.
напiсала Чытачка АРХЭ 06.04.2004, 23:11


Пасьля 23-х трэба іншым займацца.
напiсаў Чытач "Дзеяслова" 07.04.2004, 00:42


Ну заўсёды ж цікава, ці ўмее бландынка гаварыць… Паўтараю, дзейнічае пяць хвілін! А пасля прывязвайце!
напiсала anna 07.04.2004, 13:22


Чытачу "Дзеяслова"

Я ведаю. Пасля 23-х трэ чытаць "Дзеяслоў". ;)
напiсала Чытачка АРХЭ 09.04.2004, 00:12


Ганне

Калі ў гэтым сэнсе, то вы ўжо даўно не бландынка, а шаноўная Ганна Мікалаеўна.

Таму фарбуйцеся ў брунетку. Гэта яшчэ пяць хвілін цікаўнасці, маўляў, Г.К. - брунетка, і паўгадзіны абмеркаванняў, ці ёй пасуе.

З павагаю
напiсала Чытачка АРХЭ 09.04.2004, 00:20


Ой, Аксаначка, не хачу быць брунэткай — яны такія не тактоўныя!
напiсала anna 09.04.2004, 07:32


І, наогул, мне паўгадзіны не трэба — у крытыкаў тэксты кароткія. Так што змагацца за чытача — гэта Ваш галаўны боль.
напiсала anna 09.04.2004, 07:37


Я ведаю. Пасля 23-х трэ чытаць "Дзеяслоў". ;)

Трэба СПАЦЬ! (ня ведаю, з кім ты - з "Архэ" ці з плюшавым мядзьведзікам пад бокам:))
Бляндынка, брунэтка - какая в .. разьніца 8)
напiсаў чытач "Дзеяслова" 09.04.2004, 17:01


Здаецца, што праблема слухача-чытача ёсць толькі ў беларускіх празаікаў.
Учора абсалютна выпадкова пазнаёмілася на праспекце Скарыны з Арнольдам Макміліным. Называю імя, а ў адказ : "blonde attack!!! Я Вас цытую! Я зрабіў ксеры Вашай кнігі, якую пазычыў у бібліятэцы!"
Ну які ж ён мілы.:) Прагаварылі з ім тры гадзіны, на працягу якіх ён час ад часу ўскрыкваў "блонд-этэк" з інтанацыяй "банзай!" Варта быць бландынкай…
напiсала anna 10.04.2004, 07:00


Дзякуй тым цудоўным беларускім пісьменнікам, якія дапамаглі зрабіць гэты вечар такім цёплым!
напiсала anna 10.04.2004, 07:03


А яшчэ ў выдавецтве Логвінава учора пазнаёмілася з маладым нарвежцам, які не толькі добра гаворыць па-беларуску, любіць белліт, але і з"яўляецца сталым наведнікам Літары.нэт!
напiсала anna 10.04.2004, 07:17


Коля мне казаў,каб я гэнага Хадановіча-Багдановіча ня слухаў.А я чытаў,слухаў,за вухам чухаў,"вонхаў" ягоныя вяршы.І адно магу сказаць: не папса,друкарня тэж так сабе…Але ў тусьняк БЕЛлітаўскі НЕЯК не патрафіў.Брацьця!!!Як я па вас сумую…
напiсаў ЮРА 02.12.2007, 09:04


Ці ня той гэта нарвежскі любіцель бел літ,які Марцін Паўльсэн? Ты калі ўбачыш яго,то спытай,што яму зарвала на кантакты з Адамовічам? Хтой-та яго так напужаў,што ён нават дзякуй за дасланых яму "Плавільшчыкаў" не вярнуў?Цікава,што зарвала яму якраз неўзабаве пасьля таго,як на мяне напалі ў 2005-м,пасьля таго,як я нарэшце атрымаў "гуманітарны прытулак".А можа хлапцу проста сорамна за такі "прытулак"?)))))))
напiсаў Берсэрк 03.12.2007, 22:27


Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media