| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| ФРАШКІ-2 створаны: 13.10.2006, абноўлены: 27.04.2008 23:36, камэнтароў: 117 Сябры! Ёсьць ідэя стварыць “НАРОДНЫЯ ФРАШКІ. Супольны альбом”. Прыемна, што некаторыя аўтары адгукнуліся, і публікавалі на галінцы "Фрашкі да Пляшкі" свае гісторыі. Некаторыя з тэкстаў я цытую ў падрыхтаванай да публікацыі кніжцы. Мне стварэньне асобнага супольнага праекту падаецца кляснай ідэяй. Буду ўдзячны за любыя допісы, асабліва за дасланыя гісторыі. Можна пісаць сюды на "Фрашкі-2", можна дасылаць на мыла. Некаторыя з маіх сяброў ужо так і робяць. Мяркую, у будучыні можна стварыць спэцыяльны фрашкавы сайт. Дзякуй фокус-групе, якая праглядзела друкапіс, і выказала свае заўвагі (і пахвалы :)! Андрэй Эзэрын: "Заходняя Беларусь. 69 км шашы Менск-Нарач. Могiлкi "Лазавец" блiзу Маладэчна, 7 кастрычнiка 2006 года. Два свякi (адзiн хударлявы у ватнiку з надпiсам СМТ N2, другi - высокi з пузам, увесь час падцягвае штаны) цэмэнтуюць надмагільле. Побач хлопычык гадоу 10 ад няма чаго рабiць ляскае малатком па трубе. Пузаты не вытрiмлiвае і сур'ёзна зьвяртаецца да сына: Толiк! А ну кiнь! Разбудзiшь дзеда усем нам дастанецца " Аршанскі: "Сяджу на чэснай працы. За сьпінай рэдактарка дамаўляецца з студэнткамі-журналісткамі, каб хтосьці зь іх пайшоў на сьвяткаваньне 1 верасьня ўва ўнівэры. Маўляў будзе малебен у Сьвята-Духавым саборы, а потым сьвяточная праграма "Віват, студэнт!". Размова выглядае так: - Можна схадзіць на "Віват", але шмат пісаць адтуль ня трэба. Мы паставім фотку, а да яе толькі подпіс. У мяне ёсьць два запрашальнікі на "Віват" — магу табе перадаць Не, на малебен у мяне запрашальнікаў няма. ЗЗЫ. Пакуль я сьцябаўся, прынесьлі ЗАПРАШАЛЬНІК НА МАЛЕБЕН Няма словаў Воля Гардзейчык: "Каманда “Радыё 101” і прыхільнікі на Ваньковічу адбываюць творчую нараду. Адзін з прыхільнікаў, вядомы сваім крэатывам піаршчык Андрэй раптам прапануе падзяліцца на галасы. Пачынаецца складанае абмеркаваньне – хто бас, хто другое сапрана і тд. Мэта невядоамя, але занятак цікавы. Нарэшце, пасьля доўгіх спрэчак з нанясеньнем лёгкіх маральных пашкоджаньняў, новасьпечаны хор выстройваецца на прыступках сядзібы. Дзевачкі, вядома, сьпераду. Крэатыўны піаршчык падымае рукі, адбывае кароткую расьпеўку ў каляктывам і па камандзе раз, два, тры раптам дае хуткі загад засьпяваць сваю любімую песьню. Какафонія самавітая. Песьня супала толькі ў мяне з Камоцкай – гэта была “Мая краіна”. ЧЭСЛАЎ МІЛАШ – ЧЭХ ЦІ ПАЛЯК? Можаш сьцьвярджаць, што ня маеш аўтарытэтаў, што ты самадастатковы круты чэл і г.д. Але пры сутыкненьні зь Вялікімі (для кожнага яны свае), ты атрымліваеш ШТОСЬЦІ. Эмоцыю, энэргетыку, флюід… Можаш убачыць Вялікага зьблізу, можаш пачуць яго праз слухаўку, і нават пагаварыць зь ім на роўных. А яшчэ можаш упусьціць сваю, напрыклад, журналісцкую ўдачу. Вось напрыклад, як адбылося на першым (1999-2002) “Радыё Рацыя”. Я сядзеў за кампутарам бліжэй за ўсіх да студыі. Праца ва ўсіх была скончаная. Хтосьці блукаў у сеціве, хтосьці ганяў монстраў у кампутары, хтосьці запарваў сабе каву… Званок тэлефона са студыі быў навязьлівы. Мне было ляніва. Я чакаў, калі ператэлефануюць на іншы нумар, і ўсе чакалі. Але Іначка С. ня вытрымала, ды гнеўна падбегла да апарату: “Алё?!!” Праз сэкунду Іначка зьмяніла інтанацыю на прыцішаную, замітусілася, закрыла дзьверы ў студыю. А праз дваццаць хвілінаў выйшла з пытаньнем: “Народ, а хто такі Мілаш?” “Па-мойму, чэх нейкі”, – мэлянхалічна адгукнуўся гукарэжысэр Валодзя С. – “А не паляк?” – “Не-а…” – “А так добра па-польску гаворыць”. Яны яшчэ доўга спрачаліся чэх ці паляк “нейкі Чэслаў Мілаш”, а я сядзеў абхапіўшы галаву рукамі. “Я ледзь выкруцілася, – стракатала Іначка, – ну, распытвала ці ведае ён Беларусь, і што пра яе думае… А хто ён такі? Палітык?..” Іншы журналіст РР – Юрась К. на наступны дзень ня меў зьбянтэжанага выгляду, калі між іншым патлумачыў: “Я напісаў Мілашу на эмэйл, дамовіўся, што а 19-00 па нашым часе затэлефаную, ды ў мяне з галавы вылецела. Дык гэта ён сам ператэлефанаваў з Каліфорніі”. Сказаў, ды забыўся, заклапочаны бягучымі важнымі журналісцкімі справамі… *** Калі б не мая лянота, не было б фрашкі. Гэта быў бы зусім іншы тэкст… :)) Памылка Ўладзімера Арлова (З выступу У. Арлова на прэзэнтацыі паэтычнага зборніку Насты Кудасавай “Лісьце маіх рук”, 24 кастрычніка 2006, Менск, філфак БДУ, аўд. 304) “—Я ў Насьце Кудасавай моцна памыліўся… Гэтая гісторыя пачалася ў 2000 годзе, калі адна мая знаёмая юрыстка, якая раней чытала мае кніжкі, брала ў мяне аўтографы, казала розныя прыемныя словы, раптам ізноў засьвяцілася на даляглядзе ўжо ў іпастасі судзьдзі, якая “ўпаяла” некалькім маім знаёмым за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі самыя суровыя тэрміны. І вось якраз тады я і атрмаў ліст ад школьніцы з Рагачову – Насты Кудасавай. Я чытаў гэты сьветлы, пранізьліва наіўны і шчыры ліст. І чытаў яго ў такім настроі, што ён зусім не натхняў мяне, а выклікаў эмоцыі іншага кшталту. Я думаў, што вырасьце гэтая, тады яшчэ мне невядомая Наста, ператворыцца ў студэнтку, уступіць у які-небудзь БПСМ, возьме ў мяне пару аўтографаў, потым зьнікне, а потым усплыве ў асобе якой-небудзь маладой стараннай судзьдзі, ці супрацоўніцы вельмі “чэснай” газэты, ці яшчэ чаго-небудзь з гэтага разраду… Цяпер я магу сказаць, што я ў Насьце памыліўся (сьмех у залі, воплескі :)). … Цяпер прачытаўшы гэтую (Наставу) кнігу, які-небудзь вучань 8 клясу, летуценьнік і заўсёднік “сумнеўных зборышчаў” на 25 сакавіка, магчыма, у гэтыя хвіліны піша да Насты свой ліст пра “Жыве Беларусь!”, пра “лав ю энд ўонт ю”, а Наста, атрымаўшчы гэты ліст, задумаецца пра тое, хто вырасьце з гэтага хлопца”. ВІЛЕНСКІЯ СУСТРЭЧЫ ІВОНКІ СУРВІЛЫ Фрашка ад Сяргея Харэўскага, Які распавёў, як вадзіў па Вільні Івонку Сурвілу. Старшыня Рады БНР упершыню ў дарослым узросьце патрапіла ў Крывіцкую Мэку. Яна мела адно дзіцячыя ўспаміны пра Паўночны Ерузалім. І вось у 2001 годзе яна ступіла на сьвятую для кожнага сьвядомага беларуса зямлю. Вядома, шмат што зьмянілася ў нашым Вечным Горадзе. Паменела габрэяў, паболела літоўцаў, палякі пачалі ўжываць усё болей расейскіх словаў… Вядома ж, зьмянілася і музыка, што несласья з фм-прымачоў у кавярнях, таксі, ды з магнітафонаў звычайных віленскіх падлеткаў, што цёплымі дзянькамі бавілі час на лавах у цэнтры Вільні. Вядома, у Вільню прыехала ня толькі выбітная асоба беларускага руху на эміграцыі, але й паўночная амэрыканка. Гэта важна падкрэсьліць. Важна нагадаць пра паўночна-амэрыканскую паліткарэктнасьць, дзе няма даўгіх і малых людзей (пагатоў цыбатых і курдупеляў), а ёсьць “людзі з нестандартным ростам” ці штосьці да таго падобнае. Дзе для азначэньня розных расаў папрыдумалі ўсялякія складаныя эпітэты і г.д. Але ў Вільні найперш была, вядома ж, беларуска. Сяргей Харэўскі апісаў абаяльную разумную і прыветлівую сталую даму, зь якой яны абыйшлі віленскія белраускія мясьціны, ізноў убачыць якія так доўга марыла спадарыня Сурвіла! Вянцом паходу быў візыт у галоўную беларускую сьвятыню – Вострую Браму. Сяргей Харэўскі распавёў як яны ўкленчылі перад абразам Маці Боскай Вастрабрамскай, які прасьветлены твар быў у ягонай шаноўнай спадарожніцы, якая элегія і цішыня была наўкола тым ясным днём… Тым часам з боку чыгуначнага вакзалу да Вострай Брамы набліжалася група падлеткаў, якія мелі пры сабе магнітафон, і настроеныя былі відавочна на піва. Пазьней Сярога распавёў: “Ты б бачыў вочы Івонкі Сурвілы, калі яна пачула, як з аркі Вострай Брамы зароў магнітафон: “А-я-я-я-я-яй, убили негра, убили негра, убили!..” Ды не магнітафон! Яны самі сьпявалі "самозабвенно" з асалодаю, міма нот і нястройна. "Убили ни за что ". А пра вочы слушна. Спадарыня Івонка была ў шоку. Абсурду дадавала, што хлопцы былі, бадай, цьвярозыя. Вільня была ціхая, між 12 і 13 дня. І рэха іхных радасных сьпеваў звонка лунала па-над горадам, над дахамі, званіцамі: "убили-и н-негра-а ". Адна ЖЖ-юзэр прапанавала падзяліцца рознымі гісторыямі. Напрыклад, пра знаёмствы. І я ўзгадаў гісторыю пра тое, што Менск усё ж маленькі горад, і як лёгка ў ім перасекчыся нават завочна. *** МАЛЕНЬКІ ЎТУЛЬНЫ ЗАВОЧНЫ МЕНСК Пару гадоў таму я зайшоў у офіс зь вельмі задаволенай фізіяноміяй, бо ведаў, што мяне чакае маленькае шоў: хутчэй за ўсё нямая, але выразная сцэна. У пакоі сядзелі сп-ні Юля Ш. і Сьвета К. Яны засяроджана працавалі, і зь іхнага аблічча аніяк не вынікала, што сп-ні могуць калі-небудзь захоплена махаць рукамі, стоячы пасярод натоўпу, ды голасна пляткарыць/дыскутаваць тэмы, не зьвязаныя з працай. Я павітаўся фразай: "Лайдак, кажаце? :))" Спадарыні на момант аслупянелі, пасьля зардзеліся, і разгублена захіхікалі. Яны спрабавалі штосьці адказаць, але ня ведалі што канкрэтна Яны ня ведалі як рэагаваць, і глядзелі на мяне. Але паколькі гісторыя мяне ўразіла па-добраму, я супакоіў маўляў, усё ок. І мы засталіся сябрамі. А справа ўтым, што ў той дзень мне затэлефанавала веееельмі далёкая знаёмая, зь якой ня бачыўся мільён гадоў. Яна азадачыла мяне пытаньнем: "А ў цябе прозьвішча Квяткоўскі?" "Так". "А што такое па-беларуску "лайдак"? "Лодыр", а што?" "Ды разумееш, я ўчора іду па гандлёвым доме "На Нямізе", стаяць дзьве дзяўчыны, і вельмі захоплена штосьці абмяркоўваюць. Я хутка праходжу міма, але да мяне далятае фраза " і нават ТАКІ лайдак, як Квяткоўскі ". (Сьмех у залі. Воплескі):) ЯК ПАЭТ І ПЕРАКЛАДЧЫК АРЦЁМ КАВАЛЕЎСКІ ТАБУРЭТ ПАД ПАВЕТКАЙ ПАСТАВІЎ Яраслаў Івашкевіч. ПАННЫ З ВІЛЬКА: аповесьці і апавяданьні: пер. з пол. – Мінск: Зміцер Колас, 2006. – 402 с. Гэта здарылася гады чатыры таму ў Варшаве на міжнародным перакладчыцкім сэмінары. Задачай нашай групы было падрыхтаваць збор твораў Яраслава Івашкевіча па-беларуску. Расклад быў ня надта зручны, таму, каб не губляць часу, мы зьбіраліся ў гатэлі, дзе жылі. А жылі мы ў знакамітай сярод беларусаў, афрыканцаў, віетнамцаў і іншых усходніх сяброў Польшчы “Хэры” (“Геры”, грэцкай багіні па-нашаму). Адным бокам “Хэра” падпірае агароджу Лазенак. Было лета, было сьвята (Божага Цела), было сонечна, мы былі маладыя і амбітныя. Мы – Інэса Кур’ян, Серж Мінскевіч, А.