Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Гульня ў клясыкі
Макс Шчур, 15.08.2002

Алесю з Полацка, аўтару ліста ў “Нашу Ніву”.
чытаць артыкул

створаны: 14.08.2002, абноўлены: 06.09.2002 15:35, камэнтароў: 57

На хер, на хер, на хер усё,
я пайшоў чытаць Басё.
напiсаў агент Малдэр 15.08.2002, 15:44


Вялы форум, вялыя, потныя мужчыны ніяк не высьвятляць, у каго член таўсьцей…
напiсаў агент Скалі 15.08.2002, 15:49


А я-б Сыса пачытаў — гавораць, нарэшце новы зборнік выдрукаваны ў Менску.Таксама клясык.
напiсаў LY 15.08.2002, 15:49


LY, ты аніяк не патрапіш "у жылу". Твае думкі – нібыта асколкі бутэлькі, што ўпусьціў алкаголік. Табе горача? У нас цудоўныя лядоўні.
напiсаў зялёныя чалавечкі 15.08.2002, 15:54


Хто ведае, Дзевачка ў гольфах прывабная?
напiсаў Усама бэн Ладэн 15.08.2002, 15:59


Мгм.. А зялёныя чалавечкі ды агенты — тое "жыла"? Неяк магу ўжо абыходзіцца без абразаў і мацюкоў.
напiсаў LY 15.08.2002, 16:18


LY:
Які зьдзек,- добрая ўсьмешка:))
напiсаў Mesidz 15.08.2002, 17:05


"Тутэйшыя"- вельмі дасьціпныя і тонкія людзі датуль, покуль гаворка ня зойдзе пра іх генэрацыю. Ідэя іерархіі- нішто іншае, як спроба канчатковай разборкі ў асяродзьдзі гэтага пакаленьня.
напiсаў Mesidz 15.08.2002, 17:39


Такі форум загінуў. Пачытаў - а тут поўны аф-топік. Між тым сам артыкул Шчура варты сур'ёзнага абмеркаваньня. Цікава, напрыклад, што можа адказаць Дынько на крытычныя заўвагі ў адрас Arche?
напiсаў rydel 02.09.2002, 16:31


Прашу спадарства мець на ўвазе, што артыкул даволі стары, амаль двухгадовае даўніны. Чаму ён не "пабачыў сьвет" раней—пытаньне да таго ж Архэ. Калісьці і я быў у іх паверыў, але потым быў моцна расчараваны, таму шмат у гэтым артыкуле асабістай крыўды "падманутага чытача".
напiсаў Макс Шчур 04.09.2002, 03:27


Максу:

Прачытаў я Ваш артыкул вельмі ўважліва й нават некалькі разоў. З чымсьці згадзіўся, асабліва спачатку артыкулу, але вось з выснавамі Вашымі не пагадзіўся. Ня бывае вольнай ад ідэалёгіі культуры. Проста культура не павінна адлюстроўваць толькі адну ідэалёгію, якая-б яна ня была. Я - нацыяналіст. Пры гэтым самы вузкалобы й тупы з прысутных тут высакалобых інтэлектуалаў. Пры гэтым, калі Вы пачытаеце ўважліва мае посьцінгі, я "наяжджаю" на пісьменьнікаў менавіта з-за адсутнасьці ў іх нацыяналістычнага пачуцьця. Што маю на ўвазе? А тое, што не адчуваюць яны патрэб сваей нацыі ці, - калі Вам так больш падабаецца, - народу. Пра эліту Вы трапна заўважылі, тут я згодны. Але вось з тым, што яна, - згодна з Вашай думкай, - нацыяналістычная, не пагаджуся. І хто нас тады рассудзіць?
напiсаў Раман Кардонскі 04.09.2002, 16:29


