| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Апавяданьне гэтае я ўжо чытала на паседжаньні "Літаратурнага прадмесьця", дзе атрымала добрую порцыю справядлівае і канструктыўнае крытыкі, але зь якой вельмі спрачалася, як магла. Спадзяюся, што прычынаю некаторых хібаў успрыманьня, было мае непрафесійнае чытаньне гэтага тэксту. Аліса, а пра што казачка? Пра тое, што да ісьціны можна дакрануцца толькі калі ты ў пэўнай ступені адасоблены ад навакольнага сьвету й людзей, альбо проста знаходзішся на мяжы адчаю? Студэнты мяне, праўда, не пераканалі, асабліва сваёй страшэннай расчараванасьцю ў пачуцьцях сваіх. А ідэя з партрэтам Сонца, якое насамрэч чорны квадрат, штосьці не зусім прачытваецца. ;-) Відаць, твор ня вельмі добры, калі яго даводзіцца тлумачыць, але калі ўжо ёсьць пытаньне, знойдзем і адказ. Па-першае, студэнты гэта проста адныя з шэрагу людзей, якія пабачылі малюнак, але яны вылучаюцца ўзростам і таму яны адныя, для каго жыцьцё найбольшая каштоўнасьць. Яны і здагадаліся глядзець на малюнак праз закуранае шкло, праз якое і пабачылі, чорны квадрат. А што там насамрэч для чытача засталося невядома. Калі б вядома было, мы б таксама прасьвятліліся. Па-другое, чорны квадрат гэта дробязь, якая цікавая хутчэй дзеля стварэньня беларускага кантэксту. На малюнку магло быць што заўгодна, але лепш за ўсё падыходзіць супрематычны чорны квадрат, які з аднаго боку ня мае сэнсу, зь іншага ёсьць падставай для напісаньня трохтомнага камэнтару (які сам Малевіч зрабіў). А сэнс "казкі", НА МАЮ ДУМКУ, ў перакульваньні дагары традыцыйных роляў: простага ўспрыймальніка, які нібыта бачыць збольшага толькі нейкі павярхоўны пласт мастацтва, і дасьведчанага рыцыпіента (мастацтвазнаўцы, крытыка), які, лічыцца глядзіць у корань і бачыць нейкі філязофска-мастацкі падтэкст. Па-трэцяе, хацелася прасунуць канцэпт пра невізуальныя сродкі ўспрыманьня выяўленчага мастацтва, дзякуючы якім нават сьляпы можа маляваць, прычым як раз сьляпы, з завостранымі астатнімі пачуцьцямі геніяльна. Але гэта ўсё праўда толькі для мяне! Успрымайце ды інтэрпрэтуйце, як вам бачыцца! Усе інтэрпрэтацыі загадзя правільныя. І я буду вельмі рада пра іх даведацца. Ня ведаю, каму як, але мне было вельмі прыемна прачатаць гэтую "казку". Можа таму, што яна пра адзінае, што стварае сэнс майго жыцьця - пра сонца. Бо калі я бачу сонца, я адчуваю сябе шчасьлівай. Вось такі я сонечны хамяк:) Сп. Аліса, а вы нюхалі гэтыя ўсе фарбкі перад тым як пісалі ці гэта проста адвольныя асацыяцыі незвязаныя з магіяй водараў? Я яшчэ хацеў зьвярнуць увагу на некалькі моўных пытаньняў. Прашу ўспрыняць іх больш як сугэстыі, а не дырэктывы. Усе мы мала ведаем пра Мову. Ён марыў патрапіць у егіпетскі – ён марыў трапіць альбо папасьці (патрапіць гэта сынонім здолець) Мабыць, за столькі год у мастака распачалася шызафрэнія – захварэў на шызафрэнію, ахапіла шызафрэнія (фармулёўка ‘распачалася шызафрэнія’ гучыць нейк надта штучна) Насупраць – наадварот (мне насупраць больш падыходзіць пад апісаньне кірункаў) сьціскаючы ў руках закураныя аскепікі шкла – запыленыя (усё ж такі закураны надалей больш атаясамліваецца з курэньнем і як бы мы не жадалі заступіць яго паленьнем, то і так наша першае ўражаньне будзе, што дзеўка з хлопцам закурылі і папыкваюць аскепікі шкла) Фарбы нюхаць давялося 8 год у мастацкай студыі. Але, я думаю, маюцца на ўвазе не зусім тыя пахі, якія, напрыклад, адрозьніваюць масьляныя фарбы ад акварэльных, а іншыя, якія адчувае толькі мастак, для якога фарбы своеасаблівыя адзінкі выяўленчае мовы. За моўныя заўвагі дзякуй. Ну тады тэкст набірае для мяне яшчэ большай вартасьці :) А калі сур'ёзна, дык апавяданьне прыйшлося мне даспадобы. Прыгадваецца верш сп. Віктара Шведа з Бельска: 'Над морам' Цалуе далікатна мора Пясчаны бераг хваляй пеннай. Дзятва ад вадзяных прастораў У незвычайным захапленьні. Пляж расцягнуўся жоўта-белы Ля гэтай роўнядзі бясконцай, І разам з перагрэтым целам У хвалях боўтаецца сонца. Але знікае смех на тварах, Бы гасне, бліснуўшы, дасвецце: Маўклівыя, за парай пара Ідуць на пляж сляпыя дзеці. Паселі і перад сабою Глядзяць патухлымі вачыма, Як быццам чуюць шум прыбою, Які разгледзець немагчыма. За рукі ўзяўшыся, шнурочкам Пайшлі ізноў крутою сцежкай, І ў іхніх невідушчых вочках Я ўбачыў весялосьць і ўсмешку. Дзяцей тых напаткала гора, Іх лёсу нельга перайначыць Здалёк прыехалі да мора, Каб мора гэтага не ўбачыць. P.S. Праўда гожа? Alice, ne piszycie bol'sz heta nia kazka, a nejkaje vanitavan'ne duszy ad smurodu farbau Vyjdzicie na vulku, padychajcie czasam Не пішыце больш ці не чытайце больш роўназначна безсэнсоўныя парады. "Ванітаваньне душы" добрая мэтафара, можна скарыстаць у наступным творы? А я хачу паздякаваць за апавяданне. Ведаеце, не звярнула увагі на "моўныя пытанні", таму што бачыла не вонкавае, а ўнутранае. І нам, як тому сляпому мастаку, трэба вучыцца адчуваць свет па-іншаму. Заплюшчыць вочы калі-нікалі і прыслухацца, што робіцца у душы. Ці не так? дзякуй :) Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|