Вiтаю, дружа!лiтaрa.net

 
Вершы са збору “Марыя S.”
18 красавiка 2007 /лiтаратура/
Віктар Сямашка


“Кроў Сусвету”, Менск, 1996
12 студзеня 2007 /лiтаратура/
Валерыя Кустава


Адметнасць шляху ў апраметную для беларуса
12 студзеня 2007 /iнтэрвiю/
Валерыя Кустава


Дзень Дз
4 лiстапада 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt


Зацірка
29 кастрычнiка 2006 /няшчырасьць/
Маnn Kurt

Адам Глобус [e,ф,8]
Аксана Бязьлепкіна [e,2]
Алесь Аркуш [i,e,ф,6]
Алесь Разанаў [1]
Аляксей Бацюкоў [e,2]
Аліса Бізяева [i,e,ф,17]
Андранік Антанян [i,e]
Андрэй Дынько [i,e,ф,3]
Андрэй Курэйчык [i,e]
Андрэй Хадановіч [i,e,ф,12]
Валерыя Кустава [i,e,2]
Валянцiн Акудовiч [i,e,ф,1]
Вольга Караткевіч [i,e]
Віктар Сьлінко [2]
Віктар Сямашка [i,e,1]
Вінцэсь Мудроў [i,e,ф]
Ганна Гершвін [e,1]
Ганна Кiслiцына [i,e,ф,7]
Зьміцер Арцюх [e,1]
Зьміцер Бартосік [i,e,ф]
Зьміцер Вішнёў [i,e,ф,3]
Зьміцер Дзядзенка [e,1]
Людка Сільнова [1]
Людміла Рублеўская [i,e]
Лявон Вашко [4]
Лявон Вольскі [i,e]
Лявон Юрэвiч [i,e,ф,2]
Маnn Kurt [i,e,ф,14]
Макс Шчур [e,2]
Марыя Мартысевіч [i,e,2]
Мікола Папека [i,e,1]
Міра Лукша [i,e,1]
Павал Сьвярдлоў [i,e,1]
Павел Абрамовiч [i,e,3]
Павел Надольскi [i,e]
Палівач [e]
Пятро Васючэнка [1]
Севярын Квяткоўскі [i,e]
Серж Мiнскевiч [i,e,ф,1]
Славамір Адамовіч [1]
Сяргей Астравец [i,e,1]
Сяргей Сматрычэнка [e,1]
Сяргей Шыдлоўскі [i,e,ф,1]
Тацяна Сьлінка [e,ф]
Уладзімер Арлоў [i,ф,1]
Усевалад Гарачка [e,2]
Францiш Богуш [e,1]
Цiна Клыкоўская [e,1]
Юрась Барысевіч [e,1]
Юры Гумянюк [i]
Ігар Бабкоў [e,7]
Ігар Сiдарук [i,e]
Ўжо ня дзевачка... [i,e,ф,1]
Ільля Сін [i,e]
Інэса Кур`ян [e]
Ірына Хадарэнка [i,e,ф]

i - толькi iнфармацыя
е - ёсьць email
ф - ёсьць фота
лiчба - колькасьць матэрыялаў зьвязаных з аўтарам
Сяргей Астравец
astraviec, astravets@promedia.by

Сяргей Астравец. Нарадзіўся ў сталіцы БССР (1959). Школа, Сав'армія, Бел’унівэрсітэт. З журналісцкім дыплёмам прыехаў у Горадню. На Дзень Усіх Сьвятых (1984) прыняты ў рэдакцыю абласной газэты. Тамака ж пачаў пісаць прозу. У начной рэдакцыі. Хаваючы ад начальства ў шуфлядзе кавалкі, якія напачатку з цяжкасьцю складаліся ў тэксты. З рэдакцыйнага вакна бачныя былі касьцельныя званіцы і старыя вадавежы, называныя "Касяй і Басяй". Ажыцьцявіць жаданьне пісаць апавяданьні дапамаглі ўражаньні з школьнага маленства ў ГДР і Літве, дзе закончыў расейскую школу. Сёньня (і заўжды) дапамагае Горад Сьвятога Губэрта. А таксама знаходжаньне пісьмовага стала ў Старым горадзе ў камяніцы ля мяжы вядомай Гарадніцы. Жыцьцё на вулічцы з помнікам вядомай польскай пісьменьніцы. Дапамагае мой сіямскі кот Базыль. І ўсе каты, якія жывуць у маім доме. На сёньня ў мяне напісана апавяданьняў 100. Прыблізна палова з якіх—з катом на каленках або на стальніцы побач.