Х., Марына Шода, Арцём Кавалеўскі, я і Вальжына Морт - зьбіраліся ў адным з нумароў і гадзінамі па косткках разьбіралі пераклады адно аднога. Адным з такіх сонечных дзён мы разглядалі апавяданьне “Бітва на раўніне Сэджмур” у перакладзе Арцёма Кавалеўскага. Падзеі апавяданьня адбываюцца ў Англіі 17-га стагодзьдзя. Усё было ўва ўсіх сэнсах мірна, пакуль мы не перайшлі да эпізоду выправы ў паход вайсковага атраду. Паводле перакладу Арцёма, нейкі стары служака ля магістрату залез на табурэт і нешта прамаўляў. У арыгінале быў stołek. - Табурэт – недарэчнае ў гэтым кантэксьце слова, - прычапіліся мы ў працоўным парадку да Арцёма, - памяняй. І раптам пачалася бура. - Не памяняю! – патасна адмовіўся Арцём. - Гэта менавіта тое слова, якое павінна тут стаяць! Дваццаць наступных хвілінаў мы разважалі выключна табурэтачнымі катэгорыямі. Інэса, А.Х. і Марына занялі памяркоўную пазіцыю назіральнікаў за тым, як мы з Вальжынаю з аднаго боку і Серж з Арцёмам зь іншага шпурляемся вэрбальнымі табурэткамі. - Ну якія табурэткі ў Англіі 17-га стагодзьдзя? – абуралася ўсё паэтычнае ўва мне і Вальжыне,- гэта анахранізм, саўковая рэалія. Пастаў адэкватнае слова. Ну там зэдлік або ўслон. Лавачку. Крэсьліца. Што заўгодна, але толькі не табурэтку! - Там быў “столэк”, а “столэк” – гэта такая дура, утрая большая за зэдлік, - абуралася нам у адказ штосьці фрэйдысцкае ў Сержы і Арцёме. – Зэдлік і ўслон – надта маленькія! - Зэдаль! – падаў А.Х. голас арбітра на лініі. - О, зэдаль! Зэдаль пішы! – пачалі ўцюхваць Арцёму мы з Вальжынай. - Зэ-даль! Зэ-даль! Ніякіх табурэтаў! - Ніякіх зэдляў! Ні-я-кіх!!! – у канец разьюшызўся Арцём. - Зэдлік, услончык фу, мярзоцьце калгаснае. - Вясковае штосьці! – аўтарытэтна падтрымаў яго Серж. - Мы – гарадзкія – сядзім выключна на табурэтах! - Мы тожа гарацкія, - ледзьве стрымліваючы сьмех, запярэчылі гэтым дваім мы з Вальжынай. – і гэта не замінае нам сядзець на зэдліках. Ня кажучы ўжо пра англійскага жаўнера 17-га стагодзьдзя. Які стаіць. На якім-небудзь “прадмеце мэблі, прадзначаным для сядзеньня”. І нешта прамаўляе. Ды напішы ты “зэдаль”. - Табурэт! - Зэдаль! - Табурэт! - Зэдаль! - Табурэт! - Гэта ж прахадны момант тэксту, - канючылі мы з Вальжынай, - Зрабі ласку паненкам, папраў стыль, прымі з тэксту табурэт, уратуй прыгажосьць - і яна Ўратуе СЬВЕТ. - Ні за што!!! – бушаваў Арцёмка. – Ні-ко-лі, ніколі ў жыцьці я не аддам свой табурэт калхазанам! Табурэтка альбо сьмерць! Я ПАМРУ ЗА ТАБУРЭТКУ!!!! І тут у нас з Вальжынай пачалася гістэрыка. Мы паваліліся на ложак, дрыгаючы нагамі, выючы: “Памрэээээ! За табурэээтку!!!! Арцём! Не памірай, ня нада!!!” Больш перакладаў у той дзень не абмяркоўвалі. І вось шмат вады ўцякло з таго часу, разгортваю сьвежавыдадзеную кніжку Яраслава Івашкевіча , чытаю: “Стары жаўнерышча, які памятаў часы Олівэра, узабраўся пад паветкаю аднаго дома на табурэт і нешта там балбатаў” (с. 100) – і думаю, як усё-ж такі добра: і табурэт на сваім месцы, і Арцём жывы-здаровы. Толькі як гэта мы дваццаць хвілін змагаліся супраць табурэта ў Англіі 17-га стагодзьдзя, а паветку гарадзкога дома ў той жа Англіі таго ж стагодзьдзя прапусьцілі?.. Выпіў нашыя сокі табурэт, пасьля яго відаць, мы ўжо на ўсё былі згодныя. users.livejournal.com/maryjka_/269867.ht Папярэдняя спасылка неактуальная. Вось: users.livejournal.com/maryjka_/270091.ht ЯК ПІСЬМЕНЬНІК УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ ПАЭТА АНДРЭЯ ХАДАНОВІЧА ПЕРАКЛАДАЎ Было гэта 8 траўня ў горадзе Ірпінь. Гожым ірпіньскім надвячоркам паэт Андрэй Хадановіч сустрэў па дарозе да гатэлю паэта Сяргія Жадана і бутэльку каньяка. Узрадаваўшыся сустрэчы, паэты, іх перакладчыкі і бутэлька каньяка завісьлі на лавачцы, дзе прабавілі нейкі час, разважаючы пра лёсы ўсходнеславянскай сылябатонікі. Неўзабаве паэты, прыязна разьвітаўшыся, разыйшліся ў розныя бакі, пакінуўшы няшчасную, ужо непатрэбную ім бутэльку з-пад каньяка ў сьметніцы каля лавачкі. Пасьля чаго паэт Андрэй Хадановіч вырашыў працягнуць дыялёгі пра лёсы (ужо сута беларускай) сылябатонікі у кампаніі перакладчыцы Марыйкі М. і куфля(ў) піва "Чернігівське біле". Трэба адзначыць, перакладчыца Марыйка М. увесь гэты час сілкавалася выключна кока-колай. Вынікам дыскусіі сталася надзвычайная інтэлектуальная стома паэта Андрэя Хадановіча і ягоная роспач пад дзьвярыма ўласнага нумару: пісьменьніка Улядзімера Арлова і ключа ад нумару на месцы іх супольнага пражываньня ячшэ не назіралася. Перакладчыцы Марыйцы М. не заставалася нічога, апроч таго, як гасьцінна запрасіць паэта Андрэя Хадановіча адпачыць на вольным ложку ў яе нумары. Прылёгшы адпачыць на вольным ложку, паэт Андрэй Хадановіч нэўтралізаваў адразу 75% цёплых коўдраў, наяўных у пакоі. Гэтая акалічнасьць вывела цеплалюбівую перакладчыцу Марыйку М. з раўнавагі да такой ступені, што яна адважылася зьвярнуцца да пісьменьніка Ўладзімера Арлова ў эпісталярным жанры: "Спадару Ўладзімеру, - напісала Марыйка і задумалася, - унясіце выгрузіце перакладзіце, забярыце, калі ласка, паэта Андрэя Хадановіча з пакою №304 у пакой №306!" А другой гадзіне ночы ў пакоі Марыйкі, якая ўжо зьмірылася з цяплом усяго адной коўдры, пачуўся грукат: гэта пісьменьнік Уладзімер Арлоў прыйшоў перакладаць паэта Андрэя Хадановіча. Калі паэта Андрэй Хадановіч быў абуджаны словамі: "Андрэйка, уставай, цябе зараз перакладаць будуць," - ён не адразу увайшоў у дыскурс пакою №304 і таму крыху прыпух. Трэба сказаць, працэс перакладу прайшоў без асаблівых стратаў, а нават са здабыткамі (1 цёплая коўдра і 2 капы ў скарбонку перакладчыцы Марыйкі М). users.livejournal.com/maryjka_/200534.ht ЯК ЛІТАРАТАР І ФІЛЁЗАФ БАБКОЎ СТАЎ "СОТНІКАМ", А ЛІТАРАТАР І МАСТАК ГЛОБУС ЗАВЁЎ САБЕ ЖЖ Серада гэтага тыдня прынесла у маё жыцьцё шмат цікавага і прыемнага. Апроч іншага завітала на рэальную сустрэчу, якую ладзіў у “Акварыюме” Ігар Бабкоў. Ігар Бабкоў ладзіў гэтую сустрэчу у сувязі са значнаю падзеяю свайго жыцьця: яго зафрэндзіў соты ЖЖ-юзэр. Я зайшла ў “Акварыюм” і пабачыла Ігара Бабкова, які сядзеў сьпінай да ўваходу. Але нават сьпіна выслаўляла той імпэт, зь якім ён чакае, што вось зараз усе сто франдоў заваляцца ў кавяраньку, прагнучы дэвірту. Але нічога падобнага не адбывалася: Ігар Бабкоў сядзеў у поўнай самоце. Пабачыўшы мяне, ён узрадаваўся, і адразу пачаў высьвятляць, а як гэта яны праходзяць, гэтыя дэвіртуалізацыі. Як выявілася, яго багатае філязофска-паэтычнае ўяўленьне малявала яму карціны затоеных за (чатырма-пяцьцю мініяцюрнымі) суседнімі столікам ягоных ста франдоў, якія старана робяць выгляд, што п’юць каву, а самі шэпчуцца, каб ён ня чуў, паказваюцьна яго пальцамі, каб ён ня бачыў і дасылаюць яму смскі таямнічага зьместу. Смска таямнічага зьместу Ігару Бабкову і сапраўды прыйшла, але яна прыйшла зь інтэрнэту, што яшчэ болш зьбіла яго з тропу. У гэты момант да нас далучыўся Адам Глобус. - Уяўляеш, Марыйка, Глобус зламаўся, зламаўся Глобус! – радасна закрычаў Ігар Бабкоў, пабачыўшы, хто прыйшоў. – Валодзя ня вытрымаў, Валодзя завёў сабе ЖЖ! Трэба сказаць, Адам Глобусу інтэрвію апошняга часу выказваўся наконт ЖЖ і тых, хто ў ім піша, крайня ніхарашо. Але нагэтулькі часта, што было ясна, што яго ўрэмя блізка. - Але толькі для таго, - уперыў Глобус палец у Ігара Бабкова, - каб посьціць там карцінкі! Што я зраблю, калі на “Літары” карцінку павесіць немагчыма? Я казаў Алісе, казаў А я ж класны мастак! І потым, ЖЖ – ідэальная тэхналёгія для карцінак. Калі ты вешаеш карцінкі, цябе чытае тысяча франдоў, а ня нейкіх там сто Пра сто франдоў гэта быў каменчык у гарод Ігара Бабкова. Але той нават ня зморшчыўся. А наадварот, яшчэ больш ажывіўся: - А ведаеш, Валодзя, хто стаў маім сотым франдом? Ты стаў маім сотым франдом! Гэта адназначна юбілей, таму я і вырашыў запрасіць усіх на рэальную сустрэчу. - Што? Праўда я стаў тваім сотым франдом? Віншую цябе, Ігар! – І Глобус паціснуў Бабкову руку. Глобус і Бабкоў былі вельмі мілыя пачаткоўцы, таму я вырашыла, што буду ім дапамагаць не пачувацца ў ЖЖ чайнікамі. За пяць хвілінаў да таго я, праўда, абламалася, калі спрабавала патлумачыць Ігару Бабкову, чым адрозьніваецца сьпіс “фрэндоф” ад сьпісу “фрэнд-офф”, таму я вырашыла даць карысную параду хаця б спадару Ўладзімеру. Я зрабіла кансультатыўны твар: - Наконт таго, што карцінкі ў ЖЖ глядзяць найлепей, гэта вы маеце рацыю. Але каб стаць тысячнікам, вам трэба прапеярыцца ў адпаведных кам’юніці Па тварах Бабкова і Глобуса я зразумела, што сказала нешта ня тое, і вырашыла паправіць сытуацыю: - Спадар Уладзімер, а вы ўпэўненыя, што вам трэба менавіта ў ЖЖ? У інтэрнэце існуе шмат віртуальных галерэяў (Глобус заўважна ажывіўся). Там карыстальнікі разьмяшчаюць свае творы, знаходзяць аднадумцаў, маюць магчымасьць ставіць адно аднаму балы, каб вызначыць рэйтынг Пра балы і рэйтынг было яўна лішняе. Глобус махнуў рукой. - Ай, ды хто ў гэтых галерэях? Аматары. А я – прафэсіянал! Калі б стваральнік “маруднага чату для амэрыканскіх тынэйджэраў” Брэд Фіцпатрык у гэты момант сядзеў у “Акварыюме” і пы гэтым разумеў па-беларуску, ён бы заплакаў. users.livejournal.com/maryjka_/240465.ht Дыскусія пра традыцыі беларускага пэрформансу, якую выклікаў учорашні пэрформанс "Тэатру псіхічнай неўраўнаважанасьці", нагадала мне гісторыю, з дапамогай якой АХ тлумачыць сутнасьць гэтага віду мастацтва. У ЧЫМ СІЛА АКТУАЛЬНАГА МАСТАЦТВА Падчас Плэнэру, які ўжо стаўся эпахальным і мае права быць напісаным зь вялікай літары (гл. Таксама Ліцэй, Плошча, Бібліятэка) дык вось, падчас Плэнэру ў дзень Купальскай ночы, мы мелі пэрформанс-дэй (падрабязнасьці - па спасылцы вышэй). Ну вядома ж, які пэрформанс-дэй безь Змітра Вішнёва. Ён і малады беларускі Тарзан мастак Захар Кудзін агарадзілі квадрат памерам з баксёрскі рынг, запалілі паходні, нанялі барабаншчыкаў, а потым, аголеныя па пояс, лёталі па рынгу, хвасталі сябе крапівой, зьбівалі, падпальвалі і цягнулі тапіць у возеры вусатае пудзіла. Называлася ўсё "Дзікае паля(і? - m_)ваньне караля Стаха". Меркаваньні гледачоў падзяліліся. Большась пад уплывам прывіду блізкай Плошчы сьцьвярджала, што гэта Самі-ведаеце-хто. Я была ў апазыцыі і настойвала, што гэта Цела Культуры. Але сутнасьць ня ў тым. Пасьля пэрформансу АХ пабачыў, што Вішнёў і напраўду стаіць увесь абхвастаны жыгучкай, гарыць і чэшацца. "Зьмітру - запытаўся АХ, - навошта ты так сябе? - Вы маглі б узяць звычайнае быльлё, нам усё адно ў цемры не было бачна, чым вы лупіцеся". "Ша! - годна адказаў Вішнёў. - Гэта табе не тэатар!" У гэтым пляне вялікую мастацкую сілу меў паэтычны пэрформанс "Ладзьдзя Роспачы", які літаратары паказвалі крыху раней. Спачатку з дапамогай мацюгальніка чыталася калектыўная рэнка. Потым Гервасій Выліваха (Павал Сьвярдлоў), выліў у возера сапраўдную пляшку гарэлкі. Пасьля чаго Выліваха і Сьмерць (Андрэй Адамовіч) селі на Катамаран Роспачы і паплылі па дарожцы заходзячага сонца. Дык вось, усе мужыкі на паляне ведалі, што гарэлка сапраўдная. А Вадзім Баршчэўскі да таго ж ведаў, што яна апошняя. Таму