Рамане, на адным форуме нехта Анцалот абвінаваціў мяне ў памкненьні да залішняга пурызму, да "празьмернай" беларускасьці—тое, маўляў, паходзіць з майго комплексу непаўнавартасьці. І ёсьць тут пэўная рацыя: я схільны ўспрымацьсучасную "беларускасьць" нашага народа як недастатковую, непаўнавартую. Часам здаецца, і духу тае беларускасьці ў народзе ўжо няма—цалкам яна замясьцілася саўковасьцяй і маскальшчынай. Аднак гэта не зусім так: у сутнасьці сваёй наш народ як быў так і застаўся тым самым народам, што быў заўжды. Нікуды ён за сваёй так званай "элітай" ня йдзе—як і раней нікуды ня йшоў. Гэта, бадай, найлепшая прыкмета ягонай беларускасьці. У чым тут справа? "Эліта" нашая лічыць: народ да яе "ня высьпеў", "несьвядомы" ён, "неадроджаны", і іншыя цэдлікі на яго лепіць. А можа справа ў самой эліце? На маю думку, нават не ў эліце, а ў самой беларускай ідэі, ідэі беларускасьці й Беларусі. Яна, як выглядае, нашаму народу недастаткова зразумелая. Чаму? Мабыць, ёсьць у ёй пэўныя нестасункі, не адпавядае яна рэчаіснасьці й народнаму характару (таму я й называю нацыяналізм "тупым", хаця больш нэйтральна было б назваць яго "сьляпым"). Тым ня менш, нашая інтэлігэнцыя гэтага як быццам не заўважае, а ўвесь час імкнецца беларускую ідэю нашым людзям навязаць чамусьці ў ейнай найбольш радыкальнай форме, якую я называю нацыяналізмам. Ваш нацыяналізм, Рамане, я цалкам падзяляю й разумею яго: гэта тая самая "закамплексаваная" нацыяналістычнасьць, уласьцівая і мне—незадаволенасьць сёньняшнім станам нашай старажытнай культуры. Аднак я лічу, што гэтую культуру ўратуе не эліта, а вяртаньне ёй енага агульнанароднага, нацыянальнага характару, якога яна сёньня, на жаль, ня мае. Большасьць беларускіх нацыяналістаў лічыць: народ павінен "абудзіцца", "пакаяцца" й г.д. Я лічу якраз наадварот: эліта павінна нарэшце павярнуцца тварам да народа. Таму я выступаю супраць беларускага нацыяналізму й ягонай агрэсыўнай палітыкі ў дачыненьні да ўласнага народа. Тая ж НН можа быць павернутай да народа ў мове, але ня ў ладзе мысьлення. Наш народ можа быць просты, але хамства й прастэча—рэчы розныя. Я супраць, каб хамства, спрошчанасьць і павярхоўнасьць мысьленьня былі сынонімамі беларускасьці. Хто ведае, можа тое, што я ўспрымаю як хамства камусьці здаецца цалкам нармалёвай зьявай. Аднак нашая "эліта", я лічу, павінна яшчэ заваяваць у нашага народа нейкую павагу, перш чым яго сароміць і папікаць у "несьвядомасьці". А то як у тым анэкдоце пра міністэрства культуры. :-)) Што да часопісу Архэ: мне не падабаецца ягоная канцэпцыя (нумар—тэма), не падабаецца выбар і фармулёўка тэм, не падабаецца ўкладаньне нумароў, не падабаецца узровень апублікаваных там беларускіх аўтараў. Таксама не падабаецца ягоная прэтэнцыёзнасьць на голым месцы й рэдукаванасьць на кола адных і тых самых аўтараў. Як люстэрка стану беларускай думкі гэтыя два выданьні не выклікаюць у мяне вялікага захаплення. Крытыкуючы гэтыя выданьні, я не імкнуся нікога павучаць (тым больш што ня веру, што там асабліва прыслухоўваюцца да крытыкі), а выказваю сваё чытацкае стаўленьне да вынікаў працы людзей—сама ж па сабе гэтая праца вартая павагі, як усялякая праца.