Пасьля 8 гадоў дзяржаўнай газэты пачаў рэдагаваць "Пагоню". На Дзень Усіх Сьвятых (1993) перайшоў у "Свабоду". Пра газэту "Свабода" сваім часам напісаў дыплёмную працу. Між іншым, таксама на Дзень Усіх Сьвятых (1983) паехаў шукаць Лябёдку Іваноўскіх, дзе першы нумар "Свабоды" быў надрукаваны. 100 гадоў таму на каталіцкія Каляды (1902). Газэту я не знайшоў. Але ў прозе (і ў творчасьці наогул) найболей бадай цаню якраз яе—свабоду. Цаню эўрапэйскасьць, жыцьцё ў эўрапэйскім горадзе, адчуваю сябе эўрапэйцам. Наведваю Фарны (паезуіцкі) касьцёл—самы вялікі у горадзе, ён з’яўляецца Малой базылікай. Год таму заснаваў Клюб Сьвятога Губэрта. Выдаў дзьве кнігі: "Янычары" (1993, Менск) і "Цэнзарскія нажніцы" (2000, Беласток). За апошнюю атрымаў “Глінянага Вялеса”. У ёй 62 творы—ад кароткага апавяданьня да аповесьці, важыць амаль 800 грамаў. Гэта аповеды, якія напісаны ў гадах 1984-1999, калі я жыў на вуліцы гэнэрала Дамброўскага—непадалёк ад урочышча Крэйдавыя горы, што на Нёмане. Такім чынам, у кнізе—ладны кавалак майго жыцьця. Сябрую з Саюзам пісьменьнікаў і Пэн-цэнтрам.

Мне даспадобы пах кавы і сама кава. Найболей нямецкая. Люблю чытаць Дз.Буцаці, Ану Бляндыяну, А.Камю. Люблю Картасара, Сэнт-Экзюпэры, Роб-Грые. Сёлета набыў бюст Адама Міцкевіча, зроблены на маёй вуліцы. Дапамагае пісаць таксама музыка. Старыя “школьныя” сябры Deep Purple i Nazareth, Pink Floyd. Slade, канцэрт якіх наведаў на суседняй вуліцы год таму. Час-часам я нагадваю сабе: рабіць прозу трэба так, як рабілі свае творы, напрыклад, Led Zeppelin. Моцна, з унутранай напругай, з жарсьцю. А яшчэ ў мяне ёсьць Sinead O'Connor, Enya, Nick Cave, які напісаў цікавы раман. Падабаецца таксама ірляндзкая музыка, афрыканская, Maanam з Корай, асабліва ейныя баляды, у якіх вандруюць каты. Час мне адлічвае стары вежавы гадзіньнік часоў Магдэбургскага права.

Горадня.

Артыкулы:
Мая Радзіма - Мова
12.03.2001, з разьдзелу /тэорыя/
Інаўгурацыйная прамова пад час атрыманьня літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".





 Беларуская Палiчка
 Pravapis.org
 Навiны ТВЛ
 Наша Нiва
 Arche
 Дзеяслоў
 Фрагмэнты
 Nihil
 Калосьсе
 Асацыяцыя Ўкраiнскiх пiсьменьнiкаў
 
   

2002 © litara.net | iнфармацыя пра праект
хостынг прадстаўлены ext|media