гэта і быў пэрформанс, а не школьны капусьнік, - гарэлка лілася ў ваду возера Дзевіна пад роспачны стогн і катарсіяльныя мацюкі спадара Вадзіма. users.livejournal.com/maryjka_/252810.ht ПРА ТОЕ, ЯК НЯМЕЦКІ ЖУРНАЛІСТ КРЫС ЗЭЛЬЦ БРАЎ ІНТРВІЮ Ў БЕЛАРУСКАГА ЖУРНАЛІСТА ЭДЗІКА ТАРЛЕЦКАГА У Беларусь Крыс патрапіў вельмі па-нямецку. Ня ў сэнсе, што а чацьветрай ранку праз Берасьце, а ў тым сэнсе, што ён выпускінік нямецкага журфаку. Маладыя журналісты ў Нямеччыне павінны некалькі год адпрацаваць валянтэрамі пры якім-небудзь выданьні фактычна бясплатна. Толькі пасьля гтага ім сьвеціць хоць якая грашовая кар’ера. Падчас гэткай практыкі яны ўсімі магчымымі сродкамі набіраюцца досьведу, удзельнічаючы ў розных праектах і сэмінарах. Асабіста Крыс імкнецца сумяшчаць гэта з наведваньнем “незвычайных” краінаў. Перад тым, як узяць узел у беларуска-нямецкім праекце і прыехаць у Менск, ён некалькі месяцаў пражыў у ЮАР. І вось жнівень 2006 году, ён у Менску і мы зь ім у адной журналісцкай групе. Беларуска-нямецкі праект аб’яднаў маладых журналістаў з Беларусі і Нямеччыны, якія былі адабраныя журы паводле публікацыяў. Калі апісваць праект сьцісла, то нас чакаў тыдзень працы ў Менску, тыдзень у Бэрліне. Кожны з удзельнікаў мусіў абраць сабе тэму даследваньня, правесьці гэтае дасьледваньне за два тыдні і па выніках напісаць матэрыял для супольнай брашуры і для друку ў нашых і іхніх газэтах. (Мой матэрыял па-беларуску можна прачытаць тут community.livejournal.com/druhifront/176). Таксама ў нашу задачу ўваходзіла дапамагаць гасьцям у роднай краіне: пераклад, пошук герояў, стварэньне культурнага бэкграўнду. Пазнаёміўшыся зь немцамі, я даведалася, што тэма дасьледваньня Крыса – “Сэксуальныя меншасьці ў Беларусі”. Як ні спрабавалі яго пасьля раскруціць ягоныя будучыя рэспандэнты, Крыс аказаўся непахістым гетэра. А тэму ён абраў таксама вельмі па-нямецку. Даведаўшыся, што едзе ў Беларусь, – краіну, пра якую ён ня ведае нічога, – Крыс узяў у бібліяэцы нейку кніжку па дэмакратыі і правах чалавека і яе начытаўся. Ягоны пэдантычны розум уразілі два факты з кніжкі: 1. У 1994 годзе у РБ скасавалі крымінальны артыкул за гамасэксуальныя зносіны. 2. У гэтым жа годзе Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Гэта ніяк не спалучалася з тым вобразам сонцападобнага, які меў у сваёй галаве Крыс. Ён вырашыў праясьніць сытуацыю. Я выклікалася дапамагаць Крысу і паненцы, якая хацела параўнаць BY i DE благасфэру. Агулам я арганізавала Крысу чатыры інтэрвію. Найперш, канешне, мы пагутарылі зь беларускімі геямі і лесьбіянкамі – мне здалося, што пачынаць трэба з простых людзей і іх пачуцьцяў. Пасьля Крыс пажадаў гутарак з гей- і лесьбі- актывістамі. Прычым з самага першага дня ён перасьледаваў мяне неадчэпістым жаданьнем: Maria, is it possible to talk to EDWARD TARLETSKY??? Матка Боска, пыталася я, адкуль ты пра яго даведаўся? Крыс растлумачыў, што я была чацьвёртай беларускай, якой ён расказаў пра сваю тэму. Першыя тры (адзін зь якіх быў аўтарытэтны супрацоўнік БАЖ) сказалі, што яны пра сэкс-меншасьці РБ ведаць нічога ня ведаюць, ні з якімі прадстаўнікамі не знаёмыя, але яму “абавязкова трэба пагутарыць з Эдзікам Тарлецкім”. Маёй агельскай мовы не хапіла, каб адгаварыць Крыса. Я не была супраць Тарлецкага – я тады зь ім не была знаёмая – проста існуе залатое правіла кратыўшчыка, што першую ідэю, якая прыйшла да галавы, трэба адкідаць. Я тлумачыла Крысу, што ён будзе 201-м нямецкім журналістам які возьме гэтае інтэрвію і адгаворвалася, што арганізаваць яго будзе цяжка. Што Эдзік культавы персанаж, лепш я табе пра яго ўсё раскажу… Але Крыс пытаўся Why not? - і хацеў Эдзіка. І я б мужна пратрымалася да самага ад’езду ў Бэрлін, калі б не выпадак. Мы ўдала пагутарылі з прадстаўніцамі лесьбійскай асацыяцыі, і я патэлефанавала сябоўцы падзякаваць за кантакт. Тая сказала: “Няма за што, Марыйка, зьвяртайся… А Тарлецкі не патрэбны???” Надвячоркам таго ж дня мы сядзелі пад парасонамі каля кюбу ЁЁ, які Эдзік па тэлефоне называў проста “Бар”. Такім чынам я і пабачыла жывую легенду беларускага бамонду. Мяне пужалі, што размова можа атрымацца крыху эксцэнтрычнай, але ўсё было ў рамках нормы. Найперш Тарлецкі пацікавіўся, адкуль Крыс даведаўся пра яго. Немец спаслаўся на БАЖ. – БАЖ? Дзіўна, што яны згадалі пра мяне. Я ня быў запошаны ні на адзін сход БАЖу, хоць зьяўляюся ягоным сябрам з моманту заснаваньня, – расказаў Эдзік.* Крыс, пачаў з таго, што, нягледзячы на мой інтрадакшн, маўляў, Эдвард – самы знакаміты гей краіны, задаў пытаньне, ад якога мы з Тарлецкім пакаціліся. Эдзік разумеў па ангельску, але размаўляць ленаваўся: – Эдвад, вы хаваеце сваю сэксуальную арыентацыю? – Перакладзі яму, чаго тут хаваць. І так усе ведаюць. Прыгожанькі афіцыянт, які прынес яшчэ гарбаты, акінуў Эдзіка пяшчотным позіркам. Але, працягваў Эдзік, кашешне ж, ён ня ходзіць па вуліцах і ня кажа, што ён гей. Больш за тое, аказалася, што, даведаўшыся пра новы бізнэс Тарлецкага, менскія геі і лесьбі палічылі ягоны клюб тэрыторыяй свабоды. І Эдзік толькі і робіць, што ходзіць па сваім “Бары” і робіць парачкам заўвагі, каб паводзіліся прыстойна: “У мяне звычайны клюб для людзей усіх арыентацый!”** Эдзік са сомленым выглядам (“У 201-ы раз таму што”, – тлумачыла я потым Крысу) апавядаў, што са зьменай улады нічога ў Беларусі, на яго думку, ня зьменіцца, што трэба перакройваць мазгі людзей, а не законы, што двух закаханых хлопцаў у грамадзкім транспарце аттыраць не таму, што электарат “за Бацьку”, а таму што гэтыя хлопцы – “підары”… – Ну чаму? – умяшалася я, – я вось нядаўна бачыла ў тралейбусе двух студэнтаў, сядзелі, абняўшыся, адно аднаго па каленцы гладзілі… Ніхто іх ня біў… – Які раён? – каротка асьведаміўся Эдзік. – Вясьнянка. – Мальцам пашанцавала. Увечары таго ж дня на Нямізе язык у мяне адвальваўся. “Крыс, прасіла я, – давай больш ня будем размаўляць на гэтую тэму. Я кончуся, калі яшчэ раз вымаўлю sexual identity, feel homosexual альбо gay-tolerance”. – Are you homofob? – запытаўся ён, зрабіўшы строгі твар. – Yes, I am, – вінавата прызналася я. – Я таксама, – сказаў мой беларускі сябар па-нямецку. – Я нават кінуў сваго хлопца, бо ён блакітны. - *Паводле актывістаў, СМІ, калі афіцыйная прэса абыходзіць тэму геяў маўчаньнем, альбо скарыстоўвае, каб накіравацьу патрэбнае рэчышча побытавую гамафобію беларусаў, то незалежная прэса абыходзіць тэму маўчаньнем, скарыстоўваючы яе толькі напярэдадні выбараў, каб скіраваць у патрэбнае рэчышча гранты заходніх фондаў. А Эдзік – рэдактар нашумелага ў свой час часопіса “Форум-Лямбда” . Дарэчы, у каго ёсьць пачытаць? ** У Сяргія Жадана ёсьць апавяданьне “Уладальнік найлепшага клюбу для геяў”. У ім герой вырашыў укласьці грошы ў забаўляльны бізнэс. Ён купіў памяшканьне закусачнай “Бутэрброды”. Спэцыяліст шоў-бізу параіў яму адчыніць гей-клюб, бо гэтая ніша рынку ў горадзе яшчэ не была занятая. І яны адчынілі гей-клюб. Шыльду не мянялі, клюб называўся “Бутэрброды”. Але геі да іх чамусьці не хадзілі… І вось варта было Эдзіку Тарлецкаму стаць уладальнікам “звычайнага начнога клюбу…” users.livejournal.com/maryjka_/247697.ht ЯК ЛІТАРАТАР І МАСТАК ЗЬМІЦЕР ВІШНЁЎ КАНЯ МАЛЯВАЎ Не сакрэт, што стаўленьне беларускіх літаратараў да творчасьці іх калегі паэта, мастака і пэрформэра Зьмітра Вішнёва, неадназначнае. Дакладней, яно адназначнае, калі вядзецца пра літаратурны аспэкт творчасьць Зьмітра Вішнёва. Часта, калі сядзіш пры куфлі піва з маладым беларускім літаратарам, наступае хвіліна, калі гэты самы літаратар нахіляецца да цябе і вінаватым шэптам прызнаецца: "Ты знаеш, а вось мне здаецца, што вершы ў Вішнёва галімыя. І проза галімая. Ня ведаю, ён, магчыма, мастак харошы, але ў мастацтве я мала разумею, а вось вершы галімыя". У гэты момант табе застаеца ласкава пагладзіць маладога беларускага літаратара па непрычасанай галаве: ён толькі што дэфляраваў гэты дыскурс. Ён увайшоў у гэтую ваду. Цяпер ён у тусе. Неразуменьне творчай манеры Зьмітра Вішнёва - гэта асноўны элемэнт, які нітуе літпрацэс Беларусі. У гэтым Зьміцер Вішнёў паўтарае подзьвіг Дэна Браўна, нянавісьць да каторага сталася тым, што аб'яднала нарэшце беларускія касьцёл і царкву. Мадэрністы і традыцыяналісты робяцца эстэтычнымі пабрацімамі, калі Вішнёў паказвае свой чарговы пэрформанс. Таму нядзіўна, што на літаратурна-мастацкі плэнэр Язэпа Драздовіча/Уладзіміра Караткевіча Вішнёў быў запрошаны Алесем Марачкіным як мастак. Мастакі, якія ўвесь гэты час малявалі, што бачылі: хаткі, хмаркі, возера, - мусілі пачувацца няўдачнікамі. Удзельнік шматлікіх выставаў у Нямеччыне, прызнаны захадам мастак Вішнёў клаў на іх натуру. Ён натхнёна пераносіў на холст тое, што бачыла ў гэтых хмарках і хатках яго трэцяе вока. За 10 дзён паўсталі геніяльныя палотны пад назвамі "Спэрматазоіды на фоне заходу" (на карціне былі намаляваныя мандавошкі на фоне заходу сонца), "Зубныя шчоткі адлятаюць у вырай" (на карціне былі намаляваныя прадаўгаватыя мандавошкі, якія адляталі ў вырай),"Літаратары на плэнэры" (на карціне былі намаляваныя тоўстыя маднавошкі на плэнэры). выглядала гэта досыць сакавіта. Мандавошкі, трэба сказаць, былі выпісаныя дбайна і вельмі рэалістычна. І вось адным гожым надвячоркам на маладых літаратараў, якія сядзяць на фоне заходу і ўжываюць аўтарскі кактэйль "Будучыня здарыцца з усімі", падыходзіць малады мастак, нахіляецца і вінаватым шэптам прызнаецца: "Вы знаеце, я ня ведаю, які гэты Вішнёў паэт, я ў гэтым не цямлю, але мастак ён галімы Мы тут з рабятамі яго сёньня прымусілі каня намаляваць. І што вы думаеце? Маляваў каня, а атрымалася - мандавошка". Мараль гэтай гісторыі такая. Ня трэба грэбаваць акадэмізмам, дарагія таварышчы. Калі нават на захадзе добра прадаюцца мандавошкі, варта спачатку навучыцца маляваць каня. Калі нават на нямецкую мову зручней перакладаць вэрлібры, трэба быць гатовым, абуджаным пасярод ночы, сесьці і напісаць акрасанэт. Інакш табе ніколі не пакаштаваць знакамітага кактэйлю "Будучыня здарыцца з усімі". users.livejournal.com/maryjka_/202889.ht Такія і вершы, як карцінкі. Каму вяршкі, а каму і карашкі. ШТО ЗРАБІЎ ЗАНУСІ? Вядомая менская журналістка Ціна захацела напісаць у газэту "Чырвоная Змена" артыкул з нагоды прыезду ў Менск рэжысэра Кшыштафа Занусі. Зьявілася яна да тагачаснага рэдактара "Чырвонкі" Карлюкевіча з прапановай зрабіць такі матэрыял для газэты. Карлюкевіч паглядзеў на Ціну і, відаць, нейкае нядобрае прадчуваньне заварушылася ў ягонай душы. "Не, — сказаў, Карлюкевіч, — гэтую тэму я аддам нашым журналістам". І гукнуў журналіста з аддзелу культуры: "Валера, зайдзі да мяне". Валера зайшоў, рэдактар патлумачыў: маўляў, у Менск прыехаў Кшыштаф Занусі, трэба схадзіць на сустрэчу зь ім і напісаць матэрыял. Валера згодна паматляў галавой і выйшаў на калідор. Праз імгненьне на калідоры прагучаў гучны крык "культурнага" журналіста, чутны нават у рэдактарскім кабінэце: "Сьвета, ты ў нас у аддзеле рэклямы працуеш. Скажы, хто ў нас прадстаўляе фірму пральных машын "Занусі"?" Канешне з Пухавічаў Едзе мая знаёмая зь Менску на цягніку, вяжа шалік ці шапачку (не памятаю ўжо). Да яе з размовамі чапляецца бабуленцыя. Натальля адказвае той па-беларуску. Бабуленцыя: - А что это у вас в Минске так разговаривают? Натальля: - Так. Бабуленцыя: - Ну, совсем уже обнаглели!!! НУ, ЗА ПОСТ! Кася Камоцкая распавядала, як на адной кінаімпрэзе ў Менску пазнаёмілася зь кінематаграфічаскай расейкай. Тая адмаўлялася ад усяго мяснога, маянэзнага, казала: "Что вы что вы, сейчас же пост"! А калі прынесьлі гарэлку, адразу замахнула кілішак. Кася: Дык пост жа! Расейка: А что? Водочка, она же из хлебушка. З мяса хіба дэнатурат гоняць. СЭРЦА ЭЎРОПЫ Я ў 1996 годзе ўпершыню патрапіў у Заходнюю Эўропу. У Парыж. Ясна, хадзіў балдзеў. І кожная сустрэчная асоба спрабавала выціснуць зь сябе хоць слова па-расейску. Я на іх не зьвяртаў увагі. І вось, праз тыдзень, ля дамавіны Напалеона ткі зьвярнуўся да сяброў групы, якім экскурсавод распавядаў па-расейску. А перад тым ў францускіх СМІ мільганула інфармацыя пра чачэнаў у Будзёнаўску. А сябры групы мне: "Чиво? А мы не знаем, мы из Израиля". Цьху ты, яшэ на тыдзень забіў на рашн лінгвіч. А тут патрапіў у паўночную частку Парыжу. Заходжу ў дэнэркібабню, раблю заказ, і тут ўсе сьціхаюць, а самы здаровы мурын кажа, маўляў, слыш, малы, эта бар для цьвітных (па-француску, нацюральман). А я адказваю, маўляў, а мне па-барабану: я сюдой паесьці прыйшоў. Мурын: "Ты зь якой краіны?" Я: "Зь Беларусі" (Сам рыхтуюся тлумачыць пра тое што гэта за геаграфічнае нувотэ). Мурын (раптам): "Ты с какова раёна?" Я: (разгублена): "З Чэрвеньскага " Мурын (На ламанай расейскай): "А-а-а Дык я там быў! Я ў кіеўскім палітэху вучыўся, а мая дзяўчына ў менскім РТІ!". А пасьля, кшталту, ціпа, будзеш па маім раёне хадзіць, калі хто дакалябецца, скажы, што друг Жоашэна". Ясна, я туды болей не суваўся. Мінуў амаль месяц, я рабіў на разьвітаньне абыход Парыжу, і недалёка ад Цэнтру Пампіду завітаў у маленьую кітайскую кавяраньку. Апроч мяне там быў драбненькі гаспадар-кітаец гадоў 35-55, і здаравенны 195 увышыню, 150 ушырыню і 100 утаўшчыню азіят незразумелай нацыянальнасьці гадоў пад 70. Я ўжо па-француску добра разумеў. Здаровы азіят гаварыў па-француску бездакорна, а кітаец як беларус зь Любаньскага раёну па-расейску ў Маскве. Я зрабіў заказ, і раптам прыслухаўся да размовы. Здаровы казаў кітайцу прыблізна наступнае: "Вы, кітайцы, дзібілы. Вы гаўно " Кітаец усьміхаўся, і ківаў. "Вы дзегенераты. Вы нават не разумееце, што самая велічная краіна - Расейска Імпэрыя". Я папярхнуўся гарбатай. Здаровы зьвярнуў на мяне ўвагу, і запытаўся па-француску: "Мсьё з Расеі?" Я адмоўна заматляў галавой. Далей па-расейску: "Ну вы же понимаете по-русски?" "Да". Здаровы распавёў, што ён мангол, што эміграваў у Францыю ў 1956 годзе, і што ягоны бацька быў Галоўным канюшым у цара Мікалая ІІ. "Цьху-ты, ё тваю маць", падумаў я, чалавек, які так марыў патрапіць у цэнтар эўрапэйскай цывілізацыі. Peter Пятрусь Петро Petras : Это случилось сегодня Менты поганые (по-литовски "фарай") и национальный вопрос "Пажюрек тян, о аш чя паешкосю! (Посмотри там, а я здесь поищу!)" - Два внушительного вида "полицая" (так у нас тоже говорят) в полной экипировке бегом спустились в подземный переход Виленского вокзала (да-да, в тот самый, описанный Якубом Коласом в его знаменитой поэме). "Опять какого-то шаромыгу ловят!" - подумал я. Вокзал, тесно заполненный народом в советское время, теперь обычно всегда полупустой (кроме вечера пятницы, когда работающие в столице уезжают на выходные в свои родные городки и деревни). "Сурадау, атродо. Йис чя (Нашел, кажется. Он здесь)" - сказал "мент" в микрофон на груди. Я недоуменно посмотрел в направлении его взгляда - переход был совершенно пуст! "Не бойся меня. Я тебе ничего плохого не сделаю", - неожиданно на чистейшем русском проговорил полицейский. - "Ты ведь из Висагинаса, да?" - "Из Висагинаса" - ответил тоненький голосок. И только сейчас я разглядел прячущуюся за колонной маленькую фигурку. Мальчишечка лет трех-четырех со страхом смотрел на приближающегося к нему высокого человека в форме. "Ну вот. Все в порядке, не бойся!" - ласковым голосом продолжал "полицай". - "Твой папа тебя ищет. Он и меня попросил тебя поискать. Пойдем, я отведу тебя к папе." Мальчуган, все еще с опаской глядящий на "мента", все же подошел к нему и разрешил взять себя за руку. "Вот и хорошо. А то твой папа весь вокзал обыскал. Хорошо, что он к нам пришел - мы сразу тебя нашли" - продолжал "парейгунас" (литовское слово, обозначающее представителя власти). Они прошли мимо меня, держась за руки - высокий литовский полицейский и маленький мальчик из Висагинаса, единственного города в Литве, где еще многие плохо знают государственный язык страны. soft_tiger : Вельмі кранальная гісторыя. Цудоўныя людзі. michaltraceuski сцэнар да маленькае дакументальнае замалёўкі. abrykos: "Сцэнар да маленькае дакументальнае замалёўкі-2" 1999. Віленскі вакзал. Ноч. Бар. За сталом два беларусы, літовец і караім. За суседнім сталом два паліцыянты: адзін сьпіной да барнай стойкі, другі тварам, п'юць гарбату. Я адзін з двух беларусаў падыходжу да стойкі бару, замаўляю яшчэ чатыры па 50. Бармэн літовец кажа, што нам ужо хопіць. Я ветліва зьдзіўляюся, бо мы толькі-толькі выпілі па-першай. Бармэн выкарыстоўвае адну з самых распаўсюджаных расейскіх фразаў. Я раблю паўзу, і выкарыстоўваю шэраг расейскіх фразаў. Бармэн спрабуе даць мне па сківіцы, але я ўхіляюся. Я ня ў Менску, я ў суседняй дзяржаве Я зьвяртаюся да паліцыянта, які сядзіць тварам да стойкі, і ўсё бачыць. Адказ (шэптам): Извини, друг Понимаешь, ну мы же русские _________________ pgrigas.livejournal.com/106427.html ПРА ЎЖЫВАНЬНЕ СЛЭНГУ Бацькі цікавяцца, што адбываецца ў цэнтры Менску 25 сакавіка. Маці тэлефануе мне, я караценька адказваю. Доўга не магу, бо працую. Рушу да Нацыянальнай Бібліятэкі, каб зрабіць рэпартаж пра афіцыёзнае мерапрыемства. Увечары жонка кажа: Тэлефанавала твая мама, вельмі-вельмі ўстрывожаная. У чым справа? Трэба ператэлефанаваць запытацца Ды па-просту, ты ж сказаў, што едзеш да Нацыянальнай бібліятэкі, "куды зьвезьлі пленных". abrykos.livejournal.com/56962.html?mode= Лёня Вярэнiч i Сантана Першае народнае прызнаньне застала Лёню Вярэнiча на возеры Нарач. У тыя далёкiя часы савецкiм людзям належыла танчыць на адпаведных танцпляцоўках i толькi пад савецкую эстраду. Аднойчы недзе на танцпляцоўцы аднаго з санаторыяў возера Нарач музыканты апошнiм нумарам зайгралi Сантану. Гiтара пела аб гарачым каханнi да чорнаскурай дзеўчыны i пары рытмiчна калыхалiся у такт музыцы. Калi музыка змоўкла, з натоўпу выйшаў усхваляваны адпачываючы, вачамi знайшоў гiтарыста, падыйшоў да Вярэнiча i сказаў, - Дзякуй за цудоўны музычны момант! I я пытаюся,- на х.. нам гэтыя «Самоцветы»?! belyklyk.livejournal.com/6505.html Назва для фрашак-пляшак у расейскім перакладзе: "Минсква и минсквичи". ivansaj.livejournal.com/13621.html ВІЦЕБСКІ ДРАЙВ Ехаў з працы ў бітком набітай 2-цы. На адным з прыпынкаў у трамвай уламіўся добра апрануты сіваваты мужык гадоў 40-ка з вялізнай сумкай-чамаданам на калёсіках. Пакуль лез штурхаўнуў мяне ў грудзі, і я, пахіснуўшыся, прыціснуў маленькую школьніцу. Мужык нахабна ўсіх распіхаў і стаў патрабаваць ад нейкай дзяўчыны, каб тая падняла з падлогі сваю валізу і вызваліла месца для яго чамадана. Пры чым называе ўсіх на "ты", і вылучаецца правільнай рускай мовай. Навакольныя жанчынкі сталі абурана шумець, што, маўляў, як не сорамна мужыку прымушаць жанчыну прыбраць цяжкую сумку. Мужык павучальна ім: Молодые должны зботиться о нас, стариках! Тут нейкая бауля яму і кажа: Ды на табе араць можна, конь такі. Дзед знайшоўся! Мужык: Я не позволю на меня орать! Подумать только, какие желчные в Белоруссии женщины. Не то что у нас в Россие. Тады я яму так ветліва і кажу: Ну й валі ў сваю Расію. Дзядзька нешта вякнуў пра "колхозный ізык". Рукі ў мяне часаліся пусьціць яму юху, але занятыя былі адна букетам пралесак і парасонам, а другая кофрам з фотаапаратам. Таму я, як сапраўдны эўрапеец, паклікаў на дапамогу двух афіцэраў паліцыі міліцыі, што ехалі побач, і папрасіў іх вызваліць наш трамвай ад прысутнасьці маскальскага нахабніка. Vox populi адзінагалосна мяне падтрымаў, і на наступным прыпынку праваахоўнікі дэпартавалі акупанта разам з яго чамаданам на калёсіках. Маскаль, ледзь не калупнуўшы носам шматвекавую віцебскую зямельку, стаў нам дэманстраваць высокую экспрэсіўнасьць расейскай мовы. Абяцаў наступны раз прыехаць на танку. Трамвай рушыў, і канец маскальскай філіпіцы паклаў нейкі падвыпіўшы пралетар, які высунуўся ў фортку і прагарлаў: "Вы нам яшчэ за газ атвеціце!.." silverrebel.livejournal.com/86071.html СЬЛЕД “ПАРТЫЗАНФІЛЬМУ” Сьвятлана Фёдараўна часта бывае ў Варшаве. У катэджным раёнчыку на ўскрайку польскай сталіцы яна даглядае дзьвюх сваіх маленькіх унучак. Зяць у Сьвятланы Фёдараўны паляк, але і суседская сям’я інтэрнацыянальная. Муж пані Катажыны – аўстрыец Фрыдрых. Вядома, мова камунікацыі ў суседзяў польская. Унучкі Сьвятланы Фёдараўны часьцяком забягаюць да суседзяў у дворык, дзе гуляюцца суседзкія дзеткі раўналеткі. Адпаведна дарослыя таксама тусаюцца разам, седзячы пры ганку. Аднойчы Фрыдрых ускокнуў: "Які цудоўны кадар! Зараз я вас усіх сфатаграфую". Вынес з дому камэру са здаравенным аб’ектывам, прыцэліўся, і сказаў: Ahtung! Што зрабіла Сьвятлана Фёдараўна? Сьвятлана Фёдараўна зьбялела, ды імгненна ўскінула рукі ўгору. ПРА ПЛОШЧУ Падчас леташняй Плошчы, калі ўсім ад балды шылі маты і брутальнае размахваньне рукамі, адбылася такая сторы. Да перца падыходзяць два кексы ў форме. — За мной? — За табой. — Садзіць будзеце? — Будзем. — 15 сутак? — 15. — За маты? — За маты. — Ну тады так: ты — підарас, а ты — далбаёб. І глядзіце не пераблытайце на судзе! zedlik.livejournal.com/49637.html Фрашкі Віктара Дзятліковіча пра беларусаў у Маскве: www.maskva.net/seen_bel.shtml Зь іх мая любімая такая: "Працаваў я неяк у газэце "Московские новости". Не апошнім чалавекам у рэдакцыі была добрая армянская жанчына Ганна Мікіцічна. Аднойчы прыйшла