| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| Вокны нашае памяцi пустыя нiбы вачнiцы сьмерцi. Сьцены нашага дома больш не спыняюць вецер, а дах не замiнае бачыць неба. У такой сытуацыi памяць супадае з забыцьцём, а прытулак з беспрытульнасьцю. Гэта акурат той момант, калi можна прачнуцца i вярнуцца на Радзiму (сэрца - мая радзiма). Але мы прачынаемся не для таго, каб усьвядомiць сябе мёртвымi? FYI, я трохі аднавіў pravapis.org. Пераклаў артыкул пра беларускія кітабы на ангельскую мову. Адсканаваў і дадаў здымкі да наступных артыкулаў: Беларускія кітабы, інтэрвію зь Юрасем Бушляковым, інтэрвію з Валерам Булгакавым. Між іншым, заўчора на лічыльніку Акавіты націкала больш як 10000, і магічная круглая лічба засталася ў мінулым. Цяпер чакаем на 100,000. Вось тут ідзе абмеркаваньне новага украінскага правапісу. Як гаворыцца ў прадмове, праект прапануецца з дазваленьня сябры Правописної комісії, дырэктара Інстітута ўкраінскай мовы НАН Украіны Васіля Німчука. Пэўныя зьмены адбудуцца ў фармаце часопісаў ARCHE. З гэтай нагоды на некалькі пытаньняў адказаў галоўны рэдактар ARCHE і ARCHE-Скарына Валер Булгакаў. Чытайце інтэрвію "Скарыны ня будзе, ARCHE застаецца" Беларуская палічка ізноў працуе. Узнавілі работу таксама форумы БП. 16 ліпеня газэта для здаровых людзей "Навінкі" зарэгістравала свой новы сайт у беларускім вэб-каталозе BR.BY. Вітаем дастойных канкурэнтаў Літары на тое, каб называцца рэсурсам тыдня Беларускага рэйтынгу. Будзем называць Каралеўствам Беларусь тую нетрывала-часавую канфігурацыю, якая раптам выявілася на паверхні ў сярэдзіне 80-х. і якая зноў апусьцілася ў цёмныя глыбіні (сну? быцьця?) напрыканцы дваццатага стагодзьдзя. Было б памылкай трактаваць гэтую канфігурацыю як субкультуру, як сыстэму знакаў, як пэўны стыль альбо пэўную нарматыўнасьць. Онталягічны статус Каралеўства Беларусь да канца не праясьнены нават для ягоных жыхароў (?!): да яго немагчыма далучыцца, у яго немагчыма ўвайсьці, яго немагчыма назваць. Можна было толькі стацца часткай гэтай канфігурацыі, якая мяняецца разам з намі. Потым пачынаўся вецер з Усходу, заўсёды пачынаўся вецер з Усходу, які зноў засыпаў усіх крупінкамі летаргіі і ў Менску раскашавала будысцкае лета, квітнелі атрутныя кветкі і нірвана была такой блізкай… Кінапраграма фільмаў з удзелам Марлен Дытрых пераносіцца на панядзелак 15 ліпеня. У кінатэатры "Перамога" працягваецца рамонт. Замест гэтага можна наведаць фотавыставу "Дыктатура цела", якая адчынілася ўчора ў Галерэі сучасных візуальных мастацтваў NOVA (вул. Я. Купалы, 16). Экспазыцыя атрымалася досыць правакацыйная. На гэтым тыдні ў Менску пачынаецца юбілейная кінапраграма фільмаў з удзелам Марлен Дытрых, падрыхтаваная Асацыяцыяй "Кінаклуб" і Гётэ-Інстытутам. Сеансы пройдуць у кінатэатры "Перамога" (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак а 19 гадзіне. 10 і 15 ліпеня - "Белакурая Вэнэра" 11 і 18 ліпеня - "Блакітны анёл" 12 і 16 ліпеня - "Дэстры зноў у сядле" 17 ліпеня - "Марлен Дытрых. Гісторыя жыцьця" 16 ліпеня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адчыніцца фотавыстава "Марлен Дытрых". У Віцебску распачаўся шагалаўскі тыдзень. Унучка славутага мастака адчыніла ў горадзе новую бібліятэку. 10 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску адчыніцца выстава пейзажаў Марка Шагала. Рэдакцыя літары.нэт на тыдзень зьнікае з абсягаў сецявой прасторы, таму абнаўленьняў у бліжэйшы час не чакаецца. Калі ласка, будзьце ўзаемаветлівымі на форумах у адсутнасьці цьвёрдай рэдактарскай рукі :) Сёньня ля Музэю кiно (Сьвярдлова, 4, што памiж Чырвоным касьцёлам i гатэлем “Менск”) адбудзецца пэрфоманс Алеся Пушкiна. Пачатак у 18.30 Учора ў IATP адбылася прэзентацыя Litara.net. Прысутнічалі беларускія літаратары Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Валянціна Аксак, Пятро Васючэнка, Ігар Бабкоў, Андрэй Хадановіч, Ганна Кісліцына, Вольга Гапеева, Зміцер Вішнёў, Юрась Барысевіч. Некалькі словаў пра праект і яго магчымы ўплыў на разьвіцьцё беларускай літаратуры сказаў драматург і крытык Пятро Васючэнка. Найбольш гарачыя спрэчкі выклікала думка пра камэрцыйны посьпех беларускай літаратуры. Нататкі: Ігар Бабкоў: "Беларуская літаратура будзе ў лепшым выпадку ўніверсітэцкім феноменам". Зміцер Вішнёў: "Альтруізм — гэта добрая ідэя ў студэнцкія гады, але я ўжо не студэнт. Гэта нармалёва — атрымліваць грошы ў часопісе і на сайце". Ганна Кісліцына падкрэсліла, што для новага рэсурса вельмі важна вызначыцца з канцэпцыяй і прапанаваць контрідэю ўжо існуючым літаратурным праектам у сеціве, кшталту Беларускай палічкі (www.knihi.com): "Мы ўсе застанемся на Палічцы, калі вы ня зможаце рэгулярна абнаўляцца". У самым канцы далучыўся Ільля Сін, які пасьпеў распавесьці пра ідэю сваёй рубрыкі нерэалізаваных пэрфомансаў. 2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань. 2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. |
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|