напiсаў Макс Шчур 04.09.2002, 20:58


Шчуру:
Эліта, народ, Беларусь… Вы, спадар Шчур, заблыталіся ў трох соснах. Вы да каго апелюеце? Да эліты? Да рэдакцыі НН? Да пралетараў і калгаснікаў? Да Алісы і Ганны? Да Бабкова і Аркуша? Да Макса Фрыша? Архэ і НН кепскія? Што добрае? Пакажыце светлы шлях, і мы выйдзем шчыльнымі радамі на шырокую дарогу. Крытыка без прыкладаў — ахайванне. І не хавайцеся за народ, гэта апошні прытулак дэмагога — хаванне за народ.
напiсаў Адам Глобус 04.09.2002, 23:09


Шчуру

Максім, Вас нібы заклініла на "эліце", "народзе" і "беларускасьці". Пры гэтым Вы ні халеры не разумееце ў кантэксьце (і таму ўсе вашыя канкрэтныя закіды выглядаюць неадпаведна, недарэчы і ў нязгодзе з рэальнасьцю"). Ды й тэкстаў - "літаратуру прадмету" Вы робіце выгляд, што не чыталі.

Вам бы пару тыдняў па Менску пахадзіць, піва (альбо кавы) папіць ды зь людзьмі (на сэмінарах, сустрэчах) падыскутаваць. Бо постынгамі нічога не растлумачыш.

"Ваш нацыяналізм, Рамане, я цалкам падзяляю й разумею яго: гэта тая самая "закамплексаваная" нацыяналістычнасьць, уласьцівая і мне—незадаволенасьць сёньняшнім станам нашай старажытнай культуры."

А тут у Менску наадварот. Усе "расслабіліся" - ніхто не закамплексаваны. І таму Раман успрымаецца глупа заклапочаным неіснуючымі праблемамі.

"Аднак я лічу, што гэтую культуру ўратуе не эліта, а вяртаньне ёй енага агульнанароднага, нацыянальнага характару, якога яна сёньня, на жаль, ня мае."

Ня верыцца пасьля гэтага сказа, што Вы сапраўды чыталі Артэгу і Бэньяміна, ня кажучы пра Андэрсона з уяўленымі супольнасьцямі і іншых "нацыяналістаў".

"Большасьць беларускіх нацыяналістаў лічыць: народ павінен "абудзіцца", "пакаяцца" й г.д. "

Ужо гадоў 5 няма такіх дурняў. Вы ж не пра бабуляк на мітынгу?

"Я лічу якраз наадварот: эліта павінна нарэшце павярнуцца тварам да народа."

Якая эліта? Палітыкі? Медыя-кляса? І да якога народа?

"Таму я выступаю супраць беларускага нацыяналізму й ягонай агрэсыўнай палітыкі ў дачыненьні да ўласнага народа."

З Прагі можна і супроць эскімосаў выступаць. Асабліва калі не спасылацца на "Без нас" Акудовіча і яшчэ 20 інтэрвію, размоваў, дыялёгаў, дакладаў, якія той надрукаваў за апошні год.

І не крыўдзіцеся, - прыедзеце ў Менск, можна будзе пагаварыць сур'ёзна.