яна на працу вельмі узрушанай. Аказалася, што напярэдадні выклікалі яе ў школу. Нашкодзіў сын. Погляд настаўніцы падцьвердзіў - здарылася нешта істотнае. - Ваш сын… Ваш сын, ён хаміць настаўнікам. - Але ж ён выхваваны хлопчык, - паспрабавала абараніць дзіцё Ганна Мікіцічна. З далейшых тлучачэньняў вынікала, што хлопчык як і ўсе дзеці памыляецца ў дыктоўках, але чамусьці толькі ён адзін не хоча гэтага прызнаваць і зацята спрачаецца з настаўніцай, даказваючы, што ніякае памылкі не было. Чым не хамства, з пункту гледжаньня ганаровай настаўніцы? Ганна Мікіцічна ўзяла сшытак сына. У тэксце дыктоўкі пабачыла слова, якое і выклікала столькі спрачак: "смятана". - Што ж ты сынок мяне ганьбіш, - прыблізна так ужо дома звярталася Ганна Мікіцічна да сына, - як жа можна спрачацца з настаўніцай, калі ты памыліўся! - Не было памылкі,- адказаў сын. - Ну як не было, калі пішаш "смятана" замест "сметана". І тут сын прывёў аргумэнт, які не мог скарыстать у спрэчцы з настаўніцай: узяў маці за руку, прывёў у кухню, падвеў да халадзільніку, адчыніў. На паліцы стаяла плястмасавая скрыначка з запаветным прадуктам. "Смятана" вялікімі літарамі і па-беларуску было на ёй надрукавана. Смятана заўжды куплялася сям'ей ля беларускага вакзалу, дзе гандлявалі клуначнікі з-пад Воршы ды Магілеву. Аргумэнтаў супраць Ганна Мікіцічна не знайшла". ПЯЦЬСЭК Неяк распавялі пра аднаго зь "песьняроўскіх" бубначоў, які ў часе канцэрту ў філары, калі у адной зь песень быў доўгі сольны пройгрыш на гітары, выскакнуў за сцэну ў буфэт, падбег, і кажа: "Ааааааааааа 50". Буфэтчыца: "Січас-січас, мінутачку". "АААААААААА!!!" "Скока гаварыш?". "Усё, бляць, позна", і пабег абратна. ХІТ-ПРЫКОЛ Неяк у "Графіці" назіраў нейкіх маладых дараваньняў. Ну гралі Нармальна. І тут яны пачалі сьпяваць апошнюю песьню. Я ўжо быў зусім на іх забіў, а тут вуха аўтаматычна сфакусавалася на беларускую мову (выкананьня). І чую, што тэкст адзіны за ўсю праграму сэнсоўны. І раптам я разумею, што яны сьпяваюць "Чорную котку" Камоцкай/Глёбуса. І адчуваю, што вельмі клясны варыянт прыдумалі яны для хіта! Вось, думаю, маладзёж клясыку перапрацоўвае. Пайшла, значыць, у масы клясыка. Народ у залі быў напалову наш, ташчыўся, і наладзіў авацыю. Пасьля выступу падыходжу, дзякую за "Котку": Дзякуй вам за рэмікс з "Новага Неба". Какова неба? Ну, за "Котку" А, эта. Так эта мы папрасили прияцеля, штоб какой-нибудь беларускаязычный текст подогнал. Ну, он в каком-то журнале нашол, ну мы чисто по приколу спели. А чо? belyklyk.livejournal.com/18564.html?view Аляксандар Сапега: "ТРАНКВИЛИЗАТОР" Мандраж – штука серьёзная! Каждый экзамен нас мучает мандраж. А если это государственный экзамен по специальности? Женя Ткачёнок заканчивал консерваторию по классу ударных инструментов и волновался страшно, поэтому готовился к Госам основательно. Даже подключил к этой подготовке своего младшего коллегу Сашу Зубко. Блестяще отыграв ксилофон, Женя замандражировал перед вторым, нелюбимым, инструментом – вибрафоном. Но он всё продумал заранее, он же подготовился! Вибрафон включается в розетку, а розетка находится за кулисами. Женя подошёл к кулисе, где рядом с розеткой сидел Саша и уже наливал в стакан портвейн…Экзамен прошёл удачно - транквилизатор сработал! abrykos: СІЛА СЛОВА У 1996 годзе судзілі Андрэя (Бормана) Рамашэўскага лідэра Партыі Аматараў Піва. Яго ўзялі на Чарнобыльскім Шляху, але судзілі за падзеі 1995 году, калі група моладзі на знак пратэсту супраць вынікаў рэфэрэндуму абыйшла вакол Прэзыдэнцыі, закінуўшы рукі за галаву. Я наперадзе нес долу чырвона-зялёны сьцяг. Усё скончылася каля прыбіральні, дзе на знак пратэсту супраць дзеяньняў Ціцянкова, які падраў бел-чырвона-белы сьцяг, падралі чырвона-зялёны. Тады на нас 10 удзельнікаў завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства. Але справу замялі. І вось, праз год, Бормана схапілі, і судзілі як галоўнага завадатара. Я ішоў у суд як сьведка. І меў мандраж. Па-першае, ніколі ў судзе не выступаў, па-другое, хацеў выступіць так, каб максымальна абараніць Бормана. Прыйшоў у прызначаны час, але высьветлілася, што пачатак паседжаньня перанесьлі на дзьве гадзіны пазьней. Мы з прыяцелем пайшлі ў бліжэйшы барчык, дзе за дзьве гадзіны выпілі грам па 250. Калі дайшла мая чарга прамаўляць, я быў АБСАЛЮТНА спакойны. Судзьдзя слухаў вельмі ўважліва, перапыніў толькі адзін раз каб перакласьці сакратаршы слова "блюзьнерства". Пазьней мне распавялі, што бабулькі ў першым шэрагу выціралі сьлёзы, калі слухалі маю прамову. А хлопцы на галёрцы курчыліся сьмехам, душыліся, каб стрываць, і не зарагатаць на ўсю залю. P.S.: Ня ведаю, ці ёсьць мая заслуга, але Бормана ў залі суду вызвалілі з-пад варты:)). ЗА НАШЫХ І ВАШЫХ ГАБРЭЯЎ! Бора Штэрн: "У нас у Ізраілі ціпа тры групоўкі: маскалі, беларусы і хахлы. Усе ж, нібыта, габрэі, але калі пачынаюцца міжнародныя газавыя гульні, усе на баку сваіх. Я звычайна масквічам кажу: "Калі ваш царЪ яшчэ ў канюшні гаўно лапатай грабаў, у Беларусі ўжо друкаваныя кніжкі чыталі". Крыўдзяцца :). ПРАТЭСТНЫ ЭЛЕКТАРАТ Быў ў гасьцях у прыяцеляў. Яны вярнуўшыся зь кіеўскага Майдану. Паўлюк кажа: “Гэта ж рэвалюцыя перамоглага тэатру. Цяпер і з Заходняй, і з Ўсходняй Украіны люццы самі едуць, каб зарабіць. Раніцай ў аранжавых 50 грывень атрымаць, вечарам – у блакітных”. Далей загаварылі пра пэрпэктывы ў Расеі. Пагадзіліся, што там адбываецца наш 1996 год. Задумаліся, а што нам са зьменаў у Расеі? Пагадзіліся, што нічога. Перадпалажылі, што ў Беларусі мусіць пачацца Новая Эканамічная Палітыка, лібэралізацыя. Пагадзіліся, што Мілінкевіч прафукаў сваё лідэрства 19 сакавіка 2006 году, калі мусіць не прасіць усіх разыйсьціся “да заўтра”, а заклікаць стаяць на Плошчы да ўпору. Каця распавяла: “Мілінкевіч у нас ва Ўруччы, у вайсковым гарадку сустрэчу ладзіў з выбарнікамі. А там збольшага былыя і цяперашнія вайсковыя прыйшлі векам 35-45 гадоў. Адзін у залі падымаецца і пытаецца, маўляў, што канкрэтна рабіць 19? Трэба ноч стаяць, дзень, тыдзень? Мілінкевіч ад адказу сыйшоў, загаварыў пра агульнадэмкратычныя каштоўнасьці, а калі перапыталі, не адказаў, і даў слова нейкай бабулі. Мужыкі сыйшлі расчараваныя”. Вярталіся ад сяброў зь Лёшам. Працягнулі тэму. Што можа Мілінкевіч прапанаваць электарату? Разважаем: Беларусь – карпаратыўная дзяржава, сумесь саўгасу і МакДонльдсу. Чыноўнікі, найперш сілавыя, прыкормленыя. Бізнэсоўцы справы робяць, хоць і ня так як хочуць, але падстаўляцца ня будуць. Рабочыя? Рабы кантрактаў, але ж і тое баяцца згубіць. “Няма ідэі”, падсумаваў Лёха, і мы разьвіталіся. На вакзале я сеў у 85-ы аўтобус, які ідзе за Менск у Гатава. Побач са мной на задняй пляцоўцы разьмесьціліся п’яныя ў дупу маладыя рабочыя гадлў 23-24. Адзін зь Велазаводу, як высьветлілася з размовы. Лаяліся матам страшэнна, дзяўчына з суседняга месца нават ня вытрымала, перасела наперад. Адзін з п’яных маладзёнаў быў ва ўзьнёслым настроі, а другі агрэсіўны – той, што зь “Веліка”. Узьнёслы распавядаў, што хоча, каб у яго нарадзілася дзяўчынка – “каб сяброўскаму сыну нявеста была”. Агрэсіўны: “Т-т-толькі пацан”. П’яны быў настолькі, што адно мат было чувць выразна, астатнія словы праз “бу-бу-бу”. Той, хто чакае дзіцёнка: Хай, хлопец, каб канадцаў разбамбіў. Як нашы швэдаў пабілі на алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці. Я канадцаў не люблю. Той, што зь “Веліка”: А беларусаў? Ды я толькі за нашых! Я наш хакей люблю! А я б ЯМУ шайбу не аддаў! Каму? Лукашэнку? Ды ён заманаў! У тэніс гуляе – першы, у футбол – першы, на лыжах – першы, у хакей – першы… А я б у яго шайбу забраў, і гол закатаў бы ў ягоныя вароты. ПРАТЭСТНЫ ЭЛЕКТАРАТ-2 andrus_lasko: "Сёньня іду дахаты З размовы цётачак "дворнічых" на лавачцы: "А што гаварат прасьцітуткі самая дрэвняя прафесія? А дворнікі што ня дрэвняя?!" Абураныя такія " andrus-lasko.livejournal.com/37586.html Ад сястры: Купляе штосьці ў шапіку. Прадавачка: Скажите, это у вас чистый белорусский язык? Сястра: Ну, спадзяюся, што чысты. Прадавачка: А то я не очень понимаю, но когда трасянка не люблю. swistak.livejournal.com/75310.html СКРАДЗЕНАЯ “ПАГОНЯ” Першую "Пагоню"-значак я набыў у 1989 годзе ў Троках, куды мы езьдзілі са школьнай экскурсіяй. Я ледзь не давёў да гістэрыкі экскурсаводку-летувіску пытаньнямі кшталту "якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ?", "хто насяляў ВКЛ?", і "раскажыце як адбывалася акупацыя літоўцамі тэрыторыі аж да Чорнага мора". Пазьней мы з многімі летувісамі спрачаліся ледзь не да бойкі пра тое, чыя дзяржава ВКЛ, і адпаведна герб “Пагоня”. (Спрэчкі скончваліся супольным півам :)). Я даводзіў, што летувісы прысабечылі “Пагоню”. А пасьля 1991 яны казалі: “Вы скралі наш сымбаль!” Але менавіта дзякуючы літоўцу ў вольным продажы зьявіліся адныя зь першых “Пагонек” зь бел-чырвона-белай стужкай. А было так. Паэт А.М пераехаў у Вільню, ды йшоў аднойчы па Старым Горадзе. Бачыць, сядзіць самотны спадар, і прадае разнастайную кераміку, у тым ліку "Пагоню" літоўскага ўзору зь літоўскім жа сьцягам-стужкай. А.М. пазнаёміўся са спадаром, які назваўся Артурасам, і які паскардзіўся, што літоўская атрыбутыка пасьля атрыманьня незалежнасьці прадаецца слаба. Гэта быў пачатак калі не сяброўства, дык супрацы. Літовец Артурас пачаў рабіць керамічныя мэдальёны зь дзьвюхгаловым арлом і бела-сіне-чырвонай стужкай, а беларус А.М. прадаваць іх у Маскве. Што да "Пагоні" вырабу Артураса, стужка зьмянілася на бел-чырвона-белую. А.М. пераканаў, што тавар будзе хадавым. Вось тут А.М. пазнаёміўся са мною-студэнтам. Я быў першым вулічным распаўсюднікам адноўленай "Нашай Нівы". Езьдзіў па розных імпрэзах па Беларусі, але найперш гандляваў на выхадзе з мэтро на вакзале і "Кастрычніцкай". Хто ня памятае, пасьля краху СССР у грамадзтве быў дзікі інфармацыйны голад: скуплялі ўсе магчымыя газэты. Продаж "НН" мне асаблівых даходаў не даваў чыста на піва ды булачкі. Але які быў кайф усьведамляць, што народ купляе інтэлектуальны беларускі культурны прадукт, выдрукаваны невядомай шырокім масам тарашкевіцай! Праз знаёмства з А.М. на маім "развале" з "НН" зьявілася бел-чырвона-белая "Пагонька" аўтарства Артураса. “Пагонькі” не азалацілі ані мяне, ані А.