| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
"Кладбищенской земляники крунее и слаще нет Звали меня Марина, мне было пятнадцать лет". У яе ж: "я думаю еще о горсти пыли, оставшейся от Ваших губ и глаз. О всех глазах, которые в могиле. О них и нас". Поза? У літаратараў "некалькі жыцьцяў"/Морт/? Хутчэй, літаратары агулам бесьсьмяротныя. Але гэта бесьсьмяроцьце жамерыны ў бурштыне, бясплотных галасоў. "Пра сьмерць"- гэта разьвітаньне, але не з уласным жыцьцём, а з жывымі, хто па той бок бок бурштыну. До речі. Данило Кіш. "Енциклопедія мертвих". "Гробниця для Бориса Давидовича". Але ж це не білоруська література. Тому пробачте. Ёсць яшчэ мае любімыя Батай і Бланшо З беларускага цікава артыкул Е.Гурко "Смерць у дэканструкцыі". Суперскі, як на мой погляд. Добры дзень, Лявон! Пры ўсёй неканьюктурнасці і вечнасці тэмы смерці і самой смерці ў беларускіх красным пісьменстве і думніцтве, беларусам ладна бракуе... працяг Мне вельмі спадабаліся развагі Дубаўца адносна тэмы смерці ў Быкава. Ён проста нагадаў прымаўку "Паміраць збірайся, а жыта сей " І пасля гэтага быкаўскія прыпавесці чыталіся ў аптымістычна- народным ключы. Мяне не стала перацягваць на "той бок" а бывае і такое Прачытаўшы Вашко, згадала пра гэта. Пра смерць, як пачатак мастацкай біяграфіі здорава. Допіс Вашко нагадаў, што беларусы абмежавалі сваю філасофію вышэйпрыведзенай прымаўкай і правільна зрабілі. Пра "тонкасць-нетонкасць" размоў пра смерць. Кожны мае права гаварыць тое, што думае і тут я нікому рот затыкаць не збіраюся. Былі проста ў маім жыцці два выпадкі, калі мне прыйшлося стаць перад выбарам маральным. Некалі для Крыніцы напісала матэрыял пра Танка. І мяне папрасілі:"Ганна, а зрабі з Танкам гутарку для часопіса, для "Постаці". Гэта было месяцы за два да смерці. Я пазваніла, мы сталі гаварыць, і я зразумела, што ён ужо т а м. І не стала рабіць дыялог Не так даўно прачытала яго дзённікі ў Полымя, як хадзілі журналісты і мучылі-высільвалі сваімі інтэрв"ю. Толькі зараз зразумела напоўніцу, што інтуіцыя мяне не падвяла і сплю спакойна. Другі выпадак быў нядаўна. Разанаў папрасіў мяне зняць з матэрыялу для "Гісторыі беларускай літаратуры" ўсе свае цытаты пра смерць. Я толькі здагадваюся, чаму ён папрасіў гэта зрабіць, але паслухалася. Нехта скажа, што Разанаў без разваг пра смерць не Разанаў "А чаго ты яго слухаеш?" сказалі ў Інстытуце, бо матэрыял скараціўся ці не ўдвая. Напэўна ў адносінах да студэнтаў, якія будуць чытаць "Гісторыю" гэта несправядліва. Але маё сумленне чыстае. Алісе Было б слушна ліст Вашко з форума перанесьці ў разьдзел "тэорыя". Тэкст цікавы. Тым больш, што эпісталярны жанр у Лявона - яго каронны нумар. Ганна, а ці можна троху падрабязьней пра новую Гісторыю літаратуры? Першыя два тамы, што бачыў, пакінулі надта адмоўнае, калі браць агулам, уражаньне. І, зноў-жа, калі палічыш магчымым, адносна сваіх здагадак — пра просьбу Разанава. Зусім не ў якасьці спрэчак, сапраўды важна. Што да танаталёгіі. Львоўскае выданьне Інстытуту народазнаўства Украіны "Студіі з інтегральноі культурологіі" №1/Львоў, 1996/ было цалкам прысьвечана разгляду тэмы сьмерці ў народнай міталёгіі й літаратуры- тэма гэтая ня чужая традыцыйнай