напiсаў Ігар Бабкоў 05.09.2002, 00:54


Перадусім, ні да каго я не "апэлюю"—бо ні да чаго не заклікаю: я проста дзялюся сваймі думкамі з тымі, каму яны могуць быць цікавыя. Па-другое, я нікога ня хаю й не кажу, што Архэ й НН "кепскія" (пакрыўдзілі мяне, маленькага), а даю прыклады таго, што мне канкрэтна не падабаецца: каб напісаць папярэднюю заўвагу, мне было не шкада часу, не пашкадуйце ж і вы часу яе прачытаць. Скажу толькі: дзякуй богу, што ёсьць Архэ—бо ёсьць жа яшчэ Фрагмэнты, Аркуш, Нігіль, Партызан. Было б горш, калі б Архэ было адно. Па-трэцяе, няма мне рацыі хавацца ні за чыю сьпіну: я выказваю прыватнае меркаваньне (дзякуй богу што ёсьць такая насамрэч унікальная магчымасьць дзякуючы гэтаму сайту), калі заўгодна—меркаваньне "маленькага" беларускага чалавека, зь якіх гэты народ, хочаце вы гэтага альбо не, складаецца. Гэтае меркаваньне не павінна кожнаму быць цікавае, тым больш вам, прадстаўніку эліты—аднак бачыце, знайшліся і ў мяне аднадумцы. Мала таго, мой выступ выклікаў у асяродзьдзі нашай інтэлігэнцыі нават нейкую дыскусію, што можа быць мне як аўтару найлепшай узнагародай. Магу зразумець вашае абурэньне: робіш тут на беларускую справу, а тут такое. Адылі ж я сказаў, што паважаю вашую працу. Я таксама раблю сваю. Аднак бяз крытыкі ніякая праца не абыйдзецца—толькі пра нябожчыкаў кажуць альбо добра, альбо нічога. Ня думаю, што "заблытаўся ў трох соснах": гэта лёгка сказаць, але ня так лёгка абгрунтаваць. Каб падсумаваць: лічу, што на беларускім рынку ідэяў склалася крыху нездаровая сытуацыя: няроўныя ўмовы канкурэнцыі паміж выданьнямі й аўтарамі, нізкі попыт з боку чытачоў, нізкі палітычны ўплыў беларускай думкі. Гэта ня можа спрыяць разьвіцьцю беларускай ідэі. Адна з прычынаў гэтага: зашмат грызьні, асабістых амбіцыяў, няўменьня ахвяраваць сваймі інтарэсамі дзеля агульнай справы. Беларускай інтэлігэнцыі няма. Тое, што мы называем "элітай"—гэта беларускамоўная меншасьць з запозьненымі й неабгрунтаванымі прэтэньзіямі на нейкую кіруючую ролю. У існаваньні "ручной", штучна створанай, дэкаратыўнай "беларускай" культуры "пры назе" ўсемагутнай дзяржавы альбо яшчэ чыёй няма сёньня ніякай патрэбы: усё адно такое існаваньне доўга не працягнецца. Калі беларуская культура ня будзе цікавая й патрэбная беларускім людзям, яна ня будзе цікавая ані патрэбная нікому, як гэта сумна ні гучыць. Я думаю, вам гэта самому вядома—толькі погляды на дасягненьне вынікаў у гэтым кірунку ў нас з вамі розныя, але думаю, што ў гэтым няма бяды: гэта наадварот добра. Хай кожны робіць сваю справу. Маёй мэтай не было стварыць Архэ ці яшчэ каму нейкую антырэкляму—наадварот, я веру, што крытыка павінна спрыяць паляпшэньню якасьці гэтых выданьняў. Такое маё меркаваньне—з задавальненьнем выслухаю вашае.
напiсаў Макс Шчур 05.09.2002, 01:24


дзікабрыст, млін, народаволец. дзякуй богу, такіх рэлюцынераў з кажным днём усё менш. правільна вова кажа - да народу апэляваць - гэта дэмагогія. увогуле, пашто ўсё гэта? які народ? што табе ад яго трэба? левацкія сіцылісты, млін. ды не цікавяцца яны табой. і ты ім нецікавы. стогн беларускі. пральна ігар кажа - у менску да ўсяго спакойна ставяцца. ты можа радзіва свабоды пераслухаў? лепш ужо рамштайн ці мэталіку. і то менш надрыву і агрэсіі будзе.
напiсаў р2 05.09.2002, 01:51