М. Але параза нас не засмуціла. Бо неўзабаве “Пагоня” сталася дзяржаўным гербам РБ. Выява герба сталася прадавацца ў шапіках і кнігарнях. Сымболіку зьмянілі нечакана для ўсіх. Яшчэ за тыдзень перад тым я стаяў у Полацку ля помніку Францыску Скарыну са саім “развалам” на нейкім культурніцкім фэсьце, і сумаваў. “Пагонькі” ішлі слаба. Спрадвечны герб мала цікавіў суайчыньнікаў. Адно пара падшыванцаў гадоў васьмі зачаравана хадзілі вакол мяне. Раптам я заўважыў, што зьніклі хлапцы, а разам зь ім адзін з мэдальёнаў – упёрлі! Але я не расстроіўся. Я быў рады, што хоць хтосьці з новай генэрацыі так прагне спрычыніцца да спрадвечнага нацыянальнага сымбалю :)) ПРАТЭСТНЫ ЭЛЕКТАРАТ-3 kamrushepa: "Іду я па двары. У суседні пад’езд спрабуе трапіць жанчына з двума дзецьмі: хлопчыку гадоў сем і дзяўчынцы гадоў пяць. Жанчына звоніць па дамафоне і паралельна камэнтуе: - Во, ёбаны, что оні там, бляць, оглохлі на хуй! Празь які момант на гэтым фоне звонкі дзявочы голосок кліча: “Ба-буш-ка! Ба-буш-ка!” Апошняе, што я чую, паварочваючы за рог дома, гук адчыняемых пад’ездных дзьвярэй". kamrushepa.livejournal.com/8907.html?mod НАШЫ СЛОВЫ Сяргей Харэўскі прыдумаў слова. Беларускае. Яго цяпер шырока ўжываюць, а зьявілася слоўца на пачатку 1990-х – шапік. Як сынонім францускаму “кіёск”. Харэўскаму для “Нашай Нівы” трэба было перакласьці кавалак са Шпілеўскага пра Менск. Харэўскі польскую тады ня так добра ведаў як цяпер. Ці слоўніка пад рукой не было, ці ляніва па-просту было ў слоўнік лезьці… Харэўскі перакладаў з упэўненым выразам твару без усялякай дапамогі. І вось у месцы, дзе Шпілеўскі апісвае павадак Нямігі, быў момант пра дамкі, які тырчэлі з вады, нібы szapiki – “шафкі”, маленькія шафы. Харэўскі пакінуў менавіта “шапікі”, бо зразумеў іх як “яткі”, альбо па-сучаснаму “кіёскі”. Слоўца яму спадабалася, і ў далейшых тэкстах замест кіёскаў Харэўскі пачаў ужываць шапікі. Ужо празь некалькі гадоў слова сталася нормай, бо публіка ня ведала беларускай літаратурнай мовы, і прымала ўсё новае на ўра. Асабліва, напісанае тарашкевіцай. Іншае новае слоўца зьявілася не праз памылку перакладу, а празь сьвядомы зварот да польскай моўнай формы. Неяк мы сустрэлі Касю Камоцкую, якая вярнулася з канцэрту ў Польшчы. Вырашылі выпіць за сустрэчу. “Наліце мне ў гэтую… папрасіла Кася. – Як жа назваць шклянку шклянкай, калі яна з плястыку?.. Наліце мне ў плястыкувку!” Я пачаў ужываць беларускую форму новага слова – плястыкоўка – у сваіх тэкстах у “Нашай Ніве”. І праз пэўны час з радасьцю заўважыў “плястыкоўку” ў літаратурных творах некалькіх аўтараў “НН”. Цяпер я ўжываю слова ня толькі да плястыкавых шклянак, але і да плястыкавых бутэлек. Паланізм? Не паланізм. Не было такога слова ў польскай мове пакуль польская сяброўка Касі па імені Ёлка так захапілася “plastykówką”, што слова дазналася познаньская багемная тусоўка, і пачала ўжываць наватвор. Забіраю карэктуру кніжкі “Фрашкі да пляшкі”, каб завезьці вярстальніцы канчатковы варыянт. А трэба сказаць, што стыль-рэдактарка Настасься вельмі прафэсійны і супэрадказны чалавек. Яна зрабіла не дзьве, а нават тры чыткі. Перад тым мы шмат выдаткавалі часу, каб удакладніць процьму моўных нюансаў, бо ў кніжцы шмат слэнгу ды сучаснага гарадзкога прастамоўя. Я сеў у маршрутку, і ад няма чаго рабіць пачаў перагортваць аркушыкі. Не пасьпеў я праехаць і дзьвюх хвілін, як на самым пачатку тэксту заўважыў грубую апячатку. Ня можа быць! Насьця вельмі прафэсійны чалавек. Тэлефаную, называю абзац і радок, прашу прачытаць. Насьця: “Штораз сустракаючыся зь сябрамі, соцячы ў цэнтры Менску”… Я: Ня бачыш памылку? Трэба ж “стоячы ў цэнтры Менску”. Насьця: Праўда? Я тры разы заўважала гэтае слова, і яно не выклікала ў мяне ані ценю сумневу. Я была перакананая, што яно паходзіць ад сотавага тэлефону, маўляў, соцячы – размаўляючы па сотаваму. Пасьмяяліся, я падкрэсьліў апячатку, занес карэктуру вярстальніцы. А пасьля сустракая сяброўку Волю, пачыню распавядаць гісторыю, прамаўляю фразу “соцячы ў цэнтры Менску”, чакаю рэакцыю. Воля: А што няправільнага? Я так разумею соцячы – значыць выпіваючы па сто грамаў. Харэўскі: У Шпілеўскага былі "шкапікі"(ад шкап, шафа), менскі ганлярскі жарганізм, якім называлі будкі-крамкі (адпаведнік сучасным кіёскам). Падчас паводкі на Нізкім рынку, гандаль не спыняўся, але гандляры сядзелі на стрэшках сваіх шкапікаў і а пакупнікі куплялі з чаўноў.. Я зрабіў, сьпяшаючыся падзяліцца прачытаным, памылку, настойліва вымаўляючы не шКапік, а проста шапік. Наслухаўшыся мяне, мае раўналеткі, не маючы як перапроўдзіць дакладнасьць вымаўленьня, так і падхапілі: шапік, шапік ))) Вячорка пасьля ня мог даць рады, адкуль гэта ўзялося))) Я: Дзякуй, Сярога, літаратура літаратурай, а дакладнасьць важная рэч. Адрэдагуем як трэба. Хоць у тутнапісаным варыянце я апавёў легенду, устойлівае паданьне :)) abrykos.livejournal.com/76966.html МАБІЛЬНЫ ВЫДЫХ Ёсьцека адна вельмі эмацыйная Рэдактарка, якая можа такі пістон ўставіць, калі сама не ў гуморы, што не паглядзіць ані на пол, ані на ўзрост, ані на рэлігійную ды нацыянальную прыналежнасьць, ані на сацыяльнае становішча суразмоўцы. На мяжы балянсуе. Яе пабайваюцца. А даўным даўно, калі мы толькі пазнаёміліся, я хоць і ведаў пра асаблівасьці ейнага характару, але не стрымаўся. На пытаньне "Як вам мой новы пярсьцёнак?" шчыра адказаў: "Ён вельмі не пасуе да тваёй сукенкі". Прысутныя ўвабралі галовы ў плечы, рэдактарка (тады яшчэ "малады спэцыяліст") набрала поўныя грудзі паветра, зморшчыла абурана твар, і Ціха выдыхнула: "Дзякуй". Магчыма, менавіта зьяўленьне і разьвіцьцё мабільнай сувязі аднойчы дало магчымасьць рэдактарцы рэалізаваць той нескарыстаны запал, і выказаць усё, што яна думае: упрынцыпе і ўпрыватнасьці ў дадзены момант. Празь дзесяць гадоў пасьля гісторыі зь пярсьцёнкам. Праўда, іншаму чалавеку. Але, зрэшты, якая розьніца галоўнае, што выдых атрымаўся паўнавартасны. Гэта была рэдакцыя іншага СМІ зь іншымі супрацоўнікамі, сярод якіх два паважаных спадары пяцідзесяці з хвосьцікам гадоў. Але ж, гады гадамі, а мужыкі міжсобку часьцяком камунікуюць як падлеткі. Так і спадары А. і В. дружалюбна перабрэхваліся на прадмет "Чаго ты цэлы дзень не браў слухаўку была такая пільная справа для размовы". Ды ў мяне мабільнік цэлы дзень уключаны! даводзіў А. Ай, не трындзі ты! Сто разоў набіраў, а там: "Врэменна недаступен", настойваў В. Спрачаліся ў пакоі, спрачаліся ў калідоры Урэшце В. прапануе: Ну давай праверым. Давай. Стаяць адзін насупраць аднаго, В. націскае пімпачку, у А. імгненна пачынае зьвінець мабілка. А. задаволена ўсьміхаецца, прыкладае свой мабільнік да вуха, і гледзячы проста ў твар В. кажа: Ну? І хулі табе трэба?! Я не вялікі экстрымал, каб езьдзіць пільнаваць тарнада, скальзіць па цунамі ці лазіць па аджылым вулькане. Але я ведаю як выглядае твар чалавека, які нос да носу сутыкнуўся з катастрофай. А. імгненна зьбялеў, паспрабаваў штосьці адказаць Ня менш за сорак хвілін ён хаваўся па ўсіх кутах рэдакцыі з мабільнікам ля вуха, і ня мог нават слова ўставіць, каб патлумачыць што да чаго. У вельмі сур'ёзнай тэрміновай справе, за долю сэкунды да набору пімпачкі на мабільніку В. затэлефанавала яна – Рэдактарка. Ня ведаю ці пасуе гэта да літаратурнай тэмы, але прыгадалася як адносна нядаўна спрачаўся з адным з прадстаўнікоў мясцовых абаронцаў правоў чалавека. Ёсьць тут такія, што лічаць, што правы чалавека найбольш парушаюцца ў ЗША. У якасьці прыкладу такога парушэньня правоў быў прыведзены Patriot Act у тым моманьце, што зараз ворганы нацыянальнай бясьпекі (Department of Homeland Security) пераглядаюць заявы на візы ў ЗША з тым каб асобы заўважаныя у тэрарыстычных арганізацыях не маглі трапіць у ЗША. Я доўга ня мог дакумекаць што яму ў ГЭТАЙ ПРАКТЫЦЫ не падабаецца. Нарэшце, так і не зразумеўшы, запытаўся: маўляў няўжо Вы гэтак за права тэрарыстаў перарэзаць Вам глотку перажываеце? Ён пачаў штосьці мармытаць. Але я ўжо быў не ў гуморы і дадаў, ды я паменшу тэрарысту клопат і зраблю гэта за яго. Божухна, каб Вы толькі бачылі як хутка ён вымеўся з маёй хаты. ЗА РАДАСЬЦЬ ШКОЛЬНЫХ ГАДОЎ! insurhent: "Пашчасьціла патрапіць у гандлёвы дом у мястэчку Семежава, што на Капыльшчыне. Ніколі б не падумаў, што вясковы гандаль здольны на такія хітрыя й дэтальна пралічаныя маркетынгавыя крокі у аддзеле "уголок школьника" прадаюцца ПРЭЗЭРВАТЫВЫ!" insurhent.livejournal.com/2454.html ПРА ЎКРАІНСКА-БЕЛАРУСКІЯ ДЗЯЛЫ taburet3_inform: “Це було десь у 1997-ому. Є в мене товариш - Олесь К. І от якось вирішив він поїхати в Білорусь. Доїхав до Чернігова. Переночував він, поснідав, доїхав тролейбусом №4 до Заводу автозапчастин, де й зловив попутку на Яриловичі - майже до кордону. Туди менше години від Чернігова їхати. Шофер на прощання сказав: "Тебе ніхто не візьме (а раптом контрабанда?) так ти пішки перейди, а там ще когось зловиш". Олесь пройшов пару кілометрів до кордону. Пройшов чергу авто на митниці. Пройшов будку з тризубом і погранцями. Пройшов червоно-зелену вивіску з "глобусом Білорусі". Пройшов погранців. Пройшов чергу авто на митниці. Пройшов ще якісь відомства, залишився тільки скромний вагончик обабіч траси. І раптом чує з вагончика: "Маладой чєловєг, падаждіцє". Солідний дядя в костюмі заводить Олеся в вагончик, показує корочку з золотим тисненням - "Комитет Государственной Безопасности". І вимагає пояснень. Олесь на ізмєні згадує історії про проізвол білоруських мєнтів, розказані якимись древніми націоналістами, про протоколи з "ліцамі украінской национальності" і вирішує - треба щось робить! І в результаті пише пояснювальну записку з такою-от кодою: "Полностью поддерживаю режим Александра Лукашенко. Искренне сожалею о сложившихся взаимоотношениях Украины и Беларуси". Кагебешник читає цей опус і, як і варто було очікувати, каже: "Нє, молодий чоловіче, вам в Білорусі робити нічого". Після цього Олесь як побитий плентається назад в Україну, проходить 100 метрів углиб рідної землі, потім зверає у ліс, робить широку петлю, через годину вже стоїть на трасі на білоруській території, стопить дальнобойщика і їде одразу в Бобруйськ, де зазнає ще купи пригод”. community.livejournal.com/ztaburetom/113 "Осторожно. Злая собака. Обед 12.00-13.00 P.S. Чымсьці падобна да шыльды на Чыжоўскім вадасховішчы. Дзе пад друкаваным надпісам "Купаться запрещено" хтосьці дадаў маркерам: "А.