Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Ганна Кiслiцына
anna, kis-anna@mail.ru

Ганна КiслiцынаПра мяне

У дзяцінстве я хацела стаць урачом. Лекары — прафесія найбліжэйшая да літаратараў. Выдатны пісьменнік — хірург. Слабейшы — мануальны тэрапеўт. Сацыяльную прозу пішуць дыягносты, займальнае чытво — анастэзіёлагі. Жаночая паэзія — занятак кардэолагаў. Літаратурны крытык — патолагаанатам: прэпарыруй, корпайся ў вантробах, аналізуй, але не спадзявайся на ўдзячнасць кліента. Горш за ўсіх — літаратуразнаўцам, яны, калі і маюць адносіны да медыцыны, то хіба што да судовай. Літаратуразнаўца — эксгуматар. Ні ўдзячнасці, ні славы, ні грошай. Але апошняе слова за ім…

Сталася так, што я абрала сабе акурат гэтыя дзве самыя горшыя і няўдзячныя ролі. Не шкадую, і нават спрабую ўнесці ў гэтыя прафесіі элемент полу. Хаця, на мой погляд, крытыка — гэта і так спрадвечна жаночая справа. Мужчына будуе, малюе, піша… Жанчына заўсёды незадаволена — яна вартая большага. Мажліва, крытык не прафесія, а пол. Само слова перакладаецца як мерка, адзнака. Крытыкаваць — раздаваць адзнакі, настаўнічаць. Па адукацыі я настаўніца, выпускніца філфаку БДУ. Беларуская настаўніца становіцца літаратурным крытыкам, калі ў ёй абуджаецца феміністка. Ці не паходзіць слова “крытыка” ад назову вострава Крыт — першарадзімы фемінізму?
Крытык — прафесія продажная. Беларускі крытык купляецца пераважна на сяброўскае слова. Купіць яго лёгка, але жыць яму цяжка… Сапраўдны крытык адчувае сябе Пілатам, які аддае пісьменніка натоўпу. Напэўна, лепей быць літаратуразнаўцам, паводзіць сябе як апостал Пётра: захачу і не пушчу ў рай. Цяжка ўявіць у беларускай літаратуры Хрыста…

Увогуле, крытык — той, хто любіць літаратуру, але не літаратараў. На пісьменнікаў ён глядзіць у задуменні… Як той цыган з показкі — “Ці то гэтых дзяцей адмыць, ці то новых нарабіць?” Як па мне, дык тых, што ёсць ужо і не адмыеш. Ну што можна чакаць ад пісьменнікаў - мужчын, якія на працягу некалькіх тыдняў чакаюць бамбардыроўку Афганістана, палка абмяркоўваючы гэта ў рэдакцыйных пакоях? Я разумею, што для большасці беларускіх літаратараў каляровая скрынка — ледзь не адзіная крыніца не толькі інфармацыі, але і эмоцый. Іх паўсядзённае жыццё пазбаўлена адрэналіну — яны не наведваюць спартовыя пляцоўкі, не скачуць з вышкі, не вандруюць, і не ходзяць у казіно. У іх згорбленыя плечы і цяжкі погляд. Узбудзіць іх цікавасць можна хіба што бомбай.
Мне давялося назіраць такую сцэну. У рэдакцыі часопіса “Крыніца” чатыры паважаных мною аўтары разглядалі плакат, на якім быў групавы жаночы фатаздымак пачатку стагоддзя. Пісьменнікі тыкалі пальцамі ў твары даўно памерлых жанчын і пыталі адзін у аднаго: “А як табе гэтая? А ты б з гэтаю мог?..” На плакаце быў надпіс па-польску: “Што я тут раблю?” Што я тут раблю — падумалася мне і стала шкада сваіх сучасніц.

Для сённяшніх беларускіх літаратараў жанчына — гэта ўсяго толькі візуальны вобраз. Куды цікавей ім сёння — зловяць ці не зловяць чарговага бэн Ладэна. Між тым, бэн Ладэн — гэта не імя чалавека, а імя нашага страху перад жыццём. Мы не можам перайначыць свой лёс і задавальняемся перамогамі ў віртуальным свеце. Мужчыны-пісьменнікі прагнуць action, дзеяння, але рэалізуюць яго не ва ўласным жыцці, а выключна ў тых мадэлях, якія яны ствараюць штучна на паперы.

Ці многа ў нас апошнім часам з’явілася новых мастацкіх праэктаў, новых часопісаў? Не. І ранейшыя патроху адыходзяць пад уладу жанчын. У гэтым ёсць пэўная справядлівасць. У літаратуру прыходзіць усё болей жанчын, якія проста фізіялагічна не могуць дазволіць сабе “адрыў” ад жыцця. Пасядзіш гадзіну-другую ў паліклініцы з дзіцем, устанеш колькі разоў да хворага, прастаіш поўдня на кухні ці вернешся стомленай з соткавых град — і табе хочацца перапісаць наноў не толькі створаную мужчынамі літаратуру, але і ўсё створанае імі жыццё.

“Цвёрдае, жорсткае вядуць да смерці, мяккае, слабое вядуць да жыцця,” — сказаў кітайскі філосаф Лао-цзы. У гэтага выказвання больш глыбокі сэнс, але сёння мне хочацца прачытаць яго так: ”Жаноцкасць выратоўвае свет!”

Артыкулы:
Закратаванае сэрца
20.11.2002, з разьдзелу /рэцэнзii/
А. Сыс. «Сыс». Мiнск. «Мастацкая лiтаратура». 2002

Дзеяслоў як часціна літаратуры
17.10.2002, з разьдзелу /рэцэнзii/
«Выданне, адкрытае для ўсіх». Так прэзентуе сябе новы літаратурна-мастацкі часопіс «Дзеяслоў».

Проста голас
26.08.2002, з разьдзелу /рэцэнзii/
Алесь Аркуш. Проста ў сярэдзіну. Вільня,2001.

Ловы ветру
15.08.2002, з разьдзелу /рэцэнзii/
Глобус Адам. “Браслаўская стыгмата”
Vostraja Brama. Наша Ніва. Сучасны літаратар.
Менск, 2001

Знакі гарызантальнага часу
15.08.2002, з разьдзелу /blonde-attack/
Жыццё кароткае, мастацтва бясконцае… Калі расцеш у сям'і літаратараў, гэты афарызм здаецца бясспрэчнай ісцінай. Калі бачыш, як за пару гадзін ператвараецца ў пыл выява каменнага Буды, якую рабілі не адно дзесяцігоддзе тысячы людзей, разумееш, што няма не толькі вечнага, але і вечнасці.

Што такое каханне ў параўнанні з біфштэксам?
28.06.2002, з разьдзелу /blonde-attack/
"Комплекс Забужкі" ў сучаснай беларускай літаратуры


Рэцэнзii, iнтэрвiю з аўтарам:
Крытыка як жаночая справа
17.06.2003, Павел Абрамовiч, з разьдзелу /рэцэнзii/
Кісьліцына Ганна. <blonde attack>. — Менск, 2003. — 143 с.




 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media