| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Монавершы створаны: 30.03.2006, абноўлены: 17.10.2007 02:12, камэнтароў: 54 Я не люблю паэтаў ў Інтэрнеце. У кароткае ставіцца толькі пасьля галосных.Гэта жалезна!Вучыся))) Люблю да сьлёз паэтак ў інтэр'еры. 2slavamir: У лірыцы бываюць і выняткі ПРА КАХАНЬНЕ Шмат зор у небе, сонейка - адно. ФIЛЯЗОФСКI Зямлi на полi была па калена spaznausy hrech eva schavalasia za pseudonimam napeuna pryvitannie vi Я стаўлю "у" у розных зручных месцах. :р Чэмпiянат па занудзтве пачаўся А чаму манавершы абавязкова павінны быць занудныя? Вось вядомы прыклад беларускага манавершу: - ЖЫВЕ! - АДКАЗАЛІ МЯНТЫ. Па-першае, гучыць дасьціпна, а па-другое гэта спэцыфічна беларускі манаверш, так бы мовіць, з нацыянальным калярытам. Яго немагчыма перакласьці на іншыя мовы, а калі перакладаць ужо - дык з камэнтарамі на пару старонак. Дарэчы, аўтар гэтага манавершу, Алесь Порах, 25-га быў арыштаваны і атрымаў 10 сутак. "-ЖЫВЕ!" ЯМУ МЯНТЫ НЕ АДКАЗАЛІ А цяпер трошкі занудзтва. Як усё ж такі правільна пісаць: монаверш ці манаверш? З аднаго боку, тут чуецца нейкі дадатковы націск, а з другога - мы ж пішам маналёг, манарым, манатонны То, можа, і манаверш трэба? Спадзяюся, ніхто ня вырашыць, што гэта ад слова "маніць"? моналіза кося адламаныя калёсы бязкрылы пегас Вось постмадэрновы монаверш спсп. Жыбулёў: Засунь мяшкi ў мяшок зь мяшкамi! Сатурніяніну Монаверш як мовазнаўства Улічыце, ёсць рызыка, што прыжывецца тое напісанне, якое будзе на Літары. Калі пытанне напісання для вас прынцыповае, то лепей зарэгістраваць галінку "Манаверш". мона-мі ахякая музыка Віртуальна-расчараванае Ты фота не просіш маё хмм У беларускай паэзіі так мала мана-/монавершаў, што на дзьве галінкі іх проста ня хопіць. Ня будзем галінкамі раскідвацца. Во яшчэ некалькі: Беларусь, мая рыбка! Не сьмярдзі галавой. (Андрэй Гуцаў) Я ХАЧУ ПІЦЬ ТВОЙ ПОТ (Альгерд Бахарэвіч) – Займіце мне кацёл у пекле! (Дзяніс Хвастоўскі) Сама лёгка вучыць усё чалавецтва адразу. (Барыс Жанчак) Гэты вечны сорам перавагі. (ён жа) НА ПЛІТАХ ЛІТАРЫ (Іван Арабейка) Мы жывем – гэта значыць, што мы вар’яты. (Віка Трэнас) Хто ведае яшчэ? Манавершы Арцёма Арашонка: Перабірае вечнасьць пацеркі стагодзьдзяў. Над морам ноччу зноў зьзяе маяк – бурштынавы ліхтар. На аскепках цывілізацый нараджаецца новы прарок. * голас жарэ полымя blixa bargeld Хм, некаторыя монавершы з працытаваных я да монавершаў не аднесла б. Напрыклад, Над морам ноччу зноў зьзяе маяк – бурштынавы ліхтар. Час пагаварыць пра крытэрыі? Ага, патрындзець пра крытэрыі і паабмяркоўваць В.Ыванова Вось такі час, Аксана! Монаверш Р.М.Рыльке (1903): А беднасць ёсць вялікі светач з глыбіні Монаверш возросшего на поэзии Быкова: За Беларусь! заБбла русь! Снова очепятка: "заБбла русь!" следует читать "заЕбла русь!". Ой! читать не "заЕбла русь!", а всё-таки, как первоначально "За Беларуь!" Чытачцы АРХЭ: Да монавершаў гэта аднёс сам аўтар, Арцём Арашонак. Сапраўды, штосьці замінае назваць гэта 100%-ым монавершам - мо, рытм тут не зусім выразны, радок атрымаўся задоўгі і г. д. Але гучыць усё ж даволі паэтычна. Нешта падобнае атрымаецца, калі, напрыклад, запісаць хоку ў адзін радок. Паэма ў монавершах "Такі час" 1. Мы ўсе калісь гулялі ў партызан 2. Я - у дзяцінстве, у юнацтве - вы. 3. Вы не паспелі вылезці з акопа 4. Кантузія. Здаецца, назаўсёды. 5. Я людзям раскажу, што вы былі героем! 6. Дванаццаць подзвігаў. А мо яшчэ прыдумаць?.. А што, неблагая, здаецца, паэма ў монавершах. Гучыць ня горш за У.Вішнеўскага!Мне падабаецца. А тым, хто хацеў паабмяркоўваць сп. Ыванова, падкідваю яшчэ некалькі ягоных манавершаў: Любі сваю Айчыну колькі ўлезе. Санэты зь вянку – як клубніцы з кампоту. Я скарыстаную ня ем. (варыянт:) Я скарыстаныя ня ем. А, наконт крытэраў. У “Паэтычным слоўніку” В. Рагойшы чытаем: “Аднарадковік (манаверш, ад грэц. monos – адзін і лац. versus – верш, радок) верш, які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсе, па сінтаксічнай і мэтрычнай структуры” . Падобную фармулёўку прапануе і С. Бірукоў, але дадае да яе істотную заўвагу: “ Але гэтага [пэўнага памеру і рытму] яшчэ недастаткова і для таго, каб назваць вершамі шматрадковы тэкст, якому ўласьцівыя зьнешнія прыкметы паэтычнага твора. Відавочна, што верш (аднарадковы ці шматрадковы) гэта перадусім канцэнтрацыя – мысьленчая, эмацыйная, інтанацыйная. Зразумела, тут можа быць улічаны і момант парадаксальнасьці” (Бирюков С. Року укор: Поэтические начала. – Москва, 2003. С. 98). А вось яшчэ адна гістарычна-тэарэтычная спасылачка: ru.wikipedia.org/wiki/ "Спатканне ў кавярні" Я заплачу сама. Ты толькі запрасі! Страснае Аплявуха да самага вуха Хіраманцкае Эх, няма фотаздымкаў на лініі лёсу Безнадзейнае Дамафон, ліфт, кансьержка Адны перашкоды * cьнег выйшаў у лістападзе, па завядзёнцы леанід паўлёнак Даўно я ня бачыў суседа жывым! * Ракам срака глядзіць А нехта пол мяняе, як пальчаткі Надоечы натхнілі размовай пра самаспаленне: 1) Самаспалюся! Дайце запальнічку! 2) Самаспалюся, толькі дапалю Жыцьцё праходзіць, стоячы на месцы Хм А можна і так: Жыцьцё стаіць, праходзячы на месцы З такім жыццём не напасешся матаў ШЛЯХ ПАЭТА Поўзаў По ў запоі. Ужо пайду-пайду я. Ыгы. І гэты Джэцін манаверш называецца, калі не памыляюся, "PERPETUUM MOBILE". Попі здували з вікон мухи. Монаверш ад Жырыноўскага: Русский я!.. Понятно?..Пошли вы все на хуй!.. Сволочи! 2НТВ У расійскіх палітыкаў кволыя вершы *** Ноч тым цямнейшая, чым болей ліхтароў Гэта - Алесь Ліпай. У яго шмат аднарадковікаў: lipay.biz/sb1/1_6.html І ў Анатоля Дэбіша іх багата. Напрыклад: Белая лілея, па шыю ў вадзе – просіць піць. У сутоньні збалелай душы сонца ўзышло. Лета папярхнулася дажджом. Як бессаромна-паволі дзень распранае ноч! На кроснах дажджу прадзе дзень самоту. За чорным вэлюмам мораку – хавае ноч сваю самоту. Шурпатым языком туман ліжа снег. Лёгкакрылы вусень кратае аблокі. Ідзе сьнег – нявеста скідвае вэлюм. Першы вясновы гром, гарэзьлівы крык дзіцяці. О, якое цяжарнае неба. Вецер грукоча ў шыбу, слухаю цішыню. Праз сіта адзіноты прасяваю змрочныя думкі. На дне кубка з гарбатай прытаілася мая смага. Весьнія краскі, плады каханьня. РОДЖЭР ЎВОТЭРС АСЬЦЯРОЖНЕЙ З ГЭТАЙ СЯКЕРАЮ, ЯЎГЕН! Асьцярожней з гэтай сякераю, Яўген! пераклаў антон тарас у lib.by/nihil РАСТАННЕ Намалюю цябе на шпалерах. У чаканні рамонту. Выб'ю зубы табе. У люстэрку pal in drom oho Падкажыце, як па-руску пішуць імя А.Арашонак. Хха! Форум як бы даўно загнуўся, а мы яго возьмем - ды разагнем. Праз тыдзень, 23 кастрычніка, у Беларускім калегіюме будзе зачытана лекцыя акурат па тэме гэтай галінкі. На ёй, напрыклад, будзе агучана імя аўтара першага монаверша ў беларускай паэзіі! Калі хочаце, каб вашыя імёны таксама прагучалі на лекцыі - скідвайце на гэты форум свае монавершы! Ды паболей, паболей! :-) Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|