Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
ФЕСТЫВАЛЬ "НАВІНКІ"

У чарговы раз запрашаем Вас на Міжнародны фестываль мастацтва
перформанса "Навінкі", каторы адбудзецца ў гэтым годзе з 29 жніўня па
1 верасня. Сёлета ў "Навінках" удзельнічаюць мастакі з Беларусі,
Германіі, Японіі, Польшчы, Сінгапура, Швецыі, Швейцарыі,
Велікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі. З праграмай фестываля, а таксама з
архівам фестываля за мінулыя гады можна азнаёміцца тут:
www.navinkifestival.org
напiсала Вiка Трэнас 21.08.2008, 09:08, дадаць камэнтар


"ПАЭТЫЧНЫ ДЗЯВОЧНІК"

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас 12 верасня (пятніца) ў бібліятэку імя Цёткі (Талбухіна, 14а) на унікальны “ПАЭТЫЧНЫ ДЗЯВОЧНІК” з удзелам самых цікавых маладых беларускіх паэтак. У межах літаратурнага праекту адбудзецца прэзентацыя ПЯЦІ (!) новых кніг:

“Сонца за тэрыконамі” Юліі НОВІК
“Лупы” Вольгі ЧАЙКОЎСКАЙ
“Готыка тонкіх падманаў” Таццяны НІЛАВАЙ
“Цмокі лятуць на нераст” Марыйкі МАРТЫСЕВІЧ
“Экзістэнцыйны пейзаж” Вікі ТРЭНАС
Спецыяльны госць — бард Наталля ПУШКАРОВА

На імпрэзе будзе паказаны фільм, зняты Вольгай Чайкоўскай адмыслова для яе дэбютнай паэтычнай кнігі (дыск з запісам прыкладаецца да кожнага асобніка). Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у літаратурнай латарэі Юліі Новік.
Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Не прапусціце!
напiсала Вiка Трэнас 19.08.2008, 16:50, дадаць камэнтар


ДЫСКУСІЯ ПРА ЛІТАРАТУРУ

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 22 жніўня (пятніца) у 19.00 у Інстытут нямецкіх даследаванняў (пр. Газеты "Праўда", 11), дзе адбудзецца дыскусія на тэму "Найноўшы беларускі літаратурны працэс" з удзелам вядомых пісьменнікаў, навукоўцаў, крытыкаў, рэдактараў літвыданняў. Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя 8029 179 20 92, 8017 272 20 92.
напiсала Вiка Трэнас 12.08.2008, 14:39, 2 камэнтары


СУСТРЭЧА ДЗЕВЯТАЯ: ЛЬВЫ

Паэтычны тэатр “Арт.С”
у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча
п р а д с т а ў л я е
задыякальна-паэтычны праект
“12 сузор’яў”
Сустрэча дзевятая: Львы
У вечарыне бяруць удзел
- музыка: Яраш МАЛІШЭЎСКІ.
- філёзаф: Алесь АНЦІПЕНКА.
- мастак Уладзімір ПРАКАПЦОЎ.
- пісьменьнікі і літаратуразнаўцы: Аксана БЯЗЬЛЕПКІНА, Анатоль ВЕРАБЕЙ, Зьміцер ВІШНЁЎ, Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ, Анатоль КАЗЛОЎ,
Адам МАЛЬДЗІС, Лера СОМ, Ірына ШАЎЛЯКОВА.
— Паэт Мікола КАНДРАТАЎ распавядзе цікавосткі з гараскопу клясычнага беларускага прадстаўніка
сузор’я Леў Янкі БРЫЛЯ.
Вядоўцы: Зьміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН
Ч А К А Е М 21 жніўня 2008 года а 18.00
у музэі Максіма Багдановіча на вуліцы Багдановіча, 7а
напiсала Вiка Трэнас 12.08.2008, 14:38, дадаць камэнтар


ТРЭЦІ МІЖНАРОДНЫ ПАЭТЫЧНЫ ФЭСТЫВАЛЬ "ПАРАДАК СЛОЎ"

Шаноўнае спадарства! 31 ліпеня — 3 жніўня ў Менску адбудзецца паэтычны фэстываль "Парадак слоў" з удзелам літаратараў з Беларусі, Украіны і Расіі. Падрабязная інфармацыя — у камэнтарах да гэтага допісу. Не прапусціце!

напiсала Вiка Трэнас 30.07.2008, 09:46, 1 камэнтар


РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА-2008

27 ліпеня (нядзеля) у фальварку Ракуцёўшчына
Маладзечанскага раёна
адбудзецца свята беларускай паэзіі і песні
пачатак у 12 гадзін

Вас чакаюць:
Людміла Канановіч, Тацяна Шэляговіч, Ніна Дзябольская, Маргарыта Пярова, Людміла Малько, Алесь Камоцкі, Віктар Шпіп, Уладзімір Мазго, патрыятычны клуб “Спадчына”, Наталля Пушкарова, Генадзь Пашкоў, Людміла Рублеўская, Андрэй Шчарбовіч, Станіслаў Валодзька, Віка Трэнас, клуб паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, Серж Мінскевіч, Анатоль Кудласевіч, Тацяна Беланогая. А таксама Максім і Вераніка.

Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан

(ехаць на электрацягніку да станцыі Уша альбо на маршрутцы да вёскі Краснае)

напiсаў Зміцер Арцюх 25.07.2008, 11:16, дадаць камэнтар


А ВЕРШ ІМКНЕЦЦА ДА НЯБЁСАЎ…
(сумесны праект Паэтычнага тэатра “Арт.С”
і сацыяльнага аддзела Мінскай Епархіі)

25 ліпеня 2008 года, 18.00
вёска Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна

У імпрэзе бяруць удзел: Зміцер Сідаровіч, Тацяна Будовіч, Наталля Пушкарова, Алег Бембель, Зміцер Бартосік.
Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава
напiсаў Зміцер Арцюх 25.07.2008, 11:12, дадаць камэнтар


КАНЦЭРТ ГУРТА "РОКАШ" І ТАНІ БЕЛАНОГАЙ

У сераду, 16 ліпеня, а 19 гадзіне ў клубе "Графіці" (завулак Калініна,16) адбудзецца канцэрт пры ўдзеле гурта "Рокаш" і барда Таццяны Беланогай. Кошт 10 000. Заказ білетаў па тэлефоне +37529-754-70-74.
напiсала Вiка Трэнас 15.07.2008, 09:28, 1 камэнтар


Упраўленне культуры Мінгарвыканкама
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Kunsthaus Tacheles

ВЫСТАВА ТВОРАЎ БЕРЛІНСКІХ МАСТАКОЎ

Б’янка Флегель
Андрэа Каліці
Цім Роеофс
Рэза Машоодзі
Марцін Райтэр
Петэр Рыдэльсберг
Барбара Фрагогна
Рафаэль Белюцыо

Алесь Родзін

9 ліпеня – 27 ліпеня 2008 года

АДКРЫЦЦЁ 9 ЛІПЕНЯ Ў 17.00

Выстава працуе па адрасе: пр. Незалежнасці, 47 (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва) з 11.00 да 19.00. Выхадныя – нядзеля, панядзелак.
Тэл. для даведак 288-24-68.

Кунстхаўс Тахелес з’яўляецца агульнапрызнаным цэнтрам міжнароднага мастацтва 1900-х – 2000-х гадоў. У любым турыстычным даведніку па Берліне можна знайсці гэты культурны аб’ект побач з такімі помнікамі, як Рэйхстаг і Брандэрбургская брама. Пасля аб’яднання Германіі група нямецкіх мастакоў заняла будынак універмага 1920-х гадоў. Гэта першы помнік архітэктуры з жалезабетона ў Еўропе, што перажыў усе перыпетыі нямецкай гісторыі XX стагоддзя і мусіў быць знесены. Берлінскі магістрат пайшоў на саступкі і пакінуў за мастакамі магчымасць жыць і дзейнічаць у гэтым унікальным міжнародным інтэрнаце, дзе няма ніякіх выгодаў акрамя неабмежаванай творчай свабоды, такой рэдкасці ў заходнім свеце.

У 2001 годзе адбылася першая сустрэча мінскіх і берлінскіх мастакоў, якія хацелі сказаць у мастацтве важнае і новае. Сярод іх вылучаецца беларус Алесь Родзін. Ён стаў незаменным лідэрам Тахелескага міжнароднага цэнтра, таму сёлета ў Мінск, на радзіму Родзіна, прыязджае група аўтарытэтных прадстаўнікоў Тахелеса. Шаноўныя гледачы, вы самі адчуеце творчую праўду гэтых мастакоў! Моц іх праўды ў шчырасці. Гэтыя мастакі з розных краінаў, яны розных нацыянальнасцяў, але ісціна ў іх адна – яна заключаная ў неабмежаванай творчай свабодзе. Ацаніце яе як належыць! Тахелес стаўся часткай і нашага, мінскага творчага жыцця. Берлін і Мінск судакрануліся ў творчасці, і толькі нам разам вырашаць, якім будзе найноўшае мастацтва.

Яўген ШУМЕЙКА

напiсала Вiка Трэнас 07.07.2008, 09:49, дадаць камэнтар


СВЯТА ПАЭЗІІ Ў ВЯЗЫНЦЫ

Дарагія сябры! 6 ліпеня (нядзеля) ў Вязынцы адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі. Пачатак у 12.00. Запрашаем!
напiсала Вiка Трэнас 01.07.2008, 09:18, дадаць камэнтар


"СА СТАЛІЦЫ Ў СТАЛІЦУ"
гастролі-экскурсія Паэтычнага тэатра "Арт.С"

6 ліпеня 2008 года (нядзеля) 15.00
Наваградак, Дом-музей АДАМА МІЦКЕВІЧА

Вас чакаюць:
- народная артыстка Беларусі: Марыя ЗАХАРЭВІЧ
- актрыса і рэжысёр: Людміла БАЯЎЧУК
- музыкі: Серж МІНСКЕВІЧ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ
- паэты: Мікола КАНДРАТАЎ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Рэгіна БАГАМОЛАВА, Святлана АБДУЛАЕВА, Марыя БЫТ
- дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча: Мікалай ГАЙБА
- навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Галіна КАВАЛЬЧУК
- астролаг Людміла КАНДРАТАВА прадставіць уласны гараскоп Адама Міцкевіча да 210-годдзя з дня яго нараджэння

Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН


напiсаў Зміцер Арцюх 23.06.2008, 14:48, дадаць камэнтар


КАНЦЭРТ АЛЕСЯ КАМОЦКАГА

17 чэрвеня, 18.00
Музей М. Багдановіча (Багдановіча, 7а)
Алесь КАМОЦКІ
З БАЦЬКОЎСКАЙ КРУЖЭЛКІ
Спецыяльныя госці:
Кася Камоцкая, Таня Беланогая, Андрэй Касцень
Уваход вольны
напiсала Вiка Трэнас 16.06.2008, 12:45, дадаць камэнтар


РАКІ з…

Паэтычны тэатр “Арт.С”
запрашае на восьмую сустрэчу ў межах
задыякальна-паэтычнага праекту
“12 СУЗОР’ЯЎ”

У праграме бяруць удзел Ракі:
- барды: Юрый НЕСЦЯРЭНКА, Наталля ПУШКАРОВА.
- пісьменнікі: Наталля КУЧМЕЛЬ, Валянціна ПАЛІКАНІНА, Барыс ПЯТРОВІЧ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Таццяна СІВЕЦ.
- рэжысёр: Мюр ФАРЫДОВІЧ.

* Астролаг Алена РЫСАВЕЦ распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага класічнага беларускага Рака Янкі КУПАЛЫ.

Вядоўцы:
Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН

Чакаем у чацвер
26 чэрвеня 2008 года ў 18.00
у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
(вуліца Багдановіча, 7а)


напiсаў Зміцер Арцюх 12.06.2008, 11:30, дадаць камэнтар


МАЙСТАР-КЛАС З ДЗМІТРЫЕМ СТРОЦАВЫМ

Шаноўнае спадарства! Суполка ЛІТО-Беларусь запрашае вас 25 чэрвеня (серада) на майстар-клас – творчую сустрэчу з вядомым паэтам Дзмітрыем СТРОЦАВЫМ. Месца правядзення: майстэрня скульптара і паэта Дзяніса Кандрацьева (пр. Незалежнасці (Скарыны), 43 — 82). Калі Вы пішаце і хочаце прыняць удзел у абмеркаванні, прыносьце, калі ласка, свае творы раздрукаванымі ў некалькіх экземплярах. Пачатак у 17.30. Уваход вольны. Тэл. для даведак: 8029 6521134.
напiсала Вiка Трэнас 11.06.2008, 19:56, дадаць камэнтар


21 ЧЭРВЕНЯ (субота)


ПАРК “DREAMLAND”
(вул. Арлоўская, 80; праезд аўтоб. № 1, 44, 73, 91, трал. № 33, 38, 54, 55 і маршруткамі да прыпынку "Выставачны комплекс") з 14:00 да 18:00

усе, хто цікавіцца сучаснай літаратурай і любіць бардаўскую песню, запрашаюцца на вялікае
“СВЯТА БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ”

з удзелам паэтаў:
АНАТОЛЯ ВЯРЦІНСКАГА, ВАСІЛЯ ЖУКОВІЧА, СЯРГЕЯ ЗАКОННІКАВА, МІХАСЯ СКОБЛЫ, ГАЛІНЫ ДУБЯНЕЦКАЙ, АЛЕСЯ ПАШКЕВІЧА, ІРЫНЫ ХАДАРЭНКА, ПАЎЛА НАДОЛЬСКАГА, АКСАНЫ СПРЫНЧАН, СЯРЖУКА СЫСА, ВІКІ ТРЭНАС, ЗМІЦЕРА ВІШНЁВА, АРЦЁМА КАВАЛЕЎСКАГА, ГАННЫ ФЕДАРУК, ЮЛІ НОВІК, ВАЛЕРЫІ КУСТАВАЙ, РАГНЕДА МАЛАХОЎСКАГА і інш.

бардаў:
СЯРЖУКА МІНСКЕВІЧА, ЮРЫЯ НЕСЦЯРЭНКІ, ЯРАША МАЛІШЭЎСКАГА, НАТАЛЛІ ПУШКАРОВАЙ, ПАЎЛА КУЗІЧА і інш.

Вы пачуеце вершы маладых аўтараў і сталых майстроў пяра, а таксама песні мінскіх бардаў. Калі ласка, далучайцеся!

Кошт наведвання:
2 000 руб. – для дарослых, 1 000 руб. – для падлеткаў да 1,4 метра, дзецям да 1 м – вольны ўваход.


Працуюць атракцыёны і летнія кафэ!

Тэлефоны для даведак: 290-89-11, 250-61-27, маб. 8 (029) 115-01-76, 678-75-36 (Velcom), 8 (029) 861-84-20, 778-75-31 (MTC).
напiсала shamanka 09.06.2008, 13:27, дадаць камэнтар


Архiў навiнаў
2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.
2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань.
2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань.



 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media