Вітаю, Ігар. Лічба 5 год дакладная: калі я зьяжджаў, "такіх дуранёў", як вы кажаце, было яшчэ поўна. Упэўнены, што за гэты час павінна было (у рэшце рэшт!) штосьці зьмяніцца—таму думкі гэтыя мае могуць быць неактуальнымі, і я гэтаму рады: артыкул, насамрэч, стары, напісаны каля двух год таму. Мала таго, ён вельмі спрошчана й схэматычна, "звонку" падае рэчаіснасьць, якая вам вядомая зьсярэдзіны. Але Менск, я думаю, усё-ткі—ня ўся Беларусь. Няма сумневаў, што ўсялякая культура можа існаваць сама па сабе й дзеля сябе, у "закансэрваваным" выглядзе. Мяне цікавіць іншае: грамадзкая роля культуры, ейны аўтарытэт. Ці можа расьці расьліна без каранёў, ці можа жыць культура бяз сувязі з рэчаіснасьцю, альбо мае быць рэчаіснасьцю сама па сабе? Мяне не цікавіць барацьба элітаў, іхнае "духоўнае жыцьцё", разьвіцьцё "парадыгмаў, дыскурсаў" і іншыя галюцынацыі: мяне цікавіць, ці здольная й ці ахвочая нашая творчая інтэлігенцыя рэальна памагчы сваім суграмадзянам сваім надзвычайным розумам у сёньняшняй палітычнай сітуацыі. З гэтым для мяне зьвязанае пытаньне будучыні й маральнага аблічча беларускай культуры. Для вас гэта, безумоўна—пустыя й абстрактныя словы, якія ня маюць нічога агульнага са знаёмай вам рэчаіснасьцю. Буду канкрэтны: мяне цікавіць, чаму часопіс Архэ не знайшоў патрэбным надрукаваць, прынамсі ў форме ліста да рэдакцыі, мой водгук на пасьлявыбарчы артыкул Булгакава, у якім я спрабаваў давесьці памылковасьць ягонага аналізу паразы дэмакратычных сілаў, і чаму ніхто іншы ніяк не адрэагаваў на ягоны аналіз. Я без праблем пагаджуся з вамі, што наогул займаюся не сваёй справай, і цудоўна, што ў нас ёсьць Акудовіч. Зрэшты, насамрэч, лепей пачытаць Бэньяміна, каб пабачыць усю тупіковасьць сёньняшняй (учорашняй?) культурна-палітычнай сытуацыі беларускамоўнай інтэлігенцыі—прынамсі ў такім выглядзе, у якім яна бачыцца мне. Хацелася б верыць, што вы маеце рацыю й што я залішне драматызую, раблю з мухі слана. Чакаю, што вы напішаце крытычны водгук, альбо яшчэ лепей, уласны матэрыял на тую ж тэму, які канчаткова пераканае мяне ў вашай рацыі. У сваю чаргу, паспрабую ўсё-ткі нашрайбаць штосьці з нагоды вашага раману, там у вас будзе большая прастора для контраргумэнтацыі.
напiсаў Макс Шчур 05.09.2002, 02:43


Я думаю, паведамленьне сп. Р2 ёсьць найлепшым з усіх вышэйнадрукаваных постынгаў і можа быць цудоўнай высновай з гэтага форуму. Сапраўды, лепш паслухаць Мэталіку альбо Рамштайн—цудоўныя гурты. Тое абурэньне, нязгода й непаразуменьне, зь якім сутыкнуліся мае заўвагі наконт сытуацыі беларускай культуры й беларускіх выданьняў, надзвычай мяне ўсьцешваюць: няма, мабыць, дыму без вагня. Што да дзікабрыста й нарадавольца, дазвольце ўспрымаць гэта як камплімэнт. Сапраўды, быць на Беларусі рэвалюцыянэрам немагчыма—а быць кімсьці іншым, з майго гледзішча, папросту ня мае сэнсу. З гэтым разьвітваюся—думаю, мае наіўна-шчырыя споведзі пасьпелі вам, дарагія суразмоўцы, даўно абрыднуць. Дзякуй вам за ўвагу, заўсёды ваш—аўтар.
напiсаў Макс Шчур 05.09.2002, 03:06


На жаль, ніякай крытыкай нічога немагчыма выправіць. Беларусь пачала структуралізавацца, зьявіліся розныя кляны- суполкі-карпарыцыі-кансорцыюмы са сваімі інтарэсамі і пэрспектывамі развою. Дзейнічаюць толькі вагары ўплыву - уплыў на СМІ, уплыў на бізнэс-структуры, уплыў на наменклятурную клясу і г.д. Трагедыя бел.інтэлігенцыі ў тым, што яна ня мае зараз уплыву НІ НА ШТО, - з тае нагоды крыўдліва абураецца, пераважна міжсобку пры выпадковых сустрэчах.
Сёньня трэба шмат працаваць, мэнэджэрыць і бізнасовіць, каб нечага дамагчыся, ці хаця б ня страціць старыя пазыцыі. Ані з Прагі, ані з Вільні тое рабіць немагчыма.
напiсаў Алесь Аркуш 05.09.2002, 13:00


"яна ня мае зараз уплыву НІ НА ШТО"

Нават, на сваіх дзяржваўных сваякоў?
напiсаў Палівач 05.09.2002, 13:23


Палівачу:

Перабор.22."Не будзем пра сумнае".
напiсаў Адам Глобус 05.09.2002, 14:32


Не пагаджуся з Вамі, Макс, бо не закамплексаваны я. Каб быў, то сядзеў-бы тут разявіўшы рот і толькі слухаў пра што разумныя дзядзькі гавораць. А так назаляючы лезу са сваімі думкамі. Дый ня веру я, што можа быць "закамплексаванасьць ад незадаволенасьці сёньняшнім станам нашай старажытнай культуры". Незадаволенасьць ёсьць, але ніколі не рабіў ды не адчуваў, у адрозьненьні ад нашых шаноўных пісьменьнікаў, ад гэтага нейкага комплексу. На мой погляд, Аркуш сказаў у сваім апошнім посьцінгу шмат праўды. Але трэба зноў-ткі вызначыцца з тэрмінамі. Вось напрыклад: а што такое "беларуская інтэлігэнцыя"? Вось я, напрыклад, належу да яе, ці не? Я восдь лічу, што не. Па той простай падставе, што не дарос ці, што зусім магчыма, перарос яе. Гэта зь якога боку паглядзець. Але незадаволенасьць мая складаецца ад таго, што на я, як ужо пісаў, бачу, што белліт губляе сваіх чытачоў. Я ўжо не кажу пра патэнцыйных, якіх яму проста няма чым прывабіць. І ніколі не стаў-бы я апэляваць да ЎСЯГО народу ці ЎСЕЙ інтэлігэнцыі, цуі выступаць ад яго ці яе ймя. Я нават на нашых БАЗАўскіх зборках выступаць ня люблю, а люблю размаўляць з абмежаванай колькасьжцю суразмоўцаў. Ну вось зусім як тут, на Літары. Давайце паспрабуем адкінуўшы вялікія палотнішчы засяродзімся й паспрабуем адказаць на такое простае пытаньне: а шето мяне, Макса Шчура, Раман, Янку Азадку й г.д., не задавальняе ў СУЧАСНАЙ беларусакай літаратуры. Чаму ў сучаснай? Бо мінулую як ня крытыкуў, яна ўсяроўна ня зьменіцца. А вось на сучасную Вашая, мая, ягоная/ейная думкі могуць паўплываць.
напiсаў Раман Кардонскі 05.09.2002, 16:28


Раману:
Могуць паўплываць? Чаму не ўплываюць?
напiсаў (+) 05.09.2002, 19:39


Палівачу

Мы як раз у Полацку ўплыў маем. Бо і герб у нас спаконвечны - трохмачтовік, і гімн непаганы (бо тэкст напісаў я асабіста :)))
Без дапамогі дзяржаўных сваякоў управіліся.
напiсаў Алесь Аркуш 05.09.2002, 20:37


У пэўным сэньсе ўплываюць, але толькі на кагосьці. Вось, напрыклад, наколькі мне паведамілі, - магчыма што й схлусілі, - зь Менску, што зьяўляньне ў НН дэтэктыўнай аповесьці Наталкі Бабінай было выклікана менавіта маімі гучнымі заявамі аб тым што ў нас ня пішуцца й ня друкуюцца дэтэктывы. Але гэтаму я веры шмат не даю й наогул ведаю збольшага стаўляньне да сябе, як да белай вароны, беларускіх пісьменьнікаў. Вунь, іншы прыклад, Адам Глёбус гучна заявіў, што ў беларускай літаратуры НЯМА чытачоў. Дык да меркаваньня каго-ж тады прыслухоўвацца? Да меркаваньня тых каго няма? Вось тут і пачэшыш патыліцу шукаючы адказы на такія пытаньні…
напiсаў Раман Кардонскі 06.09.2002, 15:35


усе 57 паведамленьняў

Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media