сьвядомасьці. Глобусам яна не пачыналась і на ім ня скончыцца. Ганна згадала развагі Дубаўца пра тэму сьмерці ў Быкава, а мне згадваюцца імпрэсіі самаго Дубаўца Так, пра гэты часапіс ведаю, дзякуй. Зразумела, што пытаньне шырэйшае за творчасьць аднаго Глёбуса, і ня гэтак схематычна. Для мяне асабіста яно сёньня ці не самае істотнае. Лявону Не буду пра свае здагадкі. Агучаныя здагадкі называюцца "плёткі". А вось тлумачэнне самога Разанава варта помніць Ён сказаў, што яго творчасць аптымістычная, што ён аддае перавагу жыццю Што паэмы са Шляху -360 былі эксперыментальныя, і ён нават не ўсе ўключыў у зборнік Выбранага. Апошняе праўда. Ён падкарэктаваў і многія другія творы ў Танцах з вужакамі. Лявону Каб не перасылаць табе нумар Крыніцы ,змяшчу апошні артыкул пра Глобуса на літары. Лявону Атрымала ад Сагановіча тваю кнігу. Дзякуй! Юрэвіч Калі ёсць вада мёртвая, мусібыць і жывая вада. Каб напісаць пра смертаноснасць эротыкі, варта памятаць пра яе жыццянараджальную моц. Вы, спадар Юрэвіч, забыліся пра жывую ваду, а яна паўсюль цячэ, ліецца, плыве Глёбус Згодны. Гэта як у Дамавіках патрабаваць анёлаў, а ў кнізе аб паэзіі — пра прозу. Юрэвічу Анёлаў у Дамавіках хапае. А белыя вершы і паэтычная проза мяне заўсёды вабілі. Прачытала "Амерыканскі дзённік" Адамовіча Славіка. Пра Нью-Йорк, пра Базу Нават знайшла імя Кардонскага. Самае прыемнае ўражанне ад таго,што знайшла Кардонскага. А так "такія фантастычныя заднічкі!" АРХЭ-пачатак,1,2001. Кардонскі можа жыць толькі ў Архэ, ну яшчэ ў НН, а ў Ліме ён жыць не можа, не тая ў Ліме валюта. Кардонскі гэта вам не Шніп, які можа жыць паўсюль. Галоўнае: віншую з каштоўнай знаходкай. Заўсёды пераконваў на старонках НН нашу пісьменьніцка-чытацкую грамадзкасьць, што ад Глёбуса мы маем права патрабаваць значна большага, чым гэты літаратар сёньня прапаноўвае нам. Ён валодае значным патэнцыялам, і можа (а таму – мусіць)стварыць выкшталцоны эўрапейскі раман невялікага памеру, замест таго, каб драбнець у пераймальніцтве японскай тэхнікі вершаскладаньня. Бо Басё – гэта Басё, а Глёбус – гэта Глёбус. І няхай апошні лепш вучыцца ў Павіча й Кундэры, у якіх інтэлект, эратызм і нацыянальнае ёсьць непарушнае цэлае. А гэтага, на мой погляд, якраз не хапае Глёбусу. Таксама пачытаў дзёньнік Адамовіча. Такое ўражаньне, што гэта сямікляснік піша сачыненьне "як я правёў лета". Толькі нейкі занадта сэксуальна заклапочаны сямікляснік. Лявон, дзе ты дзеўся? А Кардонскі? Хольцу, ну так ,заклапочаны, але грашыма больш, чым жанчынамі. Ганна. У Рамана пэўныя праблемы, але далёкія ад летальнага сыходу, на шчасьце. Я тут. Чытаю, але ў размовы ня лезу, бо артыкулу Валеркі ня бачыў, Славаміра бачыў тут і сам мог-бы напісаць дзёньнік, але ягоны не чытаў. Пасьля чытаньня-ж артыкуляцыў Бабкова застаецца дзіўнае пачуцьцё.. "не дагону", як — моцна выбачаюся за параўнаньне — з расейскімі касьмічнымі думкамі. Сёння даведалася, што З.Вішнёў у хуткім часе прачытае лекцыю на гістфаку БДУ на тэму "Некрарэалізм" Не дарма пісаў Лявон. Некрарэалізм крочыць па Беларусі. Крочыць і перамагае, а так хочацца жыць і дыхаць на поўныя грудзі. усе 59 паведамленьняў Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|