Г. Лукашенко". СІЛА ЦЕЛА (аўтарка вядомая) : "Робячы перабежкі па горадзе, амаль аголеная ў такое надвор’е, часта ўзгадваю жарт: “Мы не ў адказе за тых, каго ўзбудзілі” Няма словаў-2 Кавярня. Заскокваю ў прыбіральню, чыкі-брыкі, выходжу. Перада мною дамачка са скажоным тварам, трасецца ўся. Імгненна шчэміцца міма мяне, і залятае ў прыбіральню са словамі: “Спасибо, что вы там не кололись!” Зьмест праекту "НАРОДНЫЯ ФРАШКІ. Супольны альбом" *** Гарадзенцы атакуюць Менск! Дык гэта АДЗІН чалавек! ? Шалкевіч :)) Няма словаў-4 Зьміцер Падбярэскі распавёў пра свайго прыяцеля, які даўно жыве за мяжой. Прыязджае чалавек на радзіму, уключае БТ, і бачыць у навінах сюжэт пра баброў у Берасьцейскай вобласьці. Маляў, разьвялося тых жывёл шкода страшэнная! "Трэба страляць", падсумоўвае спэцыяліст. Адразу пасьля навінаў крымінальная хроніка. Першы сюжэт: "Два гады атрымаў браканьер вёскі такойта за забойства бабра". P.S. Беларус-замежнік у шоку. Падбярэскі стомлена ўсьміхаецца. Няма словаў-5 Жонка выходзіць зь дзіцёнкам на двор. Бальшуны 2,5 - 3 гадоў не пускаюць нашага малога (год і сем месяцаў) у гульню. Маўляў, ён бурыць набудаванае. А нейкая канструкцыя схаваная пад пяском між двума старымі вэнтылямі, падобнымі да вадаправодных. Жонка: Вадаправод будуеце? Адказ: Газаправод! Няма словаў-6 Уявіце сабе службу ў храме. У дадзеным выпадку ў праваслаўнай катэдры ў Менску. Амаль адразу чалавек трапляе ў паралельную прастору, праз колькі часу засяроджваецца на чымсьці сваім і агульным адначасова. Адмысловыя багаслужэньні бываюць дзеля радасных нагодаў альбо сумных. Сьпевы, сьвечкі, малітвы, казань сьвятара Рухі сьвятароў і дзякаў У кожным выпадку, за паўтары гадзіны службы чалавек набывае нетыповы для штодзённай мітусьні ўзьнёслы стан душы і думак. І вось напрыканцы службы, калі некалькі сьвятароў разам пачынаюць чытаць малітву, раптам адзін малады з моднай бародкай і акулярамі уздымае галаву дагары, і гучна кажа: Я не понял! А где хор?! Пра_мовы ў Польшчы-1 Ёсьць такая ўкраінская показка: Приходе Чирвони Каптурок до Вовка: Вовче, Вовче, чому в тебе таке здорови очи? Щоб краще бачити тебе, Чирвони Каптурок. Вовче, Вовче, чому в тебе таке здорови уши? Щоб краще чути тебе, Чирвони Каптурок. Вовче, Вовче, чому в тебе такий здоровий хвіст? Це не хвіст, - почирвонів Вовк. Показка заўжды ўзгадываецца, калі размова заходзіць пра прыгоды Волі Г. у Польшчы. 1996 год. Воля першы разза мяжой, першы раз у Варшаве. Стаіць пасярод Маршалкоўскай, хоча папаліць, а запальнічак-сярнічак ня мае. Да ўсіх мужыкоў з цыгарэтамі ў руках зьвяртаецца з пытаньнем: — Czy ma pan ogon? Мужыкі: хто чырванее, хто глядзіць як на вар’ятку, хто зусьмешкай шпарка рушыць далей. Воля ў разгубленасьці Мовы-та падобныя, толькі “агонь” па-польску –- “огень”, а “огон” – гэта “хвост”. Фрэнд Юркас распавёў гісторыю надпісу ў графіку адной маскоўскай фірмы. Гісторыя пачалася гадоў дзесяць таму, калі на менскім вакзале, ды па ўсім цэнтры стаялі валютчыкі. А ў адным офісе беларускія партнэры чакалі для падпісаньня чарговага кантракту прадстаўніка з расейскага боку. Прадстаўнік быў добра вядомы: зануда, прыдзіра, усе жылы выцягваў і з сваіх маскоўскіх калегаў і зь беларускіх партнэраў Беларусы адправілі на вакзал кіроўцу, каб сустрэў прадстаўніка, і падрыхтаваліся да цяжкога дня. На вакзале прадстаўнік пачаў у сваім стылі – машына далёка запаркаваная, ўсё вакол нейкае нягеглае Раптам да прадстаўніка падвалівае нармальны пацан – кароткая стрыжка, у скуранцы і спартовых штанах-адыдасах: мужык, расию прадаёш? Прадстаўнік высажываецца на ізьмену, чырванее, і пачынае аглядацца наўкола. я г’ру, расию прадаёш? Нармальны пацан цісьне плячыма і адыходзіць, але адразу зьяўляецца бабулька: сыночак, расію прадаш? Прадстаўнік у паніцы пачынае мармытаць штосьці кшталту “Вы ошиблись! Вы меня не за того приняли!», кідаецца да машыны, у офісе за пяць хвілін падпісвае ўсе неаб’ходныя дакумэнты, і ляціць купляць квіток на самалёт. На наступны дзень тэлефанаваньне з Масквы, маўляў, што вы з нашым прадстаўніком зрабілі? Прыляцеў, ні з кім не размаўляў, і напісаў заяву на звальненьне. *** Дагэтуль існуюць партнэрскія адносіны між маскоўскай і менскай фірмамі. Дагэтуль масквічы пэрыядычна прыязджаюць у Менск па справах. У іх нават графік камандзіровак ёсьць. Графа паездак у Менск пазначаная словамі: “Ехаць прадаваць Радзіму”. Запрацаваў сайт ФРАШКІ. У разьдзеле "зьмест" можна спампаваць кніжку "Фрашкі да пляшкі" ў фармаце PDF. <a href="abrykos.livejournal.com/88928.html ">Выйшла з друку кніжка "Фрашкі да пляшкі".</a> Ад ліпеня кніжку можна будзе заказаць праз Knihi.net Ужо ад сёньня "Фрашкі да пляшкі" зьявіліся на Сядзібе. Vinsuju Sieviaryna! За Перамогу! БелаПАН: "На базе Мазырскага экспэрэмэнтальнага лесгасу пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі сярод вальшчыкаў лесу "Лесаруб-2007". aliaksei: "Балеем за нашых! Падтрымаем зборную БНФ і Пашу Севярынца!" aliaksei.livejournal.com/485846.html "Фрашкі да пляшкі" можна набыць у краме-галерэі "Падземка", пр-т Скарыны/Незалежнасьці, 43 (цана 5900). Cіла мовы zalgiris: "Сядзім на лаве размаўляем. Падыходзяць 2 булдосы. Булдос 1: Ізьвініце пажалуста.. Мы: Прабачце, калі ласка, мы занятыя, ня можам з вамі пагаварыць. Булдос 1: А, беларускія пісацелі Мы: Тыпу таго. Булдос 2: Что-что? Вы по-русскі скажіце. Булдос 1 (забіраючы Булдоса 2): Пошлі нах*й, говорят". zalgiris.livejournal.com/12494.html Два дні назад бачыў Севярынца ў раёне вуліцы Купрыянава з нейкім дзядзькам. Паша ў чорным касцюмчыку садзіўся ў машыну з нейкім дзядзькам. Усё было б добра, але наш Севярынец гаварыў па-расейску. Вось табе і Сітнае! Які жах! А раптам той дзядзька кепска разумее па-беларуску? РАСЧАРАВАНЬНЕ arshanskі: "Ехаў сёньня ў аўтобусе. На адным з прыпынкаў пабачыў празь дзьверы надпіс "ЗАБЕТОН". Няпрошаная гарачая сьляза пакацілася па няголенай мужчынскай шчацэ "Вось ён, народны крэаціфф", — падумалася мне. І ўявіў я: празь нейкі час надпісы "За Беларусь", "За асфальт!", "За цэглу!", "За шклотару!" і г.д. запоўняць вуліцы нашых гарадоў. А зь біг-бордаў будзе глядзець знаёмы жаночы твар Дарафеевай за надпісам "За 75 %!". Дзьверы аўтобуса зачыніліся. І я пабачыў надпіс цалкам — "МІНСКЖАЛЕЗАБЕТОН" " arshanski.livejournal.com/74262.html?mod По телевизору идет благочестивая передача Alexander Shramko: Бабушка смиренно повествует: "Когда отец А. начал строить храм, он пошел за пожертвованиями к предпринимателям. Тех, кто денег не давал, он записывал. Потом все они разорились " priestal.livejournal.com/313215.html Сьвятая мова і роля перакладчыка ў Царкве. Уніяцкі сьвятар з ЗША І.Л.: "Вельмі людзі прасілі (зрабіць літургію па-царкоўнаславянску), вельмі ім захацелася памаліцца так як іхнія дзяды маліліся. Аніводнае душы ў парафіі няма, хто славяншчыну разумее. Усё па–ангельску ад году гэтак 1955–га, толькі часам "Ойча наш", ці "Міласьць міру " з акцэнтам хор прасьпявае – больш анічога. Добра, сказаў, зробім, але трэба будзе з хорам парэпітаваць. Прайшлі празь увесь тэкст. Напрыканцы – "многалецьці". Я вазьмі і праспявай "Многая і благая лета Імпэратару нашаму Францу Іосіфу". Ніводзін не зразмеў, што нешта тут не тое. Абсурд гэтыя лаціны і славяншчыны". palaszuk.livejournal.com/ Юльлян і размова пра карані l_z напісаў: "Ійшоў неяк Юльлян Г. колькі год таму па прашпэкту Скарыны. А трэба сказаць, што тады неяк актывізаваліся дзядзечкі й цëтачкі блізкапэнсійнага ўзросту. Насілі яны такія балахоны, як зараз касеркі-кантралëркі ў гарадзкім тарнспарце. А замест надпісу на сьпіне "Кассир-контролëр" напісана ў іх было "Евреи за Христа". Ідзе, значыцца, Юльлян і спыняе яго цëтачка, ды пытаецца ціхім голасам: "Извините, можно с вами поговорить?" А Юльлян не адмаўляе людзям, гатовым зь ім паразмаўляць… Спыніўся ëн, а цëтачка і гаворыць: "Простите, скажите, а вы не еврей?". Юлік надта доўга не раздумваў і кажа: "Нет, но очень хотелось бы им быть". l-z.livejournal.com/43270.html ПРАЎДЗІВЫ РАСКАС ПРА СТРАШНУЮ ПЦІЦУ ВЫХУХАЛЬ maryjka_: "Арнітоляг Максім - падарыў цудоўную фрашку "Наш экалягічны летнік, які раней базаваўся пад Жодзішкамі, цяпер перасяліўся пад Смалявічы. Максіма запрасілі правесьці зь дзецьмі яго фірмовыя майстар-клясы - назіраньне птушак у лесе. Прыехаўшы, Максім даведаўся, што ягоны арніталягічны аўтарытэт быў скарыстаны вельмі дзіўным чынам. У першы ж вечар зьмены важатыя і дзеці былі пераляканыя "дзікімі, нечалавечымі крыкамі", якія было чуваць з-за лесу. У наступныя дні крыкі паўтараліся двойчы ў суткі - рана зранку і перад заходам Крыкі, маўляў, былі такімі душаразьдзіральнымі, што ў атрадах умомант актуалізаваліся традыцыйныя піянэрскія жахалкі пра маньякаў і людажэраў. Клімат пагаршаўся, дзяцей і без таго штодня забіралі незадаволеныя ўмовамі пражываньня бацькі, а тут такое І тады начальніца летніка знайшла геніяльнае выйсьце. На ранішняй лінейцы яна абвесьціла: "У нашай камандзе працуе кампэтэнтны арнітоляг Максім. Я тэлефанавала яму, і ён патлумачыў, што баяцца няма чаго - менавіта такі крык выдае вядомая пціца выхухаль". Дзеці адразу супакоіліся. Пра тое, што выхухаль - зьвер, а ня птушка, задумаўся толькі адзін важаты, але і ён адкінуў сумневы - раз арнітоляг кажа Прыехаўшы ў летнік, Максім крыху прыпух. "Н.А., а нічога, што выхухаль - ня птушка?" - асьцярожна запытаўся ён у працадаўцы. "Максім, а што яшчэ я магла ім сказаць???" Дачакаўшыся вечара, Максім на свае вушы пачуў "нечалавечы крык". Такой птушкі яму сустракаць не даводзілася. І таму зранку, вызначыўшы кірунак гуку, ён выправіўся ў міні-экспэдыцыю - лавіць загадкавую пціцу. Крыніцай душаразьдзіральных енкаў аказаўся пастух-алкаш, які штодня зранку і ўвечары ганяў непадалёк даручаных яму кароваў". users.livejournal.com/maryjka_/317714.ht Беларускі кілямэтар Мілі бываюць рознымі: старажытнарымская 1, 598 км; старажытнаруская (расейская?) 7, 4676 км; брытанская/амэрыканская 1, 6093 км; марская 1, 852 км; геаграфічная (нямецкая) 7, 420 км А ці бываюць рознымі кілямэтры? У вандроўцы па Аўсянцы і Ўсьвячы мы пыталіся ў прыбярэжных сялянаў адлегласьці да таго ці іншага пункту. С.