| Вiтаю, дружа! |
| увайсьцi | зарэгiстравацца |
| “Гукі ў нотах і літарах” 20 лістапада а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by): - праект паэта Віктара Лупасіна “Краджа золата” й літаратарскі панк-гурт “Засраказра”; - Віктар Жыбуль і “Рацыянальная дыета” – супольныя працы; - Андрэй Хадановіч, Джэці й іх першыя аўдыёкнігі; - літаратура + noise – Ярыла Пшанічны, Аляксей Талстоў; - Вальжына Морт – выступ на фэсьце “Адсутнае беларускае мастацтва” ў г. Хэмніц (Нямеччына); - Янка Маўзэр – акустычны выступ у Магілеве з чытаньнем уласных вершаў; - “Танцы” Дзьмітрыя Строцава; - “рытмічная амэрыканская паэзія” – “Пульс асфальту” і Vinsent (дэбютны альбом); - Уладзімер Сьпірыдовіч – песьні на вершы Пятра Мамонава. ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР “АРТ.С” запрашае “Краю блаславёнага дачка” вечарына памяці Яўгеніі ЯНІШЧЫЦ да 60-годдзя з дня нараджэння на вечарыну запрошаны: Людміла АБУХОВІЧ, Анатоль БУТЭВІЧ, Юлія ЕСЬМАН, Хрысціна ЖАЎРЫД, Васіль ЖУКОВІЧ, Ніна ЗАГОРСКАЯ, Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ, Валянціна КОЎТУН, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Наталля ПУШКАРОВА, Святлана УЛАНОЎСКАЯ, Аляксандра ЦІХАНАВА ганаровы госць – Андрэй ЯНІШЧЫЦ вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Людміла БАЯЎЧУК чакаем на галоўнай пляцоўцы (вул. Талбухіна, 12а) 28 лістапада 2008 года 18.00 наш сайт: art-s-theatre.at.tut.by ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ДЫСКА ТАЦЬЦЯНЫ БЕЛАНОГАЙ 20 лістапада ў малой залі КЗ “Мінск” адбудзецца доўгачаная прэзэнтацыя альбома Тацьцяны Беланогай “Дзьвюхкроп'е”. Пачатак а 19:00. Кошт квіткоў: ад 12.000 да 20.000. Даведкі: +375 29 6490888, +375 17 3286638 (гарадзкі). Кропкі продажу квіткоў: каса КЗ “Мінск”, пераход мэтро плошча Якуба Коласа, ГЦ “Купалаўскі” (19 кропка). “РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА” 22 лістапада (субота) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, тэатар-студыя Міровіча (пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх) адбудзецца вечарына польскай і беларускай паэзіі “РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”. У межах імпрэзы: - творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску; - вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах; - прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту; - прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”; - прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed mocą”. Удзел бяруць: - укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі; - беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі; - перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч); - музычны гурт “Рацыянальная дыета”; - студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч. Пачатак а 18.00. Уваход вольны. ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІ ПРАЕКТ "ВЫЯВЫ-2008" Шаноўнае спадарства! 6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца феерычная прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленні маладых паэтаў, якія будуць не толькі чытаць вершы! Валерыя КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды). Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта-прыгажуна Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА! Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС. Запрашаем! Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru. Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”. Увага! Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе! Не прапусціце! ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР “АРТ.С” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прадстаўляе закрыццё задыякальна-паэтычнага праекта 12 сузор’яў. Сустрэча дванаццатая: Скарпіёны. У вечарыне бяруць удзел: - мастак Уладзімір РЫНКЕВІЧ, - народная артыстка Беларусі Марыя ЗАХАРЭВІЧ, - пісьменнікі Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦІНСКІ, Аксана ДАНІЛЬЧЫК, Васіль ЖУКОВІЧ, Алесь НАВАРЫЧ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Маргарыта ПРОХАР, - фольк-гурт “ПЕРАТУТ”. Астролаг Алена РЫСАВЕЦ распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага класічнага беларускага Скарпіёна Якуба КОЛАСА. Вядоўцы Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН чакаюць 12 лістапада 2008 года ў 18.12 на вуліцы Багдановіча, 7а наш сайт: art-s-theatre.at.tut.by АДАМУ МІЦКЕВІЧУ – 210! Паэтычны тэатр «Арт.С» прадстаўляе несапраўдны спектакль да 210-годдзя Адама МІЦКЕВІЧА “Нібы ў Міцкевічавым сне” Дзеючыя асобы: Апавядальнік: Зміцер АРЦЮХ, Графіня Храптовіч: Рэгіна БАГАМОЛАВА, Марыля Верашчака: Наталля ВЕРНІКОЎСКАЯ, Наталля ПУШКАРОВА, Людміла БАЯЎЧУК, Адам Міцкевіч: Андрэй МЯЦЕЛЬСКІ, Вадзім КЛІМОВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ. Чакаем на галоўнай пляцоўцы (вул. Талбухіна, 12 а, бібліятэка Цёткі) 24 КАСТРЫЧНІКА 2008 ГОДА Ў 18.00 сайт: art_s_theatre.at.tut.by ЧАСОПІС "МАЛАДОСЦЬ" ЗАПРАШАЕ Шаноўнае спадарства! 17 кастрычніка (пятніца) у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы (пр. Газеты “Праўда”, 20) адбудзецца творчая сустрэча з маладымі літаратарамі і бардамі, у якой возьмуць удзел паэты Аня ФЕДАРУК і Рагнед МАЛАХОЎСКІ, музыкі Наташа ПУШКАРОВА і Паша КУЗІЧ. Вядучая імпрэзы – Віка ТРЭНАС. Пачатак у 14.30. Запрашаем! Паэтычны тэатр "Арт.С" у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча п р а д с т а ў л я е задыякальна-паэтычны праект "12 сузор’яў". Сустрэча адзінаццатая: Шалі. У вечарыне бяруць удзел: - архітэктар Тамара ГАБРУСЬ, - музыкі: Любоў ВЯСЁЛКІНА, Валерыя КУСТАВА, Зміцер СІДАРОВІЧ, - пісьменнікі: Тацяна БАРЫСЮК, Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК, Максім КЛІМКОВІЧ, Ганад ЧАРКАЗЯН, Аляксей ЧУБАТ. * Астролаг Людміла КАНДРАТАВА распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомага беларускага прадстаўніка сузор’я Шалі Міхала Клеафаса АГІНСКАГА. Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН. Ч А К А Е М 9 кастрычніка 2008 года ў 18.00. art_s_theatre.at.tut.by ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР «Арт.С» Сацыяльны аддзел Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы прадстаўляюць літаратурна-музычную імпрэзу на "Пакроўскім кірмашы" "А верш імкнецца да нябёс…", прысвечаную Божай Маці і жаночым вобразам – мамам, бабулям, сёстрам, каханым, якія з'яўляюцца захавальніцамі жыцця, дораць радасць, любоў і пяшчоту ўсяму жывому. Уступнае слова айца Алега Шульгіна, кіраўніка Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі. У праграме таксама бяруць удзел: Зміцер Арцюх, Рэгіна Багамолава, Людміла Баяўчук, народная артыстка Беларусі Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Алена Зенкевіч, гурт “Ключ”, Юлія Новік, Наталля Пушкарова. Ч а к а е м 12 кастрычніка 2008 года ў 14.00 Мінск, вуліца Казлова 3, Палац Мастацтваў Цяпер усю інфармацыю пра дзейнасць Паэтычнага тэатра "Арт.С" можна чытаць на сайце: art_s_theatre.at.tut.by ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ТРОХ НОВЫХ КНІГ ВЫДАВЕЦТВА "ГАЛІЯФЫ" 2 кастрычнiка (чацвер) у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул. Багдановiча, 13) адбудзецца прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва “ГАЛІЯФЫ”. У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: “БЕГ” Аляксея ТАЛСТОВА, “ГЛIНЯНЫ ЧАЛАВЕК” Аляксея ЧУБАТА, “ПIРАМIДА ЛIННЭЯ” Пятра ВАСЮЧЭНКI. У вечарыне возьмуць удзел: Аляксей ТАЛСТОЎ, Аляксей ЧУБАТ, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Iлля СIН, Змiцер ПЛЯН, Серж МІНСКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦIНСКI, Вiка ТРЭНАС, Вiктар ЖЫБУЛЬ, Вера БУРЛАК, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКI. Суполка “Механёры культуры” пакажа перфоманс “Плотнасць свабоды. Трызуб. Ч. III”. Вядучы — Міхась БАШУРА. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. "ГАЛАСЫ З-ЗА НЕБАКРАЮ" 24 верасьня а 18:00 у канфэрэнц-залі Палацу Мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзэнтацыя анталёгіі беларускага паэтычнага перакладу ХХ стагодзьдзя "Галасы з-за небакраю". Выдавецтва - "Лімарыюс". Укладальнік - Міхась Скобла. Афармляльнік - Генадзь Мацур. "Прадзюсар" - Аляксандар Фядута. "Галасы з-за небакраю" - канцэптуальны працяг анталёгіі беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя "Краса і сіла". Яна мае аб'ём 900 старонак і зьмяшчае вершаваныя пераклады з 57 моваў, якія належаць пяру некалькіх пакаленьняў беларускіх перакладчыкаў. Прэзэнтацыя - унікальная магчымасць набыць шыкоўна выдадзеную кнігу па кошце, ніжэйшым за крамны. Паэтычны тэатр «Арт.С» АДКРЫВАЕ ДРУГУЮ ДЗЕЮ СЕЗОНУ ВЕЧАРЫН на галоўнай пляцоўцы Запрашаем на вечарыну-фарс ““Восень і іншыя коткі““ Вам падаецца, што вы не любіце котак? – Але ж вы не сабака! Адчуйце эстэтычнасьць гэтых істотаў разам з Аленай МАСЛА, Анатолем ВЕРАБ’ЁМ, Валерам ЮРКЕВІЧАМ, Віктарам ШНІПАМ, Віталем СКАЛАБАНАМ, Людмілай РУБЛЕЎСКАЙ, Максімам КЛІМКОВІЧАМ, Наталляй ПУШКАРОВАЙ, Рэгінай БАГАМОЛАВАЙ, Сяргеем ВЕРАЦІЛАМ, Сяргеем СКРЫПНІЧЭНКАМ, Тацянай БЕЛАНОГАЙ, Уладзіславам АХРОМЕНКАМ, Ярашам МАЛІШЭЎСКІМ. Да таго ж вы зможаце пафарсіць альбо фарсануць, паразмаўляць па-фарсі, узгадаць шляхотныя часы, калі вас упершыню фарсануў за жывое фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”, а таксама фарсіраваць тое, што фарсіруецца. Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН Ч а к а е м 23 верасня 2008 года ў 18.30 (Мінск, вуліца Талбухіна 12 а, ст.м. Парк Чалюскінцаў) ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР “АРТ.С” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча п р а д с т а ў л я е задыякальна-паэтычны праект “12 сузор’яў” Сустрэча дзесятая: Панны У вечарыне бяруць удзел: - актрыса (заслужаная артыстка Беларусі) Ларыса ГОРЦАВА, - дырэктарка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Тацяна ШЭЛЯГОВІЧ, - пісьменнікі Уладзімір АРЛОЎ, Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ, Анатоль КУДЛАСЕВІЧ, Янка ЛАЙКОЎ, Вячаслаў ЛАПЦІК, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Юрась НЕРАТОК, Андрэй ЦЯЎЛОЎСКІ, - журналіст Міхась ШАВЫРКІН. Астролаг Алена МЕЛЬНІКАВА распавядзе цікавосткі з гараскопу вядомай класічнай беларускай Панны Наталлі АРСЕННЕВАЙ. Вядоўцы: Зміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН Чакаем 10 верасня 2008 года ў 18.10 вуліца Багдановіча, 7а Злёт ZINаробаў Рэдакцыя самвыд-часопіса ZABEJ!INFO шукае сабе падобных. Калі вы выдаеце малатыражную (да 299 экз.) газету/часопіс або вядзеце ўласную старонку ў Інтэрнэце мы будзем радыя прапанаваць вам узяць удзел у «Злёце ZINаробаў» – выставе-канферэнцыі некамерцыйных выданняў – ZINаў, якая адбудзецца 7-га верасня ў Менску. (падрабязнасьцi у камэнтарах да навiны) 2002: чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2003: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. 2004: студзень. люты. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. лiпень. жнiвень. кастрычнiк. сьнежань. 2005: студзень. сакавiк. красавiк. травень. чэрвень. жнiвень. верасень. кастрычнiк. лiстапад. сьнежань. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|