| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
|
Сьвет лавіў мяне і не злавіў. Прачытаў рэцэнзію й зразумеў, што не жадаю чытаць я гэтую кніжку Колькі ўжо можна зь філязоўскім выглядам калупацца ва ўласным азадку? Крдонскі, мо стварыце сабе асобны форум накшталт Палівача, і там пішыце, бо так здаецца будзе лепш, а то ваш лад мысьленьня ў стылі "калупаньне ў азадку" выклікае ў мяне ваніты. Альбо трымайцеся нормаў ветлівасьці і этыкету. Я думаю, першы варыянт зрэалізаваць будзе прасьцей. Калі Кардонскі пачне трымацца нормаў, у яго зьляціць маска-нік. Яна і так ледзь трымаецца. Кардонскаму хочацца красавацца ў "Навінках", а ён друкуецца ў сухастойнай НН. Раману трэба узначаліць голдынг "ЛІМ", а яго клічуць займацца іншымі арганізацыямі. Жыцьцё несправядлівае, таму я за тое каб Раман заставаўся на Літары ў сваім звычайным стылі. Пагадзіцеся, зь ім весялей. Жыве Кардонскі!!! Добра, калі кагосьці ванітуе ад мяне. Асоба я не надта прыемная. Хто ня верыць няхай спытаецца ў Лявона Юрэвіча, ён мяне ведае. Але я ніколі й не намагаўся нікому спадабацца. Як дарэчы ніколі не хаваўся за псэўдонімамі. Але калі ванітуе ад асобы, гэта ўсё-ж лепш, чымсьці калі ванітуе ад асобных кніг асобных, часамі вельмі паважаных, пісьменьнікаў. Дый штурхаць вас, пісьменьнікаў, да жыцьця з вашай "слановай вежы" трэба каму-небудзь. А то не зьяўляўся два тыдні, дык адразу й пахавалі Раман, ніхто цябе чытаць не прымушае. Мне вельмі спадабалася Стыгмата. Я яе пару месяцаў таму прачытаў. Падобная да "толькі не гавары маёй маме", але трошкі больш сур'ёзная і сталая проза. Рыдлю: Ты-ж, браце, ведаеш цудоўна, што я ўсяроўна прачытаю. Ёсьць дрэнная рыса ў маім характары - ня веру чужым меркаваньням. Сам павінен прачытаць. Замовіў, але штосьці ня шлюць, гады. Вось так заўсёды А ўзарваўся я бо надта мне рэцэнзыя не спадабалася. Неяк увесь час па шорстцы, што Адам замурлыкае зараз як кацяня, не раўнуючы І пасьля гэтага пішуць, што Ганна з "палкай" стаіць у браме белліту Рамна, дык куды табе паслаць? у нашай літаратуры ўжо стаялі Дубавец з дубцом, Бабкоў з калом А гафаманаў не менее Можа Вам, Раман, варта было чытаць маю рэцэнзію да словаў "тыя, хто лічаць сябе інтэлектуаламі"? Вы ж так любіце падкрэсліваць сваю вузкалобасць, што мне нават захацелася на Вас паглядзець Прыязжаць не збіраецеся? Графаманаў Ці хоць здымачак дашліце Ганьне: Вам які: да пасу ці ва ўвесь рост? Жонка кажа, што надта няфотагэнічны я. Прышлю. толькі каб аблегчыць пахмельныя пакуты: зірнеце й ня трэба два пальцы ў рот. Дзесьці трэба пашукаць. Быў у мяне здыымак у электронным фармаце Адаму: Дзякуй, як мне паведамілі, - мяркую, што зноў схлусілі, то выслалі асобнік, кажуць нават тры тыдні таму. Пачакаю. Калі зноў ашукалі, гады, то зьвярнуся проста да цябе а грошы перададуць табе проста ў Менску. Грошы адразу, а кніга потым. А то мяне ўжо такім злодзяем абмаляваў, што я нават у люстэрка саромлюся зірнуць - галюся навобмацак. Ганьне: А дзе абяцаны артыкул Шаўляковай. Дарэчы, а хто гэта? Перасылала. У мяне ,здаецца, захаваны. Яшчэ раз паслаць? Ну дык вядома. Калі-б я атрымаў, то хіба-б прасіў зноў? Хто дармовае атрымлівае, той потым просіць і просіць несупынна. Ага, Адаме, поўнасьцю з табой згодны. Той-та я гляжу ты ўсё ў маю кішэню залезьці намагаешся Сапраўды? Гэта ж якія ў мяне доўгія-заграбушчыя рукі, праз Атлантыку дапаўзлі да амерыканскай кішэні Хто гэта вас так запалохаў? Верасень? Ды не. Хіба-ж нас верасьнем напалохаеш. Але вось калі з-за акіяну цягнуцца да тваей кішэні нечыя рукі ды яшчэ нехта гнусавіць: "Давай 500 даляраў!", дык напалохаешся. Ганьне: Пішу спэцыяльна сюды, каб паведаміць аб тым, што ў мяне сапраўды памяняўся адрас электроннай пошты, - надта Глёбус раскрытыкаваў тэрмін "мыла", - і зараз мой адрас raman@draniki.com цi kordonsky@attbi.com Шліця, калі ласка, на іх. Ліст я Вам паслаў з хатняга адрасу. Ці атрымалі? Вы павiнны ўвайсьцi ў сыстэму або зарэгiстравацца (калi шчэ не зрабiлi гэтага), каб мець магчымасьць пiсаць камэнтары або навiны. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|