Д. штораз прыгадываў сваю гутарку ля адной вёскі: Ці далёка да вёскі? Два кілямэтры Але ДОБРЫХ два кілямэтры! І вось, па мапе суток Усьвячы і Дзьвіны мусіў быць зусім побач, за наступным паваротам, але ракі ўсё не было. Я запытаўся ў хлопцаў-рыбакоў ці далёка да Дзьвіны? Ну так, срэдне, бадзёра адказалі хлопцы. "Але добра срэдне", падумаў я, і не памыліўся. Грабаць давялося доўга. abrykos.livejournal.com/100849.html?mode Юльлян і размова пра карані А чаму расказ абрэзаны? У чым праблема? Мне так падаецца лацьвейшым тэкст, але ёсьць спасылка на арыгінал! Пра_мовы ў Вільні-1 ЖЖ-юзэр barilotti запыталася ў сваіх фрэндоў: "Хто з вас ад мяне адпішацца, калі блог перавяду на рускую мову? :-)" Сярод адказаў: "Адпісвацца, вядома ж, ня буду. Але выраз твару буду крывіць". "НЕ адпішуся. Але шмат узнікае тых "але"))" Я ўзгадаў свае візыты ў інтэрнат гістфаку Віленскага пэдунівэра на пачатку 1990-х. Неяк ішоў я па вуліцы Нямецкай у бок Вострай брамы, і далей да вакзалу. У кішэні было зусім крыху новых літоўскіх грошыкаў роўна на квіток да Менску. І тут бачу вывеску па-літоўску "Піўбар Жэмайчу" (Жмудзкі). Я стаяў вагаўся, але зайшоў. І вырашыў, што кухаль вып'ю, бо старадаўняе скляпеньне выглядала вельмі клёва. Я падлічыў, што мне хопіць і на кухаль піва, і на квіток да першай беларускай станцыі Гудагаю (40 цэнтасаў каштаваў). І што ў мяне ёсьць зайчыкі, каб ад Гудагаю заплаціць штраф за безьбілетны праезд, і што ўсё разам будзе таньней, чым квіток Вільня Менск. Сеў у самым куце самай далёкай залькі. А там два маладых літоўцы, перад імі батарэя з пустых і поўных кухляў. Пра штосьці горача спрачаюцца. Калі адзін пайшоў на пяць хвілін, другі запытаўся ў мяне па-літоўску. Я адказаў па-расейску, што не разумею. Той: "Ну вот давай, садись, поговорим кто ты есть, как тебя зовут". Я падумаў бандзюк. Але высьветлілася, што мой раўналетка, таксама на другім курсе, і таксама гісторык. Я завіс у Вільні яшчэ на два дні. У інтэрнаце былым парткамаўскім у адрозьненьне ад нашых пускалі ўсіх, і калі заўгодна. Мае новыя сябры ўсе былі спрэс са Жмудзі. Праз два дні яны хорам падпявалі мне па-беларуску мельнікаўскае "Войска літоўскае рушыць у паход " З тых часоў я мог прыехаць і заначаваць у Вільні ў любы дзень, і любы час так мы пасябравалі, кумпанія чалавек 7-8. Што праўда, далей за некалькі песень вывучэньне беларускай не пайшло, бо як гісторыкі яны вучылі яшчэ і польскую (архіўнае аддзяленьне), і, натуральна, расейскую. І ўсё гэта разам было для іх складана, і мяшалася ў галовах. У інтэрнаце быў барчык. І вось аднойчы мы там заселі. Разам чалавек 10. Адзін пачаў распавядаць захапляльную гісторыю, другі спрачацца, трэці ўдакладняць, чацьверты камэнтаваць дзясяты абвяргаць. Громка, адначасова, і па-расейску каб мне было зразумела. Я быў адзіны, хто маўчаў, бо слухаў. І раптам заходзяць яшчэ два студэнты. Глядзяць на кумпанію, пасьля адзін выразна прамаўляе другому. Усе змаўкаюць, а пасьля пачынаюць рагатаць. Я прашу перакласьці. "Ну понимаешь, он сказал, что нужно вызывать псих-бригаду". abrykos.livejournal.com/104586.html#cuti Мне так падаецца лацьвейшым тэкст Выглядае няскончана-абарваным. Кожны аўтар перажывае шок ад першай рэдактуры :)) СМІ на гушчы 2000. У першыя месяцы галоўнага рэдактарства Андрэя Дынька ў газэце "Наша Ніва" чытаю на першай паласе: "Невядомыя маладафронтаўцы размалявалі сьцены апазыцыйнымі надпісамі". Пытаюся: Скуль ведаеш, што маладафронтаўцы? А хто ж яшчэ?! 2007. Чытаю на сайце "НН": "Затрыманы маладафронтавец Зьміцер Хведарук. Хлопца павезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну і, відаць, дадуць суткі". І напрыканцы заметкі: "Найхутчэй сёньня затрымаюць і асудзяць яшчэ некалькіх маладафронтаўцаў і моладзевых актывістаў". Відаць дождж будзе :)) Мат на скрыжаваньні Купалы і Багдановіча Знаёмая тэлефануе зь месца акцыі да 17-х угодкаў абвяшчэньня Дэклярацыі аб Незалежнасьці. Эмацыйна так распавядае: Тут народ тусуецца, мянты, людзі ў штацкім. І нейкая цётка ідзе, і давай матам крыць на ўдзельнікаў акцыі. Раўсьці, што іх усіх расстраляць трэба. І мянты недалёка? Ды вось яны стаць побач. Я ім кажу чаго вы не забіраеце за нецэнзурную лексіку? А яны мы цалкам згодныя, крычыце, жэншчына. Калега падсумавала: Дзібілы, бляць! 21-ы польскі аповед Сяджу на лаве ў в. Слабодка за 10 км ад Стоўпцаў, чытаю “20 польскіх апавяданьняў”. А канкрэтна – “Кароткую гісторыю аднаго жарту” Стэфана Хвінта ў перакладзе Марыйкі Мартысевіч . Чытаю, паступова заглыбляючыся ў сьвет лірычнага героя – маленькага хлопчыка, які распавядае пра таямніцы паходжаньня свайго бацькі. У тэксьце ёсьць згадкі пра Вяльлю, ліцьвінаў, пра дзівосныя незразумелыя словы з канчаткам на “-чанька”… Праз укладзеныя аўтарам у вусны бацькі лірычнага героя цытаты з Адама Міцкевіча заглыбляюся далей у часе – у сярэднявечную Літву. У вобразы паэтычнага рамантызму 19 ст. У сьвет, дзе пануюць пакручастыя пагоркі, замкавыя вежы і Нёман. Вось акурат на Нёман я і зьбіраюся ісьці купацца пасьля таго, як дачытаю апавяданьне. Да Нёмана ад Слабодкі зусім недалёка. А пакуль цікава: кім жа лічыў сябе бацька лірычнага героя – ліцьвінам, беларусам ці крэсовым палякам? Ажно раптам чую як на вуліцы спыняецца легкавік, і мужчынскі голас пытае: “Czy pani rozumie po polsku?” Бабця-суседка адказвае, што не. Адзначаю гэтую акалічнасьць, бо бабця па-ідэі мусіла ў першых клясах хадзіць у польскую школу. Легкавік зьязджае. “Гэх! – думаю. – Шкада, не дапамог людзям, відаць заблукалі нейкія польскія турысты”. Падыходжу да плоту, і чую, як дзядзька-сусед буркоча: “Хай спачатку правы пакажуць, а там паглядзім адкуль яны прыехалі”. Думаю, маўляў, вось жлаб’ё ацечаственнае, наглядзеліся БТ, і паўсюль у іх ворагі, асабліва палякі. Як я і чакаў, аўтамабіль вяртаецца. Махаю рукой. Спыняюцца. Польскія нумары. У салёне маладыя мужчына і кабета. Як на маё вуха, маюць сапраўднае польскае вымаўленьне. Краем вока адзначаю смуглавата-брунэтысты тыпаж маіх суразмоўцам. Пытаюся чым магу дапамагчы. Тлумачаць: Былі з шэфам па справах у Менску. Набылі сярод іншага посуд. Шэф паехаў раней (да Бэрліну, патлумачыла кабета), і выпадкова зьвёз дэклярацыю на вываз посуду. І вось, занчыць, шукаюць хто б у іх набыў той посуд “нядорага”. У невялікай вёсцы за 100 з гакам кілямэтраў ад Менску і за 200 з гакам ад Берасьця, дзе іх “разьвярнулі мытнікі”! *** Суседзкі хлопчык слухаў маю размову з заезджымі, і пасьля зазначыў: Добра па-польску гаворыце. Так… А па-мойму, яны да цыганоў больш падобныя. Падобныя-та падобныя, але які маркетынгавы ход! Калі я чытаю пра тое, што Беларусь праваслаўная краіна зь вялікай колькасьцю каталікоў, калі чую пра рост вернікаў у краіне, наагул, калі Беларусь разглядаюць у рэлігійным аспэкце, і пачынаюць казыраць канфэсійнымі тузамі, я прыгадваю гісторыю ад Вінцэнта Солтана: У Вінцэнта ёсьць суседка — вельмі набожная. Усе сьвяты адзначае: як агульна каталіцкія, гэтак парафіяльныя. А Вінцэнт вядомы ў Івянцы майстар па дрэве, а таксама грамадзкі дзеяч-"бэнээфавец". Кажа, неяк трэба было яму тэрмінова штосьці для заказчыка дарабіць. Акурат нядзеля была. І парафіяльнае сьвята ў касьцёле. Як жа суседка на ўго ўзьвілася! Бліжэй да выбараў (2006-га) неяк сустракае Вінцэнт суседку, якая ідзе з касьцёлу, ды пытаецца: — Калі б у бюлютэні было два кандыдаты: пан Бог і Лукашэнка, за каго б галасавала? Суседка ня доўга думала: — За Лукашэнку. Пан Бог толькі навучаў, а Лукашэнка пэнсію плаціць. КЛІНАЎ, ЧАРНІЛЫ І КАНЦЭПТУАЛЬНАЯ ПАРТЫЗАНКА 2004. Сустрэліся мы з Клінавым выпадкова ў "офісе Клінава" на століках ля "Цэнтральнага". Артур пытае: Ня ведаеш, дзе можна зладзіць прэзэнтацыю? Можна зьняць параходзік на Сьвіслачы, адказваю. Не, дарагавасьценька, Клінаў замоўк, твар выдаваў моцны інтэлектуальны працэс. Пасьля маэстра працягнуў: Зробім у электрычцы Менск-Маладэчна. Здорава, кажу, а выйдзем у Зялёным, і працягнем на лясной палянцы, я ведаю адну файную. Паехалі прыглядаць паляну. Клінаў спыняў машыну ля кожнай сустрэчнай крамы. З кожнай крамы ён выносіў бутэльку-другую чарнідлаў з новай этыкеткай: Бюджэт маленькі, а трэба каб пачастунак быў канцэптуальны, часткай пэрформансу. За дзень Клінаў знайшоў 26 "гатункаў" канцэптуальнага напою. Клінаў у абвесцы папярэдзіў, “каб бралі сваё”. Дэгустацыю клінаўскага пэрформансу ладзіла невялікая група людзей: найбольш канцэптуальных, як на мой погляд. (Выпіта было 20 з 26 бутэлек. Рэшту пакінулі там жа на паляне). Пасьля дэгустацыі Юрась Б. апраўдваўся на адным з форумаў, маўляў, хістаўся і валяўся, бо выконваў заданьне рэдакцыі. А паэт і пэрформер Зьміцер В. зьявіўся на палове імпрэзы, і празь невялікі час заснуў на пагорачку побач з Анціпенкам і Акудовічам, якія сьпявалі турысцкія песьні. А гэта што? запытаўся адзін зь філёзафаў, указуючы на цела. А гэта пэрформанс "Сон на кургане", адказаў другі. Пра_мовы: фрашка-матрошка Знаёмец распавядае: “Нядаўна выклікалі ў ваенкамат. Цётка запаўняла нейкія паперы, і запыталася, што я скончыў. Кажу – БДУ. Пытаецца, як завецца прафэсія. Кажу – філёляг. Пытаецца: А цалкам як гучыць? Выкладчык сэрбскай і беларускай моваў. – Адказваю, і рыхтуюся да стандартнага пытаньня: “Ну скажы што-небудзь па-сэрбску?” А яна пытае: Ну скажы што-небудзь па-беларуску. “Я аслупянеў, кажа знаёмец. – Ну не прыкол?” Я пасьмяяўся зь гісторыі, але раптам пераматаў ў галаве ўсю гутарку абратна, і вось што ў мяне атрымалася: ”—Как полностью звучит профессия? Преподователь сербского и белорусского языков. Ну скажи что-нибудь по-белорусски". Акупацыя Менску і пакуты сумленьня Неяк мы з калегай спрачаліся хто з нас меншы сноб. Дыскусія разгарэлася з-за маёй рэплікі пра 53-ы тралейбус. Гэты самы даўгі маршрут у Менску я называў “тралейбус сьмерці”. Ад Зялёнага Лугу да Малінаўкі ён увесь час забыты: то жыхарамі Паўночнага пасёлку, то бангалорскімі, то Грушаўкай-Розачкай, а на падыходзе да Паўднёвага Захаду – акрэсьцінскімі :). Раней замест 53-га хадзіў 25-ы, але сутнасьць не зьмнялася – я выпадаў у асадак ад кантынгенту, зь якім сустракаўся на маршруце. У такіх колькасьцях 83 % я бачыў толькі на Чэрвеньскім рынку, побач зь якім жыву. Але ад рынку да цэнтру – адзін прыпынак, які я часьцяком пераадальваю пешшу. Калега дзівілася майму снабізму, а я даводзіў, што снобка – яна. Бо у адрозьненьне ад мяне, надта жаласьліва і спагадліва адгукалася пра люццоў – як пра братоў-сясьцёр меньшых. Празь некалькі гадоў пасьля дыскусіі знаёмая знайшла работу за заходняй мяжой, і напісала ў сваім блогу пра хамства, што ліецца ў Беларусі з усіх бакоў, і пра свае сарказм і гіронію – як ратунак ад “людзей, якія радасна рохкаюць, кормячыся гэтым хамствам”. “Трывалыя сарказм зь гіроніяй адносна аднаго й таго ж аб’екту, гэта і ёсьць той самы снабізм з дыскусіі”, падумаў я. Напярэдадні “Дня Гораду” мы зь сям’ёй выбраліся суботнім днём у цэнтар, і чарговы раз не пазналі горад. Менск быў захоплны чужымі, нязвыклымі, злабнаватымі тварамі – людзьмі зь 53-га тралейбусу. Да “Празьніка Гораду” я вельмі хацеў напісаць пра калхоз, пра падзел беларускага грамадзтва не па ўзроўні даходаў ці палітычных прыхільнасьцяў, а паводле эстэтыкі быцьця. Ізноў падумаў ці маю я маральнае права снобстваваць… Але раптоўная сустрэча праблему вырашыла. Я сустрэў знаёмую, якая на століках ля “Цэнтральнага” піла каву са сваёй сяброўкай. Сяброўка апынулася доктаркай “Хуткай дапамогі”.( Хто лепш за дактароў хуткай дапамгі ведае жыхароў таго ці іншага месца?) Высьветлілася, што мая знаёмая ніколі не была ў Чыжоўцы, а доктарка акурат